Крынічка Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

Крынічка

Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 432с.
Мінск 2012
83.28 МБ
— Што ты гаворыш, сынок? — нібы не зразумеўшы, спытаў тата.
— Гэта ён хацеў запытаць, як жа вы дасце маленькім чалавечкам апельсіны, калі не ведаеце, дзе іх шукаць? — заспяшалася на дапамогу брату Зося.
— А мы іх і шукаць не будзем. Пакладзём гэтыя апельсіны на талерку ды пакінем вось тут на стале. Прыбягуць маленькія чалавечкі і адразу здагадаюцца, што гэта ім за работу пачастунак, — усміхнулася бабуля.
Смачныя былі апельсіны, духмяныя, сакавітыя. З’елі іх Зося з Толікам, а лушпінкі на талерку паклалі і на стол паставілі. Хай думае бабуля, што яе маленькія памочнікі апельсінамі частаваліся.
— Заўтра мы зноў будзем у казачных чалавечкаў гуляць, праўда? — кладучыся ўвечары спаць, спытаў Толік.
— Вядома, будзем, — адказала Зося. — Я і Наташу, і Іру, і Надзейку навучу ў казачных чалавечкаў гуляць.
— А я хлопцаў навучу, — падхапіў Толік.
Пятрусь Броўка
А ТЫ ХОЦЬ ДРЭВА ПАСАДЗІЎ?..
Дзе дваццаць год таму назад Аяжаў дзірван акамянелы — Расцвіў прыгожы, буйны сад, Паплыў удаль, як ветразь белы
Нямала тут вясновых дзён Папрацавалі слаўна людзі, Каб кожнай яблыняю ён Усхваляваў нам сёння грудзі.
Ен так святло сваё разліў, Глядзіш, нацешыцца няможна... ...А ты хоць дрэва пасадзіў? — Няхай сябе спытае кожны.
Канстанцыя Буйло
ПА СУНІЦЫ
Мы з сястрыцаю Алесяй Пойдзем сёння па суніцы. Ёсць прасека ў цёмным лесе, За прасекаю — крыніца. Ад крыніцы той дадому Ручаёк збягае чысты, Звон птушыны, звон вясёлы Льецца ў ранак прамяністы. А наўкола пні сівыя, А ля іх цвітуць рамонкі,
Нам ківаюць, як жывыя, Іх бялюткія галоўкі.
Зрэнкам жоўценькім, яскравым
Падміргнулі нам, здзіўлёным:
Разгарніце толькі травы, Колькі ж тут суніц чырвоных!
Ужо поўныя збаночкі,
Пах струменіцца духмяны, А зычлівых кветак вочкі He пускаюць нас з паляны.
Мікола Гамолка
ВАСІЛЁВА БЯРОЗКА
Васілёк рэдка бывае без якога-небудзь занятку. Усё нешта майструе, выдумляе. To плешча малатком іржавую жалязяку, то выстругвае палачку, то лепіць штонебудзь з гліны...
Бярэцца за ўсё ён горача, заўзята. Ды вось бяда — ніколі не даводзіць справы да канца. Раптам у яго прападае ахвота, махне на ўсё рукою і шукае новага занятку.
Васількоў тата даўно заўважыў гэта і пачаў трывожыцца за сына: «Калі не пераменіцца хлапчук, цяжка будзе вучыцца ў школе. Там жа трэба старацца».
Куды сёння Васілёк пабег з двара — невядома. Трэба абедаць, а яго няма. Чым і дзе займаецца ён?
Тата выйшаў на вуліцу. Адсюль добра відаць дарога з дубамі па баках, шырокая лугавіна, пажоўклы бярозавы лясок.
Прыгледзеўся, бачыць, хлопчык хуценька збягае па крутой сцяжынцы ў яр. На яго плячах гойдаецца маленькая бярозка. Што задумаў Васілёк? Пасадзіць дрэўца? Вось маладзец які!
Васілёк хутка перабег лугавіну і выйшаў на вуліцу.
Тата прыветліва ўсміхнуўся:
— Бярозку прынёс?
Васілёк узмахнуў чубам і зняў з плячэй дрэўца.
— Пасадзіць хачу.
— Добра, давай пасадзім. Адзе?
— Вось тут, пад акном, — паказаў хлопчык.
— Можна і тут, — адказаў тата. — Толькі зробім гэта пасля абеду. Збегаеш, набярэш яшчэ каля возера чорнай зямлі. Ведаеш дзе?
— Ведаю. Мы з мамай хадзілі туды капаць на расаднік.
Яны зайшлі ў двор. Васілёк беражліва паклаў бярозку за хатай у цяньку.
Пасля абеду ён адшукаў у сенцах кошык і пабег па чарназём. I толькі выйшаў на прыгуменне — бачыць, гуляюць хлопцы на выгане ў мяч. Ці ж можна ўтрымацца ад такой спакусы! Васілёк ударыў нагою мяч адзін раз, другі — і хутка забыўся пра ўсё на свеце. Толькі пад самы вечар прыбег ён дадому без кошыка.
— А дзе ж твая зямля для пасадкі? — запытаўся тата. — Забыўся?
— Забыўся.
— Бяжы хутчэй, a то карані ў бярозкі пасохнуць.
Васілёк падняў бярозку, потым ціха і абыякава сказаў:
— Я не буду гэтую садзіць. Заўтра другую прынясу.
— Што?— здзівіўся бацька. — He будзеш? Як жа так? Расла бярозка, расла, а ты — выкінеш? Яна жыць хоча...
Васілёк спахмурнеў. Тата заўважыў, што ў яго цяпер не было ніякай цікавасці да дрэўца.
— А можа, заўтра? — стаяў на сваім хлопчык. Яму не хацелася вяртацца да возера. Там нікога цяпер не было.
— Ніякіх заўтра. Бярозка загіне. Трэба хутчэй яе пасадзіць у зямлю ды паліць вадою.
Хлопчык неахвотна пайшоў. ПІто зробіш — тата такі настойлівы...
Хутка Васілёк вярнуўся і прынёс поўны кошык чор най зямлі. Пасля ўзяў рыдлёўку і выкапаў каля хаты ямку. Тата ўважліва назіраў за працай Васілька. Калі бярозка была пасаджана, бацька задаволена сказаў:
— Ну, вось, цяпер ты малайчына! Помні, сынок, кожную справу трэба даводзіць да канца.
Мінула зіма. Вясной Васілёва бярозка моцна ўчапілася каранямі за зямлю і весела зашумела зялёным лісцем.
Авяр’ян Дзеружынскі
МАЙСТАР
Стукаў-грукаў Малышок, Ды не слухаў Малаток.
Цвік хацеў Малыш забіць — Трах па пальцы: — Ой, баліць!
Кінуў ён Малаток Ды ўзяў марлі Шматок, Пальчык свой Абвязаў, Працаваць Зноў пачаў.
Стукаў-грукаў Малышок, Зараз слухаў Малаток.
Цвік хлапчук загнаў. ...Так вось майстрам I стаў.
ЖУРАВТНКА
Журавінка ягадзінка,
Вузенькі лісточак, У маленькай журавінкі — Кветка, як званочак.
Ружавее журавінка, Сонцам наліваецца, Чырванее, палымнее, Соку набіраецца.
Вельмі любіць
Журавель
Ягадкі кіслінкі.
Ну а мы з табой
Кісель
Зварым
з журавінкі.
Лідзія Арабей
МІКІТКАЎ СОН
На вуліцы было надта горача. Мікітка скінуў і кашулю, і майку, і нават штонікі, застаўся ў адных трусіках і сандалях, але ўсё роўна не было рады ад гарачыні. Сонца пякло, апальваючы скуру, награваючы сцены дамоў, б’ючы ў шыбы і адсвечваючы ад іх новымі гарачымі промнямі. Было так млосна, што не хацелася гуляць ні ў якія гульні, і хлопчыкі ў двары сядзелі, як асалавелыя.
I раптам Косцік, які заўсёды быў здатны на выдумкі, зірнуў на ўсіх павесялела і крыкнуў:
— Давайце аблівацца вадою!
3 хлопчыкаў уміг зляцела млявасць, усе ажылі, ускочылі з лаўкі і пабеглі дахаты, па бутэлькі.
Бутэлькі гэтыя былі не шкляныя, а такія, што іх можна было сціскаць рукамі, як гумавыя. У іх налівалі ваду, у корках рабілі дзірачку — і бутэлька-палівачка гатова. Дзеці не раз забаўляліся такім абліваннем, і цяпер, у гарачыню, хіба можна было прыдумаць забаву весялейшую!
Скора хлопчыкі бегалі па двары з тымі бутэлькамі і аблівалі адзін аднаго. Халодная вада струменем біла ў разгарачанае цела і паўзла, казычучы бок, спіну, да самых трусікаў. Часам струмень трапляў у лоб, і тады вада цякла па носе і па барадзе. Струмень трапляў то спераду, то ззаду, то з бакоў. I скора хлопчыкі былі мокрыя з ног да галавы.
Больш не было горача, халодная вада асвяжала, і хлопчыкі абліваліся б, мусіць, да вечара, каб кожнага з дому не паклікалі абедаць.
Прыбег дадому і Мікітка. Бабка аж рукамі пляснула, убачыўшы такога мокрага ўнука, пачала яго выціраць, а потым пакарміла і загадала:
— Спаць! Пасля абеду — ціхі час!
Прывык Мікітка бабку слухацца. Спаць дык спаць. Лёг у свой ложак і ўміг заснуў.
I прыснілася яму, што бегаюць яны з хлопчыкамі па двары і вадою з бутэлек абліваюцца. I так ім весела, так хораша! I раптам — галасок, тоненькі, кволы. He то скарга, не то песенька. Прыслухаўся Мікітка — і праўда голас, песенька:
He магу я з дзеткамі забаўляцца
I вадой з бутэлечкі аблівацца. Прырасла я ножкаю да зямлі, Хоць бы ты, Мікітка, мяне паліў...
Азірнуўся Мікітка ў сне і бачыць — кветачка, што расла ў іх агародчыку пад акном, апусціла галоўку, абвяла лісточкамі, сагнулася сцяблінкаю ледзь не да зямлі і плача, але плача без слёз. На слёзы вада патрэбна, a кветачка ні кроплі вады не мае, усю высушыла пякучае сонца.
I цікава ў сне Мікітку — няўжо кветачка ўмее спяваць, гаварыць? Хіба яна жывая?
А калі прачнуўся, адразу ў двор і пад акно, туды, дзе і праўда расла кветачка. Глядзіць — ну і дзіва! Зусім як у сне — абвяла кветачка, галоўку апусціла, лісточкі вісяць, толькі нічога не гаворыць кветачка, не спявае сваёй песенькі, маўчыць. АМікітка ж помніць тую песеньку слова ў слова:
He магу я з дзеткамі забаўляцца I вадой з бутэлечкі аблівацца. Прырасла я ножкаю да зямлі, Хоць бы ты, Мікітка, мяне паліў...
Пабег Мікітка дадому, набраў поўную бутэльку вады і назад у двор. Нахіліўся да кветачкі і пачаў струменьчыкам ліць ваду пад яе ножку.
Кветачка прагна піла. Мікітка ліў, ліў, а яна ўсё ніяк не магла здаволіцца. Хутка бутэлька была пустая, і Мікітка пабег дадому, каб набраць яшчэ вады.
Калі з поўнаю бутэлькаю вярнуўся ён назад, то ўбачыў цуд. Сцяблінка выпрасталася, лісточкі падняліся ўгору, а вясёленькая кветка глядзела на Мікітку і ўсміхалася. Так, так, усміхалася!
А тут мама з работы ідзе, прысела каля Мікіткі паглядзець — на што ён дзівіцца. Мікітка ў яе і пытаецца:
— Мама, а хіба кветачка жывая?
— Канечне, жывая, — адказала мама.
Андрэй Александровіч
ХЛОПЧЫК I ПЕВЕНЬ
Сам сабе катлетку смажыў I запэцкаўся у сажу.
Каб ніхто не стаў сварыцца,
Ён рашыў пайсці памыцца I з вядзерцам за вадой У другі пабег пакой.
Ку-ку-рэ-ку! Ку-ку-рэ-ку! Вось і певень тут аднекуль. Крадучыся, неўзаметку Падляцеў, хапіў катлетку. Дзюбаў, дзюбаў — аслабеў, Толькі збрудзіў, а не з’еў.
Хлопчык чысценькі ўваходзіць
I глядзіць: нашкодзіў злодзей. Закрычаў, заплакаў нават... Напужаўшыся расправы, Певень крыллі распасцёр, Праз акно уцёк на двор...
Маці выслухала сына I сказала: — Малайчына!
Сам кухарыў, сам памыўся, Сам і з пеўнем разлічыўся. Годзе плакаць, вытры твар, Мой маленькі гаспадар.
Анатоль Дзяркач
ПРАЦАВІТАЯ ДЗЯЎЧЫНКА
ПРАЦАВІТУЮ ДЗЯЎЧЫНКУ Добра знае цэлы свет.
Хто ж не ведае Мальвінку — Паглядзіце на партрэт!
Толькі сонца гляне ў вочкі, Ўжо Мальвінка наша ўстала, Замяла усе куточкі
I пасцель сваю прыбрала.
У дзяўчынкі працы многа: Брат варушыцца ў калысцы: Трэба ж выкупаць малога У вялізнай гэтай місцы.
Але з плаксаю няўдача: Мыла капнула ў вочка, Ён і зморшчыўся і плача — Льюцца слёзы ручаёчкам.
Дзве хвіліны прамінулі —
I слязінак ні астатку: Хлопчык ў новенькай кашулі П’е з сястрычкаю гарбатку.
Пасля брат гуляе ў цацы — У яго усё гулянкі.
А Мальвінка зноў ля працы — Мые сподачкі і шклянкі.
Вось яна ужо ў садочку I таксама не гуляе:
Куст за кустам па кусточку Свае кветкі палівае.
За работаю работа!
I Мальвінка па пясочку, Быццам конік, каля плоту Возіць хлопчыка ў вазочку.
ІІавазіла поўчасінкі — На чарзе другая справа: Ручкі нашае Мальвінкі Абіраюць бульбу жвава.