Крушэнне на ростані
Васіль Якавенка
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 404с.
Мінск 2002
Мы обраіцаемся с просьбой направлять пнсьма в заіцнту профессора Бандажевского в Посольство Республнкн Беларусь в вашей стране. Мы обраіцаемся также с прнзывом оказать моральную поддержку Юрню Нвановнчу Бандажевскому, направнв в его адрес пнсьма н телеграммы сочувствня.
«Берегйня», № 7, 2001 г.
Каля падмурку праблем
БелСаЭС «Чарнобыль» — грамадскае аб’яднанне, якое я маю гонар узначальваць, а яно ж, дарэчы, з’яўляецца і адным з заснавальнікаў Міжнароднага сацыяльна-экалагічнага саюза. Таму, прачытаўшы заяву маскоўскіх калег «О судьбе Ю.Н.Бандажевского», я адчуў дакор сумлення: бачыце, адтуль, з-за межаў рэспублікі, заяўляюць пратэст з выпадку заключэння ў турму рэктара Гомельскага медінстытута прафесара Бандажэўскага, а мы тут, на месцы, лічы, не разабраліся ў сітуацыі, сплеценай вакол гэтага чалавека. Чаму?
Я знайшоў спецыялістаў, з якімі Юрый Іванавіч разам працаваў, адшукаў ягоныя навуковыя працы, прачытаў іх, уражаны зместам, дальбог, пацікавіўся матэрыяламі, што тычыліся судовага працэсу.
Людцы! А што, калі збэсцілі, пасадзілі за краты сапраўды дасціпнага і няўрымслівага вучонага, пра якога ў Беларусі мала што ведаюць? А маглі б ганарыцца! Падобна, аднак, што гучны і жорсткі пры-
суд вынеслі не столькі яму, колькі навуковым даследванням, якімі ён займаўся.
Аляксей Яблыкаў, член-карэспандэнт РАН, выдатны эколаг, неаднойчы прыязжаў у Беларусь. Гэта чалавек-крэмень, і, думаецца, ён добра ўсведамляў сабе, адкуль ногі растуць, калі падпісваў заяву-пратэст. У любым выпадку інцыдэнт з Бандажэўскім трэба разглядаць у агульным плане нацыянальных праблем.
3 кожным годам становіцца ўсё больш зразумелым, што наш палітычны іштэблішмент узяў курс на пахаванне чарнобыльскай трагедыі. Пра гэта гавораць як спробы паўторнага засялення раней адселеных вёсак, так і процівапраўная адмена тых мізэрных выплат для некаторых катэрорый насельніцтва, якія, згодна з законам раней былі прызначаны. Таму-сяму з грамадзян, праўда, удалося абараніць іх праз суд, толькі ж у цэлым адмена застаецца ў сіле. He могуць разлічваць на прызнанне сувязі свайго захворвання з уздзеяннем чарнобыльскай радыяцыі маладыя людзі, як Вольга Акуніна з Гомеля, абпрамененыя ў дзяцінстве і прыдбаўшыя хваробы (рак шчытавіднай залозы, напрыклад) цяпер, у 20 — 22 гадовым узросце. I тут няма як вініць у зламыснасці вышэйшых чыноўнікаў, паколькі ў нас заўсёды знаходзіліся і знаходзяцца вучоныя, якія сваімі сентэнцыямі, добрымі намерамі высцілаюць дарогу ў пекла для сваіх суайчыннікаў.
Да такога роду чыннасці ўпаўне можна аднесці гістарычнае пісьмо на імя М. Гарбачова напрыканцы 80-х гадоў.
У пісьме 92-х дзеячаў навукі з розных рэспублік, у тым ліку Жакава, Лазюка, Скрабіна, Цыба, Фірсаковай (некаторыя з іх пасля раскаяліся) быў заяўлены пратэст супраць прызнання катастрафічнымі наступстваў аварыі для жыцця і здароўя людзей, асабліва дзіцячага насельніцтва.
Да такіх жа шэдэўраў па духу адносіцца і пасланне прафесара-гематолага Яўгена Іванова прэзідэн-
та нашай краіны, датаванае кастрычнікам 1995 года, у якім папулярна даводзіцца, што людзі чарнобыльскай зоны і перасяленцы страдаюць ад стрэсаў і нэнзы, а не ад радыяцыі і што іх не варта было адсяляць. Літаральна: «Счнтать возможным н более рацпональным прожнванне людей на большннстве загрязнённых раднацней террнторнй...» Пры іхнім, маўляў, дабраахвотным жаданні і г. д. і д. п.
Нарэшце, Якаў Кёнінгсберг, доктар біялогіі і свой чалавек у МАГАТЭ, адкрыў чытачам у інтэрв’ю часопісу «Лесное н охотннчье хозяйство», N1 за 2001 год, што « для человека рпск выше, когда он переходнт дорогу, чем постоянно жнвёт на загрязнённой раднонуклндамн террнторнн». А няўжо ж?
Цяпер давайце ўявім сабе: калі б не было мядзведжай паслугі, гэта значыць палітычнага якатання, кан’юктурнай беспрынцыпнасці і, лічыце, блюзнерства названых вышэй і неназваных вучоных, ці магчымым было б тое, што ў забруджаных раёнах Магілёўскай вобласці ў 1987-88 гадах мясцовыя ўлады забаранялі жыхарам ужываць у размове слова «радыяцыя». Я сведка таму... Радыяцыю там людзі мужна, ну проста па-бальшавіцку адчайна і бескампрамісна адмяталі ад сябе.
I далей, шаноўныя, запытаюся, ці магчымым было б тое, што брыгады механізатараў тых гаспадарак, якія не закранула гэтае ліха, ездзілі ў забруджаныя, часам выселеныя вёскі для нарыхтоўкі кармоў?
Зусім нядаўна я атрымаў ліст з Магілёўшчыны. Піша былы старшыня калгаса’ імя Энгельса Мсціслаўскага раёна Міхаіл Кандрашоў. Яго механізаваны атрад улетку працаваў у выселенай вёсцы Высокі Барок Краснапольскага раёна з узроўнем радыяцыі па цэзію 67 кюры на квадратны кіламетр, па стронцыю —1,2. Шэсць гадоў запар!.. I які ж вынік мы маем цяпер?
3 дзесяці сталых мужыкоў, прыгожых, здаровых, уключаючы і самаго Міхаіла Кандрашова — старшыню, які часта ездзіў туды, а ўзрост іх пэўны — ад 1954 да 1963 года нараджэння — памерлі трое: Уладзімір Франькевіч — у 1998 годзе ад лейкоза, Мікалай Максіменка — у 1998 годзе ад раку нявысветленнай лакалізацыі з шырокімі метастазамі ў пазваночнік, Анатоль Даўгаполаў — у 1999 годзе ад вострай сардэчна-сасудзістай недастатковасці.
Чалавечая доля астатніх таксама незайздросная.
Сяргей Цітоў 1954 года нараджэння стаў інвалідам па прычыне першаснага дэфарміруючага астраартроза з паражэннем каленных і тазаклубных суставаў.
Сяргей Елісееў 1954 года нараджэння — інвалід другой групы з выпадку аблітэрыруючага атэрасклерозу сасудаў ног.
Леанід Габрусеў, аднагодак Елісеева, набыў захворванне, якое ў пісьме Кандрашова мае дзівосную назву — каксартоз і азначае яно зноў жа паражэнне тазавых суставаў.
Уладзімір Радзькоў 1960 года нараджэння — паражэнне артэрый ног.
Аляксей Саўкін, 1962 —захворванне суставаў ног.
Міхаіл Іваноў, 1963-га — захворванне суставаў ног і пазваночніка.
Тут дарэчы будзе прыгадаць нашы сустрэчы і скаргі з боку жыхароў шматпакутнай вёскі Сабалі (Брагінскі раён), якую то высялялі, то зноў засялялі. А быў я там у красавіку 2001 года... Усе скардзіліся «на ногі», ногі адымаюцца!..! не дзіва: там стронцый таксама, прычым — нават у двайным памеры.
Доўжым спіс... Міхаіл Кандрашоў, 1954 года нараджэння, былы кіраўнік гаспадаркі. Дапяў чалавек той жа хваробы, што і Сяргей Цітоў, Габрусеў, Саўкін, Іваноў; на пачатку 90-х стаў інвалідам. Дарэчы, ні смяротны зыход у захворваннях людзей гэтага механізаванага атрада, ні інваліднасць, ні
наогул іхнія хваробы ніхто не дапасуе да ліхіх чарнобыльскіх наступстваў, — ніхто ім, небаракам, альбо іхнім сем’ям капейкі грошай не выплаціў за страты нанесеныя здароўю бязглуздай гаспадарчай дзейнасцю Абласнога аграгаспадарчага комплексу, дадамо і пашырым — злачыннай дзейнасцю тагачасных улад на чарнобыльскіх абшарах, а яны ж апекаваліся пэўнага кшталту вучонымі...
У Беларусі статыстыка выдае штодзень па сто і больш новых захворванняў на рак і, кажуць, прафесар Іваноў пачаў, нарэшце, прызнаваць тое, што раней адмаўляў, — выкліканыя радыяцыяй лейкозы. Ці ж не «прагрэс»?!
На добры лад, пацярпеламу люду трэ’ было б падаць заявы ў суд, на прадмет прыцягнення да крымінальнай адказнасці мясцовых босаў, якія кідалі людзей у радыяцыйнае пекла. I правасуддзю, калі б яно было ў нас, варта было б адшукаць кожнага «бальшавіка», кожнага тытулаванага гнома і даць ацэнку іхнім паводзінам, якія абярнуліся ўсугубленнем чарнобыльскай трагедыі.
Аднак мы трохі ўхіляліся... Па пратэкцыі Беларускага сацыяльна-экалагічнага саюза «Чарнобыль» і нямецкай Чарнобыльскай Ініцыятывы Пауля і Ірэны Кох, Міхаіла Кандрашова ўзяла пад сваё апекаванне бальніца горада Вольфенб’ютель (Германія). Яму зрабілі аперацыю па замене тазаклубнага сустава на штучны; а пры аналізе касці падазрэнне пала на ўдзеянне стронцыя. Кандрашоў і ягоныя ратаі не маглі не дастаць стронцыю ў Высокім Барку.
Хлеб з чарнобыльскай аблогі
Цяпер, у нашай нягеглй эканамічнай сітуацыі, дзе дзіркай дзірку даводзіцца прыкрываць, высакапастаўленым чыноўнікам вельмі звабліва прадставіць справу так, як падаюць яе кёнінгсбергі, эль барадэі, а іменна, што там, на чарнобыльскіх пераляканых
абшарах, нічога страшнага няма і не было, што чарнобыльская катастрофа — гэта блеф, плод радыёфобіі. Вось як яны канчаткова «дакажуць» гэта, — тады ў чарнобыльскай зоне зноў ажывуць, закрасуюць апаленымі парасткамі палеткі і гаспадарнікі прырэжуць да беларускай эканомікі ладны кавалак аблогі. Ужо прырэзалі. У 1998 годзе, чытаю ў газетах, высокія ўлады парэкамендавалі Хойніцкаму раёну вырошчваць на моцна забруджаных землях 5000 тон насення збожжавых культур. Ці дзіва?.. Мясцовым уладам як і кіраўнікам гаспадарак рэкамендаваць не трэба было. Яны даўно засяваюць забруджаныя землі. Прычым, не ў адным Хойніцкім раёне, — скрозь. А што да хойніцкіх хлебаробаў, то яны, як сведчыцт тая прэса, у 2000 годзе атрымалі 1500 тон насеннага ячменю, пшаніцы, аўса, жыта. Толькі насенне аказалася нікому не патрэбным па прычыне высокага ўтрымання стронцыю і цэзію. He забірае Мінсельгасхарч і 500 тон насення збожжавых культур, вырашчанага летась, так бы мовіць, на тэхнічныя патрэбы.
Знайшоўся, аднак, энтузіяст-шэльма Бандажэўскі, які пры магільным маўчанні высокай навукі даследуе, так бы мовіць, жывое поле гэтай «цаліны» і тое, што навокал робіцца. Яшчэ адзін шэльма — член-карэспандэнт НАН Беларусі Васіль Несцярэнка (дырэктар інстытута БЕЛРАД) узяўся яму дапамагаць...
Бандажэўскі ставіць доследы, аналізуе статыстыку разнастайных захворванняў, іх сувязь з радыяцыяй пры розных яе накапленнях, як і самі накапленні ў тых ці іншых органах чалавека, прасочвае тэхналогію ўздзеянняў і пашкоджанні ў фізіялагічнай структуры жывога цела. Ён паказвае, аргументуе, сцвярджае, што неспрыяльны ўплыў маюць нават невялічкія дозы трапіўшага ў арганізм радыёцэзія як на забруджаных абшарах, так і ў «чыстых» раёнах. Радыёцэзій урываецца ў метабалічныя
працэсы, ён пашкоджвае мембранныя структуры клеткі, у выніку парушаюцца структуры і функцыі многіх жыццёва важных сістэм, і найперш сардэчна-сасудзістай, міякарда, да прыкладу.
Што да росту псіхічных захворванняў арганічнай прыроды, дэпрэсіўных расстройстваў, даводзіць Бандажэўскі, то, у адрозненне ад прыхільнікаў постчарнобыльскай радыёфобіі, «мы звязваем гэта першнаперш з непасрэдным уздзеяннем радыёцэзія на структуры нервовай сістэмы, асабліва арганізма, які развіваецца».