Крынічка
Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 432с.
Мінск 2012
— Мне цяпер усё роўна, — сказаў Пясчанік і ў апошні раз паглядзеў на замак, разбураны і змярцвелы.
Маціцавыя ракаўкі не блішчэлі на сонцы, і гонкія спічастыя дахі не ўзносіліся над жоўтымі мурамі.
Неба згусла і сінела недзе далёка-далёка; ГІясчанік, Малпа, Пацук і Конь пабрылі на ўсход.
* * *
Яны сунуліся ўсё далей, і рабілася іх усё болып. Недзе побач з Пясчанікам муркатала дзікая Котка, ззаду рохкала Свіння, наперадзе, высалапіўшы язык, бег Сабака. Яшчэ шмат невядомых і проста безыменных стварэнняў гнятліва цягнулася ў тым жа кірунку і з той жа мэтай, а неба засцілася доўгай чарадой розна-
плямённых птушак, пакінуўшых свае гнёзды, каб разбураць гнёзды чужыя.
— Навошта ты будуеш, хіба не для таго, каб потым хтосьці руйнаваў? — пытаў ужо сам Пясчанік у чарговага дзівака і крочыў далей без радасці і жадання.
— Хто гэта будзе жыць у паветраным замку?! — пераконваў усіх Пясчанік і праводзіў дні за днямі, не шкадуючы, што іх застаецца ўсё меней.
— Ніякіх жыхароў ніколі і не было, калі іх ніхто не бачыў, — тлумачыў Пясчанік, а ў вачах яго хаваліся смутак і туга.
— Я таксама калісьці штосьці для некага будаваў, a потым зразумеў усю марнасць і непатрэбнасць гэтай працы і вырашыў заняцца больш вартай і разумнай справай, — ахвотна спавядаўся Пясчанік, а ноччу захлынаўся слязьмі, праклінаў той дзень, калі яму захацелася ўведаць праўду, і зайздросціў тым, хто ідзе спрадвечным шляхам продкаў, ні пра што не задумваецца і не здагадваецца.
Але аднойчы яны сустрэлі істоту, якая будавала палацы з вапны і насуперак усякаму розуму, нават калі зведала таямніцу сваёй бяссэнсавасці і нікому-непатрэбнасці, адмовілася разбураць зробленыя ёю палацы і ўвогуле хоць штосьці нішчыць у гэтым сусвеце. Тады звяры раз’юшыліся і па загаду Малпы самі зруйнавалі вапнавыя палацы, не зважаючы на слёзы і на літанні няшчаснай ахвяры. I пайшлі прэч, пакінуўшы руіны ў вапне і разбурэнне ў душы.
Пясчанік непрыкметна затрымаўся і, азірнуўшыся, падышоў да заплаканай істоты.
— Як цябе завуць? — толькі і паспеў спытаць ён, бо яго адразу паклікалі.
— Вапнінка, — толькі і паспела адказаць яна, бо праз імгненне ён знік.
«Вапнінка», — здолеў ён усё ж пачуць і ўсю ноч думаў толькі пра яе, а таму — пра сябе ранейшага.
Праз некалькі дзён Малпа адправіла некуды Пацука, Свінню і Ваўка, і калі яны вярнуліся, Пясчанік падслухаў, што Вапнінка зноў пабудавала палац, а звяры зноў яго зруйнавалі.
— Мы не можам затрымлівацца столькі часу амаль на тым жа месцы з-за адной вар’яткі! — раззлавалася Малпа, адразу страціўшы свой важны і аўтарытэтны выгляд. — Заўтра пойдзеце туды зноў, і калі ўбачыце новы палац, знішчыце разам з палацам і яго стваральніцу. Яна паказвае ўсім вельмі дрэнны прыклад і перашкаджае працаваць.
Пясчанік дачакаўся ночы і, калі шчыльная цемра ахутала зямлю, неўпрыкметку выбраўся са зграі.
«Прэч адсюль, прэч! — узрушана шаптаў ён, прабіраючыся на захад, да Вапнінкі і яе палацаў. — У пяску, пад палацам, я выкапаю такі глыбокі падземны ход, што нават Пацук не пралезе туды ўслед за намі. А пралезе — зраблю для яго пастку. Калі яны прыйдуць, мы схаваемся і перачакаем; яны ж не могуць доўга затрымлівацца на адным месцы — ім трэба ісці, ім трэба спяшацца, а нам пакуль ісці і спяшацца няма куды. Яны пасунуцца далей, а мы будзем узводзіць вапнавыя палацы і пясочныя замкі з магутнымі, надзейнымі мурамі і гонкімі блішчастымі дахамі з маціцавых ракавак. Мы будзем будаваць і спадзявацца, ствараць і верыць. Ажыхары з’явяцца, яны абавязкова з’явяцца, трэба толькі іх доўга і настойліва чакаць».
Пясчанік ішоў скрозь вабкую, густую цемру, толькі злёгку падсвечаную люстрастай паверхняй мора, думаў пра будучае шчасце і спяваў бадзёрую песеньку.
Насустрач яму насоўвалася здалёк імгліста-белая пляма толькі што пабудаванага вапнавага палаца.
«А ТЫ
ХОЦЬ ДРЭВА ПАСАДЗІЎ?»
Максім Багдановіч
СЛУЦКІЯ ТКАЧЫХІ
Ад родных ніў, ад роднай хаты У панскі двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы.
I цягам доўгія часіны, Дзявочыя забыўшы сны, Свае шырокія тканіны На лад персідскі ткуць яны. А за сцяной смяецца поле, Зіяе неба з-за акна, — I думкі мкнуцца мімаволі Туды, дзе расцвіла вясна; Дзе блішча збожжа ў яснай далі, Сінеюць міла васількі, Халодным срэбрам ззяюць хвалі Між гор ліючайся ракі;
Цямнее край зубчаты бора... I тчэ, забыўшыся, рука, Заміж персідскага узора, Цвяток радзімы васілька.
Ядвіга Бяганская
ЯК НАСТАЧКА МАМЕ ДАПАМАГАЛА
Прыйшла мама з работы ды пачала ў кватэры прыбіраць. Прыбірала, прыбірала, села ў крэсла і кажа:
— Нешта галава разбалелася. Адпачну я крыху, дачушка, а пасля падлогу памыю.
Легла яна на ложак і заснула.
Паглядзела Настачка, што мама спіць, накрыла яе шарсцяной хусткай, выйшла на пальчыках са спальні і дзверы за сабой прычыніла. Няхай паспіць мама, а яна
тут, у другім пакоі, пасядзіць ціхенька. I села ў вялікае крэсла.
А ў пакоі непарадак. Каля дзвярэй вядро з вадой стаіць, сярод пакоя крэслы састаўлены. Няўтульна, нават урокі рабіць не хочацца. I пачала Настачка думаць, як маме дапамагчы.
«Вазьму ды сама падлогу памыю, — рашыла яна. — Немаленькая ўжо, у школу хаджу». Іўзялася за работу.
Нялёгка ўпраўляцца з вялікай анучай, калі ў цябе такія маленькія рукі. He слухае ануча Настачкі, не хоча ніяк ваду з сябе выпускаць. Выкручвае, выкручвае яе Настачка, з усіх сіл стараецца, а вада ўсё цячэ ды цячэ. I як гэта мама так спрытна ладзіць з ёю? Але і Настачка не адступіцца, не такая яна, каб не адолець анучы.
Памалу справа пайшла на лад. Праўда, ад непаслухмянай анучы балелі рукі, але Настачку гэта не вельмі турбавала. Яна радавалася, што памыла падлогу, маме дапамагла, і шчаслівая ўсмешка свяцілася на яе расчырванелым ад работы твары.
— А цяпер збяру вячэру, — сказала сабе Настачка і пачала завіхацца каля стала.
Калі чайнік закіпеў, яна выключыла пліту і пайшла будзіць маму.
— Ой, як доўга я спала! — глянуўшы на гадзіннік, усклікнула мама. — Хутка тата з работы вернецца, a яшчэ падлога не памыта і вячэра не сабрана.
Настачка ўсміхнулася, але нічога не сказала. Амама выйшла са спальні і вачам не паверыла: і падлога памыта, і вячэра стаіць на стале.
— Хто ж гэта ў нас гаспадарыў? — здзівілася мама.
— Я! — весела адказала Настачка.
Мама прыгарнула дачку да сябе, пацалавала ў адну, пасля ў другую шчаку і сказала:
— Памочніца ты мая дарагая! Гаспадынька ты мая слаўная!
ПРА КАЗАЧНЫХ ЧАААВЕЧКАЎ
Мароз намаляваў на шыбах акон дзівосныя белыя ўзоры, рассыпаў рознакаляровыя вясёлыя агеньчыкі. Шуміць за сцяной вецер, гойдае прамёрзлае голле, гудзе-падвывае ў коміне.
Бацька з маці паехалі ў горад, а Зося і Тодік засталіся ў хаце з бабуляй.
— Бабуля, раскажы нам казку, — просіць Зося і туліцца да бабулі.
— Толькі вясёлую, бабуля, такую, каб вецер перастаў скуголіць ды каб сон харошы прысніўся, — гаворыць Толік і сядае бліжэй да бабулі, лагодна зазірае ёй у вочы.
Бабуля адкладае ўбок шытво, ссоўвае на лоб акуляры, і добрая ўсмешка расплываецца ў яе зморшчынках.
— Якую ж вам казку расказаць? — пытае бабуля і прыгладжвае непаслухмяны Толікаў віхор. — Раскажу вам хіба пра маленькіх казачных чалавечкаў. Ну дык вось, слухайце. Жыў ды быў на свеце адзін шавец, — пачала сваю казку бабуля. — I так ён збяднеў, так збяднеў, што застаўся ў яго толькі невялікі кавалак скуры. «Выкраю я з гэтай скуры пару чаравікаў, а заўтра раніцай вазьмуся за шытво», — падумаў шавец і лёг спаць.
Раніцай ён устаў і хацеў ужо за работу ўзяцца, аж бачыць: стаяць у яго на стале гатовыя чаравікі, ды такія прыгожыя, якіх ён зроду не бачыў. Прадаў шавец чаравікі і купіў на гэтыя грошы тавару, з якога выкраіў ажно тры пары чаравікаў. Раніцай устаў, а чаравікі зноў стаяць гатовыя. Так і пайшло з таго часу: колькі пар чаравікаў скроіць шавец — раніцай яны стаяць гатовыя. «Трэба падпільнаваць, хто гэта ўночы мне чаравікі шые», — падумаў шавец. Схаваўся ён за печ і чакае. I вось апоўначы з’явіліся маленькія чалавечкі,
селі за шавецкі столік і пачалі шыць чаравікі. Аяк скончылі, адразу зніклі.
Шмат цікавага расказала бабулька ў гэты вечар пра маленькіх казачных чалавечкаў. Зося і Толік гатовы былі слухаць пра іх да самай раніцы. Асабліва зацікавіла дзяцей, што чалавечкі гэтыя памагаюць тады, калі іх ніхто не бачыць.
— Бабулька, а ты б хацела мець такіх памочнікаў? — запытаў Толік.
— Вядома, унучак, хацела б, — сказала бабуля і зноў узялася за сваё шытво.
— Шкада, што яны жывуць толькі ў казках, можа, яны б за мяне літару «я» напісалі, a то яна ў мяне ніяк не выходзіць, — уздыхнуў Толік.
— Ну, а цяпер спаць, — сказала бабуля. — Бач, як позна мы з гэтай казкай заседзеліся.
Лежачы ў ложку, Зося пазірала праз акно на далёкія ясныя зоркі і думала пра маленькіх казачных чалавечкаў. «А што, калі я і Толік...»
Зося ўсміхнулася, прыўзнялася на ложку і ціхенька паклікала брата:
— Толік, а Толік, ты яшчэ не спіш?
He.
— Ведаеш, што я надумала?
Што?
— Давай гуляць у маленькіх казачных чалавечкаў.
— Як гэта гуляць? — падхапіўся на сваім ложку Толік.
— Хадзі да мяне, пагаворым. Толькі ціха, каб бабуля не чула.
Праз хвіліну Толік ужо сядзеў побач з сястрой...
Раніцаю ўстала бабуля, сабралася ісці па дровы, а яны ўжо ляжаць каля печы. Хацела яна па ваду да студні пайсці — ажно вада сама ў хату прыйшла: стаіць вядро на лаве паўнюткае. Выйшла бабуля на ганак і вачам не верыць: нехта на сцежках снег паразмятаў ды пясочкам
іх пасыпаў, каб не коўзка было хадзіць. Пайшла яна пасля снедання па малако да суседкі, а пакуль хадзіла, нехта са стала прыбраў і падлогу падмёў.
Дзівіцца бабуля, галавой ківае, усміхаецца, а Зося з Толікам за ёю цішком назіраюць ды хітра падміргваюць адно аднаму.
I бабуля рада, што ў яе з’явіліся маленькія казачныя чалавечкі. Ей адразу стала лягчэй з гаспадаркай. Акалі вярнуліся дадому бацька з маці, бабуля ім пра ўсё расказала.
— Чым жа мы аддзякуем тым чалавечкам за іхнюю работу? — пытае мама, а сама на Зосю і Толіка пазірае.
— Пачакайце, пачакайце! Есць у мяне два апельсіны. Хацеў я дзецям аддаць, але цяпер перадумаў — падару іх маленькім чалавечкам, — сказаў тата і дастаў з сеткі два вялізныя залацістыя апельсіны.
— Татачка, дык гэта ж... — падскочыў да таты Толік, але Зося тузанула яго за руку, і ён адразу змоўк.