Крынічка Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

Крынічка

Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 432с.
Мінск 2012
83.28 МБ
Нельга, прыкладам, забыцца на тое, што ў старажытных дакументах-метрыках мястэчка часам згадваецца пад імем Ражаны. Ана што гэта падобна? Коранем сваім слова прырастае да старадаўніх багоў Роду і Ражаніц, родніцца з дзеясловамі «радзіць» ды «нараджаць». Такая назва кліча нас ужо ў часы дагістарычныя, узгадвае пра паганства прашчураў, пра сакральныя радзінныя абрады ды звычаі нашых дальніх-далёкіх прадзедаў.
Нельга яшчэ не заўважыць, як блізка стаяць назвы Ружаны і Пружаны. Гэта цяпер абодва населеныя пункты месцяцца ў адным Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. A 60 гадоў назад (Ібстудзеня 1940 года) былі створаны ажно два раёны — Пружанскі ды Ружанскі. Таямнічасць назвы Пружанаў даследчыкі паспрабавалі «расшыфраваць». Лічаць, паходзіць яно ад няшчаснага балцкага племені прусаў, што ўшчэнт — да апошняга дзіцяці — было вынішчана крыжаносцамі. Тыя воіны, падобныя ў латах на жалезных павукоў, на памежжы XII і XIII стагоддзяў звілі «павуцінне» на балцкіх землях, агнём і мячом прымушалі да хросту язычніцкія народы ў славу каталіцтва.
Прусы ў напамін пакінулі назву Прусія (сучасная Калінінградская вобласць у Расіі ды Памор’е ў Польшчы). Ды на нашых землях пра даўняе племя нагадваюць Пружаны, а магчыма, і Ружаны.
Уладзімір Някляеў
РОДНАЕ
Вясновы першы гром Скаціўся, як з гары. I рэха ля крыніц дубы хістае. Бусліная зямля. Азёры ды бары. Акопы ды палын. Зямля святая. Тут не забыты плач.
I не забіты смех.
He аціхае спеў чарод птушыных.
Тут дождж не проста дождж.
I снег не проста снег.
Бо гэта дождж і снег над берагам Айчыны.
Уладзімір Ягоўдзік
НЯСВІЖСКІ ПАЛАЦ
У даўніну, пяць або шэсць стагоддзяў таму назад, падарожнікі і купцы, якім выпадала ехаць праз Беларусь, у сваіх успамінах нярэдка называлі нашу зямлю краінай замкаў і палацаў. Перад іх вачыма амаль праз кожныя 40—50 кіламетраў паўставалі магутныя каменныя ці цагляныя сцены з вузкімі байніцамі, заўсёды гатовымі належным чынам сустрэць варожую сілу. А бараніцца тады нашым продкам даводзілася часта: і ад крыжацкай навалы, і ад татарскіх набегаў, і ад маскоўскай няволі. Няшчадна шугала полымя пажараў. Ад весяў і мястэчкаў заставаліся адны галавешкі. Па некалькі тыдняў за трывушчымі мурамі трымалі аблогу, не здаваліся на літасць чужынцам абаронцы роднага краю. Адважныя і нязломныя, яны верылі ў перамогу. I здабывалі яе.
Ад сівой мінуўшчыны засталіся скупыя летапісныя радкі, курганы-валатоўкі ды рэшткі колішніх збудаванняў: руіны замка ў Навагрудку, руіны замка ў Лідзе, руіны замка ў Крэве, што ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці.
Сумны пералік можна доўжыць і доўжыць. Але ёсць і шчаслівыя выключэнні. Каб упэўніцца ў тым, давайце наведаемся ў Нясвіжскі палац, ацалелы да сённяшніх дзён, нягледзячы на шматлікія ваенныя віхуры.
3 пачатку XVI стагоддзя Нясвіжам валодалі князі Радзівілы. Многія прадстаўнікі гэтага славутага роду вызначыліся і на ратным полі, і на ніве культуры. Так, адзін з іх, Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка (мянушку яму прыдумаў вялікі князь і кароль Жыгімонт Аўгуст), у 1582 — 84 гадах здзейсніў паломніцтва ў Ерусалім, пасля чаго напісаў па-лацінску «Перэгрынацыю...» — кнігу падарожных нататкаў, якая шмат разоў перавыдавалася на розных мовах, у тым ліку і па-беларуску. Менавіта Мікалай Крыштаф і запрасіў з Італіі архітэктара Джавані Марыя Бернардоні спраектаваць на месцы колішняга драўлянага, магчыма, спаленага непрыяцелем замка новы — мураваны і непрыступны, варты імені і становішча Радзівілаў. Праз некалькі гадоў на правым беразе ракі Ушы, акаймаваная з усіх бакоў шырокім ровам-возерам, паўстала магутная крэпасць. Дарога да яе вяла па доўгім драўляным мосце, які пры неабходнасці хутка разбіраўся.
Нясвіжскі замак вытрымаў нямала суровых выпрабаванняў. Цэлае стагоддзе ён лічыўся ці не самым дасканалым і ўмацаваным на Беларусі. Толькі ў маі 1706 года войска Карла XII здолела ўзяць штурмам Радзівілаўскае гняздо. Абарончыя бастыёны шведы ўзарвалі, маёмасць разрабавалі.
Мясцовыя дойліды пасля неаднойчы адбудоўвалі і перабудоўвалі замак. I ўрэшце ператварылі яго ў дзівосны архітэктурна-паркавы ансамбль. Асабліва
ўражвае сам палац, падобны на казку, застылую ў цэгле і камені. I самавітая ўязная брама, нібыта ўрослая ў зямлю, і высокія вежы, што імкнуцца ў неба, і велічныя залы, дзе міжволі спыняешся са сцішаным сэрцам, — усё тут дыхае жывой мінуўшчынай і прымушае задумацца пра будучыню Радзімы. Даўно на чужыну вывезены старадаўнія рыцарскія даспехі, карціны, летапісы, кнігі, слуцкія паясы... Але ніхто не здолеў вывезці, як незлічонае золата-срэбра, несмяротны дух Чорнай дамы, што і па сённяшні дзень блукае ў палацы, — дух каралевы Барбары Радзівіл, атручанай хцівымі зайздроснікамі, якія не зведалі шчасця сапраўднага кахання. Дзесьці ў падзямельных лёхах-тайніках ужо амаль два стагоддзі хаваюцца ад людскіх вачэй 12 срэбраных апосталаў. Іх шмат разоў шукалі аматары лёгкай нажывы, кажуць, нават зусім нядаўна. Дарэмна намагаюцца. Апосталы вернуцца самі, калі адчуюць, што ніхто і нішто ім не пагражае, а на Беларусі іх сапраўды чакаюць.
Леанід Дранько-Майсюк
He здолееш спакусу зваяваць, Паквапішся на рай і панаванне, I давядзсцца ўсім ахвяраваць — I мовай беларускай, і каханнем.
Лягчэй казаць пра нешта і плысці На хвалі спадарожнай да спачыну, Цяжэй маўчаць і думаць пра айчыну, I марыць у сабе яе знайсці.
Сяржук Сокалаў-Воюш
СПАДЧЫНА
Я атрымаў у спадчыну Спалены Полацкі летапіс, Клёкат буслоў над Начаю, Магілы дзядоў пад Лепелем.
Я атрымаў у спадчыну Слёзы руін на замчышчах I песні, як боль, гарачыя, Святыя, як вочы матчыны...
Прыціхла вада пад вербамі, Туман да нізінак туліцца, I падаюць знічкі срэбныя На ціхую далеч вуліцы.
Што сыну пакіну ў спадчыну? Магілы? Руіны? Летапіс?
Паданні пра веліч прашчураў Ці пошчак птушыны леташні?
Я сыну аддам у спадчыну Ручнік, што бабуля вышыла, Сякеру, якой зазначана: Жыла Беларусь і — выжыла!
Бо моц гартавала ў еднасці; Сыноў і дачок супольнасці.
Н нават у хвілі беднасці He брала ў пазыку вольнасці!
Ала Каналелька
Родная мова, Матчына слова...
Зорная завязь калін.
ІІесні вясновай тчэцца аснова Словам паданняў, былін.
Ці выпадкова Знойдзена слова, Любы палескі мой край? Пад жаўруковым, Пад перуновым Небам
адбыцца мне дай, Роднае слова!
Галіна Каржанеўская
ДАЧКА ВУЧЫЦЦА ГАВАРЫЦЬ
Беларусачка!
Зноў і зноў
Мне відно нараджэнне слоў — Старажытных, як соль і хлеб, Дарагіх, зразумелых лепш
У вымаўленні твайго ратка. Як з крыніцы малой — рака, Так, дачка мая,
з кроплі слова Непрыкметна пачнецца мова...
Беларусачка!
Тулю да грудзей
Прадаўжэнне сваіх надзей.
Уладзімір Ягоўдзік
МІНСК
Зірніце на геаграфічную карту і ўбачыце: Мінск — нібыта сэрца Беларусі, бо знаходзіцца акурат у цэнтры нашай краіны. Легенды кажуць, што першым тут пасяліўся асілак-чарадзей Менеск. Ён пабудаваў на Свіслачы каменны млын на сямі колах, дзе малоў муку не з жыта, а з камення. Аў поўнач раз’язджаў на млыне па ваколіцах, збіраў дружыну з адважных і дужых людзей. Яны таксама сталі сяліцца на Свіслачы і ў гонар асілка назвалі свой горад Менескам.
Мінск (летапісныя назвы Меньск, Менеск) упершыню ўпамінаецца ў старажытным пісьмовым помніку «Аповесць мінулых гадоў».
«У год 6575 (1067). Падняўся сын Брачыславаў Усяслаў Полацкі і заняў Ноўгарад. А тры Яраславічы — Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад, злучыўшы вояў сваіх, пайшлі на Усяслава.
Зіма была вельмі суровая. Сталі Яраславічы каля Менеска. Амямяне зачыніліся ў горадзе. Узялі браты Менеск, мужчын пасеклі, а жонак іх і дзяцей паланілі. Затым рушылі да Нямігі. Усяслаў жа выступіў супраць іх.
I сышліся яны на Нямізе месяца сакавіка 3-га дня. Снег ляжаў надта вялікі. Пайшлі адна на адну раці. I была сеча злая, шмат палегла людзей. I адолелі Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад, а Усяслаў уцёк».
Рэха той крывавай бітвы дайшло да нас і ў «Слове пра паход Ігаравы».
На Нямізе снапы сцелюць Галавамі,
А малоцяць жа стальнымі
Іх цапамі.
На таку жыццё кладзецца Неспадзейна,
I душу ад цела веюць Безнадзейна.
Берагі ў крыві Нямігі Па калені;
He дабро на іх пасеяў Сейбіт жменяй.
А былі яны гусценька У процьмах вузкіх Там засеяны касцямі Сыноў рускіх.
Пераклад Янкі Купалы
Некаторыя археолагі і гісторыкі, вывучыўшы пісьмовыя крыніцы і правёўшы раскопкі, прыйшлі да высновы, што старажытны Менск спачатку знаходзіўся прыблізна за 16 кіламетраў на захад ад сучаснага Мінска, на берагах ужо амаль высахлай рэчкі Менка. Менка дала і назву сталіцы нашай краіны. У канцы XI ст., відаць, пасля чарговага спусташэння няўмольнымі заваёўнікамі, ацалелыя жыхары перанеслі сваё паселішча ў больш зручнае для абароны месца — у суток Нямігі і Свіслачы. Прыблізна тады ж, у 1069— 1073гадах, менскія дойліды пачалі ўзводзіць замкавую гару, аднак па нейкай прычыне будоўлю не скончылі. Затое падмуркі царквы ў некранутым выглядзе захаваліся да сённяшніх дзён.
Прыблізна з 1101 года Менск — цэнтр удзельнага княства, дзе ўладарыў сын Усяслава Полацкага Глеб. Адважны воін і рашучы палітык, ён пачаў збіраць у адну дзяржаву беларускія землі. Падначаліў сабе Друцк, захапіў у Смаленскага княства Копысь, што знаходзіўся на выгадным гандлёвым шляху па Дняпры. Вялікі князь кіеўскі Уладзімір Манамах, даўні непрыяцель полацкіх князёў, вырашыў пакараць Глеба. 128 студзеня 1117 года кіеўскае войска разам з саюз-
нікамі падышло да менскіх сцен. Два месяцы трывала аблога, але замак так і не быў узяты. Праўда, у час перамоў Манамах усё-такі змусіў пакарыцца Глеба, прыніжана папрасіць замірэння. Яшчэ праз два гады Манамах робіць новы паход да свіслацкіх берагоў, бо непакорны менскі князь па-ранейшаму нападаў на кіеўскія ўладанні. На гэты раз непрыступны замак не выстаяў супраць штурму. Глеб трапіў у палон і, вывезены ў Кіеў, падазрона хутка памёр.
Магдэбургскае права горад атрымаў у 1499 годзе. Авечарам 13 жніўня 1500 года тут адбыўся цуд. Жыхары ўбачылі ў рацэ дзівоснае святло абраза Божай Маці, што прыплыў па Свіслачы і Дняпры з Кіева, захопленага крымскімі татарамі. Гэты абраз, як сцвярджаюць паданні, у 989 годзе прывёз з Херсанеса сам вялікі кіеўскі князь Уладзімір Святаслававіч. Цяпер абраз Божай Маці знаходзіцца ў Мінскім праваслаўным кафедральным саборы — былым касцёле Дабравешчання, збудаваным у сярэдзіне XVII стагоддзя. Амаль праз сто гадоў пасля атрымання магдэбургскага права каралеўскім указам Жыгімонта III Вазы 12 студзеня 1591 года Менску быў дадзены герб: у блакітным полі постаць Святой Марыі паміж двух анёлаў і