Крынічка
Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 432с.
Мінск 2012
херувімаў. Апякунства Нябеснай Заступніцы сталася добрым знакам для горада над Свіслаччу.
У складзе Вялікага княства Літоўскага Менск стаў цэнтрам самага буйнога на тагачасных беларускіх зем лях ваяводства, куды ўваходзіла 60 гарадоў і мястэчак. Тут праз кожныя два гады наладжваліся пасяджэнні Трыбунала Вялікага княства Літоўскага — вышэйшага апеляцыйнага суда дзяржавы. 3 XVI ст. горад пачаў няўхільна пашырацца, займаючы ўсё больш прыкметнае месца ў эканамічным і духоўным жыцці ўсёй Беларусі. Узнікаюць новыя вуліцы і гандлёвыя пляцы, будуюцца цэрквы і кляштары, пачынаюць працаваць брацкія друкарні і школы. I гэты няўхільны рост не перапынілі ні захоп горада ў 1710 —1711 гадах шведскай арміяй КарлаХІІ, ні напалеонаўскае нашэсце ў 1812 годзе.
Сярод падзей XIX ст. адзначу наступную: 9 лютага 1852 года ў Мінску адбылася прэм’ера «Сялянкі» — першай беларускай нацыянальнай оперы, створанай драматургам Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам і кампазітарам Станіславам Манюшкам.
Наогул з Мінскам звязана шмат гістарычных дат, асабліва ў нядаўна мінулым XX стагоддзі. 25 сакавіка 1918 года тут была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. А27ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет прыняў у Мінску Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.
Сёння Мінск — сталіца нашай краіны Рэспублікі Беларусь. I сімвалічна, што цэнтральны праспект горада названы ў гонар асветніка і першадрукара Францішка Скарыны. Ён пачынаецца ад плошчы Незалежнасці, вядзе да парку імя Янкі Купалы, а затым да плошчаў Перамогі і Якуба Коласа. Сама Гісторыя
праклала для нас гэты святы шлях.
Еўдакія Лось
ВУЛІЦА БЕРАСЦЯНСКАЯ
Гула тут калісьці труба-берасцянка, пастух сустракаў свае росныя ранкі. Рыкалі рагулі, бляялі ягняткі — тупалі ў пыле сонныя статкі... Вулку таму Берасцянскай назвалі, хоць тут машыны даўно зарыкалі і збудавана многа падрад высокіх дамоў і садоў дашкалят... А што, раскажы, на тым месцы было,
дзе твайго дома заззяла святло?
СЛОВА
He чакайце, што буду хваліцца перад іншымі мовай маёй.
Хіба хваліцца з лесу крыніца, што грымотней яна за прыбой?
Той, хто любіць папраўдзе, ён ціха слова роднае ў сэрцы спяліць, беражэ ад пагарднага ліха: калі слову, то й сэрцу баліць...
Рыгор Барадулін
РОБЯЦЬ ГОРАДУ НУТРО
Робяць гораду нутро — Робяць МІНСКАЕ МЕТРО.
Хуткія, як скразнякі, Паімчацца цягнікі!
Кіламетры гулкіх сцен Mae
МЕТРАПАЛІТЭН.
Янка, Генка і Змітро — Мы хаваемся ў метро.
У метро ўсіх літар пяць. Пачынаем мы шукаць.
Раз, Два, Тры, Разбяры, Мы наверсе ці ўнутры?
Пад зямлёй бяжыць пячора — Уцякае ў заўтра ўчора.
Пятпро Прыходзька
ПЛОШЧА ЯКУБА КОЛАСА
Спытайце сёння вы ў паэта: «Наш дзядзька Колас, як вы тут?» I ён адкажа: «Плошча гэта Цяпер — мой родны, мілы кут».
3 бяроз лістота ўжо апала, Яе сабралі па лістку...
I вось з-за Свіслачы Купала Яму працягвае руку.
Пімен Панчанка
ПЕСНЯ ПРА МІНСК
У дні бяды і ў ранак Перамогі, У дні, калі ты харашэў і рос, Усе твае надзеі і трывогі Я ў сэрцы нёс.
Я да цябе з усіх дарог вярнуся: Вярнуся ў партызанскую радню. Ты мне прабач, калі я зажуруся Ля Вечнага агню.
Спакойнае дзяцей тваіх дыханне, Шумі над іх калыскамі ліствой. Маё ты ранне, і маё каханне, I вечар сіні мой.
Мой родны Мінск, Пад небам жураўліным Жыві, квітней пад зоркай залатой. Ты для мяне на ўсёй зямлі — адзіны, Цябе люблю я ўсёй душой.
Мікола Багадзяж
БЫЛАЯ СТАЛІЦА ДЗЯРЖАВЫ (Урывак )
Наваградак. Менавіта так, прычым з націскам на другім складзе, называюць свой горад яго жыхары. Абавязкова паправяць таго, хто вымаўляе іначай. Тлумачаць, што ўжываюць спрадвечную, не сапсаваную падчас шматлікіх моўных рэформ форму. Можа, і сапраўды маюць рацыю.
Так сталася, што пачуў я аб Наваградку ў часы далёкага дзяцінства. Суседка, бабуля Шура, якая ведала процьму старадаўніх паданняў, казак, жахлівых гісторый, аднойчы распавяла аб тым, як даўным-даўно ворагі (якіх яна называла немцамі) доўга не маглі ўзяць магутны наваградскі замак, што стаяў на высокім узгорку. I не захапілі б яго, каб не выпадак. Ваявода, які кіраваў абаронай, быў даўно закаханы ў іншаземную каралеўну. Неаднойчы сватаўся да яе, аднак прыгажуня кожны раз адмаўляла. I раптам яму перадалі ліст, у якім каралеўна казала, што згодна выйсці за яго замуж. Але толькі тады, калі ён здасць замак. I аслеплены сваім пачуццём, ваявода расчыніў перад ворагам браму. Я быццам і зараз чую крыху хрыплаваты голас старэнькай Шуры, якая гаравала, здаецца, больш за нас, малых слухачоў, калі расказвала аб тым, як «немцы» вынішчалі абаронцаў і руйнавалі магутныя муры.
Праз шмат гадоў я нечакана натрапіў на крыху іншы варыянт гэтага ж падання ў зборніку вядомага беларускага паэта мінулага стагоддзя Яна Чачота. Яно было выкарыстана пры напісанні балады «Наваградскі замак». Праўда, у Чачота захопнікамі былі не немцы, а шведы пад кіраўніцтвам свайго караля Карла. Паэт красамоўна расказвае, як
. ..Прыйшоў сюды Карл найшалёны
I ўзяўся паіць дол крывёю, паганец.
Знішчаючы нашы плямёны...
I сёння расказваюць людзі старыя, Як шведы людзей нашых клалі На воз, бы снапы, і жардзінай, ліхія, Як толькі маглі, прыціскалі.
А дзетак маленькіх стаўлялі за лаву
I лавай давілі пад крык іх.
I вось шведы ўварваліся ў Наваградак. Паспрабавалі захапіць замак. Аднак кожны раз адкатваліся ад яго непрыступных муроў з вялікімі стратамі. Таму вырашылі ажыццявіць іншы план. Тут паэт таксама прыгадвае злашчаснае каханне да чужаземкі:
У шведку адну быў сам князь закаханы — А быў палкаводцам у краі.
А яго каханая:
3 сваімі на тайнай нарадзе мяркуе, Як выманіць князя са сховы.
I вось абяцае яму, што да шлюбу
3 ім пойдзе, калі ён здасць замак, Які аніколі не дасць яна ў згубу, Наваградак людны — таксама.
I князь «...аддаў грозны замак без бою». Такія паводзіны і бабуля, і Чачот тлумачаць тым, што кіраўнік абароны быў чужынцам:
He знаю, адкуль ён, з якога ён роду — Відаць, не літвін, не з палякаў.
У нас і не бачылі гэтакіх з роду — Хутчэй з чужаземных ваякаў.
Шведы, зразумела, не выканалі абяцання, якое дала іх зямлячка. Яны разрабавалі горад, замак зруйнавалі, а яго абаронцаў бязлітасна пасеклі шаблямі.
Хтосьці можа сказаць, што і балада, і бабуліна паданне — казка, выдумка, народная фантазія, і таму нельга даваць ёй веры. Зразумела, ёсць у іх элемент выдумкі. Але ж дакладна вядома, што замак разбурылі ў 1706 годзе менавіта шведы. Прычым, прыклалі дзеля гэтага велізарныя намаганні. He пашкадавалі пораху. Наклалі яго столькі, што пасля выбуху ад прыгажуна засталіся толькі дзве напалову разбураныя вежы — Шчытаўка і Касцёльная.
I дагэтуль узносяцца яны да неба.
ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ
Бацькаўшчыны не купляюць і не прадаюць. Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка. Ідзі ў родны край, там — і пад елкаю рай. Кожная птушка гняздо сваё ведае.
На чужой старонцы рад сваёй варонцы. Нідзе так, як дома.
Родная зямля мякчэй чужой пярыны.
У сваёй хаце і вутлы дапамагаюць.
У сваім краі, як у раі.
Хто страціў Радзіму, той плача ўсё жыццё. Чалавек без Радзімы, што салавей без песні. Чужая старонка без ветру сушыць.
«О, КРАЙ РОДНЫ, КРАЙ
ПРЫГОЖЫ!»
ЯкубКолас
О, край родны, край прыгожы! Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у свеце божым Гэтых светлых берагоў, Дзе бруяцца срэбрам рэчкі, Дзе бары-лясы гудуць, Дзе мядамі пахнуць грэчкі, Нівы гутаркі вядуць;
Гэтых гмахаў безгранічных Балатоў тваіх, азёр, Дзе пад гоман хваль крынічных Думкі думае прастор;
Дзе увосень плачуць лозы, Дзе вясной лугі цвітуць, Дзе шляхом старым бярозы Ддзначаюць гожа пуць?
ПЕСНЯ АБ ВЯСНЕ
Уцякай, мароз-дзядуля! Чуеш ты, стары, ці не?
На пагорках — булі-гулі! — Песні чуюцца вясне.
Звоніць, скача, як дзіцятка, Гэты жэўжык-ручаёк.
На яго, бы тая матка, Сонца кідае свой зрок. А ён, гучны і смяшлівы, Так і ходзіць, аж дрыжыць, I другі сябрук шчаслівы Насустрэч яму бяжыць.
А зіма аж пачарнела — Годзе ёй тут кросны ткаць!.. Гэй, маленства, жыва, смела Выйдзем весну прывітаць!
ПРЫЛЁТ ПТУШАК
Ціхая раніца. Сонейка только што ўзышло. У полі яшчэ ляжыць снег. Только ўзгоркі чарнеюць. Лужынкі сцягнуліся за ноч лядком. Але ўжо чуваць вясна, і ўсё пазірае па-вясенняму.
Выйшаў маленькі Ясь на двор. Весела так яму, лёгка на сэрцы. Прыгрэе зараз сонца, добра будзе гуляць на дварэ.
Ся! Што-то званіць у небе тоненькім срэбраным званочкам? Так хораша, так міла, — душа замірае! Ясь прыслухаўся. He відаць нічога, а ў небе ціха разліваецца тоненькая песенька, як грае хто на срэбранай дудачцы. Гэта жаваранак! I так весела Ясю, здаецца, каб льга было, пацалаваў бы мілую птушачку. Галубка! Яна ўжо вярнулася з далёкае старонкі ў наш бедны край і ў ясным небе заліваецца дзіўнаю песняю.
— Тата! Тата! Чуеш жаваранка?
Бацька Яся прыслухаўся.
— Але, жаваранка. Ну, зараз, брат, і шпак прыляціць, а там і бусел, а за ім і ўсе птушкі.
Рад Ясь, што першы пачуў ён жаваранка, і пабег хваліцца сваім сябрам. Дзеці выходзілі на двор слухаць першую песню вясны. I ім было весела.
— Эх, дзеці! He скора яшчэ вясна, — казаў хто-небудзь старэйшы.
Дзеці не любілі слухаць такія рэчы. Яны любяць вясну, яны любяць, каб гаварылі ім аб вясне. Ачасам і праўда захаладае; дзеці кажуць: «Саўсім не холадна; не толькі не холадна — горача нават».
Кожную новую госцю-птушку дзеці сустрачаюць з радасцю.
Чэраз некалькі часу прылетае шпак. Халадно, туман, а ён мала дбае. Спявае на ўсё поле вясёлыя песні, седзючы дзе-небудзь на голай бярозе, як бы і холаду яму няма.
У канцы марца ўжо збіраецца шмат птушак. У лесе спяваюць дразды, лясныя жаваранкі, а па балоце важна праходжваецца бусел. На стрэхах бегаюць шустрыя беларудыя сытаўкі, трасуць сваімі доўгімі хвастамі.
А выйдзеш увечар на двор — крычаць качкі, жалобна стогнуць кнігі; як у кадушку, грукае недзе на возеры бугай. Розныя галасы поўняць воздух, усё спявае і радуецца.
Сяргей Новік-Пяюн
МУЗЫКА ВЯСНЯНАЯ
Музыкай вяснянаю Разгудзеўся бор, Песняю жаданаю Абудзіў прастор.
Рэчка ўнізе плешчацца, Хваляю шуміць, Рыбка ў ёй трапечацца, Срэбрам зіхаціць.
Краскі, як вясёлачкі, Кружаць карагод, Залатыя пчолачкі Носяць з кветак мёд.
Ўсё жывое радасна Па зімовым сне Песні пяе шчасныя Красуні вясне.
I вы, дзеткі родныя, У цудоўны май Песняю чароўнаю Слаўце родны край!