Крушэнне на ростані  Васіль Якавенка

Крушэнне на ростані

Васіль Якавенка
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 404с.
Мінск 2002
105.41 МБ
Калісьці, падчас грамадзянскай вайны, спявалася песня:
Чьн вы, хлопцы, будете, Кто вас в бой ведет...
Для нас, пісьменнікаў, сёння актуальнасць гэтых радкоў проста гучыць лейтматывам да любой твор-
чай задумы і працы, да ўсяго, што кранае сумленне...
Час збіраць камяні і шукаць супрацоўніцтва з людзьмі чыннымі, добрымі. Час паразумецца багата з кім і не рабіць, да прыкладу, пугала для вераб’ёў з Беларускага Пэн-цэнтра, з якім таксама льга супрацоўнічаць у імя дасягнення нацыянальных мэтаў. Прынамсі, з намі гатовы супрацоўнічаць. I не адзін Пэн-цэнтр.
Дай Божа поспеху!
2001 г.
ПАЛЯВАННЕ НА ВОЛАТАЎ ДУХУ
Пра гэта ў беларускім друку прайшла пагалоска, але перадумовы і абставіны інцыдэнту не высветлены, не раскрыты як след і сам эпізод.
Мяркую сваімі нататкамі запоўніць прагалы ў гісторыі.
Адразу ж пасля з’езда беларускіх літаратараў — яго дэлегаты яшчэ не разышліся — да пісьменніка А., які ўзначальвае адну з літаратурных рэдакцый (не будзем раскрываць яго прозвішча), падышоў прыяцель, ён раней працаваў у органах унутраных спраў.
— Будзьце пільнымі, — папярэдзіў, — за вамі будуць сачыць!
— Хто?
— Можаш здагадвацца...
— 3 якою мэтай?
— Вядома, каб падлавіць на нейкім промаху і скампраметаваць саюз. Так што май на ўвазе.
Пісьменнік А. падзякаваў прыяцелю за падказку і па нейкай справе пайшоў з Дома літаратара, дзе праходзіў з’езд, у будынак, у якім мясціліся рэдакцыі часопісаў «Полымя», «Беларусь», штотыднёвіка «Літаратура і Мастацтва». На процілеглым баку ад будынка стаяла міліцэйская машына.
«Ага, — падумаў, — з якой нагоды вы тут?».
Неўзабаве ж да яго зайшоў калега-пісьменнік Д., які працаваў у рэдакцыі часопіса «Нёман», што непадалёк, на праспекце Ф. Скарыны. А. паведаміў Д. пра міліцэйскі дазор насупраць уваходу ў будынак і пра перасцярогу прыяцеяя. Уражаны Д. сказаў таварышу А., что і каля «Нёмана» дзяжурыць такая ж міліцэйская машына. Уга! Як сцвярджаюць зна-
ныя сышчыкі, калі побач ідуць дзве ці больш выпадковасцей, то гэта ўжо не выпадковасці. На іх варта звяртаць увагу...
А толькі ніякіх «тусовак» у рэдакцыях пісьменніцкіх перыядычных выданняў не мелася быць.
Тым часам невялікая група літаратараў, абменьваючыся ўражаннямі ад чарговага з’езда, які прайшоў дынамічна і роўна і засведчыў сваю згуртаванасць, выйшла з Дома літаратараў і скіравала ў зялёны масіў парку імя М. Горкага. Натрапілі на кавярню, узялі па кубку піва, прыселі за столік і працягвалі гаману. Паліглот Л. Баршчэўскі распавядаў сябрам пра свае новыя пераклады на беларускую мову твораў з іншых моў. 3 ім былі Л. Неўдах, С. Валодзька, М. Скобла, А. Хатэнка, В. Шніп, а неўзабаве падышлі Б. Пятровіч, А. Пашкевіч, Э. Акулін і іншыя — усяго дзевяць асоб. Неўтаймаваная джазавая музыка, яе роў з боку ад купкі ўзброеных электронікай «меламанаў» замінала ім слухаць адзін аднаго. Але ж тут выразна і патрабавальна прагучаў голас: «Вашы дакументы!» — перад імі стаялі трое ў міліцэйскай форме. Патрабаванне адрасавалася першым чынам А. Пашкевічу, які сядзеў бліжэй да міліцэйскіх мундзіраў. Дакументаў Пашкевіч не меў, у выніку чаго, бесцырымонна лапаючы па кішэнях, яго абшукалі. Нехта паказаў пісьменніцкае пасведчанне і патлумачыў, што тут не мітынг левых ці правых, а сяброўская сустрэча...
— А-а, пісьменнікі-і! — як бы разжаваўшы кіслае, працадзіў скрозь зубы, гатовы выплюнуць, страж парадку, як потым высветлілася, участковы Уладзімір Пыж: — А чаму ж пад сталом пустая бутэлька стаіць?..
— To не наша...
— Чаму не гаворыце на нармальнай мове?
— Гаворым на мове, якую нам Бог даў!
— Пойдзем на апорны пункт, складзем пратакол на тое, што пілі...
— Шаноўны, вы нас абражаеце. Давайце зробім экспертызу. Мы не паспелі прысесці і піва выпіць, — казаў абурана Б. Пятровіч.
Аднак, выяўляючы добрае валоданне прыёмамі спецпадрыхтоўкі, яму тут жа заламалі руку і тычком паказалі, куды ісці.
Тады М. Скобла заўпарціўся: не пайду, не хачу вашага здзеку цярпець!..
I Скоблу таксама як хапілі ды ламанулі рукі — носам небарака асфальт дастаў. Павалілі, надзелі шыкоўнага бляску наручнікі, тугія і жорсткія, ад іх потым два дні будуць рукі балець.
Бурна рэагавала на затрымку пісьменнікаў А. Хатэнка. Ад абурэння яна ледзь не плакала. I — гучна пратэставала; ёй крыўдна было за адроджанае пакаленне унтэр-прышыбеевых, за невядома чые і якія парадкі ў дзяржаве.
Л. Баршчэўскі нагадаў сябрам:
— А пра што я казаў на з’ездзе? — сапраўды, выступаючы там, ён казаў пра гэта: — За мову сёння можна ў турэмным ізалятары пасядзець! Пачуюць — адразу прыскепаюцца!
У пастарунку, праверыўшы дакументы, першым адпусцілі С. Валодзьку, таму што ён аказаўся грамадзянінам Латвіі. На астатніх пачалі складаць пратаколы, марна дамагаючыся, каб яны гаварылі паруску. Моцна злаваліся, бо ні адзін з трох міліцэйскіх пыжоў, маючы служыць дзяржаўную службу, не ведаў мовы, якая, здаецца, прызнана за дзяржаўную, не ведаў, як перакладаецца з гэтай мовы на рускую месяц лістапад, у якім, згодна з паказаннямі, нарадзіўся М. Скобла. Ды справа не ў ім...
I што гэта за трагікамедыя, што за тэатр абсурду, у якім усе вядучыя ролі выконваюць дзяржаўныя служачыя?
Як жыць далей?
2001 г.
ЯКОЕ ЦАРСТВА БЕЗ БАЯНА?
I легла на душу мне гэта рэміністэнцыя.
Адразу ўдакладню, які сэнс тут мае слова «баян». He, тут на ўвазе ў нас не той вялікі гармонік са складанай сістэмай ладоў, а чалавек-баян — паэт, пясняр. Баянам у Грузіі, напрыклад, быў Шата Руставелі, а ў нас — Янка Купала. Увогуле гэта паэты ад Божай ласкі, якія твораць для ўсяго народа. Недалёка тут хадзіць і па новыя прыклады, але ж абыдземся без іх.
Я прыгадаў гэтую катэгорыю носьбітаў і выказнікаў духу народа, чытаючы другі нумар «ЛіМа» за 2002 год. Мяне неяк кальнула ў сэрца і ўразіла тое, чаму слаўных баянаў няма ў адмысловай газетнай інфармацыі, у тым пераліку асоб, уганараваных штогадовай прэміяй «За духоўнае адраджэнне», a таксама спецыяльнымі прэміямі фонду прэзідэнта па падтрымцы культуры і мастацтва.
Чаму іх там няма?.. Хіба іх наогул няма ў краіне? Пісьменнікаў, чуеце, шмат, пісаць багата каго навучылі, а баяна няма?.. У чым тады справа, flapa­ria мае суайчыннікі?
I, разумеючы, што часам цяжка бывае даказаць відавочнае, калі людзі схільны крыва-коса ўспрымаць рэчаіснасць, я дазволю сабе пайсці ў абход і ў падтрымку сваіх разважанняў выкарыстаць, так бы мовіць, ход канём.
He думаю, што нехта возьмецца аспрэчваць карэктнасць майго параўнання, калі я назаву баянам, гэта значыць носьбітам духу, выказнікам парыванняў народа і рухавіком на абладах нацыянальнай
культуры калектыў, аб’яднанне, увесь наш Саюз пісьменнікаў.
А чаму б і не? У матэрыялах Вольгі Іпатавай «Нічые?» і «Беззаконне» («ЛіМ» за 11 і 18 студзеня) — матэтыялах, ад зместу якіх маё сэрца таксама ўпала, даводзіцца слушнае. Іпатава, старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў, расказваючы пра адносіны ў нас да СБП, ужыла вельмі трапны, на мой погляд, выраз: «У Эстоніі пазалетась удзельнікаў «Літаратурнага экспрэса-2000» вельмі цёпла прымаў прэзідэнт. Ленарт Меры. I я бачыла, якой павагай апгуляюць пісьменнікаў, справядліва лічачы, што яны — хрыбет ідэі, на якой пабудавана само існаванне краіны». Менавіта — хрыбет!
Іпатава прыводзіць шмат іншых прыкладаў дапамогі пісьменнікам і пісьменніцкім арганізацыям з боку дзяржавы. У Расіі, Швецыі, Балгарыі... Там разумеюць, што пісьменніцкія згуртаванні без матэрыяльнай падтрымкі дзяржавы не выжывуць. I на гэтым фоне вельмі дзіўным, братове, выглядас той факт, што апарату Саюза беларускіх пісьменнікаў ужо сем месяцаў дзяржава не выдае ні капейкі. Падобна на тое, што робіцца спроба з жывога (хоць і змардаванага па розных прычынах) арганізму беларускага выцягнуць хрыбет нацыянальнай ідэі і духоўнага адраджэння, у любым выпадку, не даць яму жыцця, і першы крок да гэтага быў зроблены, калі ў 1998 годзе ад СБП, з нейкіх палітычных меркаванняў, забралі Дом літаратара і паліклініку; цяпер — другі раўнд... Абрэзалі фінансаванне, і міністр фінансаў М. П. Корбут з нагоды пісьма кіраўніцтва СБП у Савет Міністраў даводзіць, маўляў, «в блнжайшее время не представляется возможным решнть положнтельно вопрос о дальнейшем перечнсленнн денежных средств Союзу».
Непярэліўкі!.. Спляжым саюз. Але якое ж царства без песняра, без баяна?
Мне хочацца думаць, што гэтыя падзеі маюць месца па нейкім вялікім непаразуменні, і не выключана, што зламысны інцыдэнт — справа рук той амбітнай купкі пісьменнікаў, якія яшчэ да 13-га з’езда СБП імкнуліся раскалоць адзіную пісьменніцкую арганізацыю і стварыць сваю як нейкі «творчы» філіял Адміністрацыі прэзідэнта. Я тады асабіста выклікаў сваіх калег на вострую і зацятую палеміку ў друку, няйначай, таму на з’езд яны прыйшлі прыгнобленыя.
Падобна, што пасля з’езда нашы «бунтары» ўзялі рэванш, бо тэлефануюць часам у сакратарыят Саюза і цікавяцца:
— Ну як мы вас, гы-гы?..
Або:
— Вы яшчэ не сканалі?
Бы тыя гурганы, яны чакаюць дэструктыўных працэсаў у пісьменніцкай арганізацыі, ператварэння самавітага творцы, баяна ў труп, каб выкінуць яго з пракаветных пакояў і заняць сабе месца.
I калі гэта сапраўды так, што вельмі верагодна, то яны робяць вельмі дрэнную паслугу беларускай культуры, Адміністрацыі прэзідэнта, самому Аляксандру Рыгоравічу, які павінен быць гарантам грамадзянскай згоды і адраджэння краіны.
Якую ж самавітасць, якую культуру і, наогул, што цікавага можа ўнесці ў скарбонку сусветнай культуры ў далейшым такое абясслаўленае і ніцае духам грамадства?.. А гэта важна, бо цывілізацыя патрабуе не аднастайнасці, не псеўданацыянальных манкуртаў з іхняй выпетранай прагматычнай душой, а нацыянальна ідэнтыфікаваных грамадзян і такога ж грамадства. Толькі тады цывілізацыя будзе развівацца далей. I гэта добра разумеў яшчэ паўтара
стагоддзя таму наш думны зямляк Сігізмунд Серакоўскі, які яскрава даводзіў: «Думка, што розныя нацыянальнасці граюць тую ж ролю у развіцці чалавецтва, як розныя інструменты ў аркестры, — вялікая думка. Няўжо першая скрыпка надумаецца выключыць і заняволіць флейту, кларнет ці другую скрыпку, каб выключна самой разыгрываць усе п’есы?».
Пад канец мінулага года Міжнародная арганізацыя па адукацыі, навуцы і культуры — ЮНЕСКА, азадачаная акурат тым, што хвалявала раней Серакоўскага і цяпер хвалюе багата каго, прыняла Дэкларацыю аб культурнай разнастайнасці, гэта значыць, у абарону яе.