Крынічка
Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 432с.
Мінск 2012
Кропля з ліста сарвецца, ускалыхнецца плёс.
Даль захлынецца громам — Белая Русь запяе.
I азарыцца Нёман — чыстае вока яе.
ВОЗЕРА СВІЦЯЗЬ
У тоні Свіцязі вецер закінуў блакітны венцер.
Хваля грукоча ў дно, ажно за Нёман чутно.
Жоўтае Свіцязі донца, шаўковыя берагі.
Возера Свіцязь і сонца — цёплыя два кругі.
Канстанцыя Буйло
ЛЮБЛЮ НАШ КРАЙ
Люблю наш край — старонку гэту, Дзе я радзілася, расла, Дзе першы раз спазнала шчасце, Слязу нядолі праліла.
Люблю народ наш беларускі
I хаты ў зелені садоў, Залочаныя збожжам нівы, Шум нашых гаяў і лясоў.
I песню родную люблю я, Што ў полі жнеі запяюць, Як гукі звонкія над нівай Пераліваюцца, плывуць.
Люблю ў пагодную я ночку Дапозна ў садзіку сядзець, Сачыць за ясных зор мігценнем, На месяц залаты глядзець.
Мне тут усё для сэрца міла, Бо я люблю край родный свой, Дзе з першым шчасцем я спазналась I з першай горкаю слязой.
Алесь Бадак
МАЛЕНЬКІ ЧАЛАВЕК У ВЯЛІКІМ СВЕЦЕ
(Урыўкі)
Дарагі дружа!
А ці ведаеш ты, дзе ты жывеш? «Ну, вядома ж, ведаю, напэўна, адкажаш ты, — дома!» Але што такое «дом»? Правільна, гэта кватэра ці хата (для тых, хто
жыве ў вёсцы), дзе ты спіш, гуляеш, ясі, глядзіш тэлевізар, — гэта твой дом. Там яшчэ жывуць твае мама, тата, брацікі, сястрычкі, там у цябе ёсць шмат цацак і кніжак.
Але вось ты з татам і мамай паехаў у інпіы горад ці вёску. У госці. Паехаў, а назаўтра ўжо назад хочацца. Туды, дзе засталіся твае цацкі, кніжкі, мульцікі. Дзе засталіся твае сябры і твой дзіцячы садок. «Мама, — просіш ты, — паехалі дадому, у Мінск». Вось яно што, аказваецца! Значыць, твой дом не толькі твая кватэра, але і ўвесь Мінск, цэлы горад! Калі ты, вядома, у ім жывеш. А нехта іншы жыве ў іншым горадзе. Значыць, і яго дом — цэлы горад! Толькі іншы. Анехта жыве ў вёсцы. Значыць, яго дом — цэлая вёска...
А цяпер паглядзі навокал. Бачыш вунь той лес? Гэта твой лес, таму што ты можаш разам са сваімі татам і мамай у любы час пайсці ў яго па грыбы ці ягады. Але гэта адначасова лес і ўсіх тваіх сяброў. I Валеркі, і Наташкі, і Марынкі, і Сяргейкі. Бо яны таксама могуць у любы час са сваімі татам ці мамай пайсці ў яго. Значыць, лес агульны для ўсіх людзей, якія могуць хадзіць у яго.
I рэчка, на якой ты дапамагаў старэйшаму брату лавіць рыбу, таксама агульная. Наша. I кожны, хто захоча, можа прыйсці і пакупацца ў ёй.
А ўсё гэта — і лес, і рэчка, і зямля, па якой ты ходзіш, і горад, у якім ты жывеш, і вёска, у якой жывуць твае бабуля і дзядуля, — усё гэта разам называецца адным словам — Радзіма. У яе і імя ёсць — Беларусь. Прыгожае імя, праўда?
Ну, а людзі, якія жывуць у Беларусі, гэта значыць мы з табой, называюцца беларусамі. На хлопчыка гавораць беларус, а на дзяўчынку беларуска альбо беларусачка.
Ты яшчэ маленькі, і пакуль вельмі мала чаго пабачыў у сваім жыцці, Ты яшчэ нават і не здагадваешся,
«ЗЯМЛЯ ПАД БЕЛЫМІ КРЫЛАМІ»108 якая вялікая і прыгожая твая Радзіма — Беларусь. Вялікая-вялікая, прыгожая-прыгожая! I столькі ў ёй ёсць цікавага, незвычайнага, нават казачнага!
Вось толькі расці хутчэй, і ты зможаш усё гэта ўбачыць сваімі вачыма.
ты хто?
Ты хто?
Украінец?
Малдаванін?
Мо кубінец?
Англічанін?
Ці француз?
— He, няпраўда...
( Беларус)
БЕЛАРУСАЧКА
Твар румяненькі, Белая хустачка. Я ўжо ведаю, Я — беларусачка!
I хачу
Так, як тата і мама, Родны край свой любіць Я таксама!
Эдзі Агняцвет
ЗЯМЛЯ 3 БЛАКІТНЫМІ ВАЧАМІ
Зямля з блакітнымі вачамі, Святло азёр, прастор лугоў! Тут называюць Васількамі На Беларусі хлапчукоў.
Звіняць крыніцы, як цымбалы, Сцяжынкі свецяць у лясах.
Палі, узгоркі, перавалы — Прасторны шлях, далёкі шлях!
Краіна славы партызанскай, Краіна міру і даброт!
Ты — наша гордасць, Наша казка,
Як сонца, добры твой народ.
Твае сыны,
Твае унукі,
Мы любім гул тваіх бароў.
I рэкі цягнуцца, як рукі, Да чыстых рэк тваіх сяброў.
Сяргей Новік-Пяюн
БЕЛАРУСКАЯ МОВА МАЯ
He пакгдайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі.
Францішак Багушэвіч
Як пяшчотныя сонца касулі, Што прыносіць з сабою вясна, Мяне цешылі песні матулі, Што па-крыўску пяяла яна.
У садку ля маёй роднай хаты, Што ўпрыгожыў квітнеючы май, Беларускія хлопцы й дзяўчаты Крыўскай песняй свой славілі край.
3 роднай мовай на вуснах змагаўся, Каб свабоднай была Беларусь,
I загінуў на пляцы Лукішкінскім Наш герой Каліноўскі Кастусь.
У беларускай мове дзяржаўнай Літоўскі Статут — наш закон — Сваім коштам у Вільні слаўнай Выдаў канцлер Сапега Лявон.
Мужнай працай праславіў Краіну, Свае кнігі пакінуў нам ў дар
Слаўны доктар Францішка Скарына — Першы наш беларускі друкар.
Роднай мовай сваёй ганаруся, Гэта скарб наш навекі адзін, I ніколі яе не зракуся — Беларусі адданы я сын.
Юрась Свірка
ТВАЯ БЕЛАРУСЬ
Мяжуе з Польшчай,
Украінай, Расіяй, Латвіяй, Літвой Твой родны край, твая Айчына —
Жыццё тваё і гонар твой.
I ты яе запомні імя, Як неба, сонца і зару. Твая зямля, твая Радзіма Названа светла — Бе-ла-русь.
ПРА НЁМАН I ЛОШУ
Паданне
Гэтых рэчак яшчэ не было. У тым месцы, дзе яны цяпер выцякаюць, стаяў у балоце стары корч, а пад карчом біла крыніца. Яна ўсё біла і біла. Вада расцякалася і ўжо выцягнулася ў маленькія ручайкі. Гэтыя ручайкі раз і пабеглі па лугах.
Так нарадзіліся Нёман і Лоша.
Нёман быў хлопец, а Лоша — дзяўчына. Нёман моцна палюбіў Лошу. Раз яны беглі цэлы дзень, а сонца пякло, стаміліся абое. Паснулі.
А назаўтра раненька ўстала Лоша, Нёман не пабудзіла і пабегла сабе ціхенька.
Прачнуўся Нёман — няма Лошы. Ён усхапіўся і — напрасцяк — шукаць Лошу. I зусім убок пабег, праз лугі і горы, як кажуць, праз каменні ды паленні.
Вось і цяпер Лоша ціхенька сабе плыве, а Нёман ляціць і ляціць напрасцяк.
Пятрусь Броўка
БЕЛАРУСЬ
Зямля Беларусі! Вачамі азёраў
Глядзіш ты ў празрыстыя высі нябёс, Начамі, што яблыкі, падаюць зоры, Знікаюць па водах, па чорных разорах, Па травах, абсыпленых кроплямі рос.
Былога быліны, старога паданні
Плывуць, як аблітыя сонцам чаўны
Па краю зялёным, прасторах бяскрайніх Ад Нёмна да Сожа, ад Буга да Гайны, Па хвалях Дняпра і шырокай Дзвіны.
Бацькоў нашых слава на іх узбярэжжах, Гамоняць пра гэта бары-байкары, Гамоняць пра гэта і Полацка вежы, I Турава сцены, і шум Белавежы, I роднага Мінска сівыя муры...
Анатоль Грачанікаў
НАРОД I ПЕСНІ
Вякамі страты лічыла Айчына мая, Айчына. Як бы ні бедавала, А песні яна спявала.
Як кажуць сярод людзей, Без песні — няма надзей. Народ без песні — не ўмее, Народ без песні — нямее.
Без песень свайго народа Нямее нават прырода.
Ты любіш народ свой і край? Песні яго спявай!
Вякамі раны лячыла, Айчына мая, Айчына. Змагалася, ваявала, А песні усё ж спявала.
БЕЛАРУСКІЯ КРАЯВІДЫ
Беларускія Краявіды... Перазвоны Азёр і бароў. Над палеткамі Бульбы і жыта — Песня
Велічных курганоў. Гэта наша Зямля дарагая, Гэта нашы Лугі і палі, Над якімі Спрадвеку лунае Бусел — Сімвал Бяссмерця Зямлі.
АДКУЛЬ ГОМЕЛЬ Паданне
Там, дзе цяпер стаіць Гомель, пасярэдзіне ракі Сож некалі было намыта шмат пяску. Каб плыты, што плылі па рацэ, не ўзбіваліся на мель, на беразе каля гэтага месца заўсёды стаяў чалавек і крыкам папярэджваў: — Го! Мель! Го! Мель!
Вось і пайшло — Гомель.
Алесь Ставер
ЖУРАЎЛІ ЛЯЦЯЦЬ...
Каб любіць Беларусь нашу мілую, Трэба ў розных краях пабываць. Разумею цяпер, чаму з выраю Жураўлі на Палессе ляцяць.
Што ім тыя пагоды паўднёвыя! Што ім пышны платанавы рай, Калі клічуць іх далі сасновыя I азёрны рабінавы край.
Сакавітыя пожні мурожныя He заменіш нічым і нідзе, I зямлю, дзе сцяжыначка кожная У прыветлівы двор прывядзе.
Каб любіць Беларусь нашу мілую, Трэба ў розных краях пабываць. Зразумееш тады, чаму з выраю Жураўлі на Палессе ляцяць.
Васіль Еітка
БЕЛАРУСЬ
На карце вялікага свету Яна як зялёны лісток, Песня гарачага лета, Крынічнай вады глыток,
Адвечная калыханка, Душы запаветны куток, Трапеча гарачым ранкам На дрэве нястомны лісток,
А ў навальніцу б’ецца, Нябачны паміж лісця, Як роднае матчына сэрца, Што мне даражэй жыцця.
Цётка
РОДНАЯ ВЁСКА
Вёска мая, чараўніца, Што сэрца ўкрала? А мо Вілья балаўніца Хваляй захлястала?
Мо дубровы захапілі Біццё ў маім сэрцы?
Мо суседзі наварылі Любчыку ў манерцы?
Бо куды я ні звярнуся, Куды я ні гляну, 3 табой, вёсачка, спаткнуся, Цябе успамяну.
Еду морам — ўсё здаецца, Што плыву Віллёю;
I ў Сібіры сэрца б’ецца, Край мой, за табою.
Леанід Пранчак
МЫ БЕЛАРУСЫ!
Краска да краскі — Дзіўны вяночак.
Казка да казкі — Слухай, сыночак.
Песні, паданні Любай старонкі.
Слухай гучанне Роднай гамонкі.
Сэрцам спасцігні Шчырыя словы, Сілу і ласку Матчынай мовы.
Краска да краскі — Дзіўны вяночак. Мы — беларусы!
Помні, сыночак!
Анатоль Сыс
Радзіма пачынаецца з жанчыны.
Я гэта адчуваў, а зразумець
яшчэ не мог — дзіцём шчапаў лучыну, каб хворую матулю адагрэць,
і разам з ёй да позняе гадзіны мы слухалі трывожна крыгалом, не ведаў я, што грэў тады Радзіму і не падманным, а жывым агнём.
АДКУЛЬ ІВЯНЕЦ
Паданне
У глыбокай старажытнасці адна вельмі багатая княгіня, невядома адкуль праязджаючы праз Івянецкую мясцовасць, угразла з брычкай і коньмі ў невялікай балоціне... Людзі навокал не жылі, і таму ратаваць не было каму. Княгіня, бачачы немінучую пагібель, вельмі спалохалася і ў той жа час убачыла недалёка прыгожую жанчыну, што пляла вянок з кветак.
— Як мне выратавацца ад няшчасця? — запыталася княгіня ў жанчыны.
— Згадзіся насяліць гэту мясцовасць народам — выратуешся, — сказала жанчына.
— Згодна, — адказала княгіня.
Коні з брычкай зараз жа выйшлі з балота, нібы з ручая, не адчуваючы ніякага цяжару.
Тады княгіня запытала ў жанчыны, як назваць гэта месца.
— Ці бачыш у маіх руках вянок?
— Бачу, — адказала княгіня.
— Дык назаві новае месца Івянцом, — сказала дзіуная жанчына і знікла.
Віктар Швед
Я НАРАДЗІЎСЯ БЕЛАРУСАМ
Я нарадзіўся беларусам, Беларусам буду жыць! Мову родную вучуся Шанаваць, цаніць, любіць.
Сваю родную старонку Я люблю, як і бацькоў, Што вучылі песні звонкай, Прывівалі мне любоў:
I да мовы, да дубровы, Да палёў і да лугоў.
I заўсёды да народу, Што жыве тут ад вякоў.
Я клянуся: не зракуся Сваё роднае любіць. Быў і буду беларусам, ІІакуль толькі буду жыць!
Навум Гальпяровіч
БАЦЬКА ГАРАДОЎ БЕЛАРУСКІХ (Урывак )