Крушэнне на ростані  Васіль Якавенка

Крушэнне на ростані

Васіль Якавенка
Выдавец: Беларускі кнігазбор
Памер: 404с.
Мінск 2002
105.41 МБ
I яшчэ: «Сітуацыя, што склалася са станам здароўя пацярпелага насельніцтва, катастрафічная». Праблемы мацярынства і дзяцінства, як, зрэшты, і астатнія, бачацца даследчыку ў «нежаданні грамамадства займацца такімі пытаннямі, якія ставіць перад ім жыццё». Нехта скажа, што прафесар неаб’ектыўны, а нехта — наадварот, што ён як у ваду глядзіць!
Што мне імпануе, дарэчы? Вынікі даследчай працы Бандажэўкага ў Гомельскім медычным інстытуце вельмі добра ўвязваюцца з даследваннямі англійскіх вучоных па ўплыву радыяцыі на здароўе чалавека, якія яны правялі яшчэ да аварыі на ЧАЭС. Я пазнаёміўся з гэтымі працамі ў перакладзе на рускую мову ў 1987—88 гадах і, ідучы да Чарнобыля і ад Чарнобыля з пэўнымі ведамі, напісаў аналітычна-публіцыстычны нарыс « Бомба для потомков», які неаднойчы перавыдаваўся ў Маскве і Мінску і не страціў сваёй актуальнасці да гэтага часу.
Цяпер адно горыч у душы выклікае, калі чую ад некаторых паважаных мною спецыялістаў у медыцыне: маўляў, даследванні Бандажэўскага не дужа глыбокія альбо што іх вынікі мала абгрунтаваныя. Чаму?.. А, кажуць, у Гомельскім медычным інстытуце няма належнай матэрыяльна-тэхнінай базы, каб такія навуковыя даследванні праводзіць. База, маўляў, ёсць у Гомельскім аддзяленні НДІ радыяцый-
най медыцыны і эндакрыналогіі; гэта значыць nodan. Эвой!
To чаму ж тады ў бездакорна аснашчанным аддзяленні НДІ, на сучаснай тэхнічнай базе не праводзілі і не праводзяць даследчую працу, за якую па ўласнай ахвоце ўзяўся прафесар Бандажэўскі? A гэта, кажуць, іншае пытанне; праўда, тут жа пагаджаюцца, што Ю.Бандажэўскі — адменны патолагаанатам, і якраз тут у сваіх вышуках трымаў пальму першынства.
Як бы там ні было, а ў Бандажэўскага шмат навуковых прац, шэсць манаграфій, прызнанне ў свеце, якое не кожнаму акадэміку нават снілася, вялікі і яскравы патанцыял... Аднак, мусіць, тым ён і небяспечны — замінае сваімі доследамі і адкрыццямі адсунуць у мінулае праблемы Чарнобыля?
Прыспела і чыста грамадзянскае адкрыццё Бандажэўскага. Уваходзячы ў склад спецыяльнай камісіі, ён прааналізаваў эфектыўнасць вынікаў даследванняў НДІ радыяцыйнай медыцыны і эндакрыналогіі (па тэмах 1998 года) з затратамі ў 17 млрд. рублёў. Прафесар Бандажэўскі, не шукаючы кампрамісу з уласным сумленнем, зрабіў заключэнне аб навуковай і практычнай вартасці ўсяго толькі некалькіх прац інстытута на суму ў 1,1 млрд. рублёў, з чаго вынікала, што астатнія 16 млрд. рублёў, узятых з дзяржаўнага бюджэту, былі патрачаны дарэмна. Вядома ж, у кагосьці тады засмактала пад дыхавіцай. He ўсім спадабалася і прапанова Бандажэўскага перанесці сумніўны ў сваіх дасягненнях НДІ РМЭ, створаны ў свой час для працы па чарнобыльскай тэматыцы, з Мінску ў Гомель. Бліжэй да чарнобыльскага водару.
Фінал
I, пэўна ж, выклікаў чалавек крытычнаю масу цяжкіх пачуццяў да сябе. У такой сітуацыі скамп-
раметаваць яго — бадай, было адзінай магчымасцю пагасіць той яркі ліхтар, які за кошт уласнай энергіі асвятляў для людзей цемру ў постчарнобыльскай сітуацыі.
Цяпер мяне непакоіць: а што, калі сапраўды цемрашалы сфабрыкавалі гучную «справу Бандажэўскага»?
Працэс вёўся настойліва і мэтанакіравана, як не ў традыцыях 30-х гадоў. Мяняліся пракуроры-абвінавачвальнікі, мяняліся сведкі, якія ў судовых пасяджэннях адмаўляліся ад сваіх паказанняў.
Уладзімір Раўкоў, прарэктар, кандыдат медыцынскіх навук, паплечнік Бандажэўскага па даследчай працы, заявіў у судзе, напрыклад, што мусіў агаварыць свайго настаўніка і кіраўніка ў перадачы яму хабару пасля заўзятых дапросаў па 14-16 гадзін, калі следчыя не давалі яму ні есці, ні спаць. Адначасова невядомыя суб’екты пагражалі ягонай жонцы і дзецям. I яшчэ (у парушэнне адпаведнай канвенцыі і прынцыпаў ААН па абароне тых, хто пазбаўлены волі) на Раўкова ўздзейнічалі псіхатропнымі рэчывамі, пасля чаго ім авалодала моцнае пачуццё дызарыентацыі.
А пра што сведчыць тое, што выяўленыя следствам хабарніцы як Ніна Шамычак, якая праходзіла па справе і не адмаўлялася ад таго, што брала хабар, засталіся на волі? Кур’ёз?.. А што, калі яны выкупілі сабе волю агаворам прафесара Ю. Бандажэўскага і, магчыма, У. Раўкова. Ці не так гэта? I ці не паказвае логіка «правасуддзя» на тое, што суд цікавілі не хабарнікі самі па сабе, а вучоныя, апантаныя даследваннямі чарнобыльскага цаліка?
Пераемнікі асуджаных ад навукі, што прыйшлі на іх месца пасля, ліквідавалі ў інстытуце кафедру паталогіі, якой загадваў Бандажэўскі, і лабараторыю з падвопытнымі жывёлінамі. Наогул, не ведаючы, што робяць, гэтыя людзі мяняюць даследчую скіраванасць інстытута, адступаючы як мага далей ад
Чарнобыля. Чаму? Гм-гм... Грамадства шмат чым рызыкуе.
А што, калі чарнобыльскіх праблем, чуеце, людцы — гамяльчане, брагінцы, чачэрцы, столінцы, краснапольцы, — наогул няма? Ну пэўна! Усё намова, усё фікцыя. Гэтак, няйначай, рашылі людзі чыноўныя. I таму, як толькі вызвалілі навуку ад прафесара Бандажэўскага, ганаровым прафесарам НАН Беларусі зрабілі пана М. Эль Барадэя, юрыста, генеральнага дырэктара МАГАТЭ, які па прыездзе ў Беларусь так і заявіў: «Чарнобыльскіх праблем у вас няма!» Няйначай, у захапленні ад гэтай «навіны» і пляскалі ў далоні, слухаючы Барадэя, нашы акадэмікі. I большай насмешкі над установай, якую яны прадстаўлялі, бадай, сам Мефістофель не прыдумаў бы.
Хітры чыноўны розум потым сягае далей і, пры маўклівай згодзе, калі не воплесках тых жа акадэмікаў, прызначае Якава Кёнігсберга старшынёй Нацыянальнай камісіі радыяцыйнай аховы. Ці ж не знаходка? Ого! Цяпер з радыяцыяй не будзе ніякіх праблем ніў Чарнобылі, ні за Чарнобылем. Адным махам мы яе пабівахам. Самападманам. Ілюзіямі.
Толькі ж б’еца неспакойная думка: а што, калі і сапраўды будзе так і ўжо заўтра чарговым крокам у чыноўнага бясстрашнага люду будзе ліквідаванне ўсіх інстытутаў радыяцыйнай медыцыны, радыяцыйнай біялогіі, іх філіялаў? Як і Дзяржкамітэта па праблемах наступстваў... Спадар Я. Кёнігсберг, відавочна, прапануе ім пераарынтавацца на даследаванне дарожных надарэнняў, увогуле, на бяспеку руху, дзе, з першага погляду, гіне ў аўтакатастрофах большая колькасць жывёлы і людзей, чым ад радыяцыі; па-ранейшаму застанецца працаваць толькі інстытут вялікай татальнай ілжы. Драматургію для гэткага «інстытута» заклалі яшчэ паўвека таму Міжнародная Арганізацыя аховы здароўя і МАГАТЭ, стварыўшыя тандэм. У адпаведнасці з заключанай дамовай, функцыянеры ад медыцыны бралі
на сябе абавязак не надта шчыраваць з выяўленнем і раскрыццём шкоднага ўздзеяння радыяцыі на арганізм чалавека, што магло б замінаць развіццю атамнай энергетыкі. Ці не таму да сённяшняга дня ў сусветным класіфікатары хвароб няма ні вострых ні хранічных радыяцыйных захворванняў.
Тэма быццам бы закрываецца. Але ж, на здаровы розум, няма як мірыцца з прафанацыяй небяспекі ад наступстваў аварыі на ЧАЭС і спыненнем даследванняў, за якімі стаіць прэстыж Рэспублікі Беларусь, не гаворачы ўжо пра здароўе насельніцтва.
«Справа Бандажэўскага» само сабой выклікала заклапочаннасць у Міжнароднай арганізацыі па амністыях (Лондан), прааналізаваўшай матэрыялы працэсу. I тут мяне стала непакоіць думка: а што, калі Феміда, багіня правасуддзя, не прыгледзела за сваімі служкамі на Беларусі і яны збанкрутаваліся? У такім выпадку, ці не варта было б глянуць у гэты бок прэзідэнту краіны і зрабіць пэўныя крокі дзеля аб’ектывізацыі праблемы Чарнобыля, «не рэгіянальнай, а агульнанацыянальнай», як зазначыў у сваім выступленні ў друку Ніл Буне, прадстаўнік ААН у Беларусі, дыпламат. Кажуць, вялікае бачыцца на адлегласці.
Беларускі сацыяльна-экалагічны саюз «Чарнобыль», які разам з газетай «Набат» нямала зрабіў для рассакрэчвання і далейшага асвятлення чарнобыльскай сітуацыі, разлічвае, што вышэйшыя ўлады перагледзяць справу з турэмным зняволеннем постчарнобыльскага дзеяча, вучонага Юрыя Бандажэўскага.
У інтарэсах грамадства, апалёнага чарнобыльскай катастрофай, было б аднаўленне Бандажэўскага на ранейшай пасадзе.
I варта аднавіць даследванні па чарнобыльскай тэматыцы ў Гомельскім медычным інстытуце, распачатыя прафесарам Бандажэўскім і ягонымі супрацоўнікамі. У імя навукі, у імя далейшай перспектывы і здароўя нацыі.
2002 г.
ХАДЫ НА ВЫБАР
Рэфармаванне школы па сістэме «Экаполіс, культура, здароўе» ў значнай меры паспрыяе выжыванню беларусаў пасля Чарнобыля
Дзіўна ўспрымаецца гэта праграма: нібыта ўсё, што ёсць у ёй, мы ўжо неаднойчы бралі штурмам, «праходзілі». Прайшлі і забылі за дзесяцігоддзі савецкай педагагічнай тэорыі і практыкі. Напэўна, тут збіваюць з панталыку некаторыя элементы мастацкага эстэтычнага навучання, развіцця творчага пачатку ў дзіцяці, што сапраўды ўжо ці яшчэ пракідваецца па некаторых нашых школах і дзіцячых садах.
Аднак жа першае ўражанне ад знаёмства з сістэмай маскоўскіх педагогаў падманлівае, бо «Экаполіс, культура, здароўе» — сапраўды сістэма, а не разрозненыя элементы і методыкі, што назіраюцца ў нас. Так, напрыклад, у мазырскай школе № 13 багата чаго ёсць таксама, каб заначыць густ у дзяцей і развіць здольнасці ў маляванні, лепцы, інкрустацыі, швейнай справе, кулінарыі і г. д. Ёсць там і добрыя залы для фізічных трэніровак, спартыўных гульняў, сауна, водны басейн... Але ж дырэктар школы Аляксандр Рыгоравіч Бобр, з якім мы разам ездзілі ў Маскву на канферэнцыю па «Экаполісу», адразу ўбачыў розніцу ў вырашэнні педагагічных пытанняў тут і там і стаў вялікім прыхільнікам экаполісных праграм, па якіх не першы год працуюць 14 маскоўскіх «пляцовак».
Апошняе слова, бадай, і раскрывае ўсю навізну падыходу: бачыце, не школ, не дзіцячых садоў, a
«пляцовак», або навучальна-выхаваўчых комплексаў (НВК), куды ўваходзяць сады і школы.
«Пляцоўка» — гэта экалагічнае паселішча, мікрараён, рабочы пасёлак, вёска, дзе і бацькі, і дзеці разам з педагогамі дбаюць пра ўмовы для працы, жыцця, адпачынку і дзе на еднасці інтарэсаў і мэтаскіраваных дзеяннях ствараецца сацыяльна-культурнае асяроддзе — соцыум, нешта накшталт свайго асобнага грамадства, калектыву, пчалінай сям’і.
Навучальны працэс на эксперыментальнай пляцоўцы (з далікатнасці называлі эксперыментам новую справу) пачынаецца са школы бацькоў, якую наведваюць найперш тыя, хто чакае нараджэння дзіцяці. А ў далейшым падобная школа разгортваецца ў педагагічны факультэт, інстытут або універсітэт для ўсіх бацькоў, у якіх ёсць непаўналетнія дзеці. Педагагічная і экалагічная адукацыя як бы спалучаюцца ў прадмет экалогіі чалавека, у выхаванне ўнутранай культуры, экалогіі духу, што, уласна, і фармуе ў наваколлі экалагічную зону і становіцца неад’емным ад соцыума.