Крушэнне на ростані
Васіль Якавенка
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 404с.
Мінск 2002
I далей цікавы момант. Яшчэ да прыняцця гэтай дэкларацыі, у жніўні мінулага года, Саюз беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы ЮНЕСКА і нацыянальных інстытутаў і ўстаноў распачаў падрыхтоўку да правядзення ў ^Іінску Міжнароднага сімпозіума на тэму: «Разнастайнасць моў і культур у кантэксце глабалізацыі». У рамках сімпозіума мяркуецца таксама правесці Мінскую сустрэчу дзеячаў многіх краін па тэме: «Вытокі фізічнага і маральнага тэрарызму ва ўмовах глабалізацыі». У цэлым на сімпозіум запрашаецца шмат гасцей, філосафаў, дзеячаў культуры, і, уважаючы на важнасць мінскага форуму, да нас меўся прыехаць сам Генеральны дырэктар ЮНЕСКА пан Кайчыра Мацууры. Дарэчы, ён прывязе з сабой сертыфікат помніка сусветнай культурнай спадчыны, каб уручыць яго Мірскаму замку.
На добры лад гэтыя падзеі культурнага жыцця маглі б выліцца ў нешта накшталт нацыянальнага свята. Аднак мяне, шчыра кажучы, бянтэжыць дысананс, які ўтвараецца ў настроі, спадзяваннях на годную дзяржаўную падтрымку пісьменнікаў і — насупор — настроі высокіх улад, выяўляючы заця-
та непрыхільныя адносінах да саюза творцаў, які мы з пэўнай доляй умоўнасці тут назвалі баянам.
У нас, праўда, ёсць яшчэ час памеркавацца, і тут многае будзе залежаць ад увагі да гэтай праблемы ды спазнання яе гістарычнай і філасофскай сутнасці названым вышэй гарантам культурнага развіцця і адраджэння ў краіне. Пачакаем.
Адно толькі: такія рэчы нельга адкладваць да святых нігды.
2002 г.
КАСА НА КАМЕНЬ, або КАНЦЭРТ 3 УДЗЕЛАМ НАШАЙ РАДЫ
Коні грызуцца, калі кармушка пустая. А што?!. У жывата свой імпэт.
I, мусіць, невыпадкова, прычапілася да мяне гэтая прыказка, бо звадкі ў апараце нашага творчага саюза якраз і пачаліся ў вялікі пост, калі сем-восем месяцаў супрацоўнікі СП не атрымлівалі зарплаты, і той-сёй пачаў абвінавачваць у гэтым Іпатаву. Некаторыя тэхнічныя адзінкі, а гэта — людзі, агорнутыя вялікім сумам, маркотай, адчаем, мусілі шукаць іншае месца працы. Намацаў сабе іншую пасаду непадалёку ад будынка Дома літаратара і адзін з сакратароў праўлення. Пралегла расколіна ў сакрытарыяце, і яшчэ больш узмацніліся агульны напал жарсцей і сумятня.
Я ніяк не мог уцяміць, што там адбываецца і быў моцна здзіўлены, калі даведаўся пра разлад. Я часта прыходзіў у гэты будынак, бо з сярэдзіны мінулага года разам са старшынёй Саюза Вольгай Іпатавай узяліся за стварэнне аргкамітэта і падрыхтоўку міжнароднага сімпозіума, які мае прайсці ў ліпені 2002 года пад эгідай ЮНЕСКА. У Мінску... На тэму: «Разнастайнасць моў і культур у канстэксце глабалізацыі». Дыскусія мае быць важная і нават знакавая для пісьменніцкай арганізацыі; гэта адчулі ўжо многія літаратары, падаўшыя заяўкі на свой удзел у «круглых сталах», што па розных пытаннях пачалі ладзіцца перад сімпозіумам, дый на ўдзел у самім сімпозіуме. Пры падтрымцы міністэрстваў культуры, адукацыі, інфармацыі, дзяржаўных уні-
версітэтаў і грамадскіх арганізацый разгортваецца шырокая падрыхтоўка да гэтай падзеі ў культурным жыцці. Адам Мальдзіс разам з паплечнікамі з Асацыяцыі беларусістаў свету і Пэн-цэнтра ўзяўся за падрыхтоўку «круглага стала» па тэрарызму, ягоных вытоках, які пройдзе ў рамках сімпозіума. Іпатава, добра разумеючы значэнне справы для Саюза пісьменнікаў, пастаянна наводзіць кантакты ў вярхах і ўсяляк дапамагае вырашаць вузлавыя пытанні. Асаблівасць моманту ў тым, што ў падрыхтоўцы сімпозіума спалучаюцца намаганні дзяржаўных структур і грамадскіх аб’яднанняў пры вядучай ролі пісьменнікаў. Факт даволі яскравы; у ім праяўляюцца якасці пакуль недастаткова развітыя ў нас, a менавіта грамадзянская супольнасць, яе дабрачынныя сілы, і гэта варта сабе ўсвядоміць.
А што да апарата Саюза, то яму і асабіста Іпатавай, нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, удалося падрыхтаваць і правесці напрыканцы мінулага года семінар перакладчыкаў з удзелам калег з-за мяжы, падрыхтаваць кніжку паэзіі для выдання на літоўскай мове, правесці прэзентацыю кніг беларускай лірыкі на балгарскай мове... Зразумела, былі і іншыя справы. Ці ж бо дарэмна Вольга Міхайлаўна шмат часу праводзіла ў гуткарках са сваімі намеснікамі В. Праўдзіным, Н. Гальпяровічам, В. Мачульскім. Па маіх назіраннях, у працы апарата Саюза быў дух і стыль добразычлівасці, згоды ажно да апошняга часу, пакуль не выбухнуў гэты канфлікт, нечаканы, неспасціжымы ва многім. Толькі цяпер думаецца, што тады я не разгледзеў ягоных першапрычын або камянёў падводных.
Уважаючы на катастрафічную для апарата Саюза сітуацыю (абрэзана фінансавая падтрымка), Іпатава разам са сваімі намеснікамі напісалі і паслалі ва ўсе высокія службы каля дзесятка лістоў, прычым, рассылалі звароты не па аднаму разу, і большасць іх падпісала сама Вольга Міхайлаўна, а некаторыя пісаў
і падпісваў першы намеснік Праўдзін — адказу ні адкуль не было; узнікалі размовы аб «выплаце зарплаты» тэхперсаналу Саюза маёмасцю, напрыклад, камп’ютэрамі... Жальбы бралі за сэрца. У лепшым, а дакладней, больш трывалым становішчы аказваліся намеснікі, як што Праўдзіну і Гальпяровічу, а таксама Каршукову, кансультанту, старшыня Саюза выстаралася на бліжэйшы год стыпендыі. Пра сябе, праўда, не ставіла пытання... I то сказаць: Праўдзін, юрыст, былы маёр міліцыі, і Мачульскі, юрыст, былы ваенны пракурор, атрымлівалі добрыя пенсіі.
Дзеля справядлівасці варта сказаць, што ў той татальна пагрозлівай эканамічнай сітуацыі — пры набліжэнні калапса вытворчасці, асабліва ў вёсцы, ва ўмовах, калі мужы дзяржаўныя дзіркай дзірку спрабавалі прыкрыць, — фінансавання з бюджэту быў пазбаўлены не адзін Саюз пісьменнікаў, але і такія аб’яднанні, як Чырвоны Крыж або Асацыяцыя інвалідаў... Іншая справа, што па духу і сваім прызначэнні гэта розныя згуртаванні.
Маўчанне зацягвалася, і Вольга Міхайлаўна ў стане трывогі пачала пісаць і друкаваць лісты ў «ЛіМе» — за 4 студзеня 2002 года і далей, тым самым адкрыта інфармуючы грамадскасць сваёй краіны і свету аб наўмысным ці ненаўмысным — хто ведае? — удушэнні Саюза беларускіх пісьменнікаў. I, можа, якраз таму ўжо 12 студзеня пайшла дакладная на імя прэзідэнта А. Лукашэнкі, якой ставілася за неабходнасць дзяржаўная фінансавая падтрымка асобных грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку і Саюза беларускіх пісьменнікаў. У дакладной запісцы, між іншым, тлустым шрыфтам былі вызначаны словы: «Учйтывая конструктйвную позйцйю нынешнего руководства Союза белорусскйх пйсателей во взаймоотношенйях с государством, — і далей, — полагаем выплатнть этому творческому союзу задолженность за 2001 год по заработной плате н оказать фннансовую поддержку в 2002 году в раз-
мере 41,4 млн. рублей, предусмотрев сокраіценне чнсленностн штатных работннков...» Гэты дакумент Вользе Міхайлаўне прыслалі толькі ў сакавіку і папрасілі яе тэрмінова скласці праект на фінансаванне Саюза, з чаго вынікала, што форма ўзаемаадносін з Мінфінам будзе мяняцца — фінансуюцца канкрэтныя справы.
Яе намеснікі Праўдзін і Мачульскі акурат святкавалі Дзень міліцыі, а Гальпяровіч ужо пакінуў працу ў Саюзе, таму Вольга Міхайлаўна прыцягнула да справы літкансультанта Ірыну Качаткову, і яны на скорую руку склалі і падалі праект. Намеснікі аказаліся як бы абыдзенымі ў гэтай справе. Увогуле намеснікі паймелі думку, што далей болей старшыня Саюза не калегіяльна, а індывідуальна вырашае справы, і, калі прыспеў гэты выпадак, былі ў рожках з Вольгай Міхайлаўнай ды ўжо склікалі на вайну з ёй сакратарыят.
Згодна з ідэяй праекта ёй, старшыні Саюза, Іпатавай належала скараціць усіх супрацоўнікаў апарата і далей набраць іх па кантракту пад гэты праект.
На наступны дзень саму форму загада аб скарачэнні надыктаваў ёй юрыст і намеснік В. Мачульскі. Скарачаліся ўвогуле ўсе пасады, усяго — 24,5 адзінкі...
Надрукавалі паперчыну і далі з ёй пазнаёміцца тым нямногім, хто яшчэ працаваў. Распісаліся... Усчынаўся фурор. Праўдзін, чынячы подпіс, пісьмова зазначыў, што пытанне па намесніках павінна вырашаць рада, і з ім у душы была згодна Іпатава, таму і не падпісвала трывожны загад.
Сфармавалася канчаткова групоўка супраціву Вользе Міхайлаўне — яе намеснікі і, у дадатак, — кансультант Каршукоў. Толькі нельга было вініць іх ва ўсім; варта было шукаць і сваю віну: чаго яны, аднак, арганічна не ўспрымалі ў ёй, дык гэта годнай паставы, нескаронасці перад уладамі, калі гэ-
так можна сказаць, адстойванне сваіх поглядаў, прынцыпаў, пазіцый, што атаясамлівалася ёй з адстойваннем інтарэсаў пісьменніцкай арганізацыі, за якімі ўжо палягалі інтарэсы народа. Яна, чуеце, далёка зайшла ў сваіх (ажно пяці!) публікацыях у «ЛіМе» і гэта напалохала Віктара Аляксандравіча. Праўда, не столькі напалохала, колькі парадавала: ішоў новы козыр яму ў рукі, якім можна будзе пабіць яе карту. Ён той чалавек, які праз усё жыцё прайшоў, нідзе не замуціўшы стаячай вады, які склаўся як падручны ўлад: ён, Праўдзін, маючы за прынцып дагаджаць начальству, увогуле — уладам, напэўна, быў моцна шакіраваны пазіцыяй процістаяння, якая выяўлялася ў публіцыстычных, крытычных, адважных артыкулах Іпатавай. Віктар Аляксандравіч на падобны апраметны крок ніколі не пайшоў бы, і яму здавалася, напэўна, што наогул ніхто з разумных людзей такое не ўчвэрыў бы, таму і лічыў, што Іпатава як старшыня Саюза ўжо спеклася. Як чалавек набожны, веруючы ён лічыў, няйначай, што прабіў яго час — сам Бог паклікаў яго выправіць становішча ў Саюзе пісьменнікаў, а дзеля гэтага яму належыць узвысіцца над старшынёй і дзейнічаць самастойна. Наважыўся падпісваць за старшыню дакументы. Натхняла ж яго меркаванне: дзейнічае Праўдзін так, як вышэйшым уладам патрэбна. (3 нейкага часу ён амаль фізічна адчуў, як вызваліўся ад абрыдлых яму комплексаў Тулягі, гэтага пестунца К. Крапівы, і вольны цяпер заваёўваць сабе новую жыццёвую прастору; важнічаючы, ён пачаў гаварыць пра сябе ў трэцяй асобе.)
Мачульскі цягнуў за ім, бо Іпатава папікала яго падробкай дакументаў і пагражала наладзіць аўдытарскую праверку, каб высветліць стан гаспадарчых і фінансавых спраў у Доме творчасці пісьменнікаў «Іслач» — разабрацца самой ва ўсім ёй не ставала ўмення і часу; а Каршукоў па духу і ўзроўню мыслення — копія Праўдзіна. I вось яны тайна ад Іпа-
тавай збіраюць сакратарыят Саюза. Вольга Міхайлаўна, выпадкова даведаўшыся, прыйшла на пасяджэнне таксама. 3 расказаў пісьменнікаў спрабую ўявіць, што там адбывалася.