Крынічка Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

Крынічка

Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 432с.
Мінск 2012
83.28 МБ
Паўлюк Прануза
Я ВЯСНУ МАЛЮЮ
Я вясну малюю, Фарбаў не шкадую.
Колерам зялёным — Дрэва і палеткі, Колерам чырвоным — Сонейка і кветкі,
Колерам блакітным — Неба ручаіну.
А якую фарбу Воблачку падкіну?
Я вясну малюю, Але сам бядую. Як падаць мне песні Жаўранкаў у высі?
Як падаць мне пахі Траў, што разрасліся?
Як намаляваць мне, Што спявае вецер? Можа, ў вас ёсць фарбы? Дайце мне іх, дзеці.
ПРАЛЕСКІ
На дачу узлескам Ішлі з электрычкі Гануля з матуляй;
I вось, як сястрычкі,
Прад імі сямейкай Пралескі стаялі, Пад сонейкам веснім Адпачывалі.
Хацела Гануля Крануць іх рукою: — А можа, не трэба Іх непакоіць?
Здалося дзяўчынцы, Што дзякуй сказалі, А ноччу яны Ёй у сон завіталі.
Яўген Крупенька
КОЦІКІ
Ручайкі вясновыя Ціха зазвінелі, Коцікі пуховыя
На вярбу прыселі, Разявілі роцікі, He ідуць у дом! Поіць сонца коцікаў Цёплым малачком. Дзеці ўсе любуюцца, Але ўзлез на плот, Злосна касавурыцца На іх Васька-кот. He сказаў ні слова ім, Ну і што з таго? Коцікі пуховыя — Дзеці не яго.
Іван Мележ
БЕЛЫЯ ВІШНІ I ЯБЛЫНІ
Шчодра цвіў гэтай вясною сад. Спачатку вішні і грушы, потым — яблыні. Была пара, калі ўсе дрэвы стаялі, як белыя, ружаватыя воблакі. Млелі пяшчотныя, цудоўныя пахі, — пахі гэтыя поўнілі сад, вуліцу; уся зямля, здавалася, была поўная квецені, пахаў.
Сад звінеў пчоламі; звон быў як бы песняй цвіцення, было падобна, быццам гэта дзівоснае цвіценне звінела, спявала, славіла. Было падобна, вясна не магла задаволіцца толькі красой колеру, нават хараством пахаў, — не магла не звінець, не спяваць.
Спявалі дрэвы і — няхай ціхім, але неадольным спевам — адгукалася сэрца. Было ў той нядумнай, бесклапотнай радасці нешта надзіва юначае, даверлівае і абнадзейлівае. Спадзявалася ў нешта вельмі харошае.
Потым бела было на зямлі. Спачатку пад вішнямі, пад грушамі, потым — пад яблынямі. Спачатку было бела, потым — руда, іржава, потым нічога не было; краса квецені жыла ўспамінам, шкадаваннем, што ўсё хутка мінулася.
Тады на змену той красе прыйшла новая: стрыманая, сталая, як бы цвярозая. Завязаліся, дзень ада дня раслі, наліваліся вішні, грушы, яблыкі... He было ўжо бесклапотнасці, але была надзея, таксама цвярозая, пэўная...
Тады ж пад вішнямі, пад грушамі, пад яблынямі — як пад хвоямі — зямлю пярэсціў недарэчы, сухі осып. Асыпалася завязь, якая цвіла кветкамі; дзень ада дня ўсё больш і больш усцілала зямлю пад дрэвамі. Нібы ігліца пад хвояй...
Асабліва багата было яе пад вішнямі і грушамі; цвіла хораша, цешыла надзеямі. Івось— асыпалася, зморшчаная, скручаная.
Колькі апала яе — няспраўджаных надзей!
Станіслаў Шушкевіч
КРАСАВІК
Полем, лесам, пералескамі, Па зямлі, вясной абуджанай, Красавік ідзе з пралескамі Па праталінах і лужынах.
Раўчукі гудуць напорыста,
Распусцілі вербы голейка, На галінцы ціхім посвістам Шпак вітае рана сонейка.
За дарогай, за прысадамі Млын грукоча гулам гоманам, Там жаўрук дадолу падае
У бальнёг сухі, паломаны.
Дзе сасна расце высокая Па-над рэчкай гаманліваю,
Бусел радуе нас клёкатам, Прыляцеўшы з далеч-выраю.
I дарогамі і трактамі, Наўздагонкі нібы гоніцца, Плуг бяжыць за гонкім трактарам, Ажно поле гулам поўніцца.
Полем, лесам, пералескамі, Па зямлі, вясной абуджанай, Красавік ідзе з пралескамі Па праталінах і лужынах.
РАЗБУДЗІЛІСЯ ПРАСТОРЫ
Дрэмлюць сінія прасторы, Мрояць радасныя сны.
Ціхі ранак зноў нам дорыць Ласку сонечнай вясны.
Праз пустыні, акіяны Чуем поціск братніх рук.
Белым квеценем прыбрана Дарагая Беларусь.
Адгукнуліся музыкі Звонам труб і звонам струн, Хай плыве у свет вялікі Голас наш — жыцця пястун.
Разбудзіліся прасторы, Гасне ціш і гаснуць сны.
Светлы дзень няспынна дорыць Ласку сонечнай вясны.
Сяргей Грахоўскі
У ЛЕСЕ
Хто, гуляючы па лесе, На высокі дуб палезе? Хто, прыйшоўшы у лясы, He заўважыць след лісы?
Я на пень усеўся лысы, Бачу — тут гулялі лісы, Я на дуб узлезці б мог, Каб пад ім быў мяккі мох.
Пад бярозаю ляжу
I бярозавік ліжу:
Смага паліць, а вады He знайсці, бо авады, Быццам хмара, наляцелі — Пухіры гараць на целе, Я другі адзену ўбор I пайду гуляць у бор.
Уладзімір Арлоў
СМЕАЫ ПАДБЕА
Ці ведаеце вы, дзеці, такую расліну — падбел?
Так-так, гэта ён цвіце вясною залаціста-жоўтымі кветачкамі на лускаватых ножках.
А ведаеце, чаму падбел зацвітае рана, калі не паспеў яшчэ растаць снег? He ведаеце? Дык слухайце.
У той год стаяла вельмі доўгая зіма, сонейка разленавалася і замест таго, каб прыграваць зямлю, песцілася ў пухнатых аблоках.
Чакалі вясну і кветкі. Яны дрыжалі пад снегам ад холаду, прыгадвалі ласкавыя промні сонца і дзяўчынку, якая любіла гуляць на лузе.
— Хутчэй бы вясна, — марыў Рамонак. — Я вырасту і буду ўсміхацца нашай дзяўчынцы.
— А я вызвоньваць буду для яе розныя мелодыі, — летуценіў Званочак.
Толькі Падбел не сказаў ні слова.
— Чаму ты маўчыш? — запытаў Рамонак. — Няўжо табе не хочацца, каб прыйшла вясна?
— Я расту, — ціха адказаў Падбел.
Кветкі здзівіліся.
— Хіба можна расці ў такую халадэчу? Змерзнеш!
Але смелы Падбел не замярзаў. Наадварот, ад яго ішла цеплыня і вакол пачаў раставаць снег, паказаліся зялёныя галоўкі травінак. А потым на лузе нібы заззяла маленькае сонейка. Гэта зацвіў Падбел.
Дзяўчынка так радавалася першай кветцы, так скакала і пляскала ў ладкі, што сапраўднае сонейка здзівілася і выглянула з аблокаў. Убачыла смелую кветку, якая не спалохалася холаду, і яму стала сорамна за сваю ляноту. Сонейка выкацілася на неба і сагрэла зямлю. Пабеглі звонкагалосыя ручаіны. Прыйшла вясна.
А за вясною, як звычайна, наступіла лета.
На лузе зелянела густая трава. Над рознакаляровым дываном кветак пырхалі матылькі. За імі весела ганялася з сачком дзяўчынка. Рамонак усміхаўся ёй, Званочак ціхенька вызвоньваў пяшчотныя мелодыі.
Кветкі з пагардай паглядалі на Падбела. Ен даўным-даўно адцвіў, і цяпер у яго вырасла вялікае лапушыстае лісце.
— Бедны! У яго няма кветачак, і ён такі стаў непрыгожы, — пашкадавала дзяўчынка. — Як яму не пашанцавала!
Рамонак пачуў гэтыя словы, засмяяўся і прыўзняўся на дыбачкі, каб яшчэ лепей было відаць, які ён прыгожы.
Але Падбел не пакрыўдзіўся на дзяўчынку. Падбел памятаў, як радавалася яна вясной, калі ён зацвіў.
I яшчэ Падбел ведаў, што добрыя справы трэба рабіць, не думаючы пра падзяку.
3 таго часу кожны год, не чакаючы, пакуль сыдзе снег, распускаюцца круглыя жоўтыя кветачкі — маленькія сонейкі. Гэта прыспешвае вясну смелы Падбел.
Васіль Жуковіч
ГУКАННЕ ВЯСНЫ
Свята песенькай сустракаем, вясну весела мы гукаем:
« Жавароначкі, прыляціце, цёпла лецейка прынясіце».
Ходзім радасна карагодам.
Выглянь, сонейка, дай пагоду!
Шчасце долечку мы гукаем, мы зямлю сваю адмыкаем:
«Жавароначкі, прыляціце, зямлю матухну абудзіце.
Жыта жыцейка хай рунее, кветкі красачкі хай квітнеюць».
Свята шчырае мы сустрэлі. Птушкі з выраю прыляцелі.
СЛУХАЙ РОДНУЮ ПРЫРОДУ
У любую пару года, у пагоду, непагоду, слухай родную прыроду — ты пачуеш галасы таямнічае красы.
3 лесам, з нівай залатою размаўляе ветравей, сонца-сонейка — з зямлёю, з цішынёю — салавей,
з небам — рэкі і азёры, хваля — з ніцаю вярбой... Як і што яны гавораць, слухай, сябра любы мой.
Вацлаў Ластоўскі
ДЗЕНЬ РУЖАВАЙ КВЕТКІ
(Урывак )
Зарумянілася на ўсходзе неба, і зямля пачала скідаць з сябе белы вэлюм лёгкага, маёвага туману.
Ціха, быццам будзячыся па здаровым сне, уздыхнуў лес, і гэты спакойны, здаровы ўздох пакаціўся ў шырокі луг, захваляваў зялёным дываном сочнай травы, аддаўся на жытнім моры...
У адну з гэткіх чароўных раніц збудзілася пад малым ваконцам сялянскай хаты чырвоная ружа. У раскошных прасонках скранула лісткамі, і з аксамітнай зелені пасыпаліся шнуркі брыльянтавай расы. Яшчэ раз скранулася ружа, і на адной з галінак трэснуў кветны пучок, а спаміж зялёных клапцікаў выглянула чырвоная кветка, першая кветка гэтай вясны.
Паміж стыдліва напаўрасхіленых кветных лісткоў закаціліся дзве кропелькі чыстай, іскрыстай расы і выглядалі, як пара смяючыхся вочак дзяўчаці.
А калі праз зялёныя косы плакучай бярозы прабіўся сонечны прамень і пацалаваў кветку, на ёй разліўся густы румянец...
Гэтак расцвіла ружава кветка пад скромным вакон цам сялянскай хаты...
Ніл Гілевіч
У ЛУЗЕ
Колькі кветак ля ракі! Сінія, як вочкі, Незабудкі і браткі, Смолкі і званочкі.
I мядунка, і герань, Слёзкі, мята, кашка!
Сто букетаў назбіраць Тут за дзень няцяжка.
Паміж кветак, у траве, He разгледзець Светку: Толькі бант на галаве Мільганецца зрэдку.
Рве па кветачцы адной, Выбірае з густам.
Нечакана для самой Напаткала бусла!
He спалохаўся ані Прыгажун цыбаты: Хоць за дзюбу пацягні I вядзі дахаты.
— Я ж цябе не зачаплю, Мілы, добры бусел, Я сабе букет раблю, Вось ён — палюбуйся!
А цыбаты — хоць бы што!
I не чуе Светку!
Можа быць, дзяўчынку ён Палічыў за кветку?
Сяргей Грахоўскі
ЛЕТА
Прыходзіць лета звонкае Птушынаю гамонкаю, Над сінімі азёрамі Яно ўзыходзіць зорамі, А пахне медуніцамі I спелымі суніцамі.
Прыходзіць лета сцежкамі 3 малінай, сыраежкамі, Частуе на пагорку Арэхамі вавёрку, На возеры, ля берага, Гукае зайца шэрага.
Прыходзіць лета звонкае, Шуміць бярозкай тонкаю, Гамонідь лес густы, Дык не праспі і ты: У спёку або ў дождж Імчыся басанож...
Куды ні глянь — усюды Цябе чакаюць цуды, Цябе чакаюць сцежкі I радасныя ўсмешкі, Лугі, лясы, палі I шчасце на зямлі.
Клаўдзія Каліна
ЛІПЕНЬ
Неяк раз запрасіла Вясна з заморскіх краёў да сябе ў госці пчаліны рой.
Прыляцелі пчолы да Вясны, спадабалася ім тут.
Сады цвітуць, прыгожыя кветкі на лугах. Ёсць з чаго пчолам збіраць мёд. Іяны збіралі нектар, пылок з кветак і за работаю не згледзелі, як Вясна адышла і прыйшло Лета.
Аднойчы ранкам вылецелі пчолы ў сад, а там усе кветкі з дрэў асыпаліся. Паляцелі пчолы на лугі, а там пракосы ляжаць. Падаліся на палеткі канюшыны, і тут усё скошана. Зажурыліся пчолы і вярнуліся да сваёй маці.
— Што ж нам рабіць? — бедавалі яны. — Лета атрэсла з садоў усе кветкі, скасіла ўсе краскі на лугах і палях... Як жыць? Вясне мёду не хопіць на доўгую зіму!
— He журыцеся, мае дзеткі! — супакоіла іх пчаліная маці. — Паляцім усім роем да Лета, папросім, можа, яно дасць якую раду.
Знайшлі пчолы Лета на лузе, яно касіла траву.