Крынічка Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

Крынічка

Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 432с.
Мінск 2012
83.28 МБ
3 неба данесліся тужлівыя крыкі: «Курлы! Курлы!» — Бабка! — затармасіў хлопчык за рукаў бабулю. — Глядзі: птушкі!
Бабка доўга ўзіралася ў неба і ўздыхала.
— Жураўлі, унучак, адлятаюць ад нас, — гаварыла яна. — Хутка Восень ключы бабулі Зіме перадасць.
— А якія тыя ключы? — спытаў Славік. — Калі іх Восень перадасць Зіме?
Бабка нейкі час памаўчала. Потым ласкава сказала: — А мы будзем з табой, галубок, кожны дзень пільнаваць, калі Восень перадасць Зіме ключы.
Аднойчы бабка Настуля паказала Слаўку малюсенькага павучка на павуцінцы, што зачапілася за га-
лінку рабіны. Ён, мабыць, таксама адлятаў у цёплыя краі.
— Крыльцаў не мае, дык на павуціне падарожнічае, — тлумачыла бабка. — А вунь і пасланец бабулі Зімы на нашай рабіне ўсеўся.
Нашто ўжо добрыя вочы ў Славіка, а і то ён ледзь разгледзеў на рабіне птушку. Яна сядзела і чысціла пёркі.
— Снягір, — сказала бабка. — Сняжок ён любіць. Бачыш: грудзі ў яго, бы ранішняя зара на зімовым небе.
А яшчэ праз колькі дзён лужыну, што была каля іхняга двара, скаваў тонкі чысты лядок. Праз той лядок усё-ўсё відаць. Лядок быў і на копанцы.
— Зірні, — паказала бабка Славіку на шэры камячок пад лёдам.
— Жаба?! — не паверыў сваім вачам хлопчык.
— Да зімы падрыхтавалася, — кіўнула галавой бабка. — А вясной адтае зямля, пацяплее. Тады і жабка ажыве, закрумкае са сваімі сяброўкамі.
А яшчэ Славік бачыў на прыпудранай інеем зямлі каля самага агародчыка сляды зайцаў, бачыў сонных мух, што забіліся ў шчыліны бярвенняў. Шмат чаго цікавага паказвала бабка.
— Калі ж тая Восень бабулі Зіме ключы перадасць? — дапытваўся хлопчык. — Хутка ўжо і снег пойдзе.
— He спяшайся, унучак, — суцяшала Славіка бабка. — Ты ж ужо і так трохі больш убачыў, чым раней. Ападрасцеш, яшчэ болей уважліва будзеш да ўсяго прыглядацца. Тады — я ўпэўнена — не прапусціш і ключы, якія Восень бабулі Зіме ўручыць.
— А ты, бабка, ніколі не прапускала?
— Я, — усміхнулася бабка Наста, — васьмідзесятую Зіму не прапускаю.
У тую ж ноч Славіку прысніўся сон. Быццам па скошаным лузе, не дакранаючыся да зямлі, плыве ў
«О, КРАЙ РОДНЫ, КРАЙ ПРЫГОЖЫ!»184 вянку з гронак рабіны Восень. У яе руках — кошык спелых антонавак, якія аж зіхацяць, нібы маленькія сонцы. Анасустрач, пакрэктваючы, спяшаецца Зіма. Валёнкі ў яе цёплыя, рукавіцы вялікія. Узмахне Зіма рукавом кажуха — і рой сняжынак, быццам белыя матылькі, сыплецца на зямлю. Жабкі, жучкі хутчэй хаваюцца. Аддала Восень прыгожыя, серабрыстыя ключы. Зіма ўзяла іх, нахмурыла сівыя ад інею бровы і павярнула ключыкам нябачны замок. I адразу зямля пакрылася белай прасціною...
Расплюшчыў Славік вочы, а ў пакоі і праўда неяк нязвыкла светла. Кінуўся ён да акна і радасна закрычаў:
— На дварэ снег! Восень бабулі Зіме ключы перадала!
Цішка Гартны
ЗІМОВЫ ВЕЧАР
Свеціць месяц серабраны, Зоркі рэзва зіхацяць; Дрэвы інеем убраны, Зачарованы стаяць.
Па шырокаму абшару, Неагляднаму кругом, Плывуць цені лёгкай хмары To паціху, то бягом.
Ўжо гуляе разам з імі Вёрткі дзед — стары мароз I ліе вакол вачыма Міліёны іскраў-слёз.
ЯнкаКупала
ЗІМОЙ У ЛЕСЕ
I лягла ж цішына У бары за гарой, — Каб дравінка адна Хоць кіўнула сабой.
Снег пушаны залёг На галінах сасон, I чарнобель, і мох Атуліў сабой ён.
Сокат птушак замёр, Як бы поўня была, Адно свісне тапор Ды зазвоне піла.
Гэта сілу сваю Так прабуе мужык; Рухнуў дуб на зямлю, Як магуч і вялік...
Далей — глуш, цішына У бары за гарой,— Каб дравінка адна Хоць кіўнула сабой.
Мікола Чарняўскі
СНЕЖАНЬ
Снежань, збочыўшы са сцежкі, Пагуляць рашыў у снежкі. Азірнуўся, а наўкол — Hi сняжынкі, Чорны дол.
Крыкнуў ён: — Усім на ўцеху Прынясі, завея, снегу! Усхадзілася завея, Паслухмяная яму, Глянуў Снежань — Даль бялее...
— Гэй, вітайце ўсе зіму!
Сам жа ў лес пайшоў на золку: — Прынясу малечы ёлку.
Запрашу на карагод. Заўтра свята — НОВЫ ГОД!
Кандрат Крапіва
3 НОВЫМ ГОДАМ
Год за годам — карагодам, I ўжо сёння з Новым годам Я сардэчна, ад душы Вас віншую, малышы! А чаго ж я вам жадаю? Зараз, зараз прыгадаю... Каб бадзёрымі былі вы, Каб разумнымі раслі вы, Каб прынёс вам Новы год Многа радасных прыгод
I здароўя ў вашы хаты, — Каб былі здаровы самі, Каб былі здаровы мамы, Каб былі здаровы таты, Каб не ведалі напасці, Каб і я за вас быў рад.
3	Новым годам!
3	новым шчасцем!
Вас віншуе дзед Кандрат.
НАРОДНЫЯ ПРЫКМЕТЫ
Красавік з вадою — май з травою.
Гракі крычаць — пагода сапсуецца.
Птушкі ўюць гнёзды на сонечным баку дрэў — на халоднае лета.
Камары таўкуць мак — на пагоду.
Высокая, круглая вясёлка — на пагоду, нізкая і пакатая — на непагадзь.
Шмат ягад улетку — на халодную зіму.
Калі шмат арэхаў, а грыбоў няма, зіма будзе суровая і снежная.
У лесе шмат рабіны — восень будзе дажджлівая, калі мала — сухая.
3 бярозы цячэ шмат соку — на дажджлівае лета. Калі камарна, то і хлебна.
ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ
Вясна красна, хоць і галадна.
Вясну хваляць за дажджы і сонца, а лета — за снапы і вазы.
Дзе кветка, там і мёд.
Закончыш жніво ў пору, будзе што вазіць у камору.
Ілля лета канчае, жніво пачынае.
Ліпень косіць і жне, доўга спаць не дае.
Лета збірае, а зіма праядае.
Кастрычнік зямлю балоціць, а лес залоціць.
Увосень за стол просім.
Надышлі Калядкі, бліны ды аладкі.
Снежань год канчае, зіму пачынае.
Студзень — году пачатак, а зіме — палавіна.
Віхуры і мяцелі ў лютым наляцелі.
Грамніца — зімы палавіца.
«БЕЛАВЕЖАЮ
КРОЧАЦЬ
ЗУБРЫ...»
Васіль Вітка
ЖАВАРАНАК
Хто прыносіць нам вясну, Сонцам поплаў меціць, Будзіць поле ада сну? Жаваранак, дзеці.
На раллі яшчэ лядок, He абсохла глеба, Вестунок — за званок I хутчэй у неба.
I звініць, звініць званок
У блакітным свеце.
Кліча нас на свой урок Жаваранак, дзеці.
Ларыса Геніюш
ЗУБРЫ
Белавежаю крочаць зубры, Пушчы слаўнае валадары. I гарбы ў іх крутыя, і рогі. Саступаюць усе ім з дарогі: I мядзведзі, і злыя ваўкі Зразу кідаюцца ў бакі.
Толькі зайчык адзін не баіцца.
Скача, скача ля светлай крыніцы.
БУСЛЫ
Да зямлі беларускай, Да каханай зямлі Зноў вяртаюцца гусі,
Зноў вяртаюцца буслы Ды лятуць жураўлі.
Закружылі над Зэльвай, Паляцелі дамоў.
На гняздо сваё села Пара чорная з белым Даўганогіх буслоў.
I ляскочуць ад рання,
I будуюць, як мы, Цэлы дзень ад світання Усё ўдваіх да змяркання Свае гнёзды-дамы.
На высокай таполі Бусел кладку кладзе, Толькі б бліжай да сёлаў, Да працоўнае долі Простых нашых людзей.
I хоць зноў ім на зіму У чужы край адлятаць, Як жа гэту Радзіму, Хлебаробнае дзіва, — Як яе не кахаць.
Карусь Каганец
ВАРОНА
Кожны — і стары і малы — знае варону, птаху шэрую з чорнаю галавою і чорнымі крыллямі. Плодзіцца яна на ўзлессі, каля палёў, каля рэчак; жывіцца ўлетку хрушчовымі чарвякамі, ходзячы за сахою, але выпівае часам яйкі ды выядае малых галышанят іншых птушак; хапае часам гусянят, качанят і куранят.
7 Зак. 1979
Голас у вароны брыдкі, ды і сама яна не вельмі хароша. Варона прыносіць чалавеку карысць, выбіраючы чарвей, але падчас робіць і шкоду.
СІНЕВАРОНКА
Сіневаронка дужа красная пер’ем птушка: з-пад споду і шыйка блакітная, крыллі сінія, як васілёчак, спінка ружова-чорная. Плодзіцца сіневаронка па дуплах. Яна любіць адзіноту. Жывіцца чарвямі і вусенем. На зіму ляціць у вырай. Голас у сіневаронак, як і ва ўсіх варон, нехарошы, адно каркае. Пра сіневаронку людзі чамусьці не гавораць ні ў песнях, ні ў казках.
Іван Шуцько
БУСЕЛ
У чырвоных доўгіх ботах Ходзіць бусел па балотах; Дзюбай доўгаю, як сук, Ловіць жаб ён і гадзюк. Потым кружыць над балотам Ды трашчыць, як з кулямёта.
вожык
Tony — топу — праз садок Шустры коціцца звярок. He відаць з травы нам
ножак...
Я гляджу: — Дык гэта ж вожык!
Мы к яму зрабілі крок — Ён адразу у клубок!
I, наставіўшы ў бакі
Свае голкі, як штыкі, Прытаіўся між травы — Ну, як быццам нежывы!
Пачалі мы тут гадаць, Як яго у рукі ўзяць: Як калючы той клубок Занясці ў жывы куток?
Артур Вольскі
ПЧАЛА
Рана-раненька Пчала
Пакідала вулей, Заспявала-загула, Каб усе пачулі:
— Жу-жу-жу, Жу-жу-жу, Я без справы He сяджу, Жу-у!
Палячу я На лужок, Потым — На палетак.
Iзбяру
Духмяны сок
Самых лепшых кветак.
Жу-жу-жу, Жу-жу-жу, Я над кветкамі Кружу, Жу-у!
Панясу яго Да сот, Ддпачну Ля лёткі.
Пакаштуюць Дзеці мёд.
Скажуць: — Ну й салодкі!
Жу-жу-жу, Жу-жу-жу, Я падзяку Заслужу, Жу-у!
КЕНГУРУ
Кенгуру, кенгуру спрытна скача угару.
I ўгару, і ўдаўжыню... Я яго не даганю.
Паглядзі — ў кенгуркі-маткі сумка ёсць на жываце.
Там жывуць кенгураняткі ў цеплыні, у цеснаце.
Кенгурыха, кенгурыха, ну чаго сядзець ім ціха? Ты маленькіх не няволь, пагарэзаваць дазволь!
А яна глядзіць з дакорам, нібы кажа:
— Як не сорам?! Па абедзе, як і ў вас, у маленькіх — ціхі час.
НАСАРОГ
Ён завецца — насарог, бо на носе носіць рог. Я смяюся: — Вось дзівак!
Хіба носяць рогі так? Раю шчыра я табе:
не на носе — на ілбе не адзін, а два насі, як алені, як ласі...
Глянуў ён улева, ўправа: — А табе якая справа? Калі скіну з носа рог, дык які я насарог!..
I ўзлаваўся.
Iзасоп.
Каб не краты — што было б!
Ядвігін Ш.
СІЛО
Ціснуў мароз; круціла мяцеліца. Паміж гумна і адрыны, дзе на гурбе стаяла сіло, абсыпанае ўвакол мякінай з каноплямі, было крыху зацішней. Забраліся сюды снягір, верабейчык і сініца.
Снягір, важна насупрыўшы чырвоны свой валяк дый пасвістваючы, як і ўвесь свой век рабіў, стаў падбірацца да канапель.
Дзюбануў раз, другі асцярожна, але разласаваўшыся, апанавала яго такая прагавітасць, што ўзлез на самую сярэдзіну сіла ды давай малаціць, ажно пакуль пятля не заціснула яму шыю.
— Чык-чы-рык! — усцешыўшыся, пачала здзеквацца над ім сініца, бо сама за снегіром баялася даступіцца да канапель.
— Чык-чы-рык! — крычала яна, увіхаючыся каля зярнят, дый не агледзелася, як сама абедзве нагі ўплутала ў валасянку.
— Жыў-жыў-жыў! — адазваўся верабейчык, скачучы здалёку сіла і набіваючы мякінай свой валяк. « Жыў жыў жыў!»
Язэп Пушча
САЛАВЕЙ
He спяваў ён ясным зорам За далёкім сінім морам.
He спяваў на скалах голых, Сумаваў па родных долах.
Салавей, пясняр крылаты, Прыляцеў вясной дахаты.
Пад лістком расінку соку Выпіў чыстага, як вока.
Пакланіўся зорцы ў пояс
I папробаваў свой голас.
Над крыніцаю, у вербах, Ліўся пошчак чыстым срэбрам.