• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крушэнне на ростані  Васіль Якавенка

    Крушэнне на ростані

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 404с.
    Мінск 2002
    105.41 МБ
    Школа бацькоў навучае, паводзінам жанчыну ў перыяд цяжарнасці: што есці, піць, слухаць. Сам момант або працэс нараджэння патрабуюць ад акушэраў і маці зусім іншых, чым у нас цяпер, адносін да дзіцяці з улікам асаблівасцяў ягонай фізіялогіі і псіхалогіі. Размова ідзе пра экалагізацыю сустрэчы маленькай істоты з грамадствам, пра выхаванне яе здаровай, актыўнай, надзеленай мацярынскім цяплом.
    Далей — дзіцячая школа. Па ўзросту — гэта дзіцячы сад, у якім ладзяць групы не толькі выхавацелька, але і настаўнікі выяўленчага мастацтва, харэаграфіі, экалогіі, тэатральных падмосткаў, замежных моваў, фізкультуры... Зноў жа прадугледжваюцца аранжарэі, басейны, ствараюцца іншыя ўмовы для аздараўлення і працы, праз якую спасцігаецца свет.
    Ставіцца задача ва ўзросце да шасці гадоў навучыць дзяцей успрымаць свет не столькі розумам, колькі пачуццямі, спасцігаць ісціну перажываннем, развіць эмоцыі, прымусіць як мага актыўней дзейнічаць правае паўшар’е мозгу...
    Адпаведным чынам, вядома, з папраўкамі на ўзрост, працягваецца навучанне па праграме сярэдняй, або юнацкай, школы, якую ў маскоўскіх НВК «Экаполіс, культура, здароўе» стараюцца прайсці з належным вынікам за 8—9 гадоў. I гэта, кажуць, удаецца дзякуючы новаму метадычнаму падыходу і скарачэнню неабавязковага матэрыялу. Тут, дарэчы зазначыць, у юнацкай школе за асноўную мэту ставіцца не засваенне найбольшага аб’ёму матэрыялу, а засваенне асноў ведаў і развіццё здольнасцяў да самастойнай працы, да пошуку таго, што зацікавіць у той ці іншай навуцы, у жыцці наогул. He помню ўжо каму з выступаючых на той канферэнцыі ў Маскве належаць словы: «Што мы робім у экаполісе?.. Адкрываем хады. Захапляем навукай, мастацтвам. He, мы не рыхтуем акцёраў, мастакоў, але адкрываем хады. На выбар. Іншымі словамі, даём магчымасць раскрыцца таму затарможанаму патэнцыялу, якім надзелены чалавек».
    Яшчэ зазначу: гэта праграма і сістэма навучання зусім адыходзяць ад аўтарытарнасці ў адносінах настаўніка з вучнем і робяць апошняга раўназначнай асобай, партнёрам і творцам. 3 другога боку, сістэма дазваляе, па агульным прызнанні, творча раскрыцца і рэалізаваць свае магчымасці кожнаму педагогу.
    Пры заканчэнні юнацкай школы навучанне працягваецца ў вышэйшай школе, дзе наладжваецца спецыялізацыя па гуманітарным або фізіка-матэматычным і тэхнічным напрамках. У некаторых НВК, праўда, пакуль што пераважае спецыялізацыя па педагагічных ведах; зусім не выключана, што яна і
    застанецца, бо педагогіка — такая навука, якая не можа быць лішняй нікому.
    Канчатковая ж мэта сістэмы навучання і выхавання «Экаполіс, культура, здароўе», як неаднаразова падкрэслівала і падкрэслівае лідэр гэтай праграмы Марыя Пятроўна Ролік, — выйсці на якасна новы змест, калі не сказаць — від чалавека, які б ствараў сябе і адначасова — свет.
    Згадваецца якраз размова з вядомай дзяячкай кінамастацтва, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР Джэмай Фірсавай. Гэта яна летам мінулага года пазнаёміла мяне з Марыяй Ролік і перадусім палымяна, з захапленнем расказвала пра сістэму бесперапыннага навучання і выхавання «Экаполіс, культура, здароўе». Паводле яе слоў, новая сістэма адукацыі здольна перавярнуць чалавечы свет, пачаць новую гісторыю партнёрскіх адносін мужчыны і жанчыны, што было ўжо калісьці — за царом Гарохам. Жанчына-маці прымалася за ўвасабленне багіні. Тады людзі і войнаў не ведалі...
    Мусіць я ў тое лета быў песімістам і на джэміна захапленне экаполіснай сістэмай адказаў, што для яе ўкаранення спатрэбіцца шмат часу, для ўплыву ж на грамадства — тым больш. I што, маўляў, значаць тыя 14 школ, якія працуюць па новай сістэме ў Маскве?.. Расія ж вялікая!..
    Ды Джэма Сяргееўна перарвала мае словы. «У гісторыі Расіі, — адказала яна, — быў выпадак, калі толькі адзін выпуск ліцэя зрабіў найвялікшы ўплыў на грамадства. Здагадваецеся?.. У тым выпуску царскасельскага ліцэя быў Пушкін»..
    Правільна. I цяпер я душой там, дзе на пляцоўках экаполісаў творыцца новы чалавек, гарманічна развіты, дзелавы, дасціпны, патрыёт сваёй Айчыны. Такія людзі ва ўсе часы былі на вагу золата.
    Зыходзячы з гэтых меркаванняў, упаўне спакойна прымаю разлікі выдаткаў на педагагічныя нава-
    цыі. Экаполіс патрабуе сродкаў у тры разы болып, чым звычайная школа. Па гэтай прычыне, відаць, і аб’ядноўваюць свае намаганні ў адно грамадскія, камерцыйныя і дзяржаўныя арганізацыі. У Маскве, напрыклад, педагагічную праграму М. П. Ролік і яе калег падтрымлівае фінансамі Мінатамэнерга (асноўная доля). Арганізацыйныя і фінансавыя клопаты таксама бярэ на сябе Дэпартамент адукацыі Масквы.
    3 грамадскай арганізацыяй «Экаполіс і культура», якую ўзначальвае М. П. Ролік, поўнае адзінадушша, і мы нядаўна заключылі з масквічамі дагавор аб супрацоўніцтве дзеля ўкаранення ў школах і дзіцячых садах Беларусі праграмы «Экаполіс, культура, здароўе».
    За справу перш-наперш узялася мазырская школа № 13. Рыхтуецца праект пераўтварэння яе ў навучальна-выхаваўчы комплекс. Адразу ж пасля вяртання з Масквы A. Р. Бобр зрабіў даклад на радзе дырэктароў школ аб пачутым і пабачаным на той канферэнцыі. Даклад зацікавіў раду. Прыхільна і ўважліва, з разуменнем справы паставілася да даклада A. Р. Бабра і кіраўніцтва горада — цяпер новаму пачынанню ў Мазыры адкрыта зялёная вуліца. Зрэшты, тыя ж добрыя словы я магу сказаць і пра Міністэрства адукацыі, дзе выслухалі і абмеркавалі мой даклад. Пасля кароткіх спрэчак дасягнута ўзаемаразуменне. I зноў жа — слова за энтузіястамі, дырэктарамі школ і педагогамі іншых гарадоў рэспублікі. Хто яшчэ з іх возьмецца за новую справу?
    3 вялікай прыхільнасцю, нават узрушэннем выказалася за падтрымку гэтай далікатнай і няпростай справы праўленне Сацыяльна-экалагічнага саюза «Чарнобыль». Тут дружна сышліся на думцы, што рэфармаванне школы па сістэме «Экаполіс, культура, здароўе» ў значнай меры паспрыяе выжыванню беларусаў пасля Чарнобыля. «Экаполіс» арганічна
    154 ■
    кладзецца ў праграму дзейнасці саюза, і наша праўленне будзе аказваць «пляцоўкам», якія пачнуць стварацца, інфармацыйную і ўсялякую іншую дапамогу.
    Наш саюз мае намер правесці разам з міністэрствамі адукацыі і культуры канферэнцыю спецыялістаў, зацікаўленых ва ўкараненні сістэмы «Экаполіс, культура, здароўе» ў школьных і дашкольных установах. У канферэнцыі, зразумела, прымуць удзел і педагогі з Масквы.
    Спадзяюся, што гэты мой артыкул выкліча водгук у пэўнай часткі педагогаў і што сярод іх знойдуцца прыхільнікі экаполіснай сістэмы.
    1994 г.
    ПРЫПЯЦКАЕ ВЕЧЯ
    КОЛЬКІ СЛОЎ ПРА АРКЕСТР
    Каб зразумець усю веліч і значнасць падзеі, якой прысвечаны гэты раздзел, аўтар кнігі павінен патлумачыць чытачам, што яна, падзея, проста нітуецца з дзейнасцю групы, а дакладней — секцыі публіцыстаў Саюза пісьменнікаў Беларусі ў 80-я гады мінулага, так бы мовіць, стагоддзя. Нашы нарысісты, дакументалісты, публіцысты на той час былі апантаны рознымі патрыятычнымі і экалагічнымі ідэямі, прымалі ў сябе найвыдатных расійскіх, украінскіх, літоўскіх, латышскіх пісьменнікаў-публіцыстаў і да іх ездзілі ў госці.
    Як сведчанне нашай рупнасці ў тыя гады прывяду хоць бы такі дакумент, выцягнуты мною з архіва.
    План асноўных мерапрыемстваў секцыі нарыса і публіцыстыкі СП БССР на 1988 г.
    1.	Сустрэча з вядомымі публіцыстамі А. Стрэляным, Г. Лісічкіным. «Пазіцыя і роля пісьменніка ў перабудове». Адк. Я. Будзінас. 6 студзеня.
    2.	Сумеснае пасяджэнне бюро секцыі з вучоныміэколагамі АН БССР і прадстаўнікамі грамадскасці на тэму: «Экалагічнае выхаванне насельніцтва, моладзі, спецыялістаў, адказных работнікаў розных устпаноў рэспублікі». Вывучэнне і пастаноўка праблемы. I. Новікаў, В. Якавенка, А. Грачанікаў. 27 студзеня.
    3.	Пашыранае пасяджэнне секцыі разам з адказнымі работнікамі Дзяржаграпрома, вучонымі, санітарнымі ўрачамі, спецыялістамі сельскай гаспадаркі на тэму: «Хімія, здароўе, чалавек». Пры ўдзеле часопіса «Маладосць», публіцыста I. Філаненкі з Масквы і карэспандэнтаў газеты «Сельская жнзнь» і «Звязда».
    Адк. В. Якавенка, А. Петрашкевіч, А. Грачанікаў. 12 лютага.
    4.	Рэспубліканскі семінар пісьменнікаў і журналістаў на тэму «Публіцыстыка і перабудова», з удзелам савета па нарысу і публіцыстыцы СП СССР, рэдактараў літаратурных і грамадска-палітычных часопісаў, рэспубліканскіх і абласных газет, работнікаў радыё і тэлебачання. Праводзіцца разам з СЖ БССР.
    Адк. В. Якавенка, Г. Загародні, А. Шабалін, В. Мыслівец. 25 лютага.
    5.	Абмеркаванне праблемы Прыпяці разам з вучонымі і меліяратарамі, пры ўдзеле часопіса «Неман». Экспрэс-група ў складзе М. Сердзюкова, У. Глушакова, А. Караічава, А. Казловіча. Сакавік.
    6.	Канферэнцыя пісьменнікаў і прадстаўнікоў іншых творчых саюзаў рэспублікі, вучоных, філосафаў і мастацтвазнаўцаў, работнікаў культуры на тэму: «Народ. Кулыпура. Перабудова». Пры ўдзеле часопіса «Полымя».
    Адк. A. Ліс, А. Емяльянаў, В. Шырко. Пачатак красавіка.
    7.	Абмеркаванне секцыяй зборніка публіцыстыкі «Сучаснік-87». Абмеркаванне літаратурна-публіцыстычнай творчасці В. Алешкі і іншых аўтараў. Адк. В. Мыслівец. Красавік.
    Праграма, прысвечаная 70-годдзю ўтварэння Беларускай ССР
    1.	Падарожжа па Заходняй Дзвіне ад вытокаў да вусця. Пытанні экалогіі, гісторыі і культуры. Сустрэчы з насельніцтвам. Сустрэча з I. Васільевым. Адк. У. Арлоў, С. Панізнік, С. Навумчык. Пры ўдзеле латышскіх і рускіх пісьменнікаў, вучоных. Май.
    2.	Падарожжа па Дняпры ад Смаленска да Кіева. Пры ўдзеле часопіса «Чалавек і прырода», рускіх і ўкраінскіх пісьменнікаў. Жыццё народа, экалогія, культура. I. Васілеўскі, В. Якавенка. Ліпень.
    I самае дзіўнае, што ўсё гэта было выканана, хоць планавалася яшчэ і болей, праўда, некаторыя з пазначаных тут мерапрыемстваў давялося перанесці на наступны год, у прыватнасці, экспедыцыю на Дняпры... I яна выканана, і ёсць нямала сведкаў, тым больш удзельнікаў яе.
    Але толькі з усіх нашых экалагічных праектаў найбольш удалай па вырашэнні аказалася акцыя «Прыпяць».
    11 сакавіка 1988 года ў актавай зале Дома літаратара адбылася наша галоўная бітва з меліяратарамі, і тое, што ў гэтых сценах тварылася і як кіпелі там жарсці, вельмі нагадвала Запарожскую Сеч. Канферэнцыя доўжылася з 10 гадзін раніцы да 10 вечара, амаль без перапынку на абед.
    Думаю, чытачы не стануць дакараць мяне, калі я прывяду матэрыялы канферэнцыі цалкам. Балазе, па духу і зместу сваім яны не страцілі актуальнасці і сплятаюцца ў своеасаблівую публіцыстычную сімфонію, наколькі яркую, настолькі і драматычную.