Крынічка
Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 432с.
Мінск 2012
Тое дорага, што нялёгка даецца.
У лені баляць калені.
Умеламу рукі не баляць.
Хто дбае, той і мае.
Хто хоча шчасліва жыць, той працу павінен любіць. «Часцей бы святы», — кажа гультаяваты.
Якая справа, такая і слава.
Які майстар, такая работа.
ДРУЖБАКІ
ЯнкаКупала
ХЛОПЧЫК I ЛЁТЧЫК
Мой мілы таварыш, мой лётчык, Вазьмі ты з сабою мяне!
Я — ведай — вялікі ўжо хлопчык I ўмею ўжо лётаць у сне.
Мне мама сягоння казала, Што стукнула мне ўжо сем год, Табе гэта, можа, і мала, А мне ляцець толькі ў палёт.
Мне ўжо надакучыла дома — У дзіцячы хадзі адно сад, А так паглядзеў бы, вядома, На іншы парадак і лад.
Вазьмі ж мяне, лётчык, хачу я Пабыць у людзях, паглядзець, Як месяц на небе начуе, Як блукае ў лесе мядзведзь.
Як свецяцца ночкаю зоры, А днём не відаць іх чаму, Як рэчкі ў далёкія моры Улетку плывуць і ўзіму...
Вось гэтак у добрым здароўі Мы будзем ляцець і ляцець.
Вазьмі ж мяне, лётчык, з сабою, He будзеш ты клопату мець!
Ядвіга Бяганская
СЯБРЫ
Лёня і сам не ведаў, як гэта здарылася. Пачуў толькі звон разбітага шкла.
— Ой, Казік! Я шыбу разбіў! — спалохаўся хлопчык.
— Я ж казаў: хопіць гуляць, бо цёмна, — папікнуў Казік. — Уцякайма хутчэй!
— Што ж цяпер будзе? — захваляваўся Лёня.
— А я адкуль ведаю? Ты ж разбіў шыбу... Ну, я пабег дадому.
— Я таксама, — страпянуўся Лёня. — Ніхто ж не бачыў, што гэта мы зрабілі.
— He мы, а ты, — паправіў Казік.
— Але ж гулялі разам...
У гэты час пачуўся абураны голас, і з пад’езда выбег мужчына. Хлапчукі хуценька пакінулі двор. Назаўтра Казік сказаў:
— Вось бачыш, усё абышлося. Ніхто не даведаўся, што мы разбілі шыбу.
— А я маме сказаў, — прызнаўся Лёня.
— Дзівак! — засмяяўся Казік. — Табе, відаць, дасталося ?
— Мама не крычала. Толькі сказала, што трэба пайсці папрасіць прабачэння і заплаціць за шыбу.
— I заплацілі?
— Заплацілі. He мама, а я, — уздыхнуў Лёня. — 3 тых грошай, што збіраў на спінінг.
— А ты сказаў, што мы разам гулялі?
— He, — ціха адказаў Лёня.
I Казіку стала няёмка перад сябрам: разам гулялі — і адказваць павінны разам. Ен зразумеў, што паступіў нядобра.
Дома Казік дастаў з паліцы скрыначку, у якой хаваў свае зберажэнні. I пабег да сябра, каб вярнуць яму палову грошай, заплачаных за разбітую шыбу.
Артур Вольскі
ДЗЕЦІ
Розныя дзеці жывуць на планеце — белыя,
жоўтыя, чорныя дзеці.
Розныя дзеці — аднолькавы смех. Смех
у хвіліны забаў і пацех.
Розныя дзеці — і розныя вочы.
Вочы — як неба.
Вочы —
як ночы.
Вочы, што мора ўвабралі глыбіні.
Вочы — пад колер бязводнай пустыні.
Розныя вочы — адзіныя слёзы. Слёзы
ў хвіліны бяды ці пагрозы.
Вось бы зрабіць, каб на нашай планеце
гора не ведалі розныя дзеці.
Вось бы зрабіць, каб у розных дзяцей радасць гасціла даўжэй і часцей.
Хай жа ідуць у сусветную шыр Радасць, Свабода,
Праца і Мір!
Ларыса Геніюш
НА КАНЬКАХ
Вечар, лёд у агнях, А над елкай — месяц.
Едуць, едуць на каньках Міхасёк з Алесем.
Бачаць хлопцы: Таня To ўпадзе, то ўстане. — Ой, ізноў я на баку! Дай хутчэй, Алесь, руку.
— To трымайся, калі ласка. Дапаможа і Міхаська.
Мы дзяўчатак анідзе He пакінем у бядзе.
Галіна Васілеўская
ДВА БРАТЫ АДАААРЫ
Я пазнаў яго адразу, хоць ён быў ужо адзеты, як усе артэкаўцы, у блакітныя шорцікі і пілотку.
Ну, вядома ж, гэта пра яго сказаў наш важаты Tyra Армадзе, камсамолец з Грузіі:
— Прыехаў хлопчык з В’етнама, Ван Гу. Сапраўдны герой. Узнагароджаны баявым медалём.
Ван Гу спыніўся ля клумбы чырвоных ружаў і глядзеў уніз на мора. Можа, у гэтую хвіліну ён успомніў сваю мужную радзіму, якая столькі гадоў змагалася за свабоду, сяброў, што засталіся дома.
«А можа, яму самотна ў Артэку, — падумаў я, — бо ён яшчэ ні з кім не пазнаёміўся, не пасябраваў?» Ія паклікаў яго:
— Ван!
Хлопчык азірнуўся. Я падышоў да яго.
— Хадзем да мора, — прапанаваў я.
Ён шчыра ўсміхнуўся, яго вочы ад гэтага сталі яшчэ вузейшыя.
— Мяне завуць Ваня, — паказаў я на сябе.
— Ваня — Ван, — паўтарыў в’етнамскі хлопчык.
Толькі цяпер і я падумаў, што ў нас з ім адно імя. Ван — таксама Ваня.
— Ты малайчына, ты — герой! — сказаў я, упэўнены, што гэтыя словы павінны разумець усе на свеце, асабліва в’етнамцы.
Ван зноў засмяяўся.
— Я не герой, я — сын свая... — ён прыпыніўся, шукаючы слова.
— Радзіма? — падказаў я.
Ён радасна заківаў галавой:
— Сын радзіма.
He ведаю чаму, але мне раптам стала весела. Можа, таму, што я падказаў яму такое важнае слова, зна-
чыць, мы абодва так думаем. Аможа, таму, што ярка свяціла сонца, побач раслі такія прыгожыя стромкія кіпарысы, якіх я ніколі раней не бачыў, што перед намі ўнізе зіхацела на сонцы мора, а каля прыстані стаяў кацер, наш артэкаўскі белы прыгажун, на якім мы збіраемся выйсці ў мора...
У руках я трымаў звычайную бутэльку з пад ліма наду. Іў той жа час — незвычайную. У ёй, скручаны ў трубачку, ляжаў ліст, ліст артэкаўцаў, напісаны на розных мовах — дзецям усяго свету. Я расказаў Вану пра «бутэлечную пошту» артэкаўцаў, якую мы кідаем у мора, выцягнуў корак і прачытаў ліст:
«Піянеры Артэка шлюць прывітанне дзецям усяго свету!
Мы, як і ўсе дзеці, хочам міру і не хочам вайны. Мы хочам сябраваць з дзецьмі ўсіх краін свету!
Мы просім кожнага, хто знойдзе гэты ліст, напісаць у Артэк. Няхай жыве дружба дзяцей усяго свету!»
Ван слухаў, і твар яго рабіўся ўсё больш сур’ёзны.
Ен працягнуў руку, узяў ліст, разгледзеў яго і сказаў: — Я хачу напісаць гэта па-в’етнамску. Можна?
— Вядома, можна. Толькі пачакай хвілінку, — папрасіў я.
Корпус — побач. Шарыкавая ручка ляжыць у маёй тумбачцы, кніжку, каб зручней было пісаць, я таксама не забыў прыхапіць.
Мы прыселі ў цяні куста. Я чытаў ліст па-руску, a Ван пісаў па-в’етнамску. Потым я зноў скруціў ліст у трубачку, засунуў у бутэльку, закаркаваў, і мы з Ванам пачалі спускацца да мора па белых мармуровых прыступках, паабяцаўшы важатаму, што лезці ў ваду не будзем, пачакаем усіх каля мора.
Злева ад нас узвышалася гара Аю-Даг. Але ўсе называюць яе прасцей — Мядзведзь-гара. Бо яна сапраўды нагадвае вялізнага мядзведзя, які прыпаў да вады.
Мядзведзь п’е, можа, тысячу гадоў і ніяк не можа напіцца.
— Праўда, падобна на мядзведзя? — спытаў я ў Вана.
Ён паглядзеў на гару.
— На добрага мядзведзя, — адказаў Ван. — Ён засланяе нас ад халоднага ветру.
Я паказаў управа, на дзве скалы, што стаялі побач у блакітным моры, недалёка ад берага
— Адалары, — сказаў я, — два каменныя астравы, дзве скалы ў моры, як два браты, якія ўсё жыццё стаяць побач, адзін каля аднаго. Мора б’ецца аб іх, вецер свішча, а ім не страшна, бо яны ўдвух.
Я першы раз у Крыму. Першы раз бачу мора. Мне ўсё тут падабаецца. I нават строгі рэжым, не купацца без дазволу, абавязкова выконваць «абсалют» — час, каліўсе артэкаўцы павінны спаць, — я пераносіў лёгка. Імне вельмі хацелася, каб Вану таксама тут усё спадабалася.
Я ўжо шмат ведаў пра Артэк. Ведаў, што пачалі будаваць яго даўным даўно, адразу пасля грамадзянскай вайны. Маладая Савецкая Рэспубліка выбрала для сваіх дзяцей самае прыгожае, самае лепшае месца ў Крыму, каб яны адпачывалі тут, набіраліся сілы.
— Што такое Артэк? — спытаў у мяне Ван.
— Піянерскі лагер, — адказаў я.
— Ведаю. Ашто азначае слова «Артэк»?
I тады я расказаў яму тое, пра што даведаўся тут ад нашага піянерважатага. Артэк — слова грэчаскае і азначае — перапёлка. Увосень, калі шэрыя перапёлкі ляцелі ў цёплыя краі, на Мядзведзь-гары яны адпачывалі. Птушкам гара відаць здалёк. I, перад тым як рушыць у далёкі, цяжкі пералёт цераз мора, яны спыняліся на ёй, набіраліся сілы.
I вось таму, напэўна, грэкі назвалі гэта месца Перапёлка — Артэк.
Ван выслухаў мяне і ціха сказаў:
— Тут добра адпачываць, набірацца сілы не толькі перапёлкам.
Мы падышлі да мора. Яно плёскалася каля нашых ног, ласкавае і цёплае. Я падняў шэры, адпаліраваны вадой каменьчык і кінуў яго ў ваду. Каменьчык заскакаў па вадзе. Ван таксама кінуў, але яго каменьчык адразу пайшоў на дно. Тады я стаў паказваць яму, як трэба кідаць, падсякаючы ваду.
— Навучышся, — паабяцаў я, — тут патрэбна трэніроўка.
Потым я ўгледзеўся ў каменьчык і сказаў Вану:
— Перапёлка шэрая, і каменьчык шэры. Можа, і тут ёсць сувязь, як ты думаеш?
Гэта ўжо было маё адкрыццё. Ван толькі смяяўся, слухаючы мяне. Ён нядрэнна разумеў па-руску, бо вучыў нашу мову ў школе.
Увесь час, пакуль мы былі разам, мне карцела спытаць у Вана, за што ён атрымаў баявы медаль. Нарэшце я адважыўся, спытаў.
Ван задумаўся, падбіраючы словы, і пачаў расказваць пра сваю радзіму, доўгую вайну, якая закончылася перамогай, пра бамбасховішчы пад горадам.
— Ішлі па вуліцы людзі, — расказваў Ван, — шмат людзей. I раптам — трывога, налятаюць амерыканскія самалёты. Адна хвіліна — і вуліца пустая. Ніводнага чалавека. Усе ў бамбасховішчах.
Ён паказаў на круглую чырвоную пліту, якая прыкрывае люк каналізацыі.
— У нас такія люкі на тратуарах. Падняў пліту, скокнуў і ўжо ў бамбасховішчы.
— А медаль ты за што атрымаў? — зноў спытаў я.
— Дапамог раненаму лётчыку. Ён на парашуце спусціўся...
Ван змоўк. Відаць, не любіў расказваць пра сябе. Ая ўяўляў, як ён, маленькі хлопчык, цягне на сабе лётчыка, такога ж самага героя, як наш Марэсьеў...
Я таксама выратаваў бы параненага лётчыка, калі б убачыў яго. I яшчэ я падумаў, што Амерыка ад В’етнама
так далёка, за тысячы кіламетраў. Мусіць, трэба быць вельмі благімі людзьмі, каб ляцець за тысячы кіламетраў і кідаць бомбы на такіх хлопчыкаў, як Ван.
— Добра, каб «бутэлечная пошта» занесла наш ліст аж у Ціхі акіян, — сказаў я Вану, — і каб ён трапіў у рукі амерыканскага хлопчыка, а хлопчык сказаў бы свайму тату-лётчыку: «Выкінь усе бомбы ў акіян. Людзям трэба сябраваць, а не страляць адзін у аднаго». I амерыканец-бацька зробіць так, як скажа яму амерыканец сын.
Ван слухаў і ў знак згоды ківаў галавою.
— Мой тата быў салдат, — сказаў Ван, — ён змагаўся за сваю радзіму і перамог.
— I мой, яшчэ хлопчыкам, калі фашысты напалі на нашу краіну, таксама змагаўся, партызаніў, разведчыкам быў. I таксама перамог.
I я расказаў Вану пра Беларусь, пра званы Хатыні. Яны будуць званіць вечна, біць у набат, каб людзі ведалі, помнілі трагедыю, што адбылася на нашай зямлі. I не далі ёй паўтарыцца...