• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крынічка Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

    Крынічка

    Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 432с.
    Мінск 2012
    83.28 МБ
    Hi хвілінкі адпачынку: На патэльні сальца хлюпча.
    I дзяўчынка безупынку Усё тупча, тупча, тупча.
    Вось і снеданне паспела: Ды і добрае ж якое!
    Гаспадынька з братам села, Смачна снедаюць абое.
    А паснедаўшы, Мальвінка У начоўках хусткі мые.
    Ой, ты, любая дзяўчынка, Ой, вы, ручкі залатыя!
    3 неба сонейка прыгрэла
    I бялізначка сухая! Гаспадынька паглядзела
    I хутчэй яе здымае.
    Пасушыла, паздымала, На качалачку скруціла.
    На стале павалкавала
    I ў парадачак злажыла.
    Ўсюды дзеўчынцы работа. А Мальвіна гэта знае.
    I глядзі, з якой ахвотай Свой каптанік зашывае.
    А цяпер малюе кветкі, Птушак, коніка, хацінку. Вось якую знаў я, дзеткі, ПРАЦАВІТУЮ ДЗЯЎЧЫНКУ.
    Іван Муравейка
    МАЯ БУСАІНАЯ СЯМ’Я
    Некалькі гадоў назад мой тата прымацаваў на вільчыку хлява старое кола з калёсаў. Яго заўважылі буслы — ён і яна — і абсталявалі на ім сваё жытло.
    Гэтых паважаных, грацыёзных птушак ой як я люблю. Буслы мяне таксама любяць, зусім не баяцца — часам з хлява злятаюць на двор. Я гляджу на іх, а яны глядзяць на мяне, і нам усім так добра і прыемна.
    Сёлета мая бусліная сям’я павялічылася ў тры разы — вывелася ажно чатыры птушаняці. Бусел-тата і бусліха-мама не маюць ніводнай хвілінкі для адпачынку: трэба даглядаць дзяцей.
    Гляджу я на іх і не магу наглядзецца: якая дружная сямейка! Мама з татам стараюцца не абдзяліць ніводнага бусляняці: аднаму ў разяўлены рот паклалі жабяня, другому — рыбку, трэцяму — слімака, чацвёртаму — нейкую раслінку. I зноў паляцелі на луг, на балота ці да рэчкі.
    — Трэба дапамагчы ім, — сказаў сам сабе я.
    Узяў вуду, бітончык і пайшоў на рэчку: злавіў добры дзесятак печкуроў і плотачак. Злавіць-то злавіў, але як перадаць іх птушанятам? Пералажыў рыбу ў каструлю і паставіў недалёка ад хлява: а вось убачаць.
    He ўбачылі. I я зрабіў так. Калі бусел з бусліхай паляцелі на пошукі ежы, залез на страху і ўладкаваў каструлю ля гнязда. Хацеў сам пачаставаць буслянят, але перадумаў: не возьмуць з маіх рук. Злез і пачаў чакаць. Першай прыляцела бусліха-мама: яна накарміла дваіх. За ёй неўзабаве прыляцеў бусел-тата: і ён накарміў дваіх. На каструлю — ніякай увагі. Язахваляваўся: няўжо маё старанне дарэмнае? He, бусліха зірнула ў каструлю і апусціла ў яе сваю доўгую дзюбу. Узяла рыбінку. Адразу ж адно бусляня разявіла рот. Потым другое, трэцяе, чацвёртае. Я аж падскочыў ад радасці. I бусліха з буслам узрадаваліся, бо весела заклекаталі. Абусляняты задаволена ківалі сваімі дзюбамі, бо яшчэ не ўмелі клекатаць.
    Данута Бічэль
    САМАЛЁТ
    Я канструктар-авіятар. Самалёт складаю з татам.
    Наш маленькі самалёт Прызямліўся раз на лёд. Коўзаецца на лядку, Як цяля на павадку.
    Галіна Каржанеўская
    ПАМОЧНІЦА
    Ледзьве мама у кватэру — Да яе спяшае Вера I дакладвае ёй з ходу Пра вялікую работу.
    — Я вячэру згатавала! (У муцэ чамусьці зала.)
    — Стол я выцерла!
    (Але
    Пісягі на тым стале.)
    — Я мяла, як ты вучыла!
    (У куце мятлу забыла.)
    — Я памыла сарафан!
    (У ванне мора-акіян.)
    — Вось якая я чысцюля!
    ... Разгубілася матуля.
    Думу думае: як быць?
    Ці хваліць, ці не хваліць?
    Пятро Рунец
    ЛЁНЕВА ТАПОЛЬКА
    Цёплым веснавым надвячоркам Лёня з мамай ішлі з дзіцячага сада дахаты. Каля тратуара раслі маладыя тонкія таполі. Пажылы дзядзька ў сіняй спяцоўцы вялізнымі нажніцамі абразаў верхавіны галінак. Лёня спыніўся і трывожна спытаў:
    — Дзядзя, нашто вы іх так калечыце?..
    — Каб дрэвы раслі не ўгару, а ў бакі. Так прыгажэй, — адказаў той.
    Лёня са смуткам пазіраў на галінкі, што ляжалі на тратуары. Потым падняў адну, досыць доўгую і роўную, і ціха сказаў:
    — Мама, я вазьму яе дамоў.
    — Што ты будзеш з ёю рабіць?
    — Пасаджу ў бутэльку... На ёй вырастуць лісцікі.
    — Хто табе гаварыў?
    — Святлана Сямёнаўна.
    — Вазьмі.
    Дома маці дала Лёню бутэльку з-пад кефіру. Ён наліў у яе вады, усунуў галінку і паставіў на акно, на сонца. Потым падумаў і сказаў:
    — Мама, я ўсыплю ў бутэльку крышку цукру.
    — Навошта?
    — Калі табе даць пусты чай, ты будзеш яго піць? He, таму што ён нясмачны. Так і галінцы. Піць голую ваду нікому не хочацца. Так казала выхавальніца.
    — Ну што ж, усып, — усміхнулася маці.
    Хлопчык дастаў крышку цукру і ўсыпаў у бутэльку. Стаіць галінка на акне. Грэецца на сонейку. П’е салодкую ваду. Набухаюць яе пупышкі. Павольна, непрыкметна для вока. Пільнуе яе Лёня, хоча паглядзець, як яны будуць распускацца.
    Пільнаваў-пільнаваў Лёня і не ўпільнаваў. Аднойчы раніцай падышоў да галінкі і радасна здзівіўся. Самыя верхнія пупышкі лопнулі, і з іх паказаліся вострыя зялёныя лісцікі.
    — Мама, распусціліся! — закрычаў ён, любуючыся чыстай яркай зелянінай.
    А яшчэ праз некалькі дзён на канцы галінкі, што ў вадзе, паказаліся белыя тонкія нітачкі...
    — Мама, што гэта? — спытаў узрушаны Лёня.
    — Карэньчыкі.
    У дзіцячым садзе Лёня расказаў пра гэта дзіва Святлане Сямёнаўне. Тая выслухала яго і спытала:
    — А што ты будзеш рабіць са сваёй галінкай?
    — He ведаю, — прызнаўся Лёня.
    — Давай пасадзім на той вунь градцы, — паказала выхавальніца на свежаўскапаную клумбу.
    — Там жа кветкі будзем садзіць!
    — Ну і што? Месца хопіць і для кветак, і для тваёй галінкі.
    — Добра, — згадзіўся Лёня.
    Назаўтра Лёня прынёс галінку ў дзіцячы сад. Дзеці абступілі яго і пачалі дапытвацца, што ён будзе з ёю рабіць.
    — Пасадзім на двары, — адказала за яго Святлана Сямёнаўна і загадала збірацца. Дзеці апрануліся і гуртам выйшлі на двор. Выхавальніца падвяла іх да градкі і пачала прымервацца.
    — Пасадзім вось тут, — сказала яна і дала Лёню шуфлік. — На, капай.
    — I я хачу капаць! — папрасіў Лёнеў сябар Валодзя.
    I я!
    — Калі ўсім капаць, вялікая яма атрымаецца, — заўважыла Святлана Сямёнаўна. — А наша галінка малая. Дык я думаю так: Лёня нёс, няхай ён і ямку капае. Згодны?
    — Згодны! Добра! — загулі дзеці.
    Лёня капануў раз, другі — ямка і гатова.
    — А цяпер будзем садзіць, — сказала выхавальніца. — Лёня, падай бутэльку.
    Лёня падаў. Святлана Сямёнаўна выняла галінку, расправіла карэньчыкі, акуратна ўставіла ў ямку і засыпала зямлёй. Прытаптала і паліла вадой з бутэлькі — каб было чым напіцца. Дзеці з цікавасцю глядзелі на пасаджаную галінку.
    — Ці прымецца яна? — спытаўся нехта.
    — Прымецца, — упэўнена адказала Святлана Сямёнаўна і дадала: — Толькі яе трэба даглядаць. Паліваць, размякчаць зямлю, не кратаць рукамі...
    — Мы будзем глядзець, — паабяцалі дзеці...
    — Але не ўсе разам, — растлумачыла выхавальніца. — Па чарзе. Заўтра яе палье Валодзя, паслязаўтра — Зіна...
    Дзеці задаволены: усе яны будуць даглядаць таполевую галінку.
    Мінула некалькі дзён. Галінка прынялася, выпусціла новы лісцік. Першы яго заўважыў, вядома, Лёня. Калі ён сказаў пра гэта, усе дзеці пабеглі паглядзець. Прыйшла і Святлана Сямёнаўна. Зірнула — праўда, на самым версе зелянее новы лісцік.
    — Лёнева таполька будзе жыць, — радасна сказала яна.
    Пачулі гэта дзеці. Спадабалася ім. 3 таго часу так і завуць яе: Лёнева таполька.
    СЛАНЕЧНІК
    Ранняй вясной Паўлік прастудзіўся і доўга хварэў. Калі паправіўся, доктар параіў адвезці яго ў вёску. «Там, — сказаў ён, — хлопчык хутчэй сіл набярэцца». Бацька паслухаўся парады і адвёз Паўліка да бабулі.
    Вёска, у якой жыве бабуля, невялікая. Каля кожнай хаты — сад, грады. I бабуля з раніцы завіхалася ў агародзе, садзіла цыбулю, агуркі, моркву.
    Неяк Паўлік падышоў да бабулі і здзівіўся:
    — Ты садзіш чорныя семкі?
    — Ага, семкі, — адказала бабуля і падала некалькі зярнятак. — На, пасадзі сам. Вырастуць твае сланечнікі.
    Паўлік узяў лапатку, ускапаў пад акном градку і пасадзіў зярняткі. Кожны дзень паліваў, чакаў, калі яны ўзыдуць. I вось нарэшце з зямлі паказаліся тры тоненькія зялёныя сцяблінкі. Паўлік доўга глядзеў на іх, а затым спытаўся:
    — Бабуля, ці вырастуць яны, такія маленькія?
    — За лета вырастуць.
    — Вялікія?
    — Болыпыя за цябе.
    А дні ішлі. Цёплыя, сонечныя. Паўлік паліваў свае сланечнікі, і яны хутка раслі. Асабліва адзін — рос як на дражджах, на цэлую галаву абагнаў Паўліка. «Цікава, як выглядае ён зверху?» — падумаў хлопчык. Асцярожна нахіліў сцябло і ўбачыў радочкі жоўтых кветачак. Сонечныя промні раптам асвяцілі сланечнік, і ён успыхнуў, як сонца.
    Паўлік прыбег у хату з навіной:
    — Бабуля, глянь, сонейка ў акне!
    Бабуля падышла да акна, залюбавалася:
    — Праўда, сланечнік падобен на маленькае сонца.
    Паўлік не выцерпеў:
    — А дзе ж семкі?
    — Пачакай, кветачкі адцвітуць, асыплюцца і ты ўбачыш чорныя семкі.
    Аднак Паўлік не дачакаўся, калі паспеюць сланечнікі. Прыехаў бацька, каб забраць яго дадому трэба было ісці ў школу.
    — He бядуй, унучак, — сказала бабуля, — я прывязу табе семак.
    Прыехала яна недзе праз месяц. Дастала з сумкі невялікую торбачку, падала Паўліку. Той хуценька развязаў яе і аж заскакаў ад радасці:
    — Семкі! Ды якія вялікія!
    — I смачныя! — запэўніла бабуля. — Еш сам, пачастуй маму з татам, сяброў. Гэта— твае семкі.
    Рыгор Барадулін
    РАСКІДАЧ
    А да Ланы — Хоць ты плач! Часта ходзіць Раскідач. Нежаданы Гэты госць Раскідае ўсё Як ёсць.
    На падлозе Мішкі, Кніжкі, На падлозе Міскі, Лыжкі.
    Небарачка-качка Крача.
    Пад канапу Скача мячык.
    I злятае са стала Бедны певень Без крыла. Давядзецца Выгнаць з хаты Шкоднага Раскідача.
    Каб на радасць Мамы, таты Мчаўся ён наўцекача!
    АЙ! HE БУДУ! HE ХАЧУ!
    Ёсць у Ланы тры сястрычкі: Ай!
    He буду!
    He хачу!
    За сястрычкамі благімі Кожнай раніцы сачу.
    Будзяць Лану: — Уставай!
    А сястрычка цягне: — Ай!
    — Ланачка, памый пасуду! А сястрычка зноў:
    — He буду!
    Узяла сястрычак Лана У дзіцячы сад з сабой. На пацешных хочуць глянуць Дзеці ўсе наперабой.
    Цацкі лепшыя свае Кожны пагуляць дае.
    Просяць:
    — Ляльку палюляй, Ды бурчыць сястрычка: — Ай!
    — Прынясі вады вярблюду. А сястрычка ім:
    — He буду!
    — Мішкам дай па калачу.
    А сястрычка: — He хачу!
    I сказалі деці Лане:
    — Хто дружыць 3 такімі стане?
    Хай капрызныя сястрычкі Кепскія забудуць звычкі I тады ідуць у сад, А пакуль — вядзі назад!
    Барыс Сачанка
    НАСЦЕЧКА
    3 горада ў вёску да бабы і дзеда прыехала ўнучка Насцечка.
    — Ну-ну, — казалі тата і мама. — Паглядзіце, у каго яна ўдалася?
    I дзед і баба спадабаліся Насцечцы. Ды так, што, калі тата і мама пачалі збірацца ехаць назад у горад, Насцечка склала банцікам губкі, заплакала.
    — He хачу нікуды ехаць. Хачу ў дзеда і бабы жыць.