• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крынічка Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

    Крынічка

    Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 432с.
    Мінск 2012
    83.28 МБ
    Дзед і баба толькі таго і чакалі.
    — Няхай пераначуе ў нас, — узяліся яны ўгаворваць тату і маму. — Калі што якое — заўтра прыедзеце і забераце.
    Тата і мама паслухаліся.
    Hi на крок не адыходзілі ад унучкі дзед і баба. I накармілі яе, і напаілі, і спаць палажылі.
    Прачнулася раніцай Насцечка і доўга не магла зразумець, дзе гэта яна. Калі ж нарэшце зразумела, здагадалася, саскочыла з ложка, патэпала босымі ножкамі туды, дзе была кухня. Адчыніла дзверы — і ўбачыла бабу і дзеда. Баба, нагнуўшыся над дзіўнай драўлянай пасудзінай, нешта секла, а дзед... Што ж гэта такое рабіў дзед? Сядзеў на табурэціку і біў малатком па нечым бляшаным— дзінь-дзінь-дзінь!..
    — Дзед, што ты робіш? — спытала Насцечка.
    — Касу кляпаю, — заўсміхаўся ў свае пышныя пшанічныя вусы дзед.
    — А навошта табе каса?
    — Касою я накашу карове сена. Карова з’есць яго і дасць нам малака. Аз малака, як ты ведаеш, і смятана, і тварог, і масла.
    — А ты, баба, што робіш? — падышла бліжэй да бабы Насцечка.
    — Я сяку бульбу, — лагодна адказала баба. — Усыплю сюды мукі, развяду цёпленькаю вадою ды свіней
    накармлю. Вырастуць свінні — і мяса, і сала, і каўбасы будуць.
    Пастаяла Насцечка, паглядзела на дзеда і бабу і кажа:
    — Дзед сена будзе касіць, баба свіней карміць. А мне што рабіць?
    — О! Абы ахвота была, а работы ў нас на ўсіх хопіць.
    Кінула баба сячы бульбу, узяла місачку, насыпала ў яе залацістых зярнят.
    — Я вось пайду свіней карміць, а ты, — падала яна місачку з зярнятамі Насцечцы, — курэй накорміш. Куры наядуцца зярнят і яечачка табе свежае знясуць...
    Прыехалі з горада тата і мама, бачаць: стаіць іхняя Насцечка сярод двара, сыпле курам ячмень, а тыя дзяўбуць яго ды ціхенька— ко-ко-ко! — перамаўляюцца, няйначай, радуюцца, што памочніца ў дзеда і бабы з’явілася, хваляць яе.
    Глядзелі на Насцечку тата і мама, любаваліся, вачэй не маглі адвесці. Малая, а якая малайчына! Цяпер яны пэўна ведалі: будзе з яе клапатлівая гаспадыня працаўніца.
    У ЗІМОВЫМ ЛЕСЕ
    Нечакана нападаў, лёг снег. I тата з мамаю, спахапіўшыся, што нарыхтавалі малавата на зіму дроў, пачалі збірацца ў лес.
    — I мяне вазьміце, — папрасіўся ў іх сынок Петрык.
    — А не замерзнеш? — спытаў у Петрыка тата.
    Не-е!
    Апранулі Петрыка цяплей і ўзялі з сабою.
    Выехалі з вёскі. Петрык ад здзіўлення аж рот разявіў, вачам сваім не паверыў: такая прыгажосць! Быццам чысценькаю белаю ватаю ўсё навокал абкладзена — дарога, дрэвы, кусты. Аў лесе, у лесе што! Елачкі, сасонкі, здаецца, аж папрыгіналіся ад цяжару. Дьт і дубы, клёны, ясені зусім інакш выглядаюць, чым улетку: бароды сівога моху на камлях быццам яшчэ больш пасівелі, пагусцелі, а голле паўкрывала пухнатая шэрань. I далёка-далёка ўсё відаць, нават сляды звяроў.
    Тата з мамай, узяўшы пілу і сякеру, ужо завіхаліся каля паваленай — ці не бурай! — старадрэвіны, а Петрык усё ніяк не мог адвесці вачэй, любаваўся і любаваўся зімовым лесам.
    — Тук-тук-тук! — пачулася раптам аднекуль зверху.
    I Петрык насцярожыўся, спытаў таямніча:
    — Хто гэта там стукае?
    — Дзяцел, — адказаў тата.
    — Што ён робіць?
    — А ты схадзі ды паглядзі!
    Пайшоў Петрык пад тое дрэва, адкуль стук чуўся. I доўга глядзеў, хочучы даўмецца, што робіць высока на дрэве чырвонагаловы прыгажун дзяцел. Аж пакуль холадна не стала, не замёрз. Толькі тады спахапіўся Петрык, да таты, мамы пабег.
    — Мне холадна, — прызнаўся ён.
    — Холадна? — ані не здзівіўся тата. — А ты пагрэйся.
    — Як пагрэцца?
    — А вось на табе ручку пілы ды дровы пілуй. Ая тым часам сучча буду абсякаць. Глядзіш — і сагрэешся, дый мы з маці хутчэй управімся, дадому паедзем.
    Узяў Петрык ручку пілы, пачаў пілаваць разам з мамай дровы: ён да сябе пілу цягне, а мама — да сябе. I не заўважыў, як сагрэўся. Нават рукавіцы з рук зняў, кажушок расшпіліў.
    — Ну, сагрэўся? — спытаў у Петрыка тата.
    — Сагрэўся, — весела адказаў Петрык і засмяяўся.
    — Чаго гэта раптам? — паглядзела на Петрыка мама.
    — Дзятла ўспомніў.
    — Што, здагадаўся, чаму ён так упарта дзюбаю тукае? — падміргнуў тата.
    — Ага. Таксама, мусіць, грэецца.
    — Грэецца, а заадно і дрэва лечыць, — дадаў тата.
    Канстанцыя Буйло
    ГРАДКА
    Градка ў Ганулі.
    Там расце цыбуля, Кожная ў кароне Пёрышкаў зялёных.
    А на схілах градкі Светлая салатка Туліцца к зямліцы, Каб не прастудзіцца.
    Рэпкі шмат салодкай 3 хвосцікам кароткім, Ды яна малая, Толькі падрастае.
    Ёсць там і маркоўкі, Маку ёсць галоўкі. На зыбучых ножках Там стаіць гарошак.
    Дд гарошку блізка Белая радыска — Дасць сягоння Ганя Тату на сняданне.
    Выпалата градка I штодзень паліта, Ураджай на градцы Будзе знакаміты, Бо яе шторанку Даглядае Ганка.
    Язэп Пушча
    ЗОСЬКА I АНТОСІК
    Вышывае шоўкам Зоська Браціку свайму Антоську На сарочцы каласкі I між імі — васількі.
    Каласкі жаўцеюць, спеюць, Васількі ўсё больш сінеюць. Як жывыя, каласкі, I смяюцца васількі.
    Хвалі ходзяць, як на ніве, I блакіт плыве над імі. Пад блакітам — каласкі I між імі — васількі.
    I праменьчык зіхатлівы, Як струменьчык мігатлівы, Поіць сонцам каласкі, I смяюцца васількі.
    I Антоську ў той сарочцы
    He пазнаюць, пэўна, хлопцы: На сарочцы каласкі I між імі — васількі.
    Даір Слаўковіч
    ЯК АЛЁНКА ХАТУ ПРЫБІРАЛА
    Сястра сказала Алёнцы:
    — Ты пагуляй з кубікамі. Яхутка вярнуся.
    Кубікаў у Алёнкі шмат. Іх купілі ёй нядаўна, у дзень нараджэння, калі Алёнцы споўнілася пяць год. На кож-
    9 3ак. 1979
    «А ТЫ ХОЦЬ ДРЭВА ПАСАДЗІЎ?»258 ным баку кубікаў кавалачкі малюнкаў. Складзеш кубікі правільна — атрымаюцца малюнкі з розных казак.
    Алёнка хутка склала ўсе малюнкі, і кубікі ёй надакучылі. Чым бы заняцца?
    Лепш за ўсё — прыбраць кватэру. Дзяўчынка ўзяла венік і пачала падмятаць падлогу. Яна чыстая, вымытая і мяцецца добра. У ніжняй шуфлядцы шафы мама заўсёды складвае адпрасаваныя насоўкі. Алёнка высунула шуфлядку, дастала насоўкі і пазасцілала імі, як сурвэткамі, крэслы, зэдлікі, канапу. Пасля адышла, нахіліла галоўку і паглядзела — так, як рабіла мама, — ці хораша?
    Чагосьці не хапала на стале. Узяла Алёнка сястрын альбом з засушанымі раслінамі і выцягнула адтуль некалькі сухіх леташніх кветачак. Іх яна паставіла ў шклянку з вадой.
    Ля стала стаіць фікус. Алёнка паглядзела на яго і сказала:
    — He сумуй, зараз я і цябе ўпрыгожу!
    На галінкі фікуса дзяўчынка прычапіла снегіроў, тыгра, пінгвінаў і нават качку. А пад фікусам, у скрынцы, пасадзіла доктара Айбаліта.
    Больш рабіць не было чаго. Алёнка стала на дыбачкі і пачала пазіраць праз акно на двор. Там нешта пгукалі ў траве куры. На плоце сушыліся збанкі. Алёнка падумала, падумала, а потым узяла пусты збан, надзела яго на чапялу і паставіла ля шафы. Побач прытуліліся вілкі, качарга. Іх дзяўчынка ўпрыгожыла конаўкай, шклянкай, пустым чыгунчыкам.
    А пасля.. Пасля прыйвілі з работы мама і тата.
    Мама зазірнула ў пакой — рукамі пляснула:
    — А людцы мае, што тут робіцца?!
    Тата глянуў на Алёнку і сказаў маме:
    — Пачакай, можа, мы пераблыталі нумар дома і трапілі не ў сваю кватэру?
    — У сваю, — прамовіла Алёнка, — толькі я трошкі яе прыбрала.
    Васіль Хомчанка
    НАША ЛАВАЧКА
    Мы з Толікам на двары паставілі лавачку. Добрую, са спінкаю. Як толькі зрабілі, паселі і сядзім. Добра сядзець у цяньку пад ліпаю. Колькі хочаш сядзі, каго хочаш запрашай пасядзець — лавачка наша.
    Вось так мы сядзім адны дзесяць хвілін, дваццаць.
    3 дому выйшаў наш сусед дзед Андрэй. Убачыў лавачку, здзівіўся: нічога не было, а цяпер лавачка стаіць.
    Мы пасунуліся.
    — Калі ласка, — сказалі дзеду Андрэю. — Гэту лавачку мы зрабілі.
    Цяпер сядзім утрох. Дзед хваліць лавачку і нас малайцамі заве. Добра, кажа, у цяньку пасядзець.
    3 трэцяга пад’езда выйшаў яшчэ адзін дзед.
    — Хадзі, Іван, пасядзі, — паклікаў дзед Андрэй.
    Падышоў дзед Іван і спытаўся:
    — Гэта ты, Андрэй, зрабіў лавачку?
    — He, мы з Толікам, — пахваліўся я, — наша лавачка.
    Я ўстаў і даў месца дзеду Івану. Потым Толік саступіў месца бабулі, якая падышла да нас.
    Мы стаім, а два дзяды і бабуля сядзяць на нашай лавачцы.
    — Няхай пасядзяць, — сказалі мы. — Паспеем насядзецца.
    Пагулялі ў двары, пабегалі па вуліцы, вярнуліся, a на лавачцы сядзяць тры бабулі. Схадзілі ў кіно, паабедалі, выйшлі на двор — зноў лаўка занятая. Нейкія дзядзька і цётка з дзіцем селі. Так у той дзень мы і не дачакаліся, калі можна будзе пасядзець на сваёй лавачцы. I на другі, і на трэці дзень тое ж самае — сядзяць людзі на ёй, а нас убачаць — хваляць:
    — Малайцы, хлопцы. Такую добрую лавачку зрабілі.
    Кожнаму хочацца пасядзець на лавачцы, а яна ж толькі на тры чалавекі.
    I рашылі мы зрабіць яшчэ адну лавачку, вялікую, каб усім хапіла месца...
    — Цюк! Цюк! — стукае наша сякера.
    Памагайце, малыя, мы робім другую лавачку, болыпую, са спінкаю. Ідля старых, і для малых.
    Васіль Вітка
    ЗАЙЧЫК-ВАДАЛАЗ
    Наш калодзеж пры самай вуліцы. I хоць ён завецца Ціхонаў калодзеж, ваду з яго бяруць усе, хто хоча.
    Вада ў ім заўсёды светлая і чыстая.
    Калодзеж капалі мы — я і мой тата. Але як толькі пачалі, бачым — ідуць і суседзі з рыдлёўкамі.
    — Прыйшлі памагчы табе, Ціхон, — сказалі яны майму тату.
    Тата абрадаваўся, бо гуртам выкапаеш за два-тры дні, а ўдвух мы і за месяц не справіліся б.
    I работа ў нас закіпела. Калі пасля абеду я заглянуў у калодзеж, дык аж спалохаўся: такая была глыбіня.
    Тата сказаў:
    — Стась, адыдзіся. Лепш збірай вунь каменьчыкі, што мы выкідаем наверх з глінаю.
    Я стаў ля халоднай жоўтай гары і навыбіраў цэлую копку мокрых і гладкіх галышыкаў. А потым перанасіў усе да аднаго ў агародчык і абклаў імі градкі.
    Назаўтра мы спускалі трубы, ставячы іх адна на адну. Калодзеж у нас цэментаваны. Тата сказаў мне:
    — Зірні, Стасік, як далёка вада. Я зірнуў і не ўбачыў дна.
    — Як мы яе дастанем, тата? — спытаў я.
    — Яна сама прыйдзе.
    Я крыкнуў у калодзеж:
    — Вада!
    3 самага дна адгукнулася: А-а!
    Тады я зусім паціху сказаў: — Стась.
    Глыбіня абазвалася:
    Ась!
    Тую ваду, што насачылася за ноч, мы з татам вычарпалі. Яна была каламутная, з глеем і пяском.
    Гэтак мы выскрабалі дно, пакуль не паказаўся чыс ты жвір.
    Цяпер наша вада самая смачная. Бывае, і не хочаш, а пачнеш піць — не адарвацца.
    He дзіва, што каля хаты спыняюцца і падарожныя і праезджыя. Ніхто не абміне калодзежа.
    Людзі п’юць, выціраюць рукою пот і гавораць: