• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крынічка Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

    Крынічка

    Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 432с.
    Мінск 2012
    83.28 МБ
    Вось ён —
    Новы мой набытак: Карандаш, Буквар
    I сшытак. Вокладка На буквары, Быццам дзверы дома. Ну, а хто тут жыхары? Літары, вядома.
    Стракацяць.
    За радам рад, Нібы выйшлі на парад. Глянеш — Позірк стоміцца.
    Але ўсё ж я вельмі рад 3 імі пазнаёміцца.
    Таямнічы сшытак нейкі, Мне няўцям, Знарок ці не Касавурацца лінейкі Са старонак на мяне. Па лісце, Нібы па лёдзе, Карандаш няроўна ходзіць. Убакі Дае крукі,
    Ледзь не выслізнуў з рукі!..
    Вось які ён — Мой набытак: Карандаш, Буквар I сшытак. Кожны з іх Такі прыгожы, Ды з характарам, відаць. Але школа дапаможа 3 імі мне пасябраваць.
    Сяргей Панізнік
    ВЕРАСЕНЬ
    I ўжо не месяц — верасы Звіняць.
    Напэўна, ад расы.
    Чутны світанку галасы: — Дзінь-дзінь...
    Бом-бом... — Жывём? — Жывём!
    Мне Верасень
    Руку падаў: — Ты ў школу Свой партфель Сабраў?
    — Сабраў партфель,
    I сам сабраўся,
    I з вольным летам развітаўся. — Куды ж цяпер Твой дзень імчыцца?
    — Вучыцца, Верасень, Вучыцца.
    Паўлюк Прануза
    МЯККІ ЗНАК
    Тата азбуку купіў — Літары з пластмасы. Словы розныя складаць Натка узялася.
    Першакласніца сястра Хутка навучыла, I скдадае на стале: MAMA, РАМА. МЫАА...
    Натка, гляньце, і сама ДЗЕН, ААЕН складае.
    Толькі хмурыцца яна — Мяккі знак шукае.
    Літару бярэ адну, Потым і другую. А ці мяккая яна? На зубок спрабуе.
    
    Ж падобна на жука.
    Ф надзьмула шчочкі. Быццам хто ў адну злучыў Роўныя кружочкі.
    Т — нібыта малаток.
    A — нібыта хатка.
    С — як тоненькі сярпок. Мяккі знак шукае Натка.
    Дзе ён дзеўся?
    Зноў бярэ
    Літару, другую, I ці мяккая яна — На зубок спрабуе.
    Эдзі Агняцвет
    БУДУ НАСТАЎНІКАМ
    3 беларускай шчырай мовай Ладзяць нашы галасы.
    Эх, пяюцца самі словы:
    — Бусел,
    верасень, лясы!
    3 Вольгай Паўлаўнай цікава. He злуецца, не крычыць.
    Мы, як быццам для забавы, Разам вучымся лічыць.
    А бяжым на перапынак, Чуюць хлопчыкі наказ: — Паважайце вы дзяўчынак — Будуць паважаць і вас!
    Падрасту і ўсё згадаю, Вашых слоў мне не забыць:
    — Дзеці, кожнаму жадаю Чалавекам добрым быць!
    У няшчасці друг далёкі, Трапіў у бяду сусед, — He глядзі спакойна збоку, Памажы яму, як след!
    Адкрывае школа цуды Мне і ўсім маім сябрам. Калі-небудзь, можа, буду Я настаўнікам і сам.
    Лідзія Арабей
    ШУРАВА КРЫЎДА
    Петрусю, старэйшаму брату Шурыка, споўнілася сем год, і ён пайшоў у школу. Гэтая змена ў жыцці брата мела для Шурыка не меншае значэнне, чым для самога Петруся. Аднак калі Петрусёва жыццё стала болып шчаслівым і радасным, то жыццё Шурыка зрабілася зусім сумным. I не дзіва. Петрусю накуплялі сшыткаў і кніжак, тата купіў яму вялікі карабок рознакаляровых алоўкаў, а неўзабаве прынёс і партфель. Вялікі, жоўты, з бліскучым замком і маленькім ключыкам. Партфель так прыемна пахнуў, што Шурык, каб Пятрусь дазволіў яму, стаяў бы і нюхаў гэты партфель цэлую гадзіну.
    Але дзе там! Пятрусь замкнуў кніжкі і сшыткі ў партфель, ключык паклаў у кішэню, а партфель павесіў высока на цвічок і сказаў Шурыку, што калі ён хоць пальцам дакранецца да яго скарбаў, то... ІПятрусь паказаў кулак.
    Шурык разумеў, што азначае гэты жэст: з Петрусёвым кулаком яму даводзілася мець знаёмства не адзін раз. Але раней Шурык нядоўга помніў крыўды
    старэйшага брата, бо часцей за ўсё Пятрусь даваў яму кухталя ў час гульні. Аў гульні чаго не бывае! Акрамя таго, калі Пятрусь біўся, Шурык пачынаў плакаць, і на выручку прыходзіла мама. Яна сцёбала Петруся ручніком і сварылася на яго:
    — Ты чаго крыўдзіш меншага брата? Ты яго вучыць ды абараняць павінен!..
    Але так было яшчэ да таго, як Пятрусь пайшоў у школу. Цяпер старэйшы брат амаль і не крыўдзіў малодшага, бо больш не гуляў з ім. Зараз Пятрусь проста не звяртаў на Шурыка ўвагі. Прыбягаючы са школы, Пятрусь, калі мама была дома, яшчэ з парога, не распранаючыся, хваліўся адзнакаю, якую атрымаў, і, наспех паабедаўшы, бег на вуліцу, да хлопцаў, якія таксама ў гэтым годзе пайшлі ў першы клас. Гадзіны праз дзве ён прыбягаў дадому і, уважліва агледзеўшы, ці на месцы партфель, ці не дакранаўся да яго меншы брат, садзіўся рыхтаваць урокі.
    I гэта быў самы пакутлівы для Шурыка час.
    Пятрусь раскладваў на стале ўсё сваё багацце, браў буквар і пачынаў чытаць. АШурык пакутаваў. Яму было так цікава, як гэта з кружочкаў і палачак, што называюцца літарамі, атрымліваюцца словы— «мама», «Ta­ra», «Маша», «Міша». Шурыку вельмі хацелася падысці да брата і спытацца, але ён ведаў, што Пятрусь не захоча з ім і гаварыць, адразу прагоніць ад сябе.
    I ўсё ж хлопчык рабіў спробы. Ён паціхеньку падыходзіў да стала і, выцягваючы шыю, заглядаў у кніжку, якую трымаў Пятрусь. Атой нібы толькі і чакаў гэтага.
    — Ну, чаго табе тут? — строга гледзячы на Шурыка, гаварыў брат.
    — Я... я... — заікаўся Шурык, — я хачу паглядзець, як ты чытаеш...
    — Ідзі, ідзі, — грозна пакрыкваў Пятрусь. — Ты яшчэ малы. Табе толькі шэсць гадоў. Вось пойдзеш у школу, тады будзеш сам чытаць, а зараз — не замінай.
    — Я не буду замінаць, — прасіў Шурык. — Я толькі буду стаяць і глядзець.
    Але Пятрусь не мог дазволіць брату і гэтага.
    — Мама! — крычаў ён. — Шурык не дае мне вучыць урокі!
    I мама, мама, якая калісьці заўсёды заступалася за Шурыка, цяпер брала ручнік і праганяла яго ад стала.
    Шурык садзіўся на лаўку ў другім канцы пакоя і з зайздрасцю і крыўдай паглядаў на брата. .
    Аднойчы, збіраючыся рыхтаваць урокі, Пятрусь палез у кішэню і жахнуўся — ключыка ад партфеля не было. Ён некалькі разоў ператрос усе свае кішэні — ключык як у ваду кануў. Тады Пятрусь пачаў пераварочваць хату: перагледзеў усе шуфлядкі, лазіў пад сталамі, пад ложкамі, вымятаў з-пад прыпечка, але ўсё дарэмна, — згуба не знаходзілася.
    — Чаго ты поўзаеш пад нагамі? — узлавалася маці. — Што ты шукаеш?
    — Ключыка няма... — ледзь не плачучы, прызнаўся Пятрусь.
    Тады за пошукі ўзялася і мама.
    — А навошта табе было замыкаць партфель, — гаварыла яна шукаючы. — Хіба ў хаце зладзеі ёсць, што ты ўсё хаваеш?
    — Ага, — усхліпваў Пятрусь, — не замкні, дык Шурка ў партфель будзе лазіць...
    А Шурык тым часам поўзаў па падлозе на каленях — дапамагаў шукаць ключык.
    I не лазіў бы я, — бурчаў ён. — Навошта мне лазіць, калі ты не даеш... He даеш, дык і не палезу... — I раптам ён закрычаў:— Вось ён! Вось ключык! Ён тут ляжыць!
    Пятрусь і мама кінуліся да Шурыка, які сядзеў пад сталом.
    — Вунь, у падлозе, у шчыліне! — крычаў Шурык. — Толькі я дастаць не магу, бо мой палец не лезе.
    Тады мама нагнулася і, выняўшы з валасоў шпільку, выкалупала ключык са шчыліны.
    Тое, што Шурык знайшоў ключык, вырашыла яго лёс. Пятрусь быў так рады і ўдзячны брату за знаходку, што дазволіў яму сядзець за сталом насупраць сябе і глядзець, як ён, Пятрусь, рыхтуе ўрокі
    Радасць Шурыка была бязмежнай. Ён ціхенька, баючыся дыхнуць, сядзеў на табурэце насупраць брата і сачыў за Петрусёвым пальцам. якім той вадзіў па кнізе. АПятрусь ставіў палец пад літару, якая нагадвала рагатку, і казаў: «У». Пасля пераводзіў палец пад літару, падобную на серп без ручкі, і казаў: «С». Наступная літара нічога не нагадвала Шурыку і называлася «а», a літара, якая ішла пасля «а», была падобна на вілы, у якіх адламалася ручка. Пятрусь называў яе «ш».
    Прайшоўшыся пальцам некалькі разоў праз увесь радок гэтых рагатак, сярпоў ды вілаў, Пятрусь прачытаў:
    — У Сашы мячык.
    Шурык, седзячы з другога боку стала, пазіраў і ўсё запамінаў.
    I так цяпер было кожны дзень. Пятрусь упэўніўся, што брат не перашкаджае яму, і не праганяў яго.
    Неўзабаве Шурык ведаў ужо многа літар. Але паколькі кніжка заўсёды ляжала да яго дагары нагамі, то і літары ён ведаў... дагары нагамі.
    Між тым жаданне пачытаць самому не пакідала яго ні на хвіліну. Цярпліва дачакаўшыся, калі брат скончыць вучыць урокі, Шурык кожны вечар прасіў:
    — Пятрусь! Дай мне кніжку паглядзець! Я не запэцкаю, у мяне рукі чыстыя, — і ён паказваў Петрусю свае ружовыя, сапраўды чыстыя далоні.
    Пятрусь зняважліва глядзеў на брата і казаў:
    — Няма чаго! Гэта табе не цацка, а кніжка. Падзярэш яшчэ!..
    Неяк раз — вось радасць! — тата паехаў у раён і прывёз адтуль Шурыку кніжку. Праўда, не такую, як
    у Петруся, а намнога танчэйшую, але з вельмі цікавымі малюнкамі і з вялікімі літарамі. У першы ж дзень тата прачытаў Шурыку кніжку. Гэта была вельмі цікавая казка пра Калабка, які ўцёк ад дзеда і бабы.
    Назаўтра Шурык цэлы дзень разглядаў малюнкі і шукаў знаёмыя літары. Аднак сярод палачак, рагулек і кружочкаў, якімі была напісана казка, было многа і незнаёмых Шурыку.
    — Пятрусь, а як называецца гэтая літара? — бег Шурык да брата.
    — Ідзі ад мяне, — казаў звычайна брат. — Малы ты яшчэ літары ведаць.
    Шурык адыходзіў, пакрыўджаны, а пасля зноў вучыў літары, седзячы з другога боку стала, калі старэйшы брат рыхтаваў урокі.
    I вось неяк раз у нядзелю, калі тата і мама былі дома, Шурык вырашыў пахваліцца сваімі поспехамі.
    — Тата, — сказаў ён бацьку, — а я ўжо чытаць умею! Хочаш, пачытаю тую кніжку, што ты мне купіў!
    — Няўжо ўмееш? — здзівіўся тата. — Ну што ж, пачытай, — усміхнуўся ён.
    Шурык узяў кніжку.
    — Вось тут напісана «баба», а вось тут— «калабок», — пачаў ён вадзіць пальчыкам.
    Паслухаць Шурыкава чытанне падышлі мама і Пятрусь. Іраптам мама здзіўлена ўсклікнула:
    — Сыночак, а чаму ж ты кніжку трымаеш дагары нагамі?
    Пятрусь гучна зарагатаў:
    — Ха-ха-ха! Чытака! Паглядзіце на яго! Кніжкі трымаць не ўмее, а чытаць бярэцца!
    Засмяяліся і тата з мамаю. Шурык збянтэжана пазіраў на іх. Ён чакаў, што яго пахваляць, а тут смех.
    — Хто цябе вучыў чытаць, сынок? — ужо сур’ёзна спытаў тата.
    —Я сам вучыўся, — ледзь не плачучы ад крыўды, адказаў Шурык.
    — А як ты вучыўся? — дапытваўся бацька.
    — Глядзеў, як Пятрусь чытае, — усхліпнуў Шурык.
    Тата раптам усё зразумеў.
    — Скажы, Пятрусь, — павярнуўся ён да старэйшага сына, — а што, калі б да вас у школу прыйшоў хлопчык, які ўмеў бы чытаць толькі дагары нагамі?
    — Ды мы б яго засмяялі, — адказаў Пятрусь.
    — А табе было б прыемна, каб смяяліся з твайго брата?
    Пятрусь маўчаў. Яму, канешне, было б непрыемна, калі б з яго брата пачаў нехта смяяцца. 3 брата мог смяяцца толькі ён сам.
    — Вось бачыш, — гаварыў далей бацька. — А хто вінаваты, што Шурык так чытае? Ён, напэўна, не раз да цябе падыходзіў: «Пятрусь, пакажы, скажы, як гэта літара называецца», а ты праганяў брата, не хацеў яму растлумачыць.