• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крынічка Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

    Крынічка

    Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 432с.
    Мінск 2012
    83.28 МБ
    Нечакана зарагатаў тата.
    — Ты чаго? — спытала, не разумеючы, мама.
    — А я і праўда быў задрамаў над гэтаю кніжкаю.
    Нарэшце Наталька ўкладваецца. А сну ўсё няма. Садзіцца зноў, уздыхае гучна:
    — Ох, што там цяпер баба робіць?..
    Яшчэ паляжала трохі.
    — Мама, а кароўка заснула ўжо?
    — Заснула, заснула. Спі і ты.
    — Я вам заўтра казку раскажу, як у каровы малачко робіцца, — абяцае Наталька, і вочы яе заплюшчваюцца.
    На гэты раз сон знаходзіць неўгамонніцу.
    Алесь Бадак
    БАБУЛЬКА
    Хварэе цэлы месяц. Стамілася чакаць — Hi літасці, ні смерці He хоча Бог паслаць.
    Баліць усё і ные. А ноччу векавой На небе ўсе святыя Галосяць разам з ёй.
    Задумнымі вачыма Глядзіць — Нібы праз дым, I свет ёй, Быццам здымак — Нязменлівы зусім.
    Леанід Пранчак
    МІЛАЯ МАТУЛЯ
    Цеплынёй атуліць Сонейка зямлю.
    Мілая матуля, Як цябе люблю.
    Мне з табой утульна I спяваю я:
    Мамачка, матуля, Любая мая.
    Радасны і ветлы У лясным краю Наўтарае ветрык Песеньку маю.
    Каб усе пачулі, Як спяваю я: Мамачка, матуля, Аюбая мая.
    ДАРАГАЯ мамачка
    Саовы цёплыя знайду I пра маму верш складу. Мілая, пяшчотная — Мамка мая родная. Светлая зараначка — Дарагая мамачка.
    ДЗЯДУЛЯ
    Мой дзядуля — ветэран, Беларускі партызан, Ён адважна ваяваў, Перамогу здабываў, Ад захопнікаў-фашыстаў Ён радзіму вызваляў, Каб квітнеў наш край лясны, Каб не зналі мы вайны.
    Уладзімір Мяжэвіч
    ЛІСТКІ КАЛЕНДАРА
    Таня вельмі не хацела, каб тата ехаў у камандзіроўку.
    — А я табе, дачушка, падарунак прывязу.
    — Які падарунак? — павесялела Таня.
    — Хочаш ляльку?
    Таня запляскала ў ладкі, заскакала каля бацькі.
    — Хачу. Толькі ведаеш, татка, вялікую, з чорнымі вейкамі. I каб яна гаварыла «мама».
    — Добра, куплю табе такую.
    Тата паехаў, а Таня кожны дзень надакучае маме сваімі пытаннямі: калі ён вернецца? Прачнецца раніцой і крычыць на ўсю хату:
    — Мама, татка прыехаў?
    — Яшчэ не, дачушка.
    — Ой, калі ж ён прыедзе?
    Аднойчы маці падвяла Таню да насценнага календара.
    — Глядзі сюды, дачушка. Кожны лісток — гэта адзін дзень. Пражывём дзень — адарвём лісток. Азаўтра наступны. Наш тата прыедзе, калі адарвём восем лісткоў. Зразумела?
    — Зразумела, зразумела, — заспявала Таня. — Хутка наш татка прыедзе, прывязе мне ляльку.
    Назаўтра маці пайшла на работу, а Таня засталася дома са старэйшай сястрой. Наташа, першакласніца, рыхтавала ўрокі, а Тані не было чаго рабіць. Нарэшце і яна знайшла сабе занятак. Намалявала сабачку. Ён атрымаўся даволі прыгожы, толькі хвост трошкі дзіўны. Наташа паглядзела і засмяялася.
    — Якраз як у парасяці.
    Таня пакрыўдзілася і зачынілася ў другім пакоі. Сядзела там ціха. А як толькі вярнулася мама, Таня сустрэла яе радасным воклічам:
    — Сёння татка прыедзе!
    — Прыслаў тэлеграму?
    -He.
    Таня ўхапіла маці за руку і пацягнула ў другі пакой, дзе на сцяне вісеў каляндар.
    — Бачыш, ужо няма лісткоў!
    Маці пляснула рукамі.
    — Авохці! Дзе ж яны падзеліся?
    — Я іх адарвала, — прызналася Таня.
    — Навошта, дачушка?
    — Каб татка хутчэй прыехаў, бо я вельмі прачакалася яго.
    Маці прытуліла да сябе дачку і зноў ёй сказала, што кожны лісток азначае адзін дзень. I пакуль дзень не прайшоў, зрываць лісток няможна.
    Таня ўсё зразумела. Але ёй усё роўна вельмі хацелася, каб татка хутчэй вярнуўся дадому...
    Паўлюк Прануза
    МАМІНЫ РУКІ
    Маміны рукі самыя лепшыя:
    Няньчылі, гушкалі, лашчылі першыя.
    Маміны рукі сардэчныя, смелыя, Маміны рукі самыя ўмелыя.
    Маміны рукі — рукі шчаслівыя.
    Маміны рукі заўсёды цярплівыя.
    Маміны рукі самыя светлыя.
    Маміны рукі самыя ветлыя.
    Мікола Маляўка
    ЧАЙ АД МАМЫ
    Мама чаю не купляла, Мама мела свой запас — Святаяннікам, бывала, Чай заварвала для нас.
    Цвіў у лесе чай ад мамы, На гарышчы потым сох.
    Ад такога чаю, мабыць, He адмовіўся б і Бог.
    He сустрэну мамы ціхай, Без яе каторы год Святаяннік залаціцца, Запрашае пчол на мёд.
    Летам, на святога Яна, Я цяпер збіраю сам Чай прыгожы, чай духмяны, Чай гаючы, як бальзам.
    Ён з дзяцінства лепшы самы,
    Iзаварваю часцей
    Святаяннік — чай ад мамы —
    Для сябе і для гасцей.
    Уладзімір Паўлаў
    БРАЦІК
    Мама з татам купілі Сярожу браціка. Малюпасенькага прыгожага Андрэйку. Брацік пакуль не хоча пазіраць на Сярожу. Вочкі ў яго амаль увесь час заплюшчаны. Акалі ён захоча паплакаць, то спачатку неяк смешна зморшчыцца, тады пачынае ўжо кугакаць, адкрываючы свой бяззубы роцік. У такіх выпадках Сярожу таксама хочацца плакаць. Вось як цяпер. Мама пакінула яго за няньку, а Андрэйка расплакаўся. Чым суцешыць малога?
    — He плач, брацік, мама скора прыйдзе, — гаворыць Сярожа і дае яму соску з белым абручыкам.
    Андрэйка круціць чырвоным тварыкам, наморшчвае кірпаты носік, а соску браць не хоча.
    Тут Сярожа ўспомніў, куды пайшла мама, і вырашыў, што Андрэйка адразу супакоіцца, калі яму сказаць пра гэта.
    — He плач, брацік, не плач. Мама пайшла па ваду. Яна зараз прыйдзе. Вось пабачыш. He плач.
    Увайшла мама. Паставіла на кухні вядро з вадой. Распранулася. Зайшла ў пакой да сыноў. Узяла на рукі малога крыкуна, і ён сціх.
    А Сярожу падалося, што гэта ад яго слоў і ўгавору перастаў плакаць Андрэйка. Падумалася: «Анягож, малы-малы, а ўсё разумее».
    Артур Вольскі
    СВЯТА МАМ
    Сёння свята нашых мам: Прыйдуць мамы ў госці к нам. Мы ўсім садам іх чакалі, Падарункі рыхтавалі.
    Хто хусцінку вышываў, Хто карцінку маляваў, Кожнай маме — падарунак, Кожнай маме — пацалунак.
    Павіншуем мам сваіх, Мам любімых, дарагіх.
    Дружна шчасця пажадаем, Дружна песню заспяваем.
    Вельмі рад, вельмі рад Мам сустрэць дзіцячы сад.
    Уладзімір Юрэвіч
    НЯСТРАШНЫ СТРАХ
    Пайшлі дзед з Лукашком у суседнюю вёску па малако. Забавіліся і дамоў вярталіся позна ўжо, калі сонца села на спачын. Сцямнела неяк адразу.
    Дарога ішла праз лес. He такая ўжо і вялікая дарога, але дзеду клыпаць па-старэчаму больш чым паўгадзіны. Ды і Лукашок не надта разганяўся, бо цёмна, пад нагамі нічога не відаць. Часам ён чапляўся сандалямі аб карані дрэў. Абапал дарогі павырасталі нейкія чорныя высокія волаты ў касматых бурках. Лепш выйсці на сярэдзіну дарогі і глядзець толькі наперад. Яна хоць і невыразна, але свеціцца. Унук з дзедам гэтак і зрабілі.
    Каб было весялей ісці, дзед Лукаш пачаў расказваць, як у сорак першым у такую ж цемрадзь прадзіраўся з групай разведчыкаў праз густы ельнік, каб перайсці за лінію фронту. Загад быў— дастаць «языка».
    — Як гэта — дастаць языка? — здзівіўся Лукашок.
    — А так, жывога немца даставіць у штаб, каб дапытаць яго, бо наш полк збіраўся ісці ў наступленне. Дык вось, прадзіраліся з гадзіну ці, можа, больш, ужо нават страцілі надзею выбрацца на прастору, як раптам дрэвы парадзелі, уперадзе засвяцілася нейкая палоска, і мы выйшлі на дарогу. Дарога заўсёды кудынебудзь давядзе, быць не можа. Дастаў я свой компас, адпусціў тормаз, стрэлка заківалася, і адразу стала ясна, куды нам падавацца, каб на паўночны захад трапіць... Мы і пайшлі, моўчкі, каб не выдаць сябе, такі закон у разведчыкаў — маўчаць. Раптам перад намі нешта шэрае заківалася і нібы ліхтарык бліснуў. «Стой, — кажу хлопцам, — ні кроку... Бачыце?» Лявон кажа: «Не, нічога не бачу». Грышка таксама не бачыць, толькі Юзік пацвердзіў: «Ага, нешта бліскае, нібы воўк вачыма...» Думаю: што ж рабіць? Стра-
    ляць нельга, можна немцаў насцярожыць. Парашылі збочыць з дарогі, але так, каб не спускаць яе з відавоку. Ідзём, і тое нешта, што бліскае, перад намі нібы ідзе.
    Спыніліся. I тое нешта спынілася. Мы ідзём — яно ідзе, мы спыняемся — яно таксама замірае і перастае блішчаць. «Калі воўк, дык учацвярых справімся», — падумаў я і ціха скамандаваў: «Наперад! Аўтаматы напагатове». Ідзём, а вачэй не спускаем з таго месца, дзе бліскаўкі тыя, бывае, узнікаюць. «Ведаеш, Лукаш, што гэта? — кажа Лявон. — Там, мусіць, пень гнілы. I не адзін...» — «Давайце абступім гэта дзіва кругом, паназіраем з розных месц, — кажу я і камандую: — На дзесяць крокаў разыдзіся!»
    Цішыня. Каб хто паварушыўся. Раптам Юзік напаўголаса гэтак гаворыць: «Нехта там стаіць». Чаго ж марудзіць? Камандую: «Абступаем. Толькі дружна!» Рынуліся ўміг наперад. Бліскаўка знікла. Перад намі сапраўды пень асінавы трухлявы. Ды не адзін, шмат іх тут. Ляда старое з-пад асінніку. Лявон адкалупнуў кавалачак той трухлі ды пад шынель схаваў, прыгледзеўся. «Хадзі-тка сюды, хлопцы, глядзіце!» Першы ступіў я і, прыгнуўшыся да Лявона, зазірнуў яму за пазуху, а там сапраўды нібы лямпачка ад ліхтарыка свеціцца. Во як было з намі, разведчыкамі, ледзьве страляць не пачалі. У страха, кажуць, вочы вялікія.
    — А хіба страх з вачыма? — запытаўся Лукашок.
    — У чалавека вочы, — адказаў дзед, — але ад страху ён, бывае, вылупіць іх, каб лепш бачыць... I тады звычайную елку ў лесе ноччу за волата-страшыдлу прымае, а пень трухлявы за ваўка, які вачыма бліскае. Але гэта ўжо нястрашны страх, бо ведаеш, ад чаго ён.
    Тым часам дзед з унукам мінулі лес, наперадзе добра была відаць дарога, а на пагорку раптам засвяціліся агеньчыкі іхняй Раёўкі.
    — Дзеду, а «языка» вы тады ўсё-такі здабылі? — спытаў Лукашок.
    — А як жа, ды яшчэ якога гаваркога... Начальнік нашай разведкі перад строем падзяку аб’явіў усім.
    — Падзяку за страх? — з’едліва спытаў унук.
    — За тое, што разгадалі нястрашны страх і заданне выканалі.
    ДЗЕ НАЧУЕ СОНЦА
    Таццянка ўвесь час сябруе з дзедам. Мама і тата вельмі занятыя, з работы позна прыходзяць. Бабуля дома тупае. Адзядуля, калі забірае ўнучку з сада, возьме яе за руку ды — у парк гуляць.
    Парк — праз вуліцу. Адну Таню не пускаюць і цяпер, калі ёй ужо шэсць мінула. Ведама, увесь час машыны снуюць і снуюць. Трэба выбраць момант, каб перайсці вуліцу. Агэта ўмее толькі дзядуля.
    У парку дзед з Таццянкай выхадзіў усе куточкі. Яны пераседзелі на кожнай лавачцы, перастаялі пад кожным дрэвам.
    Надвячоркам, калі сонца збіраецца на спачын, ідуць заўсёды на горку да планетарыя. «Што такое планетарый?» — спыталася неяк бабуля ў Таццянкі. I ўнучка адказала, як магла: «Гэта такі дом, як капялюш. Толькі ён не на галаве сядзіць, а на зямлі стаіць. У гэты дом ходзяць кіно глядзець. А кіно там пра зоркі, пра месяц. Дзед кажа, што мне яшчэ рана ў тое кіно хадзіць. Трэба падрасці. Апакуль?»
    — Пакуль глянем лепш, як сонца заходзіць, — гаворыць кожны раз дзядуля і прысаджваецца на лавач цы ля каруселяў.