Крынічка
Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 432с.
Мінск 2012
Чароўнай музыкай сагрэты, Як песня родная ці казка, Як зоркі ясныя над светам, Два шчырых слова «калі ласка».
Яны ад шчодрасці народа, Ад чысціні яго, спагады, Як песня родная ці казка, Два шчырых слова «калі ласка».
У іх прыязні, дружбы подых,
I незабыўны водар мая, I сіла самых добрых словаў, Якія сэрцам успрымаю.
Я імі проста заварожан, 1 блізкія з маленства словы Цвітуць і росна і прыгожа, Нібы маёй матулі мова.
Уладзімір Юрэвіч
БЕАЫ СТРАХ
Лукашок любіў, калі бабуля давала яму жменю гароху. Ён не еў яго, бо не ведаў яшчэ смаку гароху. А не ведаў смаку таму, што не было яшчэ ўсіх зубоў, каб разжаваць гарошыну.
А гарошыны прыгожыя, крутденькія, але не аднолькавыя — адна гарошына меншая, другая большая, адна жоўтая, другая сіняватая, трэцяя зялёная, а чацвертая проста белая
Вось і сядзіць Лукашок за сталом, перабірае гарошынкі, пераганяе з аднаго канца стала на другі. Яму вельмі падабаецца, што ледзь дакранешся пальчыкам — і пакоціцца гарошына, не дагоніш. Адаганяць трэба, бо гарошыны пападаюць долу, і тады бабуля будзе сварыцца. Яна нават прымусіць Лукашка пазбіраць іх усе да адной з падлогі, дастаць і тыя, што пазакочваліся пад крэсла, пад шафку з пасудай, пад пліту. I калі ўсе чыста пазбірае, тады бабуля пахваліць Лукашка, назаве яго малайцом, пацалуе ў галоўку і дасць смачную цукерку.
Калі бабуля ўбачыць, што Аукашок узяў гарошыну ў рот, адразу прыкрыкне:
— Выплюнь, у рот нельга браць. Праглынеш незнарок, і тады будзе жывот балець. Прыйдзе белы страх і прыпіша ўколы, а ўколы балючыя.
Белым страхам бабуля называла ўрача, 6о ён заўсёды ў белым халаце.
He дазваляе бабуля ў рот браць, дык Лукашок пачаў гарошыны ў нос запіхваць. I так налаўчыўся — запіхне, паветра пацягне, а тады чхне, і гарошына вылятае, як з пісталета выстрэльвае. Весела Лукашку, рагоча, аж заходзіцца.
I вось аднойчы засунуў Лукашок гарошыну, мусіць, меншую за іншыя, чхаў, чхаў, каб яна выскачыла, — нічога не выйшла.
— Чаго ты разачхаўся? Наседзеўся пад акном... — Бабуля памацала Лукашкоў лоб. — На во, збяры гарошыны ў місачку, я намачу, а заўтра гарохавую поліўку звару, смачная будзе.
Лукашок паслухаўся, сабраў гарошыны ў місачку, аддаў бабулі. Асам пайшоў у святліцу, дастаў кубікі і ўзяўся будаваць дом. Але чхаць не пераставаў. Пад вечар і зусім засумаваў хлопчык. Заслязіліся вочы. Памералі тэмпературу — нармальная. Прыйшла мама з работы і пачала распытваць:
— Галоўка не баліць? А жывоцік? А пальчыкі не ломіць? He, не грып гэта, — супакоілася мама.
Неўзабаве прыходзіць тата і зноў тыя ж роспыты.
Аукашок злуецца, капрызіць. Урэшце зусім расплакаўся. Аедзь спаць улажылі.
Спаў Аукашок неспакойна. Дыхаў цяжка, соп праз нос няроўна, усё хапаў паветра ротам. «Ці не запаленне ў яго лёгкіх? » — занепакоілася сярод ночы маці і кінулася да тэлефона, каб выклікаць «хуткую дапамогу». Памералі тэмпературу— нармальная.
Тады тата згледзеў, што ў Аукашка нос у адзін бок пабольшаў. Дакрануўся — хлопчык у плач. Анос такі распух.
Дачакаліся раніцы. Снедаць Аукашок не стаў, усё прыкладваўся галоўкай на маміну руку. Выклікалі таксі, хуценька апрануліся — і ў паліклініку. Там параіліся ў рэгістратуры, сказалі, што трэба да ўрача, які лечыць вуха, горла і нос. Але ў яго сёння аперацыйны дзень, і ён нікога не прымае.
— А што ж нам рабіць? — узмалілася маці. — Хлопчыку ўсё горш. Нічога не есць, дыхае цяжка.
Прайшло яшчэ колькі хвілін. Медыцынская сястра схадзіла ў кабінет, мабыць, пра ўсё расказала доктару, і той згадзіўся паглядзець Аукашка.
— Сядайце, чакайце, — сказала сястра. — Вас паклічуць...
Аёгка сказаць, чакайце, калі навокал увесь час белы страх снуе — ходзяць узад-уперад урачы, подбегам за імі сёстры... Іўсе ў белым адзенні. Сапраўды страх наганяюць.
Калі маму з Аукашком паклікалі ў кабінет, дзе ўсё вакол зіхацела ад чысціні і святла, хлопчык ажно зажмурыўся.
Мама прысела да століка, трымаючы Аукашка на каленях. На століку было шмат розных бліскучых пруточкаў, шчыпчыкаў, шкляначак. Аукашок адразу па-
цягнуўся ручкай, каб ухапіць што-небудзь. Але мама прытрымала.
Урач надзеў на галаву бліскучае люстэрка з дзірачкай пасярэдзіне, узяў у рукі шчыпчыкі. Навёў зайчыкам святло на нос і пытаецца:
— Як цябе завуць?
— Лукасок, — адказаў хлопчык.
— Лукашок харошае, рэдкае імя, — гаворыць урач, а сам ужо шчыпчыкамі ў нос палез. — Лука — гэта ад лацінскага «люкс» — «святло». Светлае імя ў цябе... — Лукашок слухае, маўчыць. Урач паварушыў шчыпчыкамі нос, прыгледзеўся. — Што ж ты, Лукасок, загнаў у свой насок, га? He ведаеш? А мама ведае? Таксама не. Ну, і мы не ведаем. Вось дастанем, тады даведаемся... Мама, пакіньце нам яго на некалькі хвілін, a самі пачакайце ў калідоры... He хвалюйцеся, рэзаць нічога не будзем, пастараемся дастаць. Нейкі шарык там, ці не пластмасавы...
Мама перасадзіла хлопчыка на калені да сястры і выйшла. Сястра прытуліла Лукашка да сябе, а ногі заціснула між сваіх ног так, што не вырвешся. Галоўку адкінула назад.
— Далёка не трэба, бліжэй... — сказаў урач. — Вось так... Паспрабуем узяць...— Гаворыць, гаворыць, a сам ужо робіць што трэба.
— Ой!.. — ускрыкнуў Лукашок, намагаючыся вырвацца з абдымкаў сястры. Але не выйшла. Заліўся плачам, расслабіўся, і тут з носа выкаціўся шарык, трохі акрываўлены.
— Нічога, нічога, — суцяшае ўрач, — маладзец. Ты сапраўдны мужчына, але чаму гарох вырашыў носам дзяўбці, як певень?.. Гарошына засела... Набрыняла... Яшчэ трохі— і без рэзекцыі не абышлося б... Клічце маці...
Увайшла мама, і Аукашок ручкамі пацягнуўся да яе, сваёй збавіцелькі. He плачучы ўжо, а крэкчучы...
Яму стала зноў лёгка дыхаць, нібы на свет нанова нарадзіўся.
— Прысядзьце сюды, мама, — ласкава запрасіў доктар. — Усё абышлося добра. Пакуль пухліна не спадзе, борным вазелінам будзеце змазваць. Страшнага нічога... Ваш сын пераблытаў трохі, і замест таго каб гарошыну пакласці ў рот, запхнуў яе ў нос... Яна там размокла, набухла... Ну, каб яшчэ суткі, магла б пусціць карэньчык, а там і вырасці ў Пакацігарошка. Давялося б імя хлопчыку мяняць і ўраджай гароху збіраць... — усміхаецца ўрач.
Ён бярэ пакладзеную на марлечку гарошыну, паказвае яе Лукашку:
— Вось бачыш, што ты пасеяў у носе, дарагі мой сейбіт...
He паспеў урач дагаварыць, як Лукашок з усяго размаху стукнуў урача знізу па руцэ, у якой ён трымаў здабытую з носа гарошыну. Яна паляцела долу. Ахлопчык радасна зарагатаў.
Засмяяўся і доктар, разумеючы дзіця. Толькі маці адчувала няёмкасць.
— Ой, бессаромнік, як жа гэта ты, — ушчувала яна Лукашка. — Цябе дзядзька доктар уратаваў, а ты разбой тут учыняеш. Пайшлі дамоў. — Маці дзякуе ўрачу, медсястры, развітваецца.
— А гэтае зло, — гаворыць сястра, падаючы маці загорнутую ў марлечку гарошыну, — забярыце. Дома пакажаце...
Лукашок, адчуўшы, што яны кіруюцца дамоў, махае на развітанне ручкай, расплываючыся ў лагоднай усмешцы. Белы страх пакрысе знікае, і хлопчык гатовы нават заспяваць.
Галіна Васілеўская
УСМЕШКА
У даўнія даўнія часы на беразе сіняга мора стаяў блакітны казачны горад. Жылі ў ім шчаслівыя людзі. Дзень яны працавалі і спявалі песні, бо праца прыносіла ім радасць. Аўвечары з іхніх дамоў лілася музыка.
Сустракаючыся, людзі ўсміхаліся адзін аднаму: такое было ў іх прыві ганне.
Пра тое, што на свеце ёсць горад, у якім усе людзі шчаслівыя, даведаўся злы чараўнік. Той самы, які ніколі не спяваў, не любіў музыкі і не ўсміхаўся. Ён рабіў толькі чорныя справы: хлусіў, прыдумваў плёткі, лаяўся.
— Я ведаю, чаму тыя людзі шчаслівыя, — сказаў сам сабе чараўнік. —Яны шчаслівыя таму, што ўмеюць усміхацца. Вось палячу я ў той горад, адбяру іхнія ўсмешкі і стану адзін шчаслівы.
Сеў ён на свой дыван-самалёт і паляцеў. Ляцеў ноччу, бо ўсе злыя чараўнікі лётаюць толькі ноччу, калі добрыя людзі спяць і бачаць харошыя сны.
Унізе паказаліся блакітныя дахі, і злы чараўнік здагадаўся, што гэта і ёсць той самы казачны горад.
Пачало світаць. 3-за мора выкаціўся залаты шар сонца. Цёплыя хвалі лашчылі бераг, усыпаны гладкімі каменьчыкамі. 3 комінаў пацягнуўся лёгкі дымок.
Седзячы за комінам, злы чараўнік чакаў, пакуль хто-небудзь з’явіцца на вуліцы.
Нарэшце ён убачыў першага жыхара казачнага горада. Той ішоў і ўсміхаўся сонцу, якое шчодра грэла зямлю, птушкам, якія весела спявалі на дрэвах, і зялёным лісточкам, што трымцелі ад лёгкага ветрыку.
Чараўнік вылецеў з-за коміна і апынуўся перад чалавекам.
— Аддай усмепіку! — крыкнуў ён страшным голасам, ад якога пасыпалася лісце з дрэў і перасталі спявапь птушкі.
Усмешка адразу знікла з твару чалавека — як яе возьмеш?
Тады чараўнік падбег да другога чалавека і гукнуў:
— Аддай усмешку!
Але зноў адабраць не змог. Яна таксама знікла.
Чараўнік паспрабаваў украсці ўсмешку, забраць яе непрыкметна, каб ніхто не бачыў. I з гэтага нічога не выйшла.
— Куплю ўсмешку, — вырашыў чараўнік.
Але ўсе, каму ён ні гаварыў пра гэта, толькі паціскалі плячамі. Чараўнік заплакаў ад крыўды.
Злыя слёзы градам пакаціліся па яго зморшчаных шчоках.
Адзін добры чалавек пашкадаваў чараўніка, пасадзіў яго на лаўку ля блакітнага фантана, выцер ягоны твар ад слёз і спытаў:
— Чаго ты плачаш, добры чалавек?
Ніхто ніколі не звяртаўся да чараўніка з такімі словамі, і ён заплакаў яшчэ мацней.
— He магу больш так жыць, — усхліпваючы, прагаварыў чараўнік, — ніхто мяне не любіць, няма ў мяне сяброў... Я хачу ўсміхацца, як усе, але не магу здабыць сабе ўсмешку.
— Усмешку не купіш і не ўкрадзеш, — сказаў жыхар казачнага горада. — Яе дораць за добрыя справы. Успомні, ці зрабіў сёння што добрае. У полі працаваў?
— He, — адказаў чараўнік.
— Дом будаваў?
He.
— Хлеб пёк? Ддзежу шыў? Можа, дзяцей добраму вучыў?
— He, не, не, — і чараўнік нізка апусціў галаву.
Чалавек уздыхнуў:
— Дрэнныя твае справы. Але ты можаш памагчы сабе сам. Рабі дабро.
I жыхар казачнага горада пайшоў на працу.
А чараўнік сядзеў і ўсхліпваў, бо не ведаў, як яно робіцца, тое дабро.
Маленькая дзяўчынка бегла ў садзік, спатыкнулася аб каменьчык і ўпала.
Чараўнік падхапіўся, падняў дзяўчынку і стаў дзьмуць на яе пабітае каленца, каб не балела.
Дзяўчынка, якая толькі што хацела заплакаць, раптам усміхнулася чараўніку так прыветна, што і яго губы таксама расцягнуліся ва ўсмешку. Першы раз у жыцці!