• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крынічка Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

    Крынічка

    Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 432с.
    Мінск 2012
    83.28 МБ
    — Людзям, зямельцы, сонейку, — заўсміхалася бабка. — I не шапчу, а дзякуй кажу. Надта ж яны шчодрыя, дабром за дабро, ласкай за ласку плацяць, усё для жыцця, шчасця нам даюць.
    I ў лесе, калі ягады пачаліся, брала іх і ўсё кланялася, шаптала, няйначай, кожнай галінцы, кожнай ягадцы дзякавала.
    Вось якая ў Аленкі бабка Адарка!
    Эдзі Агняцвет
    МАМЕ
    Калі б магла вясёлку з неба зняць, Я падарыла б маме.
    Каб з хмарак я магла дыван саткаць, Я падарыла б маме!
    Пралескі ўсіх лясоў
    і стужкі рэк,
    Я падарыла б маме.
    I ласку, і цяпло на доўгі век Я падарыла б маме!
    Святло бяроз
    і песеньку малой
    Сініцы сінякрылай —
    Хачу паднесці ўсё,
    што мне самой
    Матуля падарыла.
    Павел Місько
    ЯК ДЗЕДА ДЗЯЛІЛІ
    Мама слухала-слухала, як Ната і Светка сварацца за дзеда, і не вытрывала, паставіла прас.
    — Хопіць мучыць дзеда! Калені вунь пааблузвалі. А то ў куток пастаўлю: адну — у гэты, другую — у той. Да саглай «Калыханкі».
    — А хай яна не лезе! Гэта мой дзед! — крычала Светка і ўскарабквалася на дзедава калена.
    — He, мой! — лезла на другое калена Ната.
    Дзед збянтэжана і расчулена ўсміхаўся, гладзіў унучак па галоўках.
    — Ты на гэтым калене сядзі, а ты — на гэтым, — сказаў ён.
    — А Натка і так больш коўзалася па табе. На цэлы год болып і яшчэ на палавінку года.
    — Ну дык што, калі яна старэйшая? Ёй жа таксама хочацца з дзедам пабыць. Гэта ж і яе дзед, а не толькі твой! — мама зноў пачала прасаваць бялізну.
    — Злазь! — крычыць прарэзліва Светка і таўхае ў грудзі большую сястрычку, спіхвае з дзедавых калень. — Дзед будзе мой, толькі мой — год і яшчэ палавінку года! А тады ўжо будзе ўсіхны! Тады можаш лезці!
    — У-у-у...— зацягнула з плачам бальшуха Ната.— Яна меншая, дык усё ёй ды ёй! I дзед адной ёй! А ў мяне нікога няма-а! — загаласіла яна.
    — Як гэта няма? А я, а тата? А дзве бабулі? Другім разам прыедуць дзве бабулі. Як вы іх будзеце дзяліць? — спытала мама.
    — Адна мне, адна Свеце! — сказала Ната.
    — А мы і дзеда падзелім! Вось гэта нага будзе мая! — сказала Светка. — Дзядуля, якое імя ў гэтай нагі?
    — Левая, унучка, левая.
    — А мая — правая! — падгэцнулася на правай дзедавай назе Ната.
    — А гэтая рука, што мяне абдымае, мая! — сказала Светка.
    — А гэтая, што мяне па галоўцы гладзіць, — мая! — Ната ўлавіла дзедаву руку, зняла са сваёй галавы і пачала цалаваць то далонь, то кожны палец паасобку.
    Тады Светка стала на дзедава калена і пацалавала ў шчаку.
    — А гэтая шчочка мая! I гэтае вуха маё! I гэтае вока маё! I броўка! — цалавала Светка ўсё, што называла.
    Тое самае зрабіла з праваю шчакою, правым вокам, вухам і брывом Ната.
    — Ой, зацалуеце! Ой, пакіньце жывога! — смяяўся дзед ад іх казытлівых пацалункаў і сам цалаваў іх то адну, то другую.
    — Дзеду, а чаму ў цябе адзін нос? — спытала Светка.
    — А што, бываюць людзі з двума насамі? — спытаў дзед.
    Ната зарагатала, а за ёю і Светка.
    — 3 двума насамі не бывае! А як нам дзяліць адзін нос і адзін рот? — спытала Ната.
    — А вы іх не дзяліце. Мне пакіньце. Ато ўсё падзеліце, а што мне застанецца?
    — Ну, добра, — згадзілася, падумаўшы, Светка.
    — He будзем, — сказала і Ната. — А валасы падзелім. Ой, дзядуля, колькі ў цябе яшчэ валасоў!
    — А от і не многа, — не згадзілася з ёю Светка. — На самым вяршэчку няма. Дзед, праўда, добра, што на вяршэчку пуста? Гла-а-адзень-ка... — пагладзіла яна дзедаву лысіну.
    — Дзіва што добра, — усміхнуўся дзед. — Расчэсваць не трэба. Дзяліце пароўну, кожны валасок лічыце, — сказаў ён сур’ёзна.
    — А мы лічыць столькі не ўмеем! Мы да дзесяці ўсяго... Мы проста так падзелім... Во... дасюль — мае... — учапілася рукамі ў дзедавы валасы Ната і пацягнула да сябе.
    — А-ай-я-я-я-яй! — заенчыў дзед.
    — А з гэтага боку мае! — учапілася аберуч у дзедавы валасы і Светка.
    — Аво-я-я-ё-ёй! — залямантаваў дзед яшчэ мацней.
    Мама перастала прасаваць бялізну. Узяла фартух і пагрозліва страсянула ім.
    — Перастанеце вы здзекавацца з дзеда ці не?! Марш па кутках!
    А дзед у гэты час ссаджваў з калень Нату і Светку. Ссадзіў і пайшоў у калідор. Дзеці за ім. Дзед узяў паліто і сказаў:
    — Паеду ад вас. У мяне ж яшчэ ўнукі ёсць — Сева і Міша. Іяны мяне таксама любяць, але не дзеляць на кавалкі. Буду ім «усіхным» дзедам.
    Дзяўчынкі знямелі ад такіх слоў. I раптам дружна зараўлі:
    — А мы-ы-ы?! А нам без дзеда астава-ацца?!
    Выйшла ў калідор і мама.
    — А божа, што сёння за дзень такі... — Прысела каля дачушак, прыгарнула іх да сябе абедзвюма рукамі, зашаптала на вушкі: — Скажыце дзеду, што вы пажартавалі, добра? Што больш не будзеце дзяліць. Праўда ж, вы пажартавалі?
    — Ага-а... — Светка падышла і абняла левую нагу дзеда, Ната — правую. Анасамі шморгаюць, чмыхаюць.
    — Ну, добра, ну, годзе ўжо плакаць. Я ўжо не сярдую... Я таксама пажартаваў... — не ведаў дзед, як іх суцешыць. Павесіў паліто на месца.
    — Ой, а чаго ж мы топчамся тут! — нібыта спалохалася мама. — Там жа «Калыханка» пачынаецца!
    Усе патупацелі ў пакой. Дзед сеў на мяккае крэсла перад тэлевізарам. Дзяўчынкі зноў залезлі на дзедавы калені — кожная на сваё.
    Светка прылашчылася да дзеда, зашаптала:
    — Дзеду! Пасля «Калыханкі» мама цябе не пагоніць адразу спаць? Ну і добра... Я цябе памыю нанач: левую шчочку, левае вуха, левую броўку... A нос увесь-увесь! Чысценька!
    — Ну што ж, памый! — усміхнуўся дзед. Але Светка тут жа задумалася.
    — Не-е, — сказала яна. — Нядобра рабіць работу напалавінку. Я цябе ўсяго памыю. I зубы табе пачышчу. У мяне, ведаеш, якая смачная паста, пахучая? У-у-у! Толькі ты не ўцякай, добра?
    — He буду, — дзед абдымае абедзвюх унучак.
    Памірыліся...
    МАМІНА MAMA
    Мама і тата спужаліся перамены клімату і Натальку з сабою на Чорнае мора не ўзялі. Паехалі адны мучыцца: вэндзіцца на паўднёвым сонцы, смажыцца на непрыгожым шэрым пляжы, купацца ў нясмачнай, салёнай і горкай, вадзе. АНатальку завезлі ў вёску да мамінае мамы — бабы, значыць. Там усяго ў меру — і сонца, і лесу, і кветак на лузе, і вада салодкая. Амалака свежага і смачнага многа-многа.
    Паплакала Наталька, развітваючыся з мамаю і татам.
    — Ды не плач ты, яны скоранька і прыедуць, — сказала баба. — Хадзем лепш я табе жывую загадку пакажу: тоўсценькі коцік ушчаміўся на плоцік...
    Знайшлі тую загадку. Пляцёнкаю ўскарабкаўся на плот гарбузнік. Вісяць на ім вялізны гарбуз і маленькі гарбузік.
    — Бабуля, гэты маленькі — коцік, а вялікі — кацішча, — сказала Наталька.
    Хутка яна забыла, што ў яе недзе ёсць мама і тата. Толькі раз успомніла, забедавала:
    — Бабуля! Авой, авой... Мама і тата будуць такія, як вэнджаныя селядцы? I салёныя, і пах ад іх будзе такі ісці?
    — Паглядзім, — усміхнулася бабуля. — Прыедуць — лізнеш, панюхаеш. Ацяпер сама знайдзі такую загадку: за сонцам ганяецца, а з месца не сыдзе.
    Знайшла загадку Наталька толькі з бабінаю дапамогаю.
    — Ды вось жа яна — сланечнік. Бачыш, куды ён глядзіць? У бок вуліцы, на сонца. Авечарам будзе на хлеў глядзець, на захад.
    Праверыла вечарам Наталька — праўда. Ну і дзіва ж!
    Месяц праляцеў вельмі хутка. У Наталькі было столькі спраў, што кожны вечар з ног валілася. He ха-
    пала сілы самой апаласнуцца, памыць ногі. I бабуля ёй памагала. Паіла потым цёплым малачком і несла «зязюльку» ў ложак. Апакуль несла, Наталька засынала ў бабы на руках.
    Прыехалі мама і тата з мора забіраць Натальку ў горад. Глядзіць яна, а мама і не чорная, хоць у Чорным моры купалася: рудзенькая, светла-карычневая. А вось тата і праўда чорны. Як цалаваліся, Наталька лізнула трошкі аднаго і другога. He салёныя' I селядцамі не пахнуць.
    — А мы вадою з водаправода кожны вечар абмываліся. А так бы, вядома, прасаліліся,— сказала мама сур’ёзна. Але тут жа затармасіла, зацалавала Натальку.
    — Ой, хопіць, мамка, з мяне ўжо ўвесь смех выціснуўся! — папрасілася Наталька.
    Развітвалася яна з бабаю і горш расплакалася, чым тады, як з мамаю і татам. Але ехаць дадому трэба было, канчаўся водпуск.
    Усю дарогу ў горад і шмат дзён у горадзе Наталька ўсё расказвала пра вёску, пра бабулю і дзеда, пра тое, як раскрывала з бабаю розныя таямніцы, сакрэты, адгадвала загадкі. Расказвала і новенькія казкі.
    Вось і сёння — праслухала па тэлевізары калыханку, паглядзела мульцік, легла ў свой ложачак. А сон недзе заблудзіўся, не хоча прыходзіць.
    — Мама, адгадай, дзе цукеркі растуць? — папыталася Наталька з таямніча-загадкавым выглядам.
    — Ну дзе... Мо на фабрыцы?
    — А от і не ведаеіп, а от і не ведаеш! На калгасным полі! Мы з бабаю хадзілі глядзець, як яе дзесяць радкоў буракоў растуць. Абуракі цукровыя называюцца, яны салодкія, я лізала. 3 буракоў робяць цукар, а з цукру — цукеркі. От! Мы хадзілі з бабуляй падкормліваць і паліваць буракі. Яны таксама піць і есці хочуць. От!
    — Праўда што — дзіва, — згаджаецца мама.
    — Тата, а цяпер ты адгадай сакрэт, — паклікала яна і тату.
    — Ты не чапай тату, яму яшчэ вучоную кніжку трэба сёння прачытаць, — сказала мама.
    — Нічога, нічога, загадвай, — сказаў тата.
    — Яблыні, вішні, грушы цвітуць, потым з кветак робяцца плады. Так?
    — Ну так, — згаджаецца тата.
    — Бульба таксама цвіце, расце кусцікамі і цвіце. Думаеш, бульбінкі з кветак робяцца? — голас у Наталькі робіцца таямнічы.
    — Ну, мабыць жа, так, — знарок паціскае тата плячыма.
    — Ой, тата! Бульба такая хітранькая! Кветачкі зверху, а бульбінкі ў зямлю хаваюцца. От як!
    — А вось булкі і хлеб у магазіне растуць, — усур’ёз гаворыць мама.
    Наталька падае на спіну, перабірае ад смеху нагамі.
    — He ашукаеш, не ашукаеш! Я табе загадку бабіну загадаю: хто пад сябе ўсё горне, але аддае людзям? Ага! Ага, не ведаеш! Камбайн, вось хто... Мы з бабаю на камбайне каталіся, як дзеду абед насілі. Зажынкі мы рабілі... Акамбайн пад сябе каласкі гроб, гроб, гроб... Мільён тысяч! А з каласкоў зярняткі вымалочваліся. 3 зярнятак робяць муку, з мукі цеста, з цеста булкі і хлеб. Вось як! Мы з бабаю пра гэта цэлую казку прыдумалі. Я заўтра вам яе раскажу.
    — Якая ты ў нас малайчына! — пагладзіла мама Натальку па галаве. — Цікава табе было там?
    — Вой, цікава! He вытрываць.
    — На другое лета паедзеш да бабы?
    — Паеду!
    — I мы з табою паедзем. Нам сумна было без цябе.
    — Ура! — закрычала Наталька, усхапілася на ногі і заскакала ў ложку.
    — Ціха, ціха, што ты! Тату разбудзіш, — сказала мама.