• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крушэнне на ростані  Васіль Якавенка

    Крушэнне на ростані

    Васіль Якавенка

    Выдавец: Беларускі кнігазбор
    Памер: 404с.
    Мінск 2002
    105.41 МБ
    Калі шчыра, мяне збянтэжыла вытлумачэнне асаблівасцей характару нашага народа, яго спакою, цярплівасці, так бы мовіць, абыдленасці, абыякавасці і інертнасці, запаволенасці, замаруджанасці — у адным з публіцыстычных опусаў — «Шестое оледененне» — у майго калегі Анатоля Казловіча. Ён тлумачыць ментальнасць беларуса не чым іншым, як уздзеяннем на яго цела і душу ледавікоў у ледавіковы перыяд, і бачыць у жыхарах, насельніках, сваіх земляках «отморозков». Падобны пасаж можна было б прыняць за дасціпны жарт і толькі. Аднак у мяне склалася ўражанне, што гэта падаецца ўсур’ёз. Довад, тым не менш, рассыпаецца ў ледзяныя пырскі,
    калі прыгадаць, што ледавікі ляжалі не толькі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, але і Літвы, Латвіі, Эстоніі... To чаму ж там няма няўклюдных вымаразкаў?
    Вернемся да сацыяльна-геапалітычных умоў. У складзе Рэчы Паспалітай беларускасць беларусаў была адсунута на другі план, і ў 1697 годзе скасавана нават афіцыйнае функцыянаванне мовы. Нацыянальная эліта паступова перараджалася. А ў складзе царскай Расіі — тая ж нядоля. He дапускалася ўжыванне беларускай мовы, як і наогул функцыянаванне нацыянальных інстытутаў, адраджэнне інтэлекту. Пацяпленне палітычнага клімату для беларусаў пачалося на пачатку дваццатага стагоддзя, калі была легалізавана мова і сталі выходзіць газеты «Наша Доля», «Наша Ніва», асобныя кніжкі...
    Адкрытае выпраменьванне беларускасці ў друку, пэўныя зрухі ў асвеце, арганізацыя інфармацыйнага поля дазволілі неўзабаве хутка і дружна ўзняцца да грамадскага ўзроўню ды і кансалідавацца нацыянальнай інтэлігенцыі, настаўнікам, урачам, вайскоўцам. Яны пацягнулі за сабой на ўзровень грамады і інтарэсы тутэйшых. Як доказ таму — слуцкі збройны чын.
    Усебеларускі з’езд, які адбыўся ў снежні 1917 года, як і Рада БНР, абраная ім, пакінулі выразны след у палітычнай прасторы, і, менавіта дзякуючы нацыянальнаму абуджэнню беларусаў, у студзені 1919 года бальшавікамі была дэкляравана дзяржаўнасць для тутэйшага люду, створана БССР. Інтэлігенцыя на той час штучна не проціпастаўлялася народу і не адслойвалася ад яго, як цяпер.
    Але неўзабаве — новая згуба і трагедыя — амаль дачыста высеклі і замардавалі нацыянальную інтэлігенцыю. Народ запалохалі кулямі і голадам, турмамі, ссылкамі... Нарэшце, паступов.а дайшло да ліквідавання нацыянальных інстытутаў, — да пра-
    летарызацыі, інтэрнацыяналізацыі, манкуртызацыі ўсяго складу насельніцтва БССР у складзе СССР. Гэта быў глабальны эксперымент над народам, яго мараллю, душой, псіхікай, калі галоўнай умовай раз і назаўсёды ставілася ўпакорыцца ўладам і славіць партыю. Дазвалялася жыць вытворчым, а яшчэ сямейным жыццём.
    Хутчэй за ўсё адсюль і пайшло «абыдленне» як сацыяльная хвароба ў тагачасным грамадстве. Партыі патрэбна была цяглавая сіла. Адсюль, напэўна, і заўважаныя А. Казловічам «отморозкн». Між тым сёння на сацыяльным фоне «вымаражаных» мы маем усе прыкметы грамадзянскай інфармацыйнай вайны, зацятай, шматпакутнай і часам смешнай.
    Чарнобыльская катастрофа, ды нястачы, ды роспач, адчай, як і ўжыванне гарэлкі і наш сусветны рэкорд пры яе ўжыванні — каля 10 літраў у пераліку на спірт у год на дупіу (не выключаючы немаўлят), дзявочае курэнне — усё гэта не магло не адбіцца на псіхіцы людзей. Наш народ, на вялікі жаль, апынуўся ў стане хворай супольнасці. А тут адбярыце яшчэ патрыятычную ідэю, адрэжце інтэлект, нацыянальную эліту... Уявіце, які прэсны пост-гітлераўскі булён застанецца! Утворыцца тое, што мы сёння і маем, — дэфармаваныя «зялёным зміем» сямейныя адносіны і інтарэсы, страх высунуцца са сваёй зачэрхлай абалонкі, туга па «спакойным» мінулым... Постчарнобыльская імпатэнцыя і дзве трэці разводаў.
    — Вы часта бываеце ў чарнобыльскай зоне, на Гомелыйчыне. Вашы апошнія ўражанні...
    — Цяпер я бываю там не так часта, як раней, калі вывучаў нявывучанае. Няма магчымасці, дый сродкаў тых вобмаль, каб памагаць тамтэйшаму люду. А без гэтага таксама нельга. Нядаўна ўпершыню за 15 гадоў у зону былі запрошаны міністры
    розных галін гаспадаркі. Часцей наварачваюцца туды і дзяржаўныя служачыя іншых рангаў. Гэта на іх сумленні ляжыць тое, што ў зоне з радыяцыяй ад 15 да 40 кюры на квадратны кіламетр усё яшчэ жывуць людзі разам з дзецьмі — усяго 140 тысяч чалавек. Ці гуманна гэта? I ці адпавядае сумленню і розуму тое, што з сельскагаспадарчага абароту практычна не выведзены землі з радыяцыйнай забруджанасцю? He толькі ў Гомельскай вобласці...
    — Чарнобыль — гэта беларускае гора, ад якога не пазбавяцца нават праўнукі... А мо ўсё дадзена нам справядліва, па законах нейкай сусветнай раўнавагі? I радыяцыя як кара за бязроднасць ды абыякавасць?
    — Яўген, не шукайце за Чарнобылем Бога! Там ляжыць нешта іншае. He можа быць пакараны Богам народ з міралюбнай і творчай парадыгмай душы. Наадварот, пакаранымі павінны быць тыя, хто з усходу і захаду на працягу доўгіх стагоддзяў квапіцца на нашы землі, ваюе і імкнецца то паланізаваць, то русіфікаваць самавітую этнічную супольнасць — нас, беларусаў.
    Але наш народ, на жаль, пакараў сябе сам. Чым? Дазволіў без ладу, бяздумна, бяздарна кіраваць сабой.
    — Мне вядома, што летась па вашай экалагічнай і постчарнобыльскай дзейнасці было складзена і паслана ў Аб’яднаныя Арабскія Эміраты прадстаўленне на Міжнародную экалагічную прэмію Заеда. Якія вынікі?
    — Дзіўныя! Калі шчыра, ні на што не спадзяваўся. Але першая прэмія ў 500 тысяч долараў прысуджана былому прэзідэнту ЗША Джымі Картэру па намінацыі, якой і не было ва ўмовах конкурсу, — «за глабальныя дасягненні і значны ўклад выбітных міжнародных дзеячаў у міжнародную экалагічную палітыку». Другая — арабу Мухамеду Касасу
    за навуковыя дасягненні ў экалогіі засушлівых зямель. А трэцяя пайшла ў Эквадор — Ёландзе Какабадзе і ў Германію — Штэфану Шмідхайні. Яе катэгорыя таксама няпэўная: «роля грамадзянскай супольнасці і няўрадавых арганізацый». Адно я ўдзячны акадэміку Уладзіміру Логінаву за высокую ацэнку маёй экалагічнай дзейнасці і рэкамендацыю, складзеную ім у Камітэт па прэміях Заеда.
    — Ці варта дбаць пра нейкі агульны помнік ахвярам Чарнобыля? Увесь лад нашага жыцця — заўсёдны таму напамін...
    — Бачыце, жыццё цячэ. Сонца зазнікае, потым зноў узыходзіць. Некалі яно будзе, можа, больш ласкавым для нас, і народ пазбудзецца міражоў мінулага, страху, легкадумнасці, суму, аправіцца ад душэўнае кволасці ды стане здзіўлена глядзець на тое, што перажыў, перанёс. Тады, бадай, яшчэ для большага ачышчэння душы і ўсведамлення каштоўнасці жыцця на абшарах, якія мы маем і якія павінны ўсяляк ашчаджаць, ахоўваць ды перадаваць дзецям, унукам у спадчыну, яму і спадобіцца зайсці ў храм трагедыі веку.
    Ці ж зрабілі мы памылку, стварыўшы мемарыяльны комплекс «Хатынь»? Не!.. Памяць грамадству патрэбна, як і душа. А лад нашага жыцця, кажуць разумныя людзі, у нашых руках.
    2001 г.
    НЕПАКОЙ: А ШТО, КАЛІ ?..
    Дзіва, людцы; па меркаванню ідэолагаў атамнай энергетыкі, радыёнукліды пры ўзрыве рэактара павінны былі б выпасці ў радыусе 30 кіламетраў ад яго, аднак пад час чарнобыльскай катастрофы пакрылі зямлю за 200 і больш кіламетраў, ды гэтак жа густа, як і каля рэактара, дасягаючы на Магілёўшчыне, напрыклад, узроўняў па цэзію ў 67—147 Кй/ км2, а па стронцыю, яшчэ больш цяжкім кампаненце, — 1,2 Кй/км2, у вёсцы — Высокі Барок.
    Цяпер іншы факт. Расійская экалагічная газета «Берегння» змясціла крута замешаны і ўражлівы матэрыял — зварот да сусветнага экалагічнага супольніцтва аб занядбанні афіцыйнымі структурамі Беларусі чарнобыльскіх праблем і чыненні перашкод тым вучоным, якія па сапраўднаму гэтымі праблемамі займаюцца. Думаецца, варта прывесці зварот цалкам, і тады, магчыма, выявіцца сувязь між тым і другім.
    О преследованнн учёных-раднологов в Республнке Беларусь
    18 нюня 2001 г. военной коллегней Верховного суда в Республнке Беларусь основатель н ректор Гомельского меднцннского ннстнтута, профессор, член-корреспондент Белорусской академнн меднцннскнх наук, лауреат международной премнн Гнппократа н медалн Швейцера Юрнй Нвановнч Бандажевскнй осуждён на 8 лет заключення якобы за взятку.
    Через два дня после осуждення профессора Бандажевского нензвестнымн был зверскн нзбнт н по-
    калечен Александр Девойно, заместнтель днректора неправнтельственного Ннстнтута раднацнонной безопасностн (БЕЛРАД), в котором последнее время работал профессор Бандажевскнй.
    В то же самое время Мнннстерство здравоохранення Беларусн продолжает попыткн запретнть деятельность БЕЛРАДа, сотрудннкн которого с нспользованнем современной прнборной базы выясняют лстннную велнчнну радлацнонной нагрузкл на белорусскнх детей, прожнваюіцнх на зараженных после чернобыльской катастрофы террнторнях.
    Прнчнна преследованнй, обрушнвшнхся на врачей н учёных-раднологов, в том, что нх нсследовання об'ьектнвно доказывают сознательное ( в несколько раз) заннженне властямн доз раднацнн, получаемых в настояіцее время жнтелямн Беларусн, н особенно — детьмн.
    В обвнннтельном заключеннн прнзнается, что прямых доказательств получення профессором Бандажевскнм ннкрнмнннруемых ему взяток нет. Прокурор, который прншел к выводу о невнновностн Бандажевского, был в феврале 2001 года отстранен п заменен другнм. В судебном заседаннн лнца, оговорнвшне Бандажевского, отказалнсь от свонх показанлй п заявнлн, что сделалн нх по прннужденню.
    Тем не менее профессор Бандажевскнй, автор пятн кннг н многнх десятков статей по влнянню ннкорпорнрованных раднонуклндов на здоровье людей н другнм меднцннскнм последствням Чернобыля, находнтся в тюрьме. Многне обіцественные н научные органнзацнн мнра направнлн пнсьма в загцнту Бандажевского на адрес высшнх офнцнальных лнц Беларусн.
    Европейскнй парламент, пытаясь загцнтнть Бандажевского, прпнял решенне вручнть ему Паспорт свободы. Однако все этн попыткн загцлтнть врача н учёного, чья внна только в том, что он честно говорнт о результатах свонх работ по опасному влнянню
    малых доз раднацнн на органнзм человека, демонстратнвно нгнорнруются властямн.
    Международный соцнально-экологнческнй союз от нменн сотен входяіцнх в него органнзацнй решнтельно осуждает развязанную в Беларусн кампанню по преследованню учёных н актнвнстов, действуюіцнх во нмя смягчення последствлй чернобыльской катастрофы, н требует немедленного освобождення профессора Бандажевского.