Крынічка
Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 432с.
Мінск 2012
— Бацька на рабоце, мы гуляем, а сена мокне, — бядуе маці. — He зусім добра ўсё выйшла... Пападзе нам сёння. Хіба як папяросамі бацьку ўлагодзім, каб не крычаў. Ну, пакажы...
Я падаю ёй пакунак. Яна развязала матузок, разгортвае паперы і разглядвае.
— Добры касцюмчык! — радуецца маці. — I колер харошы, і падкладачка мякенькая, і моцненькі. Я таго не мела ў твае гады... Шануй толькі.
— Ага, — згаджаюся я.
— Мы адзяём, кормім, а ты вучыся... Цяпер вучыцца можна, хочаш на настаўніка падавайся, хочаш на лётчыка старайся. Ты шчаслівы, што нарадзіцца ведаў калі... — кажа маці, задумваецца і як бы сумуе
аб нечым. — Ну, стала далёка грымець, то падаліся, сынок. He з цукру, не растанем.
Мы выйшлі з-пад елкі, пабеглі па сцежцы, цёплых мутных лужынах, я пачуў, як дробна, гулка шалясцяць па маім пакунку празрыстыя чыстыя кроплі дажджу.
Анатоль Сыс
МЛЦІ
1
Маці крыжыкам вышывае — не адвесці ад рук вачэй.
Нітка — кроў на радно жывая з пальца ўколатага цячэ.
На каленях ручнік чырвоны, ва ўспаміне — любімы сын: пахлі жаўранкавым лёнам яго белыя валасы.
Маці крыжыкам вышывае, павуцінку павук пляце, маці песню цішком спявае пра дарослых сваіх дзяцей.
2
«Мама, вышый мяне на падушцы сваёй»*.
Памякчэе грачынае пер’е, я прыснюся табе: еду зноўку дамоў, колаў стук хай развее бязвер’е...
Ты спявай, спявай, ты свяці, ты свяці, рассцялі ручнікі, як сцяжыны, можа, здарыцца так — заблуджу я ў жыцці, тады выйду па іх да айчыны.
Міхась Даніленка
MAMA
Лёнькаў тата прывёў новую маму — прыгожую, з бліскучымі завушніцамі жанчыну.
— Гэта твая новая мама, — сказаў ён Лёньку. — Так і клікаць яе заўсёды будзеш.
Ды вось бяда: ніяк не можа Лёнька назваць яе «мамай»: не забыўся ён родную маці, якая год назад памерла. Нават, здаецца, помніць, як прыемна пахнуць яе густыя мяккія валасы.
— Хачу есці, — просіць Лёнька. I мачыха ставіць на стол талеркі.
— Задача нешта не выходзіць, — гаворыць Лёнька.
Новая маці перапыняе сваю працу, садзіцца каля хлопчыка і цярпліва вучыць яго, як лепей рашыць задачу.
Нічога не скажаш: добрая новая маці ў Лёнькі. Але мамай чамусьці ён назваць яе не можа.
* Радок з верша Ф. Г. Лоркі.
Дднойчы пайшоў Лёнька з мачыхай у лес па грыбы. Зусім мала пахадзілі, а ўжо ў Лёнькавым кошыку і баравікі, і падасінавікі, і грузды паявіліся. Зверху хлопчык прыкрыў іх лісцем папараці, галінку з буйнымі чырвонымі ягадамі рабіны паклаў. Азірнуўся, а мачыхі нідзе няма.
— Гэй! — спалохана закрычаў Лёнька.
— Эй! — данеслася ў адказ.
Гэта рэха так адгукнулася — нібы знарок насміхалася з хлопчыка.
— Ого-го! — зноў падаў голас Лёнька.
— Го-го-о-о! — даляцела здалёк.
Заблішчалі слёзы на вачах у хлопчыка. Страшна падалося яму ў лесе: усюды гушчар, мясціны нейкія незнаёмыя.
— Мама! — у роспачы закрычаў Лёнька што было сілы.
— Чаго ты, маленькі? — пачулася праз момант у адказ. — Я тут. He бойся.
3-за кустоў выйшла новая Лёнькава маці і моцна прытуліла да сябе бялявую галоўку сына.
СТАРЫ БАЦЬКА
Беларуская народная казка
Даўней было так: як састарэе бацька, то сын завязе яго ў глухую пушчу ды і пакіне там...
Вось аднаго разу павёз сын бацьку ў пушчу. Шкада яму бацькі — моцна любіў ён яго, але што зробіш? He павязеш — людзі смяяцца будуць: старых, скажуць, звычаяў не трымаецца. Яшчэ з сяла выганяць...
Едзе ён так маркотны, аж бацька і кажа яму:
— Няўжо ты, сынку, мяне, старога ды нядужага, аднаго ў пушчы пакінеш?
Падумаў сын, змахнуў слязу і кажа:
— He, бацька, не пакіну. Але для людзей хоць трэба зрабіць гэта. Уночы я прыеду па цябе, забяру і буду трымаць да смерці ў цёмнай каморцы, каб ніхто не бачыў.
Так сын і зрабіў.
Як прыйшла ноч, прывёз ён бацьку з пушчы ды схаваў у цёмнай каморцы.
Здарылася няшчасце: град усё жыта выбіў, і няма чым нават новага пасеяць.
Прыйшоў сын да бацькі ў цёмную каморку, бядуе:
— Што рабіць? He пасеем жыта — і налета без хлеба будзем.
Бацька кажа:
— He, сынку, пакуль я жыў, без хлеба мы не будзем. Слухай мяне. Як ты быў яшчэ малы, тады я гумно ставіў. Аў тым годзе быў вельмі ж добры ўраджай.
Дык я немалочаным жытам гумно накрыў. Здзяры страху, абмалаці і мецьмеш насенне.
Сын так і зрабіў. Садраў страху з гумна, абмалаціў і пасеяў увосень жыта.
Суседзі дзівяцца: адкуль ён насенне ўзяў?
А сын маўчыць, бо нельга ж прызнацца, што гэта стары бацька яму памог.
Прыйшла зіма. Няма чаго есці. Зноў ідзе сын да бацькі ў цёмную каморку.
— Так і так, — кажа, — давядзецца з голаду паміраць...
— He, — кажа бацька, — з голаду не памром. Слухай, што я табе скажу. Вазьмі рыдлёўку ды пакапайся ў хаце пад лаваю. Там я некалі, як быў яшчэ малады і дужы, закапаў трохі грошай на чорны дзень. Жыццё, сынку, пражыць — не поле перайсці: усё можа здарыцца. Так я думаў, так і рабіў.
* Мецьмеш — будзеш мець.
Зарадаваўся сын, выкапаў бацькавы грошы і купіў збожжа. Сам з сям’ёю хлеб есць ды яшчэ і суседзям пазычае. Вось яны і пытаюцца ў яго:
— Скажы ты нам, браце, адкуль ты хлеб бярэш?
Прызнаўся сын.
— Бацька, — кажа, — мяне корміць.
— Як жа так? — дзівяцца суседзі. — Ты ж завёз свайго бацьку ў лес, як і ўсе добрыя сыны!
— He, — кажа ён, — я не рабіў так, як вы робіце, a пакінуў бацьку пры сабе дажываць веку. Затое, як прыйшла бяда,— бацька мне і памог. Старыя людзі большы розум маюць, чым маладыя.
Перасталі з таго часу сыны бацькоў у пушчу вазіць, а пачалі пад старасць шанаваць іх і даглядаць.
ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ
Дд добрага таты добрыя парады.
Без мамкі і сонейка не грэе.
Браты паб’юцца, браты і пагодзяцца.
Добра ў свеце, лепш пры маці.
Добрае дзіця бацькоў думкі згадвае.
Другой маткі не знойдзеш.
3 дзеткамі гора, а без дзетак — удвое.
3 мамінае песні засмяяўся — як без галавы застаўся.
Калі бацькава хата пусцее, сад сірацее.
Калі сям’я ціхая, то маеш шчасце.
Матчыны рукі заўсёды мяккія.
Навошта той клад, калі ў дзетак лад.
He грэх дачушцы, калі мамаю пахваліцца.
He стань, дзіцятка, за тату горшае.
Няма тае крамы, каб прадаваліся мамы.
Пры сонейку цёпла, пры матцы добра.
Разумны тата робіць сям’і свята.
Твае дзеці — табе і глядзеці.
У гасцях добра, а дома лепей.
У каго дзеці, у таго шчасце.
Хто бацьку шануе, той і дзецям добрую долю гатуе.
«АДКРЫВАЕ ШКОЛА ЦУДЫ...»
Максім Танк
У ШКОЛЕ
Скажы, Марылька, Чаму ты, Калі я цябе выклікаю, He адклікаешся?
А мяне мама заве He Марылькай, А Сонейкам.
Мар’ян Дукса
ЗА ТЫДЗЕНЬ ДА ШКОЛЫ
Надышоў прыемны час — рыхтавацца ў першы клас. Мой касцюм адпрасаваны. I даўно падрыхтаваны кніжкі, сшыткі і алоўкі, кеды, тапачкі, насоўкі.
— Ёсць усё ў мяне даўно! — крыкну сонцу праз акно. Ёсць партфель, прытым не нейкі, а такі, дзе ёсць наклейкі. Дні паўзуць, як чарапахі. Дні-
Чаму яны не птахі?
Іван Шамякін
АЗБУКА
Бацька сказаў:
— Во што, Іван... Хопіць табе цёлкам хвасты круціць і на рагах катацца. Пойдзеш у школу.
Наступала восень. Але ў той час заняткі не пачыналіся першага верасня — пазней, калі канчаліся палявыя работы, бо ўсе вучні памагалі бацькам.
У нядзелю бацька паехаў на базар у Дабранку і адтуль прывёз мне буквар. Узрадаваўся я незвычайна. Першая кніга! Мая! Да таго ў хаце бадай што не было кніг, толькі ў бацькавай торбе — пацёрты леснікоўскі даведнік з табліцамі, ды ў маці ў скрыні ляжаў малітвеннік. Чытаць маці не ўмела. А бацька бьгў ого які грамацей! Скончыў ажно два класы царкоўнапрыходскай школы.
Бацька паказаў мне літары.
— Bo era — a, а ета — бэ, ета — мэ.
Я надзіва хутка запомніў усе літары, бо ішоў мне ўжо дзевяты год. Абацька хоць і ўмеў чытаць, водзячы пальцам па радках, але сакрэту, вялікай тайны — як дітары складваць у словы, можа, і сам не ведаў.
3 букваром я не расставаўся. Абвярнуўшы яго шматком чыстага палатна, браў з сабой у лес, калі гнаў каровы. Пад восень камарэчы не было і жывёла пасвілася спакойна. Ды і я ўжо быў умеды пастух — другое лета пасвіў. Знаў, куды гнаць, дзе каровы і цёлкі вядуць сябе спакойна.
Была любімая прасека. Там стаялі шўркі дроў, якія вывезуць толькі зімой па снезе. Я забіраўся на такую шўрку, каб з вышыні назіраць за статкам, і ў соты раз гартаў буквар. Ведаў кожную літару, кожны малюнак. Аде ніхто мне не растлумачыў, як літары складаюцца ў словы.
А, бэ, гэ, мэ... Атут вось побач мэ і a. I выходзіць мэа.
Глупства нейкае. Такога слова няма ў людзей, хіба авечкі так мэкаюць.
He помню, як здагадаўся прачытаць м без э, а з суседняй дітарай а. Выйшла нешта дюдскае — ма. I побач, праз злучок, ма. Аразам ма-ма. Мама! Мама! Дык вось яно што! Вось яна разгадка вялікай тайны!
I далей не мэы, а мы, не лэа, а ла — мы-ла. Мама мыла! О цуд які! I як проста! А далей не рэамэу, а раму. Мама мыла раму.
— Умею! Умею! Умею! — закрычаў я на ўвесь лес, спалохаўшы кароў. Кульнуўся з шуркі ў траву і качаўся там, дрыгаючы нагамі. Такой радасці, як у той дзень на лясной паляне, я, бадай, не перажываў за ўсё сваё доўгае жыццё. Навучыўся складаць літары ў словы! Гэта сапраўды цуд. За якія тыдні два я прачытаў увесь буквар.
У бацькі хапала клопатаў на гародзе. Ды і ў абходзе нямала работы было, тады яшчэ кожны селянін меў каня і ўмеў украсці ў лесе. Прымаўка была: «Хто ў лесе не злодзей, той у двары не гаспадар».
Карацей кажучы, бацьку было не да мяне і майго буквара. Але ў той дзень, калі я прыгнаў каровы, бацька ўспомніў пра маю навуку.
— Ну, грамацей, не забыўся літары?
— He забыўся. Усе знаю.
— Давай праверым.
Бацька тыцкаў пальцам у літары.
— Гэта якая?
Рэ.
— А гэта?
— Пэ... Я чытаць умею.
Адгарнуў колькі старонак і голасна прачытаў:
— Маша ела кашу.
— Цябе хто навучыў? — здзівіўся бацька.
— Ніхто. Сам.
— Сам? — яшчэ больш здзівіўся бацька і разгарнуў буквар далёка за палавіну, дзе была намалявана ўжо зіма.
— А тут можаш прачытаць?
— He сядзіцца ў хаце хлопчыку малому: кліча яго рзчка, цягнуць санкі з дому.
У бацькі расшырыліся вочы, і ён пахваліў па-свойму, па-леснікоўску:
— Ну і змей! Быць табе ляснічым.
Ляснічы — начальнік над усімі леснікамі. Бацька і пасля, калі я хадзіў у школу, у старэйшыя класы, вельмі хацеў, каб я вывучыўся на ляснічага.
Пятрусь Макаль
КАРАНДАШ, БУКВАР I СШЫТАК
Я схаваю цацкі ў шафу I мядзведзя,
I жырафу,
I акулу,
I зубра:
— Вам на пенсію пара! Адпачніце ў цішыні, Мне цяпер — He да гульні!..