• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крынічка Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

    Крынічка

    Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 432с.
    Мінск 2012
    83.28 МБ
    Ну дык вось... Лётала па садзе страказа. Лётала, лётала. За мушкамі ганялася. Яна мушкамі жывіцца. Камарыкамі рознымі. Захапілася паляваннем, а павуціння і не ўбачыла. Кінулася ў наш бок, а крыльцы да павуціны і прыліплі.
    I так разгубілася страказа, што зусім прыціхла. Апотым як затрапеча крыльцамі. Гэта яна вырвацца хацела, каб адразу і паляцець.
    Тут да страказы павук выкаціўся. Тоўсты-тоўсты. Пуза круглае, вялізнае. А на спіне крыж. Крыжавік, значыцца. Бачыць павук, што не муха папалася. Спужаўся ды як дасць лататы. Назад у сваё сховішча. Толькі яго і бачылі. Збаяўся, каб самога не з’елі.
    А тут з кустоў кот выскачыў. Вялізны, вачышчы зялёныя. Гэта ён пачуў, як страказа крыльцамі трапеча. Як кінецца да страказы, каб схапіць. Раз падскочыў, другі, трэці. I не дастаў... Нават павуціння не зачапіў.
    Сеў кот на заднія лапы. Падняў пярэднія ўгору. Глядзіць на страказу, а сам: «Мяў, мяў». Жаласна так, быццам плача.
    Страказа крыху адпачыла ды так ірванулася, што ад павуціння толькі лахманы павіслі. Астраказа ўзнялася ўгору і паляцела.
    Мы з татам нават у ладкі запляскалі. Ад радасці. Кот — шусь у кусты! 3 перапуду. Мы так смяяліся! Да слёз.
    Во якая страказа! Герой дый годзе!
    Уладзімір Дубоўка
    СРЭБНЫ ЗВАНОЧАК
    Ходзіць кот па хаце цішкам, не дае спакою мышкам.
    Як наткнецца мышка з норкі, лёс пазнае самы горкі: кот адразу ашчаперыць, а пасля... пачне вячэраць...
    Пад падлогаю сасновай у мышэй пайшлі размовы:
    як далей ім жыць на свеце, чым карміць малыя дзеці?
    Hi скарынкі, ні зярнятак для маленькіх мышанятак
    нельга больш здабыць у хаце, бо заўжды там кот на варце...
    Што рабіць? Хто дасць ім раду?
    Мышкі склікалі нараду.
    Абмяркоўвалі пытанне ад паўночы да світання.
    Мышкі ўсе і мышаняты прапаноў далі багата, каб пазбыцца як ад ліха, што па хаце ходзіць ціха.
    Але іхнія ўсе планы ўраз былі забракаваны, калі план свой адмысловы даў мышак рудагаловы.
    А сказаў ён так: — Нам трэба прыдабыць званочак з срэбра.
    I званочак асцярожна пачапіць кату дзе можна:
    хоць на шыю, хоць пры боку, каб званіў на кожным кроку.
    Толькі з месца кот кранецца, той званочак адгукнецца.
    Мы адразу звон пачуем і жыццё сваё ўратуем.
    Як і дзе званок шукалі, але ўсё ж званок дасталі.
    Пад падлогай мышаняты ў тую ноч зрабілі святы.
    Карагод яны вадзілі, у званок яны званілі
    і спявалі дружным хорам: «Развітаемся мы з горам!
    Кот цяпер не пройдзе цішкам, бо званочак скажа мышкам:
    — Дзінь-дзінь-дзінь, тра-та-та — сцеражыцеся ката!»
    Пасля спеваў, пасля танцаў пачалі яны пытацца:
    — Хто кату званок прывяжа, сваю рызыку пакажа?
    Ціха стала пад падлогай. Памаўчалі мышкі доўга.
    Памаўчаўшы, ўсе ціхутка паўцякалі ў норкі хутка.
    А званочак?!
    Iсягоння
    не прывязаны, не звоніць...
    Зоська Верас
    НА ІМЯНІНЫ
    Што за з’ява? Што за дзіва? Лес і поле, луг і ніва Зазвінелі ціхім тонам, Hi то песняй, ні то звонам.
    Ціхі голас зычна льецца
    Уверх па горах, уніз па рэчцы...
    Аьецца песня — ідуць пары... Што за дзіва?.. Хіба чары?
    Йдзе валошка з шыпшыною, Там бяроза з каліною, Далей, узяўшысь за лісточкі, Йдуць стакроткі*, як вяночкі...
    А за імі брат сястрычка
    I зязюлька невялічка, Мак чырвоны, драсён белы I звончыкаў букет цэлы.
    Йдуць дарогай, йдуць мяжою, Усе спяваюць грамадою;
    Усе пахнуць, усе прыбраны Як у казцы зачараванай.
    Аж сонейка ў неба стала.
    — А куды ж вы? — запытала.
    — На вяселле ці хрысціны?
    — He, на Толі імяніны...
    * Стакроткі — маргарыткі.
    Мар’ян Дукса
    ДЗЕНЬ СМЕХУ
    Весела — не да навукі, школа ад смеху звініць. Радуйцеся, манюкі, — сёння можна маніць!
    Сёння ў любую пацеху варта ўцягнуць сябрука. Дзень не звычайны — смеху: першага красавіка.
    Смешна і весела — свята кожнага жартаўніка.
    Што за цікавая дата — першага красавіка!
    Язэп Дыла
    СПУЖАЎСЯ, ДУРНЕНЬКІ!..
    Сёмка з нецярплівасцю чакаў, калі вернецца з далёкага плавання яго дзядзька Рыгор, штурман караб левод аднаго з нашых параходаў замежнага гандлю. У сваім апошнім лісце дзядзька напісаў пляменніку, што прывязе яму незвычайны падарунак — прыгожага папугая, птушку такой пароды, якая добра вучыцца чалавечай мове.
    I дзядзька Рыгор, як толькі карабель прыплыў у прыморскі горад Бразіліі, сапраўды купіў там для Сёмкі маладога папугая з прыгожаю металёваю клеткаю.
    3 усёй стараннасцю і цярплівасцю марак цяпер пачаў вучыць птушку гаварыць. Любячы яблыкі, арэхі і цукар, здольны малады папугай, як толькі да яго па-
    дыходзіў марак, трымаючы ў руках тое, другое ці трэцяе, казаў цяпер яму:
    — Дай попку яблычка!.. Дай попку арэшка!.. Дай попку цукру!
    3 кожным днём папугай усё лепш гаварыў. Ён ужо ведаў, як трэба вітацца раніцай. I калі марак казаў яму:
    — Дзень добры, попка!
    Папугай адказваў:
    — Дзень добры, Сёма!
    Апрача гэтага, птушка з асаблівай ахвотай навучылася ад марака высвістваць беларускія народныя танцы — «Юрачку», «Лявоніху».
    А між тым пакуль у Мінску Сёмка нецярпліва чакаў дзядзьку Рыгора, карабель, праходзячы Атлантычны акіян, трапіў у шторм. I як старанна ні замацоўваў дзядзька Рыгор клетку, пры вялікай гайданцы папугая іншы раз зрывала з яго металёвай гушкалкі і кідала ў бакі так, што бедная птушка хапалася дзюбай за пруткі клеткі, каб як-небудзь утрымацца на месцы.
    А шторму, здавалася, не будзе канца. Ізанепакоены станам птушкі марак стараўся як найчасцей спускацца з штурманскай будкі ў сваю каюту, каб праведаць папугая.
    Застаючы яго ў прыгнечаным стане, дзядзька Рыгор усякі раз казаў папугаю:
    — Што, попка, спужаўся?.. Спужаўся?..
    I падмацоўваючы сілы папугая цукрам, які ён так любіў, марак дадаваў, бадзёра смеючыся:
    — Спужаўся, дурненькі!
    За тры дні шторму папугай змучыўся ад бясконцай гайданкі карабля, і калі, можа ў дзесяты раз, марак сказаў збянтэжанай птушцы:
    — Спужаўся... дурненькі!..
    Папугай адказаў яму тымі ж словамі:
    — Спужаўся... дурненькі!..
    л W
    I вось мінула ліхая для птушкі пара шторму. Пакуль прыехалі ў Адэсу, здольны папугай ужо добра навучыўся і гаварыць, і насвістваць танцы.
    Па прыбыцці ў Адэсу, пасля здачы груза, карабель дзядзькі Рыгора быў пастаўлены на чыстку катлоў і іншы рамонт, а сам дзядзька атрымаў двухтыднёвы адпачынак; прыехаў да брата са сваім падарункам пляменніку.
    He было канца радасці Сёмкі, калі дзядзька перадаў у яго рукі клетку з папугаем. Той пачаў паказваць Сёмку і ягоным бацькам усё, чаму навучыўся. Ён і насвістваў танцы, і прасіў цукру, яблыка, арэхаў. Іасабліва ён развесяліў Сёмку, калі на прывітанне хлопчыка:
    — Дзень добры, попка!
    Адказаў яму:
    — Дзень добры, Сёмка!
    Пагасціўшы ў бацькоў хлопца і паказаўшы яму, як трэба далей вучыць папугая, марак вярнуўся на свой карабель. Асаблівую дружбу завёў папугай з улюбёнцам Сёмкі і ўсёй сям’і — з сабакам Шэрым, вёрткім фоксам. Пераймаючы голас Сёмкі, папугай клікаў сабаку:
    — Шэры, сюды!
    Фокс, пачуўшы голас любага яму хлопчыка, кідаўся ў пакой, адкуль чуўся яго голас і дзе стаяла клетка папугая. Упэўніўшыся, што Сёмкі ў пакоі няма, фокс здагадваўся, што папугай яго падмануў, падбягаў да століка з клеткай, упёршыся ў яго пярэднімі лапамі, брахаў на птушку, а папутай гойдаўся сабе на гушкалцы і задаволена пасвістваў...
    I трэба ж было аднойчы стацца такой бядзе. Сёмка з бацькамі сядзеў у пакоі, суседнім з тым, дзе была клетка папугая. Апошні быў у вясёлым настроі, гушкаўся і то насвістваў танцы, то балбатаў усё, што ведаў.
    Праз некаторы час раптам пачуўся хрыплы яго крык і хлопанне крыллямі... Усе трое кінуліся ў пакой, дзе быў ён, і бачаць: папугай трапіў галавой і завіс на шыі ў колцы, за якое падчэплена металёвая гушкалка... Спрабуе стаць на яе, але лапкі саслізгваюцца з вельмі гладкай гушкалкі...
    Папугай мог задыхнуцца. Тата Сёмкі схапіў са стала сынаву лінейку, сунуў яе паміж пруткамі клеткі і падставіў лінейку птушцы пад лапкі.
    Папугай, пачуўшы стойкую апору, стаў на яе абедзвюма лапкамі і адразу ж аслабаніў сваю галаву з колца...
    Ускочыўшы на гушкалку, ён страсянуўся і нечакана для ўсіх крыкнуў:
    — Спужаўся... дурненькі!..
    Сёмка, здзіўлены гэтымі словамі птушкі, узрадавана сказаў бацькам:
    — Тата, мама, ён жа рады, што выратаваўся!.. Які разумны... Думаў, што загіне, і таму спужаўся!..
    Бацькі ж здзівіліся, адкуль папугай ведае гэтыя два новыя словы, якія раптам так дарэчы былі ім ужыты.
    Напісалі пра гэта дзядзьку-мараку. Атой, успомніўшы свае размовы з папугаем у час лютага шторму, у сваім адказе растлумачыў: «Трапіўшы ў новую для сябе бяду, папугай міжвольна ўспомніў вывучаныя тады ім ад частага ўжывання мною гэтых два словы:
    — Спужаўся, дурненькі!..»
    Алег Мінкін
    АГНЯВІК
    У полымі вясёлым печы Рухавы скача чалавечак Пад булькаценне чыгункоў, Пад гучны трэск смалістых дроў.
    Калі ж агонь згасае ў печы,
    У прысак лезе чалавечак
    I спіць, згарнуўшыся клубком, Чырвоным стаўшы вугальком.
    ДАМАВІК
    Вандруе па клеці сівы ламавік, Стукоча маркотна яго чаравік, Чапляюцца вусы за ногі, a hoc Да сківіцы моркаўкай шызай прырос.
    Са скурчаных пальцаў тырчаць кіпцюры — У жаху глядзяць на іх мышы ў нары.
    Вось ён, уздыхнуўшы, на бочку прысеў, Расол горкі смокча і рэпку грызе.
    I дзетак хапае, што ў цёмную клець Прыходзяць пад ноч на яго паглядзець... Хапае, казыча, рагоча да слёз:
    Трасецца агідная моркаўка-нос.
    БЯЛУН
    Дднойчы я заначаваў у жыце, што красавала на лясной прагаліне. Уранні нехта схіліўся нада мной. Яўбачыў невысокага, уроўні з жытам, сівога дзядка ў палатнянай кашулі. Стары прыгнуў сцябліну і коласам кратаў мой твар, а сам мружыў вочы і хітравата пасміхаўся. На кончыку ягонага носа зіхцела буйная кропля расы.
    Я адразу сцяміў, што переда мною — Бялун, і памкнуўся схапіць яго і выцерці яму нос, бо чуў, нібыта пасля зраблюся заможнейшы ад усіх. Ды дзядок ператварыўся ў лёгкае воблачка пылку і растаў у чыстым, што вымытае шкло, блакіце... Нават не паспеў разгледзець яго як след.
    Казімір Камейша
    КОЛЬКІ Ў ВОЖЫКА КАЛЮЧАК...
    Ці настаўнік, ці ты вучань, Мне не зможаш памагчы: Колькі ў вожыка калючак, Калі ласка, палічы.
    He палічыіп ты ніколі, Рукі да крыві паколеш. Колькі ў вожыка калючак, Будзеш столькі мець
    балючак.
    Аж да слёз прагледзіш вочы I лічыць ты не захочаш. Колькі ж іх, Ну, колькі будзе, Падскажы хутчэй, бабуля. — Можа, сто, А можа, болей, He палічыш ты ніколі.