Крушэнне на ростані
Васіль Якавенка
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 404с.
Мінск 2002
3 боку Праўдзіна і Мачульскага сыплюцца абвінавачванні ў супрацоўніцтве яе з апазіцыяй, бо выходзіла, на іх думку, што яна і сама «апазіцыянерка», паколькі з уладамі спрэчкі вядзе, — абвінавачванні ў адміністраванні — маўляў, «усіх звольніла»...
I тут, адчуваючы няпэўнасць і фальш у гэтых заявах, сакратары звяртаюцца да Н. Гальпяровіча: «Якія ў вас адносіны са старшынёй?»
Той муляецца і адказвае: «Стала менш раіцца з намі». I далей распавядае пра індывідуалізм...
ІПАТАВА: А чаму, калі ёсць такія заўвагі, нельга іх тут абмеркаваць? Навошта нам выносіць нашы разборкі на раду?
ГАЛЫІЯРОВІЧ: Непрыманне адзін аднаго ў нас далёка зайшло. Я за скліканне рады.
ЗУЁНАК: Што дарэмна бударажыць людзей? Можа, вы памірыцеся?..
ПРАЎДЗІН: Хай пытанне вырашыць з’езд!
ЗУЁНАК: Ого! Не?.. Тады хай рада рашае пытанне аб намесніках.
ІПАТАВА: Усе выкладзеныя тут абвінавачванні — суцэльныя правакацыі і хлусня. 3 мухі слана робіце, шаноўныя! Напрыклад, калі я жартам звярнулася да Праўдзіна з просьбай, каб ён мяне шанаваў, бо, калі памру альбо збягу, як Някляеў, за мяжу, яму давядзецца валачы на сабе ўвесь гэты воз праблем...
ПРАЎДЗІН: He, вы і па духу дысідэнтка. Вы якшаецеся з Пэн-цэнтрам, а яны там вядома, чые агенты.
НЕХТА: Правільна! Яна можа выказваць свае думкі скрозь, як захоча, і не параіўшыся з намі. Нам усім вялікая абраза, калі яна і намеснікаў
схільна перавесці на кантракт. Таму заслугоўвае адстаўкі! Старшынёй Саюза павінен быць нехта больш адухоўлены.
ЯШЧЭ НЕХТА: Яна не саромеецца выступаць і ў апазіцыйнай прэсе і ў «Советской Белорусснн»...3а мяжу адна за ўсіх ездзіць. Тлумачыць, што за свой кошт. Але ці апраўдвае яе гэта?
ГАЛЫІЯРОВІЧ: У нервовай альбо выбуховай сітуацыі да ладу не дойдзеш. (Ціха выходзіць з пакоя).
НАВУМОВІЧ: Да рады нам, шаноўныя, звяртацца не выпадае. Вольга Міхайлаўна чалавек мужны, на працягу гэтых скрушлівых месяцаў трымала Саюз, і, можа, такая баявая, нават дзёрзкая тактыка была правільная. Улады пайшлі насустрач, і вось бачыце, адкрываецца магчымасць фінансавання.
ПІСЬМЯНКОЎ (просячы): Лепей пашукаць міру ды злагады. Можа, не трэба рады, га?..
ПРАЎДЗІН (пачуваючы сябе на кані): He! Толькі рада! I за ёй — толькі з’езд! Даўно пара змясціць Іпатаву. Праўдзін не збіраецца працаваць на Пэнцэнтр. Бачыце, яны і тут ваду муцяць!
ІПАТАВА: Цалкам беспадстаўная заява!
ЗУЁНАК (мякка, унікліва): Ну, можа, не трэба так ужо пра Пэн-цэнтр... I пра з’езд...
ПРАЎДЗІН, МАЧУЛЬСКІ (у адзін голас): Трэба! Галасуйце!
БОЛЬШАСЦЬ: Ну, калі так... (Уздымаюць рукі. Кульмінацыя.)
ПРАЎДЗІН: Значыць, прагаласавалі за раду. Недзе ў 20-х чыслах...
I вось на радзе 19 сакавіка, бадай, усё паўтараецца рэфрэнам.
ПРАЎДЗІН (намагаецца паказаць справу так, што старшыня саюза Іпатава ўжо ліквідавала саюз, што яна да яго абыякавая і працуе толькі на сябе або толькі на апазіцыйныя структуры). Даверу да яе ні ў кога няма. 3 ёй няма перспектывы. Яна палітызуе
саюз. Праўдзін зрабіў тое... Праўдзін схадзіў туды.. Праўдзін прыйшоў сюды...
ЗАКОННІКАУ: Усё гэта пустое, і справы не тут вырашаюцца! He падумайце, што я супраць саюза, не. Але не трэба забываць, што творчы саюз, як ён ёсць, быў створаны на патрэбу савецкай улады. Некаторыя, калі не многія з нас, яшчэ і сёння жывуць тымі звычкамі.
...Іпатава (трымаючыся знешне спакойна і годна): Можа, я і дапусціла нейкія памылкі... (Аднак спрабуе далей выкрыць ўвесь абсурд высунутых супраць яе абвінавачванняў).
Адухоўленая, энергічная, у блакітным касцюме з біжутэрыяй, падабранай у тон, і карункавым шалем на плячах, яна ў атачэнні рады нічым не нагадвала Золушку, над якой чыняць здзек мужыкі, называючыя сябе юрыстамі. Наадварот, яна мела нязломную сілу, ведала сабе кошт.
I далей, беручы слова, К. Цвірка, А. Мальдзіс, С. Панізнік, А. Лойка і іншыя, за выключэннем, бадай, М. Мятліцкага, падтрымалі яе, выказваючыся супраць з’езда і дапускаючы ў думках з’езд толькі па творчых пытаннях, але ж і гэтакі з’езд — што ён цяпер вырашыць?
I вось зноў той дзіўны, няўцямны фінал, што і на сакратарыяце.
ПРАУДЗІН (апраметныя закіды якога толькі што выкрылі, — як ні ў чым не бывала): Цяпер прагаласуем: хто за правядзенне з’езда ў маі?
БОЛЬШАСЦЬ: Ну, калі так.. (Уздымаюць рукі...)
Затым абмяркоўваюць: хто зробіць даклад аб сучасным стане беларускай літаратуры і літаратурных выданняў.
Іпатава адмаўляецца, тлумачачы гэта тым, што занята падрыхтоўкай сімпозіума. Прафесійныя крытыкі адмаўляюцца таксама — яны не бачаць магчымасці ў такі кароткі тэрмін асэнсаваць творчы пра-
цэс ды зрабіць аналіз. Таму за даклад бярэцца Праўдзін, якога з пасады адказнага сакратара часопіса «Нёман» выцягнулі ў саюз, канешне, не дзеля звадак або прафанацыі справы ў саюзе. I тым не менш... Прэцэдэнт у наяўнасці.
Вядома, у Саюзе пісьменнікаў могуць быць і ёсць людзі рознага палітычнага і творчага малюнка, ухілу, і гэта нармальна. Адно, каб нацыянальны творчы саюз трымаўся, усе ягоныя прыхільнікі і сябры павінны мець агульны клопат і, найперш, клопат пра нацыянальную літаратуру, мову і культуру, пра духоўныя набыткі народа. Толькі так здарылася, што стрыжань гэтых прабелм і мае быць абмеркаваны на Міжнародным сімпозіуме ў Мінску, у ліпені гэтага года.
Тады дзеля чаго, скажыце, у выбуховым парадку прызначаецца з’езд, на правядзенне якога нават грошай няма? Спадар В. Праўдзін, не жадаючы лічыцца з рашэннем рады, заявіў у друку, што зноў зоймецца пераніцоўкай кіраўніцтва Саюза: «Гэта пытанне буду ўзнімаць асабіста я, бо лічу, што яно самае актуальнае» («Звязда» за 21.03.2002). I вось такое аблудліва пляцецца пры папусціцельстве сакратарыята і рады ў той час, калі менавіта канструктыўна і плённа пачалі складвацца ўзаемаадносіны Саюза з дзяржаўнымі структурамі.
Толькі адкрасаваў красавік і ў маі ладнага дней мінула.
Новае пасяджэнне сакратарыята, а дзеючыя асобы тыя ж.
Абмяркоўваецца пытанне падрыхтоўкі да з’езда, прызначанага радай Саюза беларускіх пісьменнікаў.
ІПАТАВА. (рашуча, бо шмат адпакутавала ў бессані начэй, багата магчымых варункаў і зломаў падзей пралічыла на пальцах — наважылася там выказаць усё, што душу гняце, і скінуць з сябе нявыносны гнёт разам з пасадай сваёй). Калі ласка, калегі...
Прыступім да вырашэння надзённага. Па-першае, сродкі... Я чула, Віктар Аляксандравіч, што для правядзення з’езда вам нехта абяцаў грошы. Ці так гэта?
ПРАУДЗІН. (не адразу і як бы хістаючыся, як бы пераадольваючы ў сабе Праўдзіна-пярэваратня). Так, Вольга Міхайлаўна, грошы далі б, але...
ЧАРКАЗЯН. Дазвольце я скажу: грошы нам перавядуць на Літфонд. Пытанне аднак, ці патрэбен з’езд?.. Аналізуючы сітуацыю, мы бачым, што яна становіцца небяспечнай.
ІПАТАВА (здзіўленая). Што я чую?
МЯТЛІЦКІ. He трэба нікому той з’езд! Шмат што памянялася.
ІПАТАВА. Пэўна! Быў Законнікаўз на «Полымі», а цяпер стаў Мятліцкі!
ЗАКОННІКАЎ. Справа не ў гэтым...
ІПАТАВА. Так, сапраўды: мы ж павінны выканаць рашэнне рады. Я цяпер мушу настойваць на з’ездзе.
HEXTA. He варта!
ЯШЧЭ НЕХТА. Пытанне вычарпана.
ІПАТАВА. Як?..
БОЛЬШАСЦЬ (пакідаючы месцы). Эх, Вольга Міхайлаўна!..
Застаюцца апусцелы і няўцямны кабінет і яна, старшыня Саюза пісьменнікаў, Іпатава.
2002 г.
АМЕРЫКАНСКАЯ ТРАГЕДЫЯ: ЯК ВЫРВАЦЬ КОРАНЬ ТЭРАРЫЗМУ?
Увесь свет узрушаны нечаканай, бы абвал Манблана, трагедыяй у Злучаных Штатах Амерыкі. Вострым мячом яна дастала і параніла сэрцы амерыканцаў. У вавілонскія груды абломкаў ператварыліся небачосы. Тысячы ахвяр, і — стрэс, якога не ведалі ў ЗША нават падчас другой сусветнай вайны. Апроч таго, трывога ў Лондане, Парыжы, Бруселі... Вывад войск на зыходныя пазіцыі, павышаная баявая гатоўнасць на выпадак адбіцця чарговай атакі «праціўніка»...
Хто ж яны, людзі, названыя тэрарыстамі? Пра гэта пытаюцца цяпер усе адзін у аднаго. Тым часам арабы і палесцінцы радуюцца... To ці не свята гэта для народаў некаторых арабскіх краін, мяркуючы па вясёлых, шчаслівых, спатоленых тварах дарослых, жанчын і дзяцей (паказаных па тэлебачанні)?
Чаму яны радаваліся? Можа, самі па сабе арабы жорсткія, бессардэчныя людзі? Ці яны звар’яцелі? Наогул, ці тэрарызм гэта?.. Калі і тэрарызм, то на нейкім новым эпахальным узроўні. Джорж Буш назваў гэта ваеннай акцыяй.
Панове, паглядзіце ў твары людзей на арабскіх абшарах... Так весела льга скакаць толькі пасля адчаю, і калі з вас мала таго, што ёсць, што ўчынена, то яны падрыхтуюць і выпусцяць у свет яшчэ сотні і тысячы тэрарыстаў. Бо людзі, якія зрабілі злачынства ў ЗША, — для іх не злачынцы, не бандыты з вялікай дарогі, а нацыянальныя змагары, і няма нічога такога, што б іх запалохала.
Што мяне стала непакоіць, калі я гадзінамі сядзеў каля тэлевізара, слухаючы хроніку, яе каментарыі. Усе кіраўнікі дзяржаў — Пуцін, Буш, Шырак, іншыя дзяржаўныя дзеячы, кангрэсмены клялі тэрарыстаў, рабілі заявы, маўляў, чаго б там ні каштавала, знойдуць іх, і ніхто не раскрыў, не агучыў прычыну тэрарыстычнай акцыі, а яна ж, здаецца, ляжыць на паверхні. Ляжала... Яе, нарэшце, вышалушыў у спрэчках і паказаў тэлегледачам Уладзімір Познер (праграма «Времена» за 16 верасня).
Гэтыя нататкі я напісаў адразу пасля падзеі, і цяпер у мяне ёсць нямала аднадумцаў: тое, што здарылася ў ЗША, выходзіць за рамкі нейкага аматарскага, так бы мовіць, тэрарызму і з’яўляецца масіраваным «агнявым» ударам у адказ на шматгадовую ізраільскую агрэсію супраць арабскіх краін ды іншыя недружалюбныя акцыі імперыялістаў. Зрэіпты, здагадкі на гэты конт ужо выказваліся і тэлекаментатарамі: помста, маўляў... Натуральна! А чаго ж ад арабаў, якіх тэрарызуе Ізраіль і перад якімі дэманструюць агнявую моц Злучаныя Штаты Амерыкі, яшчэ чакаць? Толькі палітыкі пакуль не асмельваліся засведчыць гэта. Яны лічаць за лепшае пра тэрарызм разважаць наогул, без уліку гістарычных фактаў, абставін. Таму на пытанне каментатара аб прычынах амерыканскай трагедыі Міхаіл Гарбачоў адказвае: «Пакуль не ўцягвайце мяне ў гэта». А Джорж Буш, выступаючы з прамовай перад амерыканскім народам, сказаў так: «Гэтыя акты масавага забойства былі накіраваны на тое, каб запалохаць наш народ, каб выклікаць хаос і прымусіць нас адступіць». Кропка. Буш, на жаль, не тлумачыць, ад чаго «адступіць», ад якіх такіх высокіх мэтаў і прынцыпаў. Мэты амерыканскай палітыкі, як кажуць, застаюцца за кадрам. Але ж шаноўны