Крынічка
Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 432с.
Мінск 2012
— Лудзу, — сказаў стары незразумела, а потым зразумела: — Калі ласка.
Юра крышыў скарынку і кідаў птушкам. I калі яны хапалі на ляту, радасна ўскрыкваў.
— Гэта кнігаўкі? — спытаў Юра.
— Гэта марскія чайкі, — сказаў дзед. — Кнігаўкі жывуць на лугах і балотах.
— Ага, у нас ёсць рэчка, луг, і там яны жывуць.
— Дзе гэта ў вас?
Юра назваў сваю рэчку, вёску, бліжэйшы горад.
— Значыць, ты з Беларусі. Аяк цябе завуць?
— Юра.
— О, якое гучнае і прыгожае імя.
— А тут шмат Юраў. Толькі і чуеш: Юра, Юра, Юра...
— Мой дарагі хлопчык, па-латышску юра — гэта мора. У цябе марское імя.
— Мора? Юра — мора? — узрадаваўся хлопчык. — Значыць, я — мора. Я — Юра, я — мора, — паўтарыў ён і засмяяўся.
— А ты да каго прыехаў? — спытаў дзед.
— А вунь у тым доме буду жыць, — паказаў Юра на пансіянат. — На трэцім паверсе.
— Значыць, будзем бачыцца. Я таксама там і на трэцім паверсе.
Тут знайшла Юру маці і павяла ў сталовую — быў час абеду. Дзед, абапіраючыся на мыліцы, устаў, склаў сваё брызентавае крэсла і падаўся ўслед. Юра, заўважыўшы, што старому нязручна несці крэсла пад пахай, падбег, узяў яго і панёс.
— Палдзіес. Дзякуй, мой дарагі друг, — сказаў дзед.
Сівы дзед быў латыш, і звалі яго па-латышску Арвід. Пакой яго быў побач з пакоем Юры. Юра заходзіў да дзеда Арвіда па некалькі разоў на дні і навучыўся вітацца па-латышску.
— Свейкі, — вітаўся Юра. — Ка іет? — пытаў Юра, а гэта азначала: як справы?
— Палдзіес, лабі, — адказваў дзед: дзякуй, добра.
У дзеда Арвіда не было адной нагі зусім, яе замяняў пратэз, а другая была, ды пакалечаная. Таму і хадзіў на мыліцах.
Стары Арвід і малы Юра пасябравалі і ўсе дні не разлучаліся. Іх бачылі заўсёды разам на пляжы, у парку. У сталовую адзін без аднаго не хадзілі. Людзі думалі, што гэта дзед з родным унукам. Ім абодвум было разам добра. Юра любіў слухаць цікавыя расказы дзеда пра мора, флот, вайну. Дзед маладым служыў на флоце, ваяваў з фашыстамі на моры. Там, у адным марскім баі, ён быў цяжка паранены, страціў нагу. Для дзеда Арвіда Юра быў проста незамянімы памочнік. Усё, што ён ні папросіць, хлопчык зробіць: прынясе, падасць, у кіёск збегае па газету, пісьмо ў паштовую скрынку занясе.
Аднойчы яны сядзелі на балконе, глядзелі на мора, a потым Юра захацеў пачытаць кнігу. Чытаць Юра ўмеў добра, ён скончыў два класы. Юра ўзяў кнігу латышскіх казак і пачаў чытаць уголас, каб і дзед Арвід чуў.
Казка была пра дзяўчынку Дайну, якая жыла з дзедам і бабай каля мора, сярод пясчаных дзюнаў, у маленькай хатцы. Дзед у моры лавіў рыбу, і жылося ім
хоць і бедна, ды не голадна. Дзед і баба вельмі любілі сваю ўнучку-сірату. ІДайна іх любіла, старалася памагаць ім. Аяшчэ Дайна любіла карміць чаек. Набярэ дробнай рыбы, што заставалася ад дзедавага ўлову, выйдзе на бераг, крыкне: «Кайя! Кайя!» — па-латышску так чайкі называюцца, і корміць іх.
Дднойчы пайшоў дзед у мора сеткі ставіць, а яго шторм застаў. Блізка ад берага лодка перакулілася, дзеда кінула хваляй на камяні. Моцна выцяўся дзед, паадбіваў бакі, рукі, ногі. Дамоў ледзь дапоўз. Ляжаў хворы дзед на печы, слабеў з кожным днём усё больш і больш, не мог нават злезці з печы. Дома не стала чаго есці, уся рыба— і салёная і сушаная — скончылася.
«Што будзем рабіць, унучка? — спытала бабуля. — Пайшла б я ў мора, ды сілы няма».
Вырашыла Дайна пайсці ў мора: а можа, што і зловіцца. Баба не стала пярэчыць, толькі папрасіла, каб далёка ад берага не адплывала. Яна памагла Дайне ссунуць лодку на ваду і ўвесь час, пакуль унучка была ў моры, прастаяла на беразе. У сеткі, пастаўленыя Дайнай, трапілася ўсяго некалькі рыбак. Сумная, паплыла Дайна к берагу. А тут чайкі пазналі Дайну, кружацца над галавой, крычаць, рыбы просяць. Дайна кінула птушкам адну рыбку, другую і не заўважыла, як увесь улоў аддала.
Баба бачыла гэта, ды не стала сварыцца на Дайну — што зробіш, калі ўнучка мае такое добрае сэрца. Супакойвала нават:
«Не гаруй, заўтра сходзіш зноў у мора. Ацяпер давай шчаўя зварым ды паядзім».
Назаўтра шторм пачаўся. Заладзіў надоўга. Вецер свістаў і скавытаў у соснах, уздзімаў пясок, і дзюны, здавалася, дымілі. Дрыжала хатка, у якой сядзелі галодныя Дайна з бабай і зусім хворы дзед.
Мора кіпела, хвалі бясконца набягалі і набягалі на бераг. Чайкі пераляцелі з мора на рэчку і возера.
Выйшлі баба з Дайнай з хаты, селі ў зацішку і давай плакаць з гора — дзед памірае і есці няма чаго.
I тут ім пад ногі рыбіна звалілася. Зірнулі ўгору, а там кайя — чайка марская. Гэта яна скінула рыбіну. Крыкнула птушка на развітанне і паляцела на возера.
«Дайна, гэта ж птушка аддзячыла табе за дабрату», — узрадавалася баба.
Зварыла баба юшку, дзеда накармілі, самі паелі. Баба і сказала:
«Унучка, я чула, што ёсць недзе крыніца з гаючай вадой. Папрасі чайку, няхай яна пакажа яе. Ты прынясеш дзеду той вады, і дзед паправіцца».
Пайшла Дайна на возера і пачала крычаць птушкам:
«Кайя! Кайя! Павядзі мяне да гаючай крыніцы, я вады з яе дзеду хвораму прынясу і вылечу яго!»
Падляцела чайка, села на плячо Дайны і сказала чалавечым голасам:
«Я ведаю, дзе тая крыніца. Да яе трэба бегчы тры дні і тры ночы без супынку».
«Дык пакажы яе, вядзі мяне туды», — папрасіла Дайна.
I чайка павяла Дайну да гаючай крыніцы...
Так уголас і дачытаў Юра казку. Канец яе шчаслівы. Дайна прынесла дзеду гаючай вады, дзед выпіў і паправіўся. Толькі скончыў Юра чытаць, на парэнчы балкона села чайка. Скок, скок, усё бліжэй да дзеда Арвіда.
— Ой, як у казцы, — здзівіўся Юра. — Можа, гэта тая, што ведае, дзе гаючая крыніца?
— Можа, і тая, — адказаў сур’ёзна дзед Арвід. — Кожны дзень па пачастунак прылятае да мяне.
Дзед Арвід дастаў з кішэні курткі кавалачак сыру, даў чайцы. Чайка радасна ўскрыкнула і з сырам у дзюбе паляцела на бераг.
— А калі гэта птушка тая, дык яна і па-чалавечы разумее, і гаворыць, як людзі? — услых падумаў Юра.
— Усё можа быць, Юра. У казку трэба верыць, — сказаў Арвід.
I Юра паверыў, што чайка прылятае казачная.
Вечарам, лежачы ў ложку, Юра парашыў, што заўтра папросіць яе паказаць гаючую крыніцу. Ён пойдзе туды і прынясе дзеду Арвіду яе вады. Няхай у яго вырастуць здаровыя ногі.
Але назаўтра чайка на балкон не прыляцела.
Дагэтуль дні стаялі цёплыя, ціхія, сонечныя. Атую ноч надвор’е рэзка змянілася — пайшлі дажджы, пахаладнела. Захвалявалася мора, ускаламуцілася. Вялікія хвалі накочваліся на пляж, выносілі на яго рознае смецце, ракавінкі, водарасці, дохлую рыбу. Так штарміла два дні. I чайка на балкон не прылятала. На трэці дзень шторм сціх, і калі ранкам Юра зірнуў з балкона на пляж, то не пазнаў яго. Ён быў цёмны, брудны, на ім цягнулася шырокая паласа выкінутага з мора смецця і травы.
Людзі, прыгнуўшыся, хадзілі па беразе, капаліся ў тым смецці, нешта шукалі.
— Дзед Арвід, што яны там шукаюць? — спытаў Юра.
— Асколачкі сонца.
— Сонца? Вунь таго, што на небе? 3 яго падаюць асколкі ?
— Тыя асколкі называюцца янтар. Штармавыя хвалі выкінулі кавалачкі янтару разам з травою. Вось людзі іх і шукаюць.
— Дык пабягу, можа, і я знайду, — сказаў Юра і памчаўся ўніз.
Доўга хадзіў Юра па пляжы, дубчыкам варушыў водарасці, смецце, усё чакаў, што вось блісне асколачак сонца, але нічога не траплялася.
«Калі знайду тры кавалачкі янтару, адзін падару дзеду Арвіду, другі маці, трэці пакіну сабе», — думаў Юра.
He пашанцавала Юру, нічога не знайшоў ён, вярнуўся з пустымі рукамі. Паскардзіўся дзеду Арвіду на сваю няўдачу, а той сказаў:
— He бядуй, табе наша чайка прынясе. Толькі папрасі яе.
У той дзень дзед Арвід адчуваў сябе дрэнна і з пакоя нікуды не выходзіў, ляжаў у ложку. Заходзіла да яго медсястра, рабіла ўколы. Юра таксама не пайшоў на пляж, бо не кінеш жа аднаго хворага дзеда Арвіда.
Чайка прыляцела пасля абеду.
Ускрыкнула рыпучым голасам — павіталася, значыць. Юра пакрышыў на далонь хлеба, працягнуў птушцы.
— Еш, кайя, — сказаў ён. — Гэта ты паказала Дай не гаючую крыніцу? Ты?
— Скры! — ускрыкнула чайка і ўскочыла на руку Юру.
— Ты? To пакажы і мне, і я буду ісці тры дні і тры ночы да той крыніцы і прынясу дзеду гаючай вады. Ты ж бачыш, кайя, што ён хворы і што няма ў яго нагі. Пакажаш ?
Чайка зірнула на Юру спачатку адным вокам, потым павярнула галаву і зірнула другім, узмахнула крыламі і зляцела з балкона на зямлю. Адтуль крыкнула сваё «скры!».
— Ты павядзеш мяне! — зразумеў яе крык Юра, узрадаваўся, сказаў дзеду Арвіду, што ідзе ўслед за чайкай па гаючую ваду, якую потым дзед вып’е і стане здаровым.
Дзед Арвід усміхнуўся, паківаў галавой і нічога не сказаў. А Юра ў сваім пакоі ўзяў куртачку, кавалак булкі, напісаў маці, што яго не будзе тры дні і тры ночы, і паспяшаўся ўніз да чайкі.
Чайка паляцела ў парк. Юра падаўся за ёю. Чайка адляціць і сядзе, нібы чакае хлопчыка. Юра быў
упэўнены, што чайка гэта казачная, разумее чалавечую мову і вядзе яго да гаючай крыніцы.
— Вядзі мяне, вядзі хутчэй, я не адстану, — гаварыў ён.
Чайка і вяла яго. Давяла да лугу, дзе блішчала азярко. Там плавала чародка такіх жа птушак, і чайка села сярод іх — паспрабуй пазнай цяпер, дзе яна.
— Кайя! Кайя! — клікаў яе з берага Юра.
Чайка не падлятала і не адклікалася. А потым уся чарада пырхнула і паляцела да мора. На возеры не засталося ніводнай чайкі...
Вярнуўся Юра дамоў, павесіў у шафу сваю куртачку, парваў запіску, што яго не будзе тры дні і тры ночы, і пайшоў да дзеда Арвіда. Адчыніў дзверы, а там цётка ў белым халаце мяняла пасцель на дзедавым ложку.
— А дзед Арвід дзе? — спытаў устрывожаны Юра.
— У бальніцу павезлі. Ён зусім захварэў.
Сэрца ў Юры сціснулася ў камячок, і стала горка і балюча ў грудзях. Ён сеў на канапу і, калі адчуў, як цёпла і мокра стала ў вачах, адвярнуўся, каб цётка не бачыла яго слёз.
— Юра, — сказала цётка, — на балконе дзед Арвід для цябе нейкую каробачку пакінуў.
Юра зайшоў на балкон, узяў каробачку, адчыніў яе. Зверху ляжала запіска.
«Дарагі мой друг, добры Юра. Дзякуй табе за дружбу, за дапамогу і добрыя пажаданні. Мяне вязуць у бальніцу. Вельмі не хочацца з табой расставацца. Будзь здароў, друг мой, расці вялікі і такі ж добры. Да сустрэчы. Дзед Арвід».
А ў канцы было дапісана: «У гэтай жа каробачцы ляжыць асколачак сонца. Яго прынесла чайка. Гэта табе на памяць ад мора і ад мяне».