Крынічка
Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 432с.
Мінск 2012
Полацк... Услухайся ў само гучанне гэтага слова. Нібы чуецца ў ім і посвіст стралы, і лагоднае перашэптванне хваляў Дзвіны, і лёгкі подзьмух ветрыку з блізкіх азёраў. Ягавару «Полацк» — і адразу бачу велічныя абрысы Сафійкі, пра якую Уладзімір Караткевіч напісаў, што яна «плыве над Дзвіною, нібы карабель», і маленькую цэркаўку над Палатой, якая сваёй славай і прыгажосцю зіхаціць на ўвесь свет, бо дойлід Іаан рабіў яе па дамове з самой прападобнай Ефрасінняй, і вал, насыпа-
ны ў часы Стэфана Баторыя і Івана Жахлівага, і Чырвоны мост, паліты крывёю французскіх, беларускіх і расійскіх жаўнераў у 1812 годзе...
Я ведаю гэты горад да драбніц, да самага маленькага завулачка, і хачу падзяліцца з вамі шчасцем і радасцю, што мы маем яго для ўсіх беларусаў, для ўсіх добрых людзей.
Калі я вучыўся ў школе, пра наш Полацк гаварылі і пісалі няшмат. Неяк непрыкметна ператварыўся ён у ціхі заштатны гарадок, і толькі руіны велічных некалі муроў ды тая ж цэркаўка Спаса над Палатой будзілі пачуцці цікавасці і замілавання, гонару і далучанасці да сівых стагоддзяў.
Дднойчы наш настаўнік Анатоль Сцяпанавіч, высокі, хударлявы, расказаў нам полацкую легенду пра падземны ход, што ідзе ад былога кадэцкага корпуса пад Дзвіной, прайсці які да канца нікому не ўдавалася.
Як сёння памятаю ягоны глухаваты голас і гучнае тахканне ўласнага сэрца ад тых слоў, ад адчування таямніцы і прыгажосці.
3 таго часу мой горад і я нібы сталі адным цэлым, і ўжо ўсё, што адбывалася потым у жыцці, я не аддзяляў ад роднага места, велічнага і прыгожага, слаўнага і магутнага.
Дык з чаго пачнём наша падарожжа па Полацку?
Я хвалююся, бы ў першы раз, бо зноў гатовы разам з вамі адчуць той высокі халадок у душы, тое трымценне сэрца і пяшчотную асалоду ад далучэння да веч насці. Можа, з высокага берага Палаты каля Чырвонага маста, утравелага і зарослага хмызнякамі і дрэвамі, дзе было першае полацкае гарадзішча?
Менавіта адсюль пачынаўся Полацк — абнесены драўлянымі сценамі, абведзены валам і ровам, горад, які на той час займаў усяго толькі адзін гектар. Але гэта быў магутны і слынны горад, вядомы і ў Кіеве, і ў Канстанцінопалі, і нават сярод далёкіх скандынаўскіх
плямёнаў. А калі на полацкі сталец сеў Рагвалод, незалежны ні ад Кіева, ні ад Ноўгарада, пачало існаваць Полацкае княства, першая беларуская дзяржава. Менавіта гэты горад разбурыў і заваяваў легендарны князь Уладзімір, які такім чынам адпомсціў за адмову выйсці за яго замуж полацкай князёўны Рагнеды. To была тая Рагнеда, якая потым нарадзіла ад Уладзіміра сыноў Усяслава, Яраслава, якога назвалі Мудрым, Мсціслава і дачок Прадславу і Праміславу. Тая Рагнеда, якой прысвяцілі свае творы Тарас Шаўчэнка і Янка Купала, Кандрат Рылееў, вядомыя мастакі і кампазітары.
А цяпер давайце падымемся па вузкай сцяжынцы ўздоўж валу і выйдзем на гэтак званы Верхні Замак. Быццам дзве рукі, высока пад неба ўздымае свае вежы храм Святой Сафіі.
Ён раней выглядаў трошкі інакш і быў падобны на аднатыпныя храмы ў Кіеве і Ноўгарадзе. Яго будаўніцтва звязана з імем Усяслава Чарадзея, самай, бадай, велічнай постаці ў беларускай гісторыі. Гэта пра яго піша невядомы аўтар «Слова пра паход Ігаравы», што князь узлятаў арлом пад аблокі. Усяслаў узводзіў храм Святой Сафіі з мэтай узвялічыць родны Полацк, зрабіць яго роўняй Кіеву і Ноўгараду. Ён запрасіў для будаўніцтва лепшых візантыйскіх дойлідаў. На той час гэта было грандыёзнае збудаванне памерам 26 метраў шырынёй і 31 метр даўжынёй.
He раз перабудоўвалася Сафія, і сённяшняе яе аблічча радуе вока і ўсяляе павагу і гонар. Гэта самае прыгожае месца ў горадзе на высокай выспе над дзвінскай стромай, куды лічыць абавязковым наведацца кожны, хто бывае ў Полацку. Сёння тут музей і канцэртная зала з магутным арганам.
А цяпер апусцімся ўніз і пройдзем па ціхай зялёнай дзвінскай набярэжнай. Тут мы ўбачым будынак былой брацкай школы, дзе выкладаў Сімяон Полацкі, і Богаяўленскі сабор.
Ларыса Геніюш
Хай славіцца наш беларускі род, душой з вясны і воляю са сталі, каб з гнёздаў нам не пеўнікі на плот, а горда арляняты выляталі!
Алесь Гарун
РОДНЫ КРАЙ
Ты квяцісты, залацісты.
I прыгожы, і аздобны, Ты лясісты, каласісты, Можа, рай табе падобны... Колькі ж моцы маеш скрытай, Колькі сілы неспажытай!
Ты паўстанеш, працавіты,
Гаратнічы, невымоўны,
Шчасця, долі прагавіты, Мой сланэчны, мой чароўны! Будзе час, пабачуць сведкі, Хоць не мы, дык нашы дзеткі.
Уладзімір Ягоўдзік
СЛУЦКІЯ ПАЯСЫ
Сёння яны знаходзяцца ў самых вядомых музеях Лондана і Парыжа, Варшавы і Кіева, Масквы і НьюЙорка. Вельмі багаты і каштоўны збор таксама захоўваўся ў Мінску, але ў гады другой сусветнай вайны быў незваротна страчаны. Цяпер на Беларусі засталіся толькі фрагменты ад гэтых дзівосных вырабаў. Глядзіш на іх, і міжволі згадваецца ранішні расяны луг, што ажно зіхаціць, пераліваецца ўсімі колерамі пад першымі сонечнымі промнямі. Ана памяць адразу пры-
ходзяць радкі з верша Максіма Багдановіча «Слуцкія ткачыхі»:
Ад родных ніў, ад роднай хаты, У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы.
I цягам доўгія часіны, Дзявочыя забыўшы сны, Свае шырокія тканіны На лад персгдскі ткуць яны.
3 сівой даўніны і на працягу доўгіх стагоддзяў ткацкі станок надзейна служыў людзям. 3 пакалення ў пакаленне перадаваліся таямніцы ткацкага майстэрства, і ўрэшце нялёгкая праца ператварылася ў высокае мастацтва. Сведчаннем таму — створаныя пад сялянскімі стрэхамі і ўпрыгожаныя спрадвечнымі ўзорамі-замовамі абрусы, дываны, ручнікі і, вядома ж, паясы, якія нашы продкі лічылі ці не галоўнаю аздобаю ў вопратцы. Сяляне, праўда, насілі ваўняныя ці ільняныя апаяскі, а магнаты і заможная шляхта падпярэзваліся «літымі», з залатою або срэбнаю асноваю паясамі, прывезенымі з далёкіх усходніх краін. Каштавалі яны нямала, але ахвотнікаў выглядаць прыгожа заўжды хапала.
Каб задаволіць патрэбы пакупнікоў, князі Радзівілы заснавалі ў 1736 годзе ў Слуцку мануфактуру і паслалі на вучобу ў г. Станіслаў (цяпер — Івана-Франкоўск), дзе вырабляліся паясы, двух здольных тутэйшых мастакоў — Яна Гадоўскага і Тамаша Хаецкага. Аднак сапраўднага росквіту мануфактура дасягнула толькі праз 20 гадоў, калі па запрашэнні Міхала Казіміра Радзівіла яе ўзначаліў Ян Маджарскі. Нарадзіўся ён у Турцыі — у горадзе Стамбуле. Доўгі час працаваў на Украіне. Дзякуючы бездакорнаму ткацкаму ўмельству набыў шырокую вядомасць і павагу. На Беларусь
Ян Маджарскі прыехаў не адзін, а з некалькімі вопытнымі майстрамі, магчыма, сваімі землякамі. Слуцкі люд, не абазнаны ў геаграфіі, называў іх персамі, ну a прадпрыемства, дзе яны шчыравалі, з часам стала называцца персіярняй.
Сапраўды, ткалі славутыя слуцкія паясы не дзявочыя, як напісаў паэт, а дужыя мужчынскія рукі. Бо гэты занятак, акрамя цярплівасці, вымагаў і нямала сілы. Дарэчы, спрактыкаваны майстар за год мог выканаць каля дзесяці паясоў. У шырыню яны мелі да сарака сантыметраў, а ў даўжыню — ажно за два метры. Асабліва каштоўным было тое, што на вырабах амаль не сустракалася падобных узораў.
У канцы XVIII і на пачатку XIX стагоддзя Слуцкую мануфактуру арандаваў сын Яна Маджарскага /Viboh. Пры ім працавала 60 ткачоў, большасць з якіх паходзілі з навакольных вёсак і мястэчак. Акрамя паясоў, яны выраблялі габелены, дываны, тканіны для царкоўнай службы. Будучы не рамеснікамі, а найперш творцамі, тутэйшыя майстры няспынна шукалі і знаходзілі сваё разуменне хараства. Таму і па сённяшні дзень цвіце і школі не адцвіце на іхніх дзівосных вырабах «заміж персідскага узору цвяток радзімы васілька».
У сярэдзіне XIX стагоддзя Слуцкая персіярня перастала існаваць, пакінуўшы нам, нашчадкам, казачныя вясёлкі-паясы.
Зоська Верас
ЧАРОЎНЫ КРАЙ
Сыночку маленькі, ты ручку мне дай, Цябе павяду я ў нязведаны край, Мы пойдзем вузенькай мяжою ўдваіх; Так мякка, нат крокаў не ўчуем сваіх, Так мякка, прыгожа, пахуча... аж рай! Сыночку маленькі, ты ручку мне дай...
Глянь, жыта красуе на ўзгорку крутым, Русалкі казыткі хаваюцца ў ім.
А зайчык, прысеўшы ля самай мяжы, На жабкі міргае: «Дзе я, не кажы».
На лузе зялёным пан бусел стаіць, А кнігаўка ўецца і просіць: піць-піць! Шнур гусак на сонцы бліснуў, закрычаў, Спусціўся і ў лозах-чаротах прапаў.
Па чыстай, празрыстай азёрнай вадзе Лілея свае карагоды вядзе...
Камарыкі роем лявоніху скачуць...
Ая берага вербы хістаюцца, плачуць...
Чаго яны плачуць? Ты сэрцам згадай...
Сыночку маленькі, ты ручку мне дай...
Цішка Гартны
РОДНАЙ КРАІНЕ
Я люблю гэты вобраз краіны, Дзе відаць на абшары кругом Курганы, і пустыя раўніны, I балоты, заросшыя мхом.
Я люблю гэты вобраз краіны, Дзе Дзвіна й чысты Нёман плывуць Між лясоў, паміж гор, праз лагчыны Свае воды у мора нясуць;
Дзе раскінулісь шэрыя вёскі, А ў іх родныя песні чутны, Песні — долі людской адгалоскі. Песні — жальбы загнанай душы.
Я люблю гэты вобраз бясконца, Тыя вёскі, балоты, гаі,
Бо радзіўся я ў гэтай старонцы
I памру мо у гэтай зямлі.
Анатоль Бензярук
ПРА МЯСТЭЧКА РУЖУ
(Урывак)
Рэчка Ружанка — тонкі блакітны паясок. Вельмі няспешная роўная яе вадзіца. На берагах гэтай ціхай рэчкі і жыццё здавён плыве, як песня,— спакойнае, быццам водар летніх палявых кветак.
У старадаўнія часы Ружанка, як змейка-вужык, абвівала ўзвышша. Тут, гамоняць людцы, калісь быў мураваны палацык, а вакол яго множыліся драўляныя хаткі. Тутэйшы гаспадар надаў новаму паселішчу імёны сваіх любых дачок — Ружы ды Ганны. Дзяўчынкі, кажуць, былі блізняткамі, падобнымі, як кропелькі. Таму і злучыліся ў адной назве. Пачалі навакольцы клікаць селішча Ружанай, часам ласкава — Ружаначкай, а цяпер — Ружанамі.
А іншыя людцы выводзяць назву ад слова «ружа», бо было гэтае месца чароўна-прыгожым. I той гаспадар-пан (ці, можа, які іншы?) так шанаваў кветкі, што і дачушку сваю назваў Ружай і вёсачку сваю «ахрысціў» Ружанамі. Ды нядобры быў той век — войны хвалямі па зямлі каціліся. Каб уберагчы сваё прыгожае месца ад спусташэнняў, загадаў уладар будаваць навокал грозныя муры, а ружанцаў вучыць трымаць
«ЗЯМЛЯ ПАД БЕЛЫМІ КРЫЛАМІ»126 зброю. Бо нездарма кажуць: усялякая ружа калючкі мае — прыгажосць сваю бараніць!..
Калі мястэчка займела права на ўласны герб, дык жыхары выбралі за свой знак чырвоныя ружы на срэбраным полі, а ў цэнтры шчыта змясцілі мужчынскую постаць з крыжам і лілеяй у руках. Адбылося гэта ў далёкім ужо 1637 годзе. Чаму абіраліся менавіта гэткія сімвалы? Пра тое ў гісторыі няма адказаў — толькі падказкі. Але ж казка на тым беразе, а мы з вамі на гэтым — можам і іншыя версіі прыгадаць.