Крушэнне на ростані  Васіль Якавенка

Крушэнне на ростані

Васіль Якавенка
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 404с.
Мінск 2002
105.41 МБ
Генерал не бачыў альбо па нейкіх схільнасцях амерыканскай псіхалогіі недаацэньваў гэтага. A высновы ж у яго правільныя: «Нельга ў аднабаковым парадку дабівацца задавальнення ўласных інтарэсаў, як гэта рабілі мы ў мінулым, трэба будаваць адносіны, заглядваючы ў будучыню». Так, але толькі ж мінулае сёння і адгукваецца рэхам. Чаму кіраўнікі дзяржаў і палітыкі не хочуць заўважаць гэтага?
Уладзімір Пуцін даводзіць, што краіны свету на дзесяць гадоў адсталі ў пераацэнцы і карэктыроўцы сваіх адносін адпаведна часу (праявам тэрарызму), але ж і тут — погляд на вяршкі, а не ў корань праблемы.
У 1987 годзе нарвежцам панам Гро Харлемам Брунтландам, які ачольваў Міжнародную камісію па навакольным асяроддзі і развіцці пры ААН, быў зроблены даклад, дзе яскрава раскрываўся брутальны разрыў паміж багатымі і беднымі краінамі, прычым разрыў гэты, сцвярджалася, з кожным годам павялічваецца. У такіх умовах, аднак, чаго былі вартыя ваенныя канфлікты на Бліжнім Усходзе, у якіх багатыя краіны яшчэ больш прыніжалі годнасць скрыўджаных народаў?
I далей цікавы паварот дакладна: «...усе члены Камісіі адзначылі першаступеннае значэнне адной цэнтральнай тэмы: багата якія сучасныя тэндэнцыі развіцця з’яўляюцца прычынай росту беднай і безабароннай часткі насельніцтва і ў той жа час вядуць да пагаршэння стану навакольнага асяроддзя... Мы зразумелі, што неабходна знайсці новы шлях развіцця, які забяспечваў бы прагрэс чалавецтва не ў некалькіх месцах і на працягу некалькіх гадоў, а на ўсёй планеце ў доўгай перспектыве».
На жаль, новы шлях развіцця не быў знойдзены, і крыўды вялі да нарастання тэрактаў.
Я чую, як нашы сродкі масавай інфармацыі падаюць афіцыйную (але як бы няпэўную нясмелую) думку наконт канфлікту з арабамі. Маўляў, у нашых афіцыйных колах лічаць, што вайна ў Афгане не дасягне мэты, што больш эфектыўнымі сродкамі вырашэння праблем былі б палітычныя і эканамічныя сродкі. To пэўна!.. Пачутае радуе. Хоць Аляксандр Рыгоравіч, пацяшаючы народ, і прымяраў на сябе маршальскі мундзір, — куды больш прыстойнай для нашай нейтральнай па статуце) Беларусі
з’яўляецца стрыманая, абачлівая, міралюбная палітыка, чаго раней бракавала.
Адзін мудры чалавек зазначыў, што пры згодзе ды злагадзе і малыя дзяржавы растуць, а пры разладах нават вялікія разбураюцца. Шкада, я не памятаю, ці называлася прозвішча амерыканскага сенатара, які адзін з усіх у сенаце прагаласаваў супраць развязвання Злучанымі Штатамі вайны з арабскім светам. Уяўляю, як цяжка яму было пайсці на падобны ўчынак, адчайны і мужны. Я не ведаю, што казаў ён у сваё «апраўданне», але, думаецца, словы ягоныя былі блізкімі да выказвання яго ж сўайчынніка Дэвіда Леліенталя, юрыста, публіцыста, які з нейкай нагоды сказаў: «Мы, нацыя, якая верыць у розум, але, калі мы згубім гэту веру, заменім яе верай у сілу зброі, мы загінем, нягледзячы на ўсё наша звышатамнае ўзбраенне».
2001 г.
СВЕТ БЕЛЫ HAM НА РАДАСЦЬ АБО НА ПАКУТЫ?
Быццё ў часе — гэта тварэнне і гібель.
Вііьгельм фой Гумбалып
Міжнародная арганізацыя па пытаннях адукацыі, навукі і культуры — ЮНЕСКА — прыняла ў кастрычніку 2001 года Дэкларацыю аб культурнай разнастайнасці — дакумент, які мае набыць важнае значэнне, але намі, як і ўвогуле сусветнай супольнасцю, пакуль яшчэ мала вывучаны і не ацэнены належным чынам. Бадай, не ўсім ён будзе па душы, бо трактуе разнастайнасць культур, як і разнастайнасць біялагічных відаў, найважнай умовайразвіцця — уласна, ягонай рухаючай сілай. Толькі ж апантанае сваёй тэхнічнай сілай чалавецтва ідзе сёння не па тым шляху, на жаль. Адно, у гэтым яшчэ трэба разабрацца.
Акурат, маючы такую патрэбу і ставячы такую задачу, Саюз беларускіх пісьменнікаў летась, яшчэ да прыняцця Дэкларацыі ЮНЕСКА, распачаў падрыхтоўку міжнароднага сімпозіума аб функцыянаванні моў і нацыянальных культур у сучасным свеце. Наш непакой супаў з непакоем і клопатам дыпламатаў.
Праблематыка надзвычай актуальная для нас, беларусаў. Тут асаблівая паласа перажыванняў, няўдач, якімі выкліканы і ўсім вядомы скепсіс, нігілізм у адносінах да нацыянальных духоўных каштоўнасцяў, мовы, культуры. I справа тут нават не ў глаба-
лізацыі — не столькі ў ёй, колькі ў іншых прычынах. Усё пачалося раней. Даўней... На стагоддзі. I цяпер узмацняецца. Па нейкім вялікім непаразуменні, неабсяжным, разлеглым, магчыма, касмічным...
Людзі страчваюць тое, што калісьці рабіла і робіць ім гонар. Яны пакідаюць мову — свой, так бы мовіць, храм духоўны, узведзены, выраблены і ахарошаны пакаленнямі продкаў. У выніку шматлікіх гістарычных акалічнасцей, умоў жыцця і палітычных абставін у гэтым храме пачалі гуляць скразнякі.
Неверагодна, але нашы людзі нібыта павернуты тварам ад сябе і глядзяць у нейкую няпэўную далеч. Пазбаўленыя ранейшых сваіх спадчынных якасцей і ператвораныя ў інертную масу, яны неўзабаве перастануць быць народам. Страціўшы ўнутраныя скрэпы, рассыплюцца ў пыл як нацыя.
Аднак адыдзем пакуль што ад дэкларацыі, дакумента ЮНЕСКА, і ўласна беларускай праблемы; з вышыняў філасофскай навукі кінем позірк у наш дзень. Перш-наперш, што ёсрьразвіццё, дзеля спрыяння якому, напрыклад, і створана ды працуе ЮНЕСКА.
Згодна з даследаваннем К. Лявонцьева, карыфея рускай філасофскай думкі, развіццё — гэта «паступовае ўзыходжанне ад прасцейшага да больш складанага, паступовая індывідуалізацыя, адасабленне з аднаго боку ад навакольнага свету, а з другога — ад падобных і роднасных арганізмаў, ад усіх падобных і роднасных з’яў». У той жа час гэта: паступовы ход ад бясколернасці і прастаты да арыгінальнасці і паступовае ўмацаванне адзінства.
Даследуючы развіццё арганічнага свету і чалавечага грамадства, асобных краін, цывілізацый, іх з’яўленне, росквіт, заняпад, гібель, К. Лявонцьеў знайшоў, што адно і тое ж уласціва, бадай, усяму, што існуе ў прасторы, часе і, безумоўна, стасуецца з
«жыццём плямёнаў, дзяржаўных арганізмаў і цэлых культурных сусветаў».
Дэманструючы дзейнасць закона на прыкладах, пранікнёны сацыяльны аналітык робіць высновы: «Усё спачатку проста, потым складана, затым па другому разу спрошчваецца, спярша ўраўноўваючыся і змешваючыся ўнупірана, а потым яшчэ больш спрошчваючыся адпадзеннем частак і агульным разлажэннем, да перахода ў неарганічную «нірвану».
Ужо пры жыцці Канстанціна Лявонцьева ў канцы XIX веку выявілася тэндэнцыя фарміравання нейкага сярэдняга еўрапейца, распаўсюджванне ў шэрагу краін аднолькавых форм дзяржаўнага кіравання і ладу. Тым часам разнастайнасць і складанасць еўрапейскай цывілізацыі пачынае блякнуць, згладжваюцца марфалагічныя контуры, слабеюць рэлігійныя антытэзы, саслоўі знікаюць. З’яўляюцца агульныя рысы... I даследчык робіць высновы аб паступовым збліжэнні еўрапейскіх краін ды маючым быць утварэнні імі праз пэўны час аднаго нейкага аб’яднання ці то ў форме федэрацыі, ці нейкай груба-рабочай рэспублікі... Як мы бачым, гэта прадказанне сёння стала на парадак дня ў Еўрасаюзе для еўрапейскіх краін, але вядзе яно ўжо не столькі да росквіту, чуеце, колькі да дэградацыі цывілізацыі.
Нечаканы паварот справы ў схеме прадвызначанага, і нам цяпер будзе вельмі цікава, як паставяцца да падобнай перспектывы «развіцця» або «ўстойлівага развіцця» на сімпозіуме «Разнастайнасць моў і культур у кантэксце глабалізацыі» вучоныя, прадстаўнікі краін Захаду. Прынамсі, пазіцыя Даніі тут выклікае павагу. Зразумелым з’яўляецца і надрукаванае ў «Таймс» выказванне Маргарэт Тэтчар, былога прэм’ер-міністра Вялікабрытаніі. На яе думку, Еўрапейскі Саюз з’яўляецца абсалютна коснай і шкоднай структурай, балазе аб’яднанне эканаміч-
ных сістэм у адзіны рынак прыводзіць да страты суверэнітэту дзяржаў Саюза. «Я пераканана, — гаворыць у сваёй заяве яна, — што ўвядзенне адзінай валюты абсалютна не апраўдана ні ў эканамічным, ні ў палітычным, ні ў сацыяльным планах».
Баранэса Тэтчар заклікае Вялікабрытанію не прымаць умоў, прапанаваных Еўрасаюзам, і пакінуць за сабой права фарміравання сельскагаспадарчай, знешняй і ўнутранай палітыкі і аднавіць нацыянальны кантроль над гандлем і прамысловасцю. Кантынентальная Еўропа на працягу ўсяго яе жыцця, зазначае Тэтчар, спараджала ўнутры сябе грандыёзныя праблемы, якія потым даводзілася вырашаць сумеснымі намаганнямі астатнім краінам свету.
Зусім не выключана, што палітыкі і парламенты некаторых еўрапейскіх краін вызначаюць палітычны курс у адным пэўным кірунку, а аб’ектыўная, непрадугаданая або праігнараваная ў грамадстве плынь выстройвае падзеі так, як Космасу, Богу, Лёсу патрэбна. У пацвярджэнне гэтых слоў сам сабой кладзецца гістарычны «эксперымент» з утварэннем савецкай камуністычнай імперыі.
А мне прыгадваецца час так званай перабудовы. Натхнёныя новымі дэмакратычнымі веяннямі з вышыняў улады, нашы інтэлігенты, пісьменнікі і я ў тым ліку столькі сіл патрацілі на лісты туды, наверх, да самога Гарбачова, у якіх шукалі заступніцтва за сваю мову, культуру. He сакрэт, што ў гэтай вялікай краіне ўсё адметнае і арыгінальнае спакваля падганялася пад стандарт «савецкай культуры», адзінай для ўсіх, і нацыянальныя мовы і традыцыі проста сціраліся адна за адной, змешваліся, адмаўляліся, як непатрэбныя. A па К. Лявонцьеву/пра якога мы тады мала ведалі, «самое змяшанне ёсць ужо свайго роду спрошчванне карціны, спрошчванне юрыдычнай тканіны і бытавой узорнасці. Змяшанне ўсіх колераў вядзе да шэрага або белага». I
яшчэ даводзіць К. Лявонцьеў, папярэджваючы ўмеркаваных людзей, што «змяшанне больш за папярэдняе аднастайных складаючых частак замест вялікай салідарнасці вядзе да разбурэнняў і смерці (дзяржаў, культур)». А хіба не гэта меў на ўвазе Сігізмунд Серакоўскі, паплечнік беларускага нацыянальнага дзеяча К. Каліноўскага, калі яшчэ ў 1857 годзе яскрава даводзіў: «Думка, што розныя нацыянальнасці граюць тую ж ролю ў развіцці чалавецтва, як розныя інструменты ў аркестры, — вялікая думка. Няўжо першая скрыпка надумаецца выключыць і заняволіць флейту, кларнет ці другую скрыпку, каб выключна самой разыгрываць усе п’есы?» Дзіўна, але ж гэта рабілася да нядаўніх часоў.
У той свежа-новы гарбачоўскі перыяд я няблага вывучыў гэту праблему. Абапіраючыся на іншага даследчыка гісторыі і культуры, тытана думкі Вільгельма фон Гумбальта, немца, які пакінуў нашчадкам на дзіва глыбокую працу «Мова і філасофія культуры», захапляючую як публіцыстычнай выразнасцю, так і культурай мыслення, я напісаў нарыс (эсэ) «Памяну і свечку пастаўлю» (надрукаваны ў кнізе «Другой зямлі не будзе», Мн., 1989). Там у вострай палеміцы мне давялося абвяргаць дагмат савецкіх, з дазволу сказаць, тэарэтыкаў аб неабходнасці сцірання асаблівасцей нацыянальных культур у імя прагрэсу. У якасці антытэзы я рабіў спасылку на палітыку ЮНЕСКА, гэтай міжнароднай арганізацыі, якая, наадварот, падтрымлівала этнічную адметнасць ды праяўляла клопат аб ахове і развіцці нацыянальных культур... А сёння можна смела цытаваць К. Лявонцьева, які нібыта спецыяльна для далёкай ад яго савецкай рэчаіснасці па-свойму разгледзеў гіпатэтычны саюз Расіі з заходнімі славянамі-браццямі... «Што рыхтуюць яны нам?... Новую разнастаіінасць у адзінстве, усеславянскі росквіт