Крынічка
Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 432с.
Мінск 2012
Так і прасядзела Люда ўвесь урок, не напісаўшы ніводнага радка. Хлопчыкі радаваліся: так ёй і трэба!
На другі дзень у Люды Арловіч зноў здарылася непрыемнасць: нехта заліў тушшу яе кніжкі і сшыткі.
I так амаль кожны дзень у Люды здаралася штонебудзь непрыемнае. Але яна нікому не скардзілася і паводзіла сябе па-ранейшаму строга і сціпла: як след рыхтавалася да кожнага ўрока і, вядома, заўсёды атрымлівала пяцёркі.
«Няўжо Людзе не сумна адной? — думаў Толя. — Няўжо не хочацца ёй пагуляць з намі?»
Невядома, колькі б яшчэ хлопчыкі здзекаваліся з Люды, каб з Віцем раптам не здарылася бяда.
У пачатку апошняй чвэрці Віця зламаў нагу і доўга не хадзіў у школу. У класе занепакоіліся: прапусціўшы шмат урокаў, ён мог зусім адстаць у вучобе, асабліва па матэматыцы.
— Сябры, хто дапаможа Віцю па матэматыцы? Ты, Оля? — неяк спытала настаўніца ў дзяўчынкі.
— Я з Наташай Ваўчок займаюся, — адказала Оля.
— Я памагу! — пачуўся раптам голас Люды Арловіч.
Хлопчыкі ў недаўменні павярнуліся да яе. Як? Няўжо гэта сур’ёзна? Віця ж— яе вораг?..
— Малайчына, Люда, — кіўнула Вера Паўлаўна, — дапамажы хлопцу...
Толя ледзь дачакаўся вечара, каб хутчэй пабегчы да Віці. Яму карцела даведацца, ці была ў яго Люда.
Віця сустрэў сябра добрай усмешкай.
— Як яна добра растлумачыла мне задачу, — з захапленнем расказваў ён Толю. — Яна так проста, пасвойску гаварыла са мною, што я і адумацца не паспеў, як пасябраваў з ёю. Іведаеш, што яна сказала?
Што?
— Я ведаю, кажа, што ты разам з Мішам і Толем сапсавалі мне ручку, залілі тушшу «Тайну двух акіянаў», што вы ненавідзіце мяне. «Дык чаму ты маўчала?» — запытаў я. Яна на гэта адказала: «Калі б я скардзілася на вас, вы яшчэ болып ненавідзелі б мяне».
Толя ў здзіўленні слухаў Віцю. Бач ты! Вось гэта дзяўчынка! I сумленная, ніякая не нагаворшчыца, не задавака, як гэта ім раней здавалася.
Хутка Толя і Віця пасябравалі з Людай.
— А чаму ты не хацела падказваць нам? — запытаўся неяк у Люды Віця.
— Чаму? — Люда пачырванела і апусціла вочы. Яе тонкія пальцы пачалі нервова перабіраць кончыкі піянерскага гальштука. — Мая мама была настаўніца. Яна вельмі любіла школу, дзяцей. Але яна заўсёды абуралася і моцна перажывала, калі хто-небудзь з вучняў спрабаваў ашукаць яе. Я вельмі любіла сваю маму і дала ёй слова, што буду заўсёды сумленнай, буду паважаць сваіх настаўнікаў і сяброў.
— А дзе твая мама? — запытаў Толя.
— П-памерла... — прашаптала Аюда.
— Даўно?..
— Восенню... — адказала Аюда. — Вось я і прыехала сюды, да бабулі.
— А дзе ж твой тата? — асцярожна запытаў Віця.
— Няма... Ён загінуў пад Берлінам, калі мне было ўсяго тры месяцы. Ён лётчык быў.
Ад гэтых слоў хлопчыкі адразу засумавалі. Ім было вельмі шкада дзяўчынку і сорамна, што яны раней былі такія жорсткія і няўважлівыя да яе.
— А бабуля ў цябе добрая? He крыўдзіць? — абарваў няёмкае маўчанне Віця.
— Крыўдзіць? He, такога яшчэ ніколі не было. Бабуля часта хварэе, — адказала Аюда і задумалася.
Пазней хлопчыкі даведаліся, што Люда робіць дома амаль усё: прыбірае кватэру, носіць ваду, а калі бабуля адчувае сябе кепска, дзяўчынка нават паліць у печы і гатуе абед.
Калі Віця паправіўся, хлопцы сабраліся разам і пакляліся быць вернымі сябрамі Люды, ва ўсім ёй дапамагаць.
— Мы табе і ваду насіць будзем, і дроў насячом, і ў краму збегаем, і ў печы выпаліць дапаможам, — запэўніў дзяўчынку Віця.
— Ты толькі загадвай, а мы — у адзін момант, — дадаў Толя, заглядваючы ў яе сінія вялізныя вочы.
Адзін перад адным стараліся хлопчыкі загладзіць сваю віну перад Людай, і на душы ў іх было цяпер лёгка і радасна.
Валянцін Лукша
ПАДАРУНАК лёсу
Прыўзняцца над сваёй лянотай цяжка.
Зрабіць урокі не хапае сіл...
У школе быў я троечнік са стажам, На лепшае надзею толькі сніў.
Я сніў,
Што мая зорка узыходзіць,
Што тройкі збеглі ў пушчу напрасткі,
I шчасныя бацькі
Пры ўсім народзе
Мне падарылі новыя канькі.
Што не пачую больш з-за троек сварак,
Што ўсё жыццё — Суладдзе пекнаты,
I што паднеслі мне ў кафэ «Фальварак» За кошт дзяржавы трыццаць тры тарты.
Вяртаўся нібы ў прывідным тумане, — Мяне зухавы месяц падвазіў, — А каля дома прыгажуня Таня Ў шчаку пацалавала тры разы...
На лёс я спадзяваўся недарэмна, I ён маім памкненням паспрыяў...
Ўвялі дзесяцібальную сістэму, I круглым я пяцёрачнікам стаў.
Леанід Дайнека
ШТО ПРЫНОСІЦЬ новы год?
Што прыносіць Новы год?
Новы снег і новы лёд.
Новы ў полі лыжны след.
Новы ў новы цырк білет.
Новыя канькі, свісткі.
Новыя канікулы.
Новы дождж. I новы гром.
Пераезд у новы дом.
Новы смачны апельсін. He злічыць усіх навін!
Дык па-новаму жывіце, Толькі ўважліва сачыце, Каб у торбе Дзед Мароз Новых двоек не прынёс.
4 3ак. 1979
Анатоль Клышка
ФРАНЦЫСК СКАРЫНА, АЛЬБО ЯК ДА НАС ДАЙШЛА КНІГА
(Урыўкі)
ЗАЛА САРАКА
У Італіі, у адным з найстарэйшых у свеце Падуанскім універсітэце, ёсць славутая «Зала сарака». На покуці стаіць зробленая з тоўстых дошак, сёння паточаная ўжо шашалем трыбунка-кафедра. Яна памятае, як некалі тут чытаў лекцыі Галілей. Цяпер на гэтым месцы стаіць бюст геніяльнага вучонага.
На сценах універсітэта скрозь памятныя знакі — эмблемы, гербы славутых родаў. Падуанскі універсітэт з гонарам ушаноўвае тых вялікіх, хто вучыўся альбо вучыў тут. Ды чаму не ганарыцца: адно такое імя, як Капернік ці Галілей, шмат што кажа ўсяму адукаванаму чалавецтву.
На сценах універсітэта— эмблемы... Але ў «Зале сарака» ўжо не эмблемы, а сорак вялікіх партрэтаў слаўных з найслаўнейшых. Сярод іх другі ад покуці, каля кафедры Галілея, — Францішак Скарына.
Так за тысячы кіламетраў ад Беларусі, у далёкай Італіі, ушаноўваецца памяць аб нашым першадрукару Францыску Скарыне.
Якраз са Скарынавых рук без мала пяцьсот гадоў таму назад усходняе славянства атрымала першую друкаваную кнігу.
У СААЎНЫМ ГОРАДЗЕ ПОААЦКУ
Дзень 6 сакавіка 1486 года запомніўся ўсім тады ў Полацку. Ды і не толькі ў Полацку.
Ранішняе сонца, якое цешыла ўжо вясновым цяплом, раптам пачало засланяцца цемраю. Людзі з жахам глядзелі, як яно ўсё меншала і меншала. Ці не ка-
нец свету? Чорны цень хутка бег па зямлі. Раптам зусім сцямнела. Набожныя пачалі горача маліцца: праваслаўныя — хрысцячыся двума пальцамі, чыноўнікі, якія толькі нядаўна дзеля пасад перакінуліся ў каталіцтва, збялеўшы, на момант завагаліся: жагнацца ім па-новаму, пяцярнёю, ці па-старому — двума пальцамі. Можа, усё ж Бог праваслаўны? I каб не памыліцца, пачалі абкладваць сябе то двума пальцамі, то ўсёю жменяй.
Гулка бухалі званы полацкіх сабораў.
Узбуджаныя, зарыкалі каровы, забрахалі сабакі.
Суцэльная цемра схавала ўсё. Ілюдзі адчулі страшэнны холад.
Але праз хвілю сонца зноў выбліснула. Іўсе ўсцешна ўздыхнулі. Полацкія католікі цяпер спешна замахалі толькі адною пяцярнёю. Зноў вярталася ранейіяае жыццё са сваімі клопатамі, і каталіцкі Бог яшчэ дапаможа ім прасунуцца па службе...
Мабыць, якраз у гэты час у жонкі праваслаўнага купца Лукі Скарыны нарадзіўся сын.
Бабка-павітуха, пакліканая з гэтай нагоды, абмывала немаўля і прыгаворвала:
А дай, Божа, гэтай дзіцяці
Усякую долю ўзяці: I хлебавую, і салявую, Трэцяю — здаровейкую.
Паважаны Лука адно падтакваў: «Дай, Божа!» Бабулька далей прыгаворвала над малым:
А спі доўга, Расці скора.
Бацьку, маці — На пацеху,
Чужым людзям —
На паслугу...
I як у ваду глядзела. Паслужаць кнігі, «выложеныя доктором Францнском Скормною нз славного града Полоцька... людем посполнтым к доброму наученню», а нашаму народу — на ўхвалу. Іяк бы ўспамін аб гэтым дні на гравюрах тых кніг будзе сустракацца сонечны дыск, прыслонены паўмесяцам...
Абмыўшы дзіця, бабка прылажыла да яго пяткі кавалачак паперы. Барадаты Лука, убачыўшы, толькі заківаў галавою: «Дзе ж яе гэта раздабыла старая?» (папера была тут яшчэ ў навіну і дорага каштавала). Абабка, схіліўшыся, тым часам прыгаворвала над паперынаю:
Хай будзе вельмі вучоным малайцом, Хай ён будзе ў бацьку — купцом!
Лука ўсміхнуўся і, вецячы старую мёдам-ліповікам, даў круглы, як сонца, бохан хлеба, а ў кішэнь ёй упусціў сярэбраную манету.
Першадрукар, перакладчык, паэт, мовазнавец, педагог, астраном, філосаф, медык, батанік, Скарына сваімі ідэямі, працаю прадвызначыў цэлыя стагоддзі ў культурнай і грамадскай гісторыі Беларусі.
Удзячныя нашчадкі помняць вялікі подзвіг свайго славутага першадрукара.
Штогод, калі з дрэў злятае першы восеньскі ліст, на радзіме асветніка праводзіцца скарынінскае свята, свята кнігі.
Імя нашага першадрукара ўбачыш ты сёння і ў назве вуліцы, бібліятэкі, друкарні.
Цудоўны помнік узняўся яму на прыгожай плошчы ў родным Полацку. Задуменна натхнёны стаіць Скарына, як бы вярнуўшыся з далёкіх дарог чужыны на Бацькаўшчыну.
ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ
Век жыві, век вучыся.
Гуляючы, розуму не прыдбаеш.
3 разумным пагавары — розуму набярэшся, а з дурнем — і апошні страціш.
I мядзведзя вучаць.
На навуку грошай не шкадуй.
На тое і навука, каб была мука.
Навука вочы адчыняе.
Навуку вывучай і дзедавага слова не забывай.
He той шмат ведае, хто доўга жыў, а той, хто шмат вучыўся.
Умей сказаць — умей змаўчаць.
Хто вучыцца, той угару ідзе.
Хто не працуе галавою, няхай працуе нагамі.
Чаму навучышся, за плячамі насіць не будзеш.
Што ведаем, насіць не цяжка.
Што жывём, то вучымся.
«зямля
ПАД БЕЛЫМІ
КРЫЛАМІ»
Ніл Гілевіч
Я БЕЛАРУС
Я — беларус, я нарадзіўся На гэтай казачнай зямлі, Дзе між лясоў і пушчаў дзікіх Адвеку прашчуры жылі.
Я — беларус, я ганаруся, Што маю гэтае імя:
Аб добрай славе Беларусі У свеце знаюць нездарма!
Я — беларус, і я шчаслівы, ПІто маці мову мне дала, Што родных песень пералівы I зблізку чую, і здаля.
Я — беларус, і хоць сягоння Яшчэ малы, але скажу: Я родам з племя непакорных I прад бядой не задрыжу!..
Данута Бічэль
НАША РАДЗІМА
Перад вачыма наша Радзіма: росаў бязмежжа і Белавежа.
Зубрык махнаты ходзіць ля хаты. Заблуквае ў сны конь вараны.
Нёман адбіўся ў матулі ў вачах. Тут я нарадзіўся і выйшаў на шлях.
БЕЛАЯ РУСЬ
Шчочку да вуснаў туліць, каб таямніцу спытаць: — Белая Русь, матуля, гэта дзяўчынка? Так?
Як называецца дзіўна...
Ты пра яе раскажы.
— Белая Русь — радзіма. Перад табой ляжыць.
Крыкні — яна адгукнецца звонам гарачых кос.