Крынічка
Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 432с.
Мінск 2012
Гаворыць дзядзька Грыша з Санькам як з роўным, толькі менш спрактыкаваным чалавекам. I таму Санька задае яму такія пытанні, якія ніколі не задаў бы ні настаўніку, ні нават свайму бацьку. Аднойчы ён спытаў, ці страшна было на вайне, хоць не сумняваўся, што дзядзька Грыша чалавек смелы, бо ведаў, што столькі баявых ордэнаў і медалёў, як у яго, няма ні ў кога ў вёсцы — ажно адзінаццаць! А дзядзька Грыша на гэта адказаў:
— Нічога не баіцца толькі дурань. Баяцца не сорамна. Сорам паддацца страху.
I расказаў, як аднойчы ў час бою на іх гармату рынуліся з лесу тры танкі. Ды не адзін за адным, а разгорнутым строем. А іх усяго двое засталося з разліку. Астатнія або паранены, або забіты. Вядома, набраліся страху, але не запанікавалі, не сталі хавацца і не кінуліся наўцёкі. I — адзін танк падпалілі, другі — падбілі, а трэці павярнуў і даў драла.
Нават калі пачаліся заняткі ў школе, Санька не раз прыбягаў пасля ўрокаў на пашу, каб пагаварыць з дзядзькам Грышам ды і памагчы пасвіць статак, бо другога падпаска яму так і не далі.
I калі здарылася тая прыкрая гісторыя на ўроку гісторыі, Санька дома пра яе нікому і слова не сказаў, а дзядзьку Грышу прызнаўся.
Было так. У іх школу прыслалі новага гісторыка, маладога, з бялявым чубам хлопца, які толькі што скончыў інстытут. Хваляваўся ён перад сваім першым урокам, мусіць, больш, чым вучань на цяжкім экзамене, бо ледзь не за кожным словам паўтараў: «от» ды «от», «от» ды «от». Мабыць, даваў сабе перадышку, каб не разгубіць думкі і не збіцца. Аў 6 «Б» перад гісторыяй была літаратура, і Надзея Паўлаўна якраз гаварыла пра словы-паразіты, ад якіх кожнаму трэба пазбаўляцца. Вось Санька і пачаў адзначаць кожнае «от» настаўніка на прамакатцы кропкай. I так захапіўся, што ўжо нічога не разумеў з тлумачэнняў настаўніка, а толькі лічыў «паразітаў».
— Ну і колькі? — раптам пачуў ён.
— Сорак восем, — не задумваючыся, адказаў Санька і толькі тады ўзняў галаву.
Генадзь Паўлавіч (так звалі новага настаўніка) стаяў каля Санькавай парты і з дакорам глядзеў на яго.
— Паўтары, пра што я расказваў, — папрасіў настаўнік.
Санька ўстаў, але не мог успомніць ні слова. У Bymax гучалі толькі «от», «от», «от»... Санька пачырванеў, з вачэй яго гатовы былі пырснуць слёзы.
Настаўнік дазволіў яму сесці. А сам зноў захадзіў ад акна да дзвярэй па класе. Толькі моўчкі.
Амаль ніхто з вучняў нічога не зразумеў, што адбылося. Ітады настаўнік сказаў, што гэта яго першы ўрок у школе, калі не лічыць невялікай практыкі ў горадзе, што ён вельмі многа рыхтаваўся да гэтага ўрока, але ўсё роўна хвалюецца. Пачынаць заўсёды цяжка, і яны, вучні, павінны разумець гэта. He маленькія ж...
Ён не назваў яго імя, але і без таго Санька быў гатовы скрозь зямлю праваліцца ад сораму. Ен аж узмакрэў, седзячы за партай.
Дзядзька Грыша, выслухаўшы Санькаву споведзь, таксама не пахваліў.
— Ну што ж. Зрабіў кепска — болып гэтак не рабі. Настаўніка свайго паважаць трэба. Ён жа ўсё табе аддае, усім, што мае, дзеліцца. Аты падкусіць яго хацеў...
Дзядзька Грыша задумаўся, потым уздыхнуў і сказаў:
— He пацешыў ты мяне, Саня. He пацешыў... Аў Генадзя Паўлавіча абавязкова папрасі прабачэння... Ведаеш, Саня, была і ў мяне гісторыя з настаўнікам, збаяўся я тады, здрэйфіў, як кажуць, не прызнаўся шчыра і дагэтуль шкадую, дараваць сабе не магу.
Быў я тады такі, як ты зараз, можа, нават трошкі меншы. Толькі што пачатковую школу скончыў. Гэта цяпер у нашай вёсцы васьмігодка, а тады толькі чатыры класы было. I вельмі ж я прыахвоціўся да чытання. Акніг тады ў вёсцы было не багата. Ну, падручнікі ў дзяцей, «Палітграмата» ў суседавага сына Косціка, які нядаўна дэмабілізаваўся з арміі, часопіс «Крокоднл» у калгаснага рахункавода.
Калгас тады толькі-толькі арганізаваўся... Дык я ўсё паперачытваў. Ідабраўся ўрэшце да бібліятэкі настаўніка. У школе мелася, праўда, бібліятэчка — уся на адной палічцы ў шафе змяшчалася. Я яшчэ ў трэцім класе яе ўсю асіліў. Аў настаўніка была поўная этажэрка і ажно два вялізныя, як мне тады здавалася, чамаданы кніг. I вось з чацвёртага класа пачаў браць я кнігі ў настаўніка. Цудоўны, як мне помніцца, быў ён чалавек. Вёў ён трэці і чацвёрты класы, а настаўніца, яго жонка, — першы і другі. Яны ў самой школе і жылі ўсёй сям’ёй — з дзвюма дочкамі і сынам — у двух малюсенькіх пакойчыках. Прозвішча настаўніка і цяпер памятаю — Байрашэўскі. А імя і імя па бацьку забыў, бо мы звярталіся да яго так: «Дзядзька настаўнік!» і ўсё.
Падбіраў і даваў мне кніжкі сам настаўнік. Часам, калі яго не было дома, — жонка. Аіншы раз і сын. Ён ужо вучыўся ў сёмым класе. Пэўна, гэта ён і падсунуў мне дзеля смеху тую злашчасную кнігу разам з іншымі.
Памятаю, «Палескіх рабінзонаў» Янкі Маўра, «Маяк на краі свету» Жуля Верна і, не ведаю цяпер, якога аўтара, «Дзе расце бавоўна» я прачытаў за тыдзень. Авось на чацвёртай кнізе спатыкнуўся. Гэта было «Паходжанне сям’і, прыватнай уласнасці і дзяржавы» Фрыдрыха Энгельса.
Я, як мне параіў сам настаўнік, вёў дакладны ўлік прачытаных кніг, запісваў у спецыяльны сшытачак, што і калі прачытаў, што найбольш спадабалася. А вось «Паходжанне сям’і...» так і заставалася няўлічанай. Я браў і вяртаў другія кнігі, а гэтай ніяк адолець не мог. Ды і не дзіва. Напісана яна не для дзяцей.
Здарылася так, што ў той год настаўніка перавялі ў другую школу, кіламетраў за трыццаць ад нашай вёскі. Перад яго ад’ездам я аднёс яму ўсе кніжкі, што браў, за выключэннем адной. Той самай — «Паходжанне сям’і...». Япабаяўся. Бо мой малодшы брацік, пяцігадовы Максімка, неяк дабраўся да палічкі на покуці і вылупіў з кнігі з паўдзесятка старонак...
Потым настаўнік наказваў праз людзей, каб я вярнуў кніжку (аказваецца, яна была не яго, а з гарадской бібліятэкі), прыязджаў аднойчы на веласіпедзе сам. Я паспеў тады схавацца на гарышчы, і ніхто з дамашніх не мог даклікацца мяне.
Мінула ўжо амаль сорак гадоў з таго часу, Саня, a я ўсё не магу дараваць сабе, што збаяўся тады...
Старонкі ж парваныя можна было падклеіць...
А кніжка тая вельмі разумная, шмат што тлумачыць. Толькі чытаць яе трэба не ў дванаццаць гадоў...
Вось такая была ў той дзень у Санькі з дзядзькам Грышам размова.
* * *
Санька ўзняў галаву, глянуў на Надзею Паўлаўну і рашуча пачаў пісаць:
«Мой самы лепшы сябар — наш калгасны пастух дзядзька Грыша, бо...»
Янка Журба
КОЦІК
Хлопчык любіць коціка, Лашчыць ён варкоціка, — Коцік міл яму.
3 ім на двор гуляць ідзе, Часта малачка дае Ён сябру свайму.
Ходзіць коцік беленькі, Хвосцік яго шэранькі, А бяжыць — стралой.
К хлопцу прытуляецца, Спінка выгінаецца, Хвост яго — дугой.
Як убачыць птушачку, Хутка шчабятушачку Хоча ён схапіць.
Вочкі разгараюцца, Кіпці выпускаюцца, Ён за ёй бяжыць.
Поўсць яго пушыстая, Беленькая, чыстая, Мяккая, як лён.
Мышкі, сцеражыцеся! Ціха!.. беражыцеся! Уміг вас зловіць ён.
Андрэй Александровіч
НАШ ДЗЕНЬ
Ганка, Стась
I я — Мартын — Мы раскажам вам аб тым, Як жывём і дружым мы, Як расцём мы дужымі, Якія ў нас паводзіны, Ці добра час праводзім мы. Пачынаем дзень спачатку Фізкультурнаю зарадкай. Раз — налева, Два — направа, Крок наперад, Крок назад.
Нават Стась маленькі жвава Патрапляе з намі ў лад.
Ён стараецца, таму I ўдаецца ўсё яму. Каб не быць слабым і хмурым, He цурайся фізкультуры!
Эх, як весела бруіцца, Льецца, булькае вадзіца! Возьмем шчоткі — зубы тром Беласнежным парашком.
3 мылам мы пад кранам мыем Рукі, вушы, твар і шыю.
Чыста мыцца — наша ўмова, Той, хто чысты, — той здаровы!
За сталом утрох сядзім. Мы з ахвотаю ядзім.
Нам заўсёды ўсё па густу: Каша, бульба ці капуста.
—Я не буду... не хачу я... — Слоў такіх ты не пачуеш.
За сталом у нас заўжды Цішыня падчас яды.
Мы садоўніку старому Пасабляем каля дому — Сад у нас прыгожы: На газонах
Мак чырвоны, Ружы і гарошак. Мы і дома пасабляем: Я ітадлогу падмятаю, Фартушок надзеўшы, Ганна Мые кубачкі старанна.
Стась сваю работу знае — Ён вазоны палівае.
Дзецям з працай трэба знацца, Памагай бацькам у працы!
Дом вялікі. На двары Шмат гуляе дзетвары, — Весела заўсёды.
Разам з імі, як сябры, Мы гуляем на двары, Водзім карагоды.
Песня з намі неразлучна. Падружыся з песняй гучнай!
Кнігі мы не забываем, Кнігі ўважліва чытаем. Перад кнігаю раскрытай, Хоць яшчэ не знае літар, За сталом сядзіць і Стась. Ен малюнкі нам чытае, Без памылкі разбірае, Дзе шчупак, а дзе карась, Дзе рабіна, дзе лаза, Дзе рагатая каза.
Хочаш знаць усё і ўсіх — Сябрам будзь цікавых кніг!
Вечар блізіцца — якраз I канчаецца расказ. Абяцанне мы стрымалі, Пра сябе вам расказалі. А цяпер пачуць цікава I пра вас, пра вашы справы. Гульні, дружбу і работу. Спадзяёмся, вы з ахвотай Нас, сябры, уважыце — Пра сябе раскажаце.
Васіль Хомчанка
ЮРА I ЮРА
Юра на курорт прыехаў з маці. Ёй калгас выдзеліў пуцёўку ў пансіянат, дзе можна было адпачываць з дзецьмі. Вось маці і ўзяла Юру з сабой.
Пансіянат знаходзіўся на Рыжскім узмор’і. Яго дзевяціпавярховы дом стаяў сярод соснаў, блізенька ад мора. Пасялілі іх на трэцім паверсе ў асобным пакоі. Юра не стаў чакаць, пакуль маці распакуе чамадан, пабег да мора. Прыбег на бераг і ўскрыкнуў:
— Ой, якое вялікае!
Дзяўчынка, што сядзела на беразе, сказала: — Юра. Гэта юра.
У моры купаліся, і хлопчык падумаў, што дзяўчынка яму знаёмая, раз назвала яго па імені. Але Юра ніколі яе дагэтуль не бачыў.
— Ага, я Юра, — сказаў ён.
— Вунь юра, — паказала дзяўчынка на мора.
У моры купаліся, і хлопчык падумаў, што там купаецца і той Юра, пра якога гаворыць дзяўчынка. Ён зняў сандалецікі, узяў іх у рукі і пайшоў па мяккім цёплым пяску да самай вады.
На пляжы ляжалі, сядзелі, чыталі, гулялі ў шахматы. Малыя падкідвалі вялікі, як абняць, чырвоны шар-
мяч і гаварылі на не зразумелай для Юры мове. Іў іх гутарцы часта чулася яго імя: Юра, Юра... Хлопчык здзівіўся, як тут багата Юраў.
На складным брызентавым крэсле сядзеў сівы дзед у марацкай цяльняшцы. Побач з ім ляжалі дзве мыліцы. Стары адшчыкваў ад сухога акрайчыка кавалачкі хлеба і кідаў птушкам. Кідаў як мага вышэй. Птушкі з працяглым крыкам хапалі хлеб, не давалі яму ўпасці ў ваду.
Юру захацелася таксама пакарміць птушак. Ён падышоў да старога і працягнуў руку. Той зразумеў, чаго хоча хлопчык, і даў яму скарынку.