Крынічка Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

Крынічка

Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 432с.
Мінск 2012
83.28 МБ
емся...
Спыніцца, перадыхнуць, памаўчаць, крыкнуць — усё гэта неяк не ўкладвалася ў галаве Петруся. Ну, добра, спыніцца, а колькі ж трэба стаяць каля гэтай коскі, каб затым ісці далей? На гадзіннік трэба пагля-
даць, ці што?.. А калі стаіць клічнік, то крык падымаць трэба ў самым пачатку ці перад клічнікам? I як крычаць — маці ж на іх па-рознаму крычыць, бывае, на ўвесь голас, а часам толькі так, ушчувае...
I вось неяк увечары, у вольны час, калі ўся іх не-
<-АДКРЫВАЕ ШКОЛА ЦУДЫ...»86 вялікая сям я сабралася ў сталовай, Петрусёк падсеў на канапу да бацькі і ласкава папрасіў:
— Татка, хочаце, я вам з мамай кніжку пачытаю.
А ці ж ты, сынок, ужо ўмееш чытаць? — пагладзіўшы Петруся па галаве, спытаў бацька.
— Умею. Вось паслухай...
А акурат перад гэтым маці купіла ў падарунак Пет русю цікавую кніжку з малюнкамі.
Петрусёк разгарнуў кніжку, і ўсе — бацька, маці, Міхась — падрыхтаваліся слухаць. Петрусёк пачаў чытаць. Чытаў ён даволі добра, але прачытаў першы сказ да канца і спыніўся. Усе маўчаць, слухаюць, і Петрусёк маўчыць, толькі вочкамі зіркае вакол.
— Ну, што ж ты замоўк? Чытай далей, — сказаў бацька.
— Які ты нецярплівы, татка. Тут жа кропка стаіць, дык мне трэба спыніцца і памаўчаць. Ці ж ты не ведаеш?
He паспелі яшчэ бацька з маці зразумець, у чым тут справа, як Петрусёк зноў пачаў чытаць, але на гэты раз не сваім звычайным голасам, а закрычаў на ўсю хату.
— Цішэй, Петрусёк, чаго ты так крычыш? — жартаўліва затыкаючы пальцамі вушы, прамовіў бацька.
Але Петрусёк глянуў на яго з дакорам:
— Эх, татка, нічога ты не разумееш. Тут жа ў канцы клічнік стаіць!..
Мелькам глянуўшы на пачырванелага і збянтэжанага Міхася, бацька і маці адразу здагадаліся, хто быў за настаўніка ў Петруся. Яны пераглянуліся між сабой і не ўтрымаліся ад вясёлага смеху.
Ну, але ўсё гэта нічога, і Петрусёк не асабліва крыўдзіўся на бацькоў. Як бы там ні было, а ён усё ж чытаць умеў. А ўмець чытаць — вялікая справа! Ідзе сабе, скажам, Петрусёк з бацькам ці маці ў выхадны дзень па горадзе, чытае на сценах дамоў розныя шыль-
ды, надпісы, афішы і ўсё ведае, дзе што робіцца. «Хлеб» — значыць, у гэтым магазіне прадаюць хлеб, булкі, піражкі. «Кіно» — тут паказваюць кінакарціны; а вось на рагу магазін — «Кнігі»...
He, што там ні кажыце, а добра, калі ўмееш чытаць. I наогул добра ўсё ўмець. Нездарма пра гэта і прымаўка складзена: умець — за плячыма не насіць!
Адам Русак
МОЙ СЯБРА
3 ім я ў працы, адпачынку, На уроку, перапынку.
3 ім я ў полі, з ім у школе,
3 ім не сумна мне ніколі.
3 ім вандрую я па свеце,
3 ім лятаю у ракеце,
Чаго сам не адгадаю, У яго я запытаю.
Ён усё на свеце знае, Мне ва ўсім ён памагае.
3 ім я гутарку вяду, 3 ім нідзе не прападу.
— Хто ж ён гэтакі, скажы?
Нам яго ты пакажы.
— Нездагадлівы ты, Мішка...
Сябра мой, вось бачыш, — кніжка.
Ніна Мацяш
НА ЎРОКУ ГЕАГРАФІІ
Што тлумачыць там настаўнік Пра хрыбты далёкіх гор, — Лісы белымі хвастамі Падмятаюць школьны двор!..
Знізу ўверх, уніз звысоку — Кружыць, кружыць першы снег!..
— Слухай, змыемся з урокаў! — Саньку штурхае Алег. — Пакатаемся на санках, Крэпасць вылепім!.. Айда?
Горасна ўздыхае Санька: — Што ты, знойдуць па слядах!..
Рыгор Барадулін
ВІНАВАТЫ ТУТ HE СШЫТКІ
У Мікіткі двойкі ў сшытку Шыі гнуць, Як тыя гусі.
Абяцае ўсё Мікітка: — За вучобу я вазьмуся. Сшытак новы завяду I, нібы на паваду, Усе пяцёркі павяду.
3 захапленнем, Са стараннем Ён рашаў задачу ўранні, Толькі так пяром вадзіў —
Кляксу з бохан пасадзіў.
Уздыхнуў Мікітка горка: — Зноў не будзе мне пяцёркі...
А назаўтра
Жвава, вёртка
Маляваў хлапец вавёрку. Так малюнкам захапіўся, Што на хвост зусім забыўся.
— He было б хваста ў вавёркі,
Атрымаў бы я пяцёрку...
Прапусціў урок хлапчына, Ды знайшлася зноў
прычына:
— Каб не горка, не Ягорка, Я б дамоў прынёс
пяцёрку...
I адна ў яго гаворка:
— Каб ды каб, Я б меў пяцёрку...
Сшыткі новыя заводзіў, Толькі з двойкамі прыходзіў.
Ядвіга Бяганская
НОВЕНЬКАЯ
— Вось вам новенькая! — сказала Вера Паўлаўна, уваходзячы ў клас.
Новенькая ў канцы лютага? Па партах праляцеў шэпт, і трыццаць пар цікаўных вачэй нацэліліся на тонкую бялявую дзяўчынку.
Але дзяўчынка не пачырванела, не апусціла вачэй. На твары яе не было і следу збянтэжанасці. Наадварот, яна глядзела на ўсіх смела, нават крыху задзірыста, нібы хацела сказаць: «А я вас ніколечкі не баюся, можаце глядзець на мяне колькі хочаце».
— Завуць яе Люда Арловіч. Яна — выдатніца, — сказала Вера Паўлаўна.
— Адразу відаць, што задавака, — ціхенька прашаптаў Віця Савіч. Словы «выдатнік», «выдатніца» заўсёды выклікалі ў яго злосць, і гэта, відаць, таму, што сам ён ніколі не атрымліваў пяцёрак.
— Чаму задавака? — запытаў, павярнуўшыся да сябра, Толя.
— Бачыш, як глядзіць, нібы яна — Гулівер, а мы — ліліпуты!
— Пабачым яшчэ, якая яна выдатніца! — з выклікам прашаптала сваёй суседцы Оля Голуб. Оля не магла ўявіць сабе, каб нехта ў класе вучыўся лепш за яе. Тым часам Вера Паўлаўна прабегла вачыма па партах і, звярнуўшыся да Любы Захарэвіч, сказала:
— Люба, перасядзь, калі ласка, да Соні Верас. Тут сядзе новенькая. Яна кепска бачыць.
— Хіба я вінавата? — прабурчала Люба. — Мы з Алай сябруем з трэцяга класа...
— Люба! — з дакорам паглядзела на дзяўчынку Вера Паўлаўна. — Хіба так сустракаюць сяброў?
Люба пачала збіраць свае рэчы і, скоса пазіраючы на новенькую, усё яшчэ бурчала нешта сабе пад нос.
— Загінулі!.. — штурхануўшы ў бок свайго суседа, прашаптаў Віця.
— Чаму? — спытаў Толя.
— Хто цяпер падказваць будзе?
Трэба шчыра прызнацца, што шосты «Б» не карыстаўся ў школе добрай славай. У большасці тут былі хлопчыкі — народ неспакойны і не такі старанны, як дзяўчынкі. Асабліва адставаў клас па матэматыцы.
1 каб не Люба Захарэвіч, то многім давялося б вельмі туга. I не таму, што яна добра вучылася, — дзяўчынка ўмела ціха і непрыкметна падказаць. Хлопчыкі радаваліся, што яна, а не хто іншы, сядзела на першай nap­pe, каля самай допікі.
Новенькая заняла месца і, не звяртаючы ніякай увагі на суседак, пачала ўладкоўваць кнігі ў парце.
Вера Паўлаўна пачала ўрок. Разгарнуўшы журнал, яна выклікала Віцю.
Хлопчык разгубіўся, пачырванеў і неахвотна пайшоў да дошкі. Глянуўшы на новенькую, ён уздыхнуў.
Вера Паўлаўна прадыктавала задачу. Віця запісаў яе на дошцы і пачаў рашаць. Біўся, біўся, але задача, як на тую бяду, не рашалася. Ён нешта запісваў, сціраў, зноў запісваў і скончыў тым, што, утаропіўшыся ў дошку, пачаў нервова круціць у руках крэйду.
— He рашаецца? — глянуўшы на хлопчыка, спытала настаўніца. — He ведаеш, з чаго пачаць? Хто дапаможа Віцю? — нечакана звярнулася яна да вучняў.
— Я! — адгукнулася Люда Арловіч, устала з-за парты і смела падышла да дошкі.
— Падліза! — кінуў ёй услед нехта з хлопчыкаў.
— Сядзіць каля дошкі і маўчыць як рыба,— прабурчаў Міша Паўловіч.
— На чужой бядзе хоча пяцёрку зарабіць, — не вытрывала Оля Голуб.
Люда тым часам падышла да Віці, узяла крэйду і пачала спакойна тлумачыць задачу і акуратна запісваць дзеянне.
— Хопіць! — усміхаючыся, сказала Вера Паўлаўна. — Цяпер няхай прадоўжыць сам Віця.
Але і на гэты раз Віця аказаўся бездапаможны. Вера Паўлаўна мусіла адправіць хлопчыка на месца. Ідучы паўз парту Аюды, Віця злосна тузануў дзяўчынку за касу. Новенькая аж угнула плечы ад болю.
— А цяпер будзе адказваць Віцеў сусед, — зірнуўшы ў журнал, сказала Вера Паўлаўна. Толя, нібы яго ўкалолі іголкай, падхапіўся і пашыбаваў цераз увесь клас да дошкі.
У матэматыцы хлопчык адчуваў сябе не вельмі моцна і, калі шчыра прызнацца, заўсёды спадзяваўся на дапамогу Любы Захарэвіч. Але цяпер яна сядзела далёка ад дошкі. Ах, якая прыкрасць!
«Паспрабую», — вырашыў Толя і, выбраўшы хвіліну, калі новенькая нарэшце глянула на яго, пазмоўніцку падмаргнуў ёй. Але дзяўчынка адвяла вочы ўбок, нібы нічога не разумеючы. Абураны такімі паводзінамі новенькай, Толя зусім разгубіўся і не мог далей рашаць задачу. Калі б настаўніца запыталася ў гэты час, колькі будзе пяць у пяць, Толя, відаць, і на такое пытанне наўрад ці адказаў бы.
— Ну што ж, сядай, — уздыхнула Вера Паўлаўна. — Табе, Толя, трэба менш захапляцца боксам, а больш сур’ёзна вучыць матэматыку, — сказала яна і паставіла ў Толевым дзённіку двойку. — Люда, ты рашыла? — перавяла позірк настаўніца на новенькую. — Раскажы, калі ласка...
Люда Арловіч пачала тлумачыць.
Як ненавідзеў яе ў гэтую хвіліну Толя! Ды хіба толькі адзін Толя?
Нарэшце празвінеў званок. He паспела Вера Паўлаўна выйсці за дзверы, як у класе загулі, зашумелі:
— Падліза!
— Задавака!
— Сядзіць на першай парце і маўчыць!
— Сябры, можа, яна нямая?
— He будзем з ёю дружыць! — заявіў Міша Паўловіч.
— Мы табе пакажам! — прыгразіў Віця. — Ну, кажы шчыра: будзеш падказваць? — спытаў ён, грозна ссоўваючы бровы.
— He буду! — адказала Люда.
— Пачакай жа! — не на жарт узлаваўся Віця. — Пакаешся, але позна будзе...
3 гэтага дня хлопчыкі стараліся як бы не заўважаць Аюду. Але яе гэта быццам не хвалявала. Застаўшыся на перапынку адна, Люда або чытала кніжку, або паўтарала ўрокі.
Усе настаўнікі, нібы згаварыўшыся, хвалілі новенькую і ставілі яе ў прыклад усім. Хлопчыкі ад злосці не ведалі, што рабіць.
— Віця, Толя, хадзіце сюды... — папрасіў Міша Паўловіч, атрымаўшы неяк чарговую двойку.
Хлопец адвёў сяброў у кут і расказаў ім пра свой план помсты Людзе Арловіч.
— Можаце паклясціся, што не выдасце тайны? — сурова спытаў Міша.
— Клянёмся! — адказалі хлопцы ў адзін голас.
I помста пачалася...
Назаўтра была кантрольная дыктоўка. Настаўнік раздаў сшыткі і пачаў дыктаваць. Толя і Віця напісалі сказ і скоса зірнулі на Люду Арловіч. Яна важдалася з ручкай і вельмі хвалявалася.
— Чаму ты не пішаш, Арловіч? — запытаў настаўнік Віктар Платонавіч.
— У мяне з ручкаю нешта здарылася, не піша... — чырванеючы, адказала Люда.
— Ану, пакажы!
Праз хвіліну настаўнік вярнуў ёй ручку і з дакорам сказаў:
— Ручку не трэба кідаць у партфель абы-як. Добра пакласці ў пенал.
— А я і трымаю ў пенале, — цвёрда адказала дзяўчынка.
— У каго ёсць лішняя ручка? — звярнуўся да класа Віктар Платонавіч.
Мішава суседка хацела прыйсці на дапамогу Людзе, але хлопчык балюча тузануў яе за касу, і яна стрымалася.