Крынічка
Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 432с.
Мінск 2012
Аднак, калі хлопчык прыладжваў сабаку галаву, з пёрка капнула чарніла. Замест галавы атрымалася клякса ў форме прадаўгаватай сіняй зоркі. Галіна Рыгораўна хадзіла паміж партаў, назіраючы за тым, як пішуць вучні. Яна падыходзіла ўжо да парты Аліка. Алік жахнуўся і, забыўшыся, што ў яго была прамакатка, злізаў кляксу языком. Ад гэтага клякса крыху пасвятлела, але адначасова пабольшала. Настаўніца схілілася над Алікавым сшыткам, як бы раздумваючы нейкі момант, затым засмучана сказала:
— Як ні шкада, Алік, але за такую працу ты не заслугоўваеш лепшай адзнакі, — і яна чырвоным алоўкам акуратна вывела ў канцы старонкі двойку.
Прыўзняў галаву ад свайго сшытка і Борка. Ад здзіўлення ў яго ўзняліся бялёсыя бровы і схаваўся ў роце кончык языка. А белавалосая дзяўчынка, зірнуўшы цераз плячо Аліка на двойку, вымавіла шэптам:
— Ух, як прыгожа напісана!..
Празвінеў званок, абвясціўшы канец заняткаў. Алік хуценька паклаў у ранец сшытак, прыладзіў ранец за плечы і, не ўступаючы ў размовы з сябрамі, выбег са школы. Ен не стаў чакаць суседскіх хлопчыкаў, а памчаў адзін нацянькі дахаты. «Двойка — гэта яшчэ не
самае страшнае, — суцяшаў ён сябе па дарозе. — Міколка казаў, што самае страшнае — адзінка, або, як ён кажа, кол. Двойка ж большая за адзінку...» Калі Алік увайшоў у свой двор, руды Тузік звонка залязгаў ланцугом, прысеў і выцягнуў насустрач хлопчыку калматую правую лапу. Але Алік прайшоў міма, нават не зірнуўшы на свайго старога сябра.
Бацька, які прыйшоў з калгаснай канторы на абед, і маці сядзелі за сталом. Міколкі яшчэ не было, ён прыходзіў са школы пазней.
— Распранайся, Алік, ды сядай з намі, абедаць будзеш, — сказала маці, устаючы з-за стала.
— Чым жа ты пахвалішся сёння, сынку? — спытаўся бацька.
— Адзнаку атрымаў, — шчыра прагаварыў Алік.
— Ну-ну, што за адзнака? — бацька ўзяў пададзены Алікам сшытак і, прагледзеўшы яго, заківаў галавой: — Ох, і ўзрадаваў жа ты мяне, Алік!.. Ніяк не чакаў...
— Дык гэта ж двойка, а не кол, татка...
— Усё роўна дрэнна, — пахмура адказаў бацька. — Я спадзяваўся, што будзеш выдатнікам, а ты двойку прынёс.
— Затое я ўжо добра чытаю...
— Што з таго... Чытанне чытаннем, а з пісьмом у цябе, браце, вельмі блага.
— А мы не літары пішам, а адны палачкі і кручочкі, — спрабаваў апраўдвацца Алік.
— Пішаце тое, што патрэбна, — перапыніў яго бацька, на гэты раз ужо болып строга, — тое, з чаго мы ўсе пачыналі. Без цярплівасці і старання вучыцца нельга, Алік. Запомні гэта.
— Запомню, тата, — даў абяцанне Алік.
3 бацькам гаворка была скончана, але яшчэ болып строга распачаў яе, прыйшоўшы са школы, Міколка. Уволю пакпіўшы з Аліка, ён з усёй суровасцю наказаў:
— Выпраў двойку, Алік! A то праз цябе і на мяне пляма ляжа. Ты выдатнік, скажуць мне, а твой брат?..
He задумацца над усім гэтым нельга было, але і двойку выправіць не так проста. Борка, дык той адно толькі і карпее над сшыткам у час урока па пісьму. 3 усіх сіл выводзіць ён тое, што скажа настаўніца, і бясконца аблізвае кончыкам языка вусны, пакуль хто не зверне ўвагу на гэта. Ён і на Аліка ў гэты час не пазірае. ААлік нервуецца— хочацца яму хутчэй зарабіць добрую адзнаку, ён спяшаецца, а памылкі і кляксы, як вядома, — неадлучныя спадарожніцы паспешлівасці. I вось з’яўляецца то клякса, то крывуля, якая ніяк не жадае стаць на лінейцы, хоць ты яе малатком разгінай.
Алік памкнуўся быў памяняць свой няўдалы сшытак на новы, але і Галіна Рыгораўна, і бацька сказалі, што замяняць яго не трэба, сшытак павінен быць дапісаны да канца.
Гора было Аліку з гэтым першым сшыткам — тут былі і чыста спісаныя старонкі, і старонкі з крывулямі і кляксамі, і злашчасны Тузік, і прыгожа выпісаная двойка, і тройкі — усё тут было. Аднак ніякае гора не вечнае. He вечным яно было і ў Аліка.
Сшытак ужо канчаўся — Алік перайшоў на апошнюю старонку, і задання на тым уроку хапіла ўсяго да палавіны яе. Галіна Рыгораўна падышла, як звычайна, да парты Аліка, уважліва прагледзела напісанае ім на апошняй старонцы, і добрая ўсмешка асвятліла яе смуглы твар.
— Цяпер, Алік, — сказала настаўніца ўзрадавана, нібы гэта датычылася не Аліка, а асабіста яе, — я магу табе паставіць «выдатна», — і яна ранейшым сваім акуратным почыркам вывела чырвоную лічбу «5».
Які гэта быў цудоўны дзень для Аліка! Яму здалося, што не толькі ён і Галіна Рыгораўна радуюцца яго поспеху, але і ўвесь клас асветлены прыветлівымі
ўсмешкамі. Вераснёвае сонца не халоднымі праменнямі, а па-вясноваму цёплымі і ласкавымі запаўняе праз вокны класны пакой, і ветрык нясе ў расчыненую фортку пах палёў і позніх антонавак. Борка ўжо не надзьмуты і важны, ён не карпее над кнігай ці сшыткам, а шчыра ўсміхаецца, паказваючы пальцам на гэтую выдатную адзнаку ў канцы Алікавага сшытка. А белавалосая дзяўчынка, што сядзіць ззаду Аліка, ледзь не пляскае ў далоні.
Неяк незвычайна хутка скончыліся ўрокі ў гэты дзень. Алік паклаў кнігі і сшыткі ў ранец, упарадкаваў іх, а гэты сшытак з выдатнай адзнакай усё яшчэ ляжаў разгорнутым на парце. Няхай паглядзяць сябры, няхай палюбуюцца, няхай ведаюць, на што ён, Алік, здольны!.. Гэта ж толькі першая пяцёрка, а колькі яшчэ такіх пяцёрак будзе ў яго сшытках і дзённіках!..
Дахаты Алік на гэты раз пайшоў разам з суседскімі хлопчыкамі ў вясёлай гаманлівай купцы і размаўляў з імі спакойна, нібыта ў яго нічога і не адбылося. Ён нават прапанаваў схадзіць сёння на рэчку ці ў лес па грыбы, і калі нехта з хлопчыкаў заўважыў, што наўрад ці пусціць Аліка маці, Алік спакойна, упэўнена адказаў:
— Як гэта не пусціць? Пусціць, канешне...
Дома Аліка, як і заўсёды, сустрэў Тузік і па звычцы працягнуў лапу. Алік у апошні час не асабліва лашчыў яго, але цяпер узяў лапу абедзвюма рукамі і па-сяброўску патрос яе, прыгаворваючы:
— Віншуеш, га? Двойку ж з-за цябе зарабіў...
Сабака як быццам разумеў свайго маладога гаспадара — вінавата апусціў галаву і павольна памахваў лахматым рудым хвастом, размятаючы пясок на двары.
— То-та ж, — урачыста зазначыў Алік.
У хаце было чыста прыбрана, але пуста — бацька і Міколка, відаць, яшчэ не прыйшлі на абед, а маці, напэўна, была на агародзе. Алік скінуў ранец і выбег на двор, каб пашукаць маці, але тут ён сутыкнуўся з баць-
кам і Міколкам. Яны крочылі побач, размаўляючы, як роўныя. Убачыўшы Аліка, спыніліся. Хлопчык стараўся не выдаваць у першую ж хвіліну свайго настрою, але не змог. Яго круглы, курносы твар, расчырванелы, узбуджаны, і вочы, у якіх свяціліся іскрынкі радасці, гаварылі больш, чым словы. Бацька схапіў Аліка на рукі і панёс у хату.
— He падвёў нас Алік, — важна, па-даросламу сказаў Міколка, глянуўшы на Алікаву адзнаку.
— Я і не сумняваўся ў гэтым, — адказаў бацька. — Нічога не даецца лёгка, сынку, — прамовіў ён да Аліка. — А гэты сшытак захавай. Няхай ён застанецца як успамін аб тваіх першых кроках у жыццё і навуку.
Мікола Чарняўскі
ДЗЕ ПЯЦЁРКІ ПРАДАЮЦЦА?
Раз суседскую дзяўчынку
Я сустрэў на школьным рынку.
3 мамай, хмурая, стаяла, Коскі тузала, маўчала.
Мама, стомленая досыць, Ёй выказвала ў журбе: — Дзе цябе, дачушка, носіць?! Зачакалася цябе.
Форму, глянь, ужо купіла, На мяне ж ты —
Як забыла...
I азвалася дзяўчынка, Банты — пырх! — Як матылькі.
— Я хадзіла, мам,
Па рынку,
Абышла я ўсе латкі...
Што за рынак?
Дзе іх дзелі?
Дзе ў чаргу за імі стаць? Ёсць і кніжкі, I партфелі, А пяцёрак — He відаць.
Алесь Пісьмянкоў
САЎКА ДЫ ГРЫШКА
Саўка ды Грышка Лёталі з гары. Пагублялі кніжкі, Кніжкі буквары. А сабака Рыжык Бегаў па двары. А сабака Рыжык Згледзеў буквары: «Зацягну у буду Ды чытаць там буду!»
He кідай жа кніжку, Так, як Саўка з Грышкам. Бо й суседскі Шарык Марыць пра букварык.
Усевалад Краўчанка
ЯК ПЕТРУСЁК ВУЧЫЎСЯ ЧЫТАЦЬ
Колькі, вы думаеце, было гадоў Петруську, калі ён навучыўся чытаць? He ўгадаеце? Пяць гадкоў усяго толькі. Цёця Даша, суседка па кватэры, казала Петрусёвай маме, што гэта шкодна — так рана забіваць галаву дзіцяці навукай. «Усякай справе свой час, — га-
варыла яна. — Няхай цяпер хлопчык гуляе сабе ў цацкі, а пойдзе ў школу, там яго навучаць і чытаць, і пісаць». Маці згаджалася з цёцяй Дашай, бо цёця Даша працавала прыбіральшчыцай у школе і сёе-тое ведала пра выхаванне дзяцей.
Але дзе там было ўтрымаць Петруся! Маці спачатку і адгаворвала яго, і сварылася, — нічога не дапамагала. Ад старэйшага брата, другакласніка Міхася, Петруську застаўся буквар. Дык ён разгорне яго і давай пальчыкам вадзіць ад літары да літары: мы-а-мы-а, мама, бы-а-бы-а, баба... Маці глядзела, глядзела ды і рукой махнула, — ат, няхай сабе вучыць. Гэта для яго ўсё роўна як і гульня, пазабаўляецца ды і кіне.
Але час ішоў, а настойлівы Петрусёк і не думаў кідаць навуку. Усё ходзіць і ходзіць з букваром. Падгадае, калі Міхась у добрым гуморы са школы вернецца, падкоціцца да яго гэтакай хітрай лісічкай:
— Міхаська, брацік мой, а гэта што за кручок намаляваны?
— Кручок! — звысоку глянуўшы на брата, усміхнецца Міхась. — Сам ты кручок!.. Гэта ж літара «гэ» так пішацца. Гаўрыла, грыб, голуб...
— Гаўрыла, грыб, — бязгучна паўтараў за братам Пятрусь.
Ён вельмі зайздросціў брату, які, здавалася яму, ведаў ужо ўсе таямніцы навукі.
— А вось гэта, калі ты ўжо так хочаш ведаць, літара «дэ», — тлумачыў далей Міхась, увайшоўшы ў ролю настаўніка. — Дрэва, долата, дарога...
— Дрэва, дарога, — паўтараў услед Петрусёк.
I такі дасціпны быў Петрусёк, што ніхто і азірнуцца не паспеў, як ён ужо ўсе літары вывучыў назубок. Нават мяккі знак ведаў. Узяўшы азбуку, Міхась наўгад торкаў пальцам у любую літару, і Петрусёк адразу ж называў яе, ды яшчэ ў дадатак і некалькі розных слоў прыдумляў на гэтую літару.
Вось толькі адно ў Петруся не ладзілася — ніяк ён, небарака, не мог уцяміць знакаў прыпынку. Што азначае, скажам, гэтая ледзь прыкметная кропачка або загагулінка, якая раптам, ні з таго ні з сяго, сярод слоў трапіць табе на вочы? Тут, шчыра кажучы, пасаваў ужо і сам «настаўнік». Яго тлумачэнні былі расцягнутыя і незразумелыя.
— Гэта не загагулінка, а коска завецца. Агэта — кропка.
— А іх таксама чытаць трэба? — пытаўся Пятрусь.
— Чытаць іх не трэба, іх трэба маўчаць.
— Як маўчаць? Навошта ж тады іх пішуць?..
— Ну, разумееш, як табе сказаць? — моршчачы лоб, тлумачыў Міхась. — Так трэба. Сустрэнецца табе на дарозе вось такая коска, ты спыніся, перадыхні і гані далей... Аўбачыш кропку, ну, тут ты, брат, ужо зусім змоўкні і стой. Апотым зноў чытай... А вось гэты цвічок, — расказваў Міхась далей, жадаючы адбыць усю бяду разам, — азначае клічнік. Тут ты, разумееш, павінен павысіць голас, крыкнуць, ну, скажам, як мама на нас крычыць, калі мы, бывае, занадта разгуля-