Крынічка Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

Крынічка

Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 432с.
Мінск 2012
83.28 МБ
Гудзе, як пчала, Ляціць, як страла, Крылы хоць мае, Але не махае.
( hvaaw ‘ixdoe ‘пдэц)
( UldVVWVJ)
Беленькая бочка На ёй — ні сучочка, Hi абручыка, Hi дна
I хоць бы
Клёпачка адна!..
( плп^)
He світка, а сшыта, He куст, а з лістамі, Маленькага росту, Прыгожага стану. Хто яе знае, Той розум мае.
( V2rn% )
ІПто гэта за блузачка, Што гэта за сіняя, Што на трыста гузікаў Залатых зашпілена?
( xvxdos d vgajj)
Дуга злучыла берагі Прыгожа, нібы ў казцы, А вось званочак да дугі Прымацаваць не ўдасца.
( плгалкд )
Сяргей Казлоў
ПЕСЕНЬКА ІЛЬВЯНЯЦІ I ЧАРАПАХІ
Я на сонейку ляжу, Я на сонейка гляджу, Усё ляжу і ляжу I на сонейка гляджу!
Насарог-рог-рог ідзе, Каркадзіл-дзіл на вадзе, Толькі я ўсё ляжу I на сонейка гляджу!
Побач ільвяня ляжыць, На мяне яно глядзіць, Толькі я ўсё ляжу, На яго я не гляджу.
Пераклад Васіля Жуковіча
Мікалай Носаў
ПЕСЕНЬКА ПРА КОНІКА
Сядзеў у траўцы конік, Сядзеў у траўцы конік, Як травачка і клёнік, Зялёненькі ён быў.
Ўявіце сабе, Ўявіце сабе, Як травачка і клёнік, Ўявіце сабе, Ўявіце сабе, Зялёненькі ён быў.
Ён харчаваўся траўкай, Ён харчаваўся траўкай, He крыўдзіў і казяўкі, I з мушкамі дружыў.
Ўявіце сабе, Ўявіце сабе, He крыўдзіў і казяўкі, Ўявіце сабе, Ўявіце сабе,
I з мушкамі дружыў.
Ды вось прыйшла квакушка, Ды вось прыйшла квакушка, Пражэрлівае брушка, I з’ела цвіркуна.
Ўявіце сабе, Ўявіце сабе, Пражэрлівае брушка, Ўявіце сабе,
Ўявіце сабе, I з’ела цвіркуна.
He думаў, не гадаў ён, He думаў, не гадаў ён, Ніколі не чакаў ён, Што з’есць яго яна.
Ўявіце сабе, Ўявіце сабе, Ніколі не чакаў ён, Ўявіце сабе, Ўявіце сабе, Што з’есць яго яна.
Пераклад Васіля Жуковіча
Пятро Васючэнка
НІШЧЫМНІЦА
3 кнігі
«Прыгоды паноу Кубліцкага і Заблоцкага»
Мо хто чуў, як паны Кубліцкі ды Заблоцкі з’елі свае боты?
Ды не, ніякага паморку, ніякага голаду не было тады ў нашай старане. Дый у паноў спачатку мелася ўсяго ўдосталь — і хлеба, і да хлеба. Але ж і жэрлі яны — што ў бяздонны мех тапталі. Пан Кубліцкі на сняданак, бывала, аплятаў засмажанага вепрука. Пан Заблоцкі адным махам мог выпіць цэлую барылу мёду. Нядзіўна, што гаспадарка ў абодвух звялася на нішто. Гаёк, палеткі, паша, каровы, свінні, птаства — усё ляснула з-за вялікай панскай ахвоты да яды. Засталася на дваіх адна ўбогая хаціна, у падполлі — вецер ды галодныя мышы. Hi курчаці, ні парасяці, хлеба ані каліва.
Пан Кубліцкі, надзьмуты, быццам вожыка праглынуў, ляжыць на лаве, глядзіць на партрэты сваіх продкаў ды вохкае. Пан Заблоцкі ў вялікай злосці ходзіць ад сцяны да сцяны, моцна грукаючы ботамі і раз-пораз хапаючыся за бок, дзе раней прычэплена была шабля (ужо няма шаблі, аддаў мужыкам за тры колцы кілбасаў). Тады пан Кубліцкі, скрывіўшыся, кажа:
— Хай бы пан падбіваў боты не жалезнымі, а драўлянымі цвікамі — танней і менш грукату.
На гэта пан Заблоцкі даволі груба адказвае:
— Хай бы пан не брахаў абы-чаго, а пайшоў бы ў вёску ды папрасіў у мужыкоў хлеба!
Такі ён апечаны, пан Заблоцкі, толькі яго крані — адразу пырхне. Але і пан Кубліцкі свой гонар мае.
— О не, — кажа, — я не магу прасіць у мужыкоўлапатнікаў, хутчэй я свае боты з’ем.
Што ж, і намовіў на сваю галаву. Дажыліся — што адно боты й засталося кінуць у варыва. Балазе ў паноў боты дыхтоўныя, са свінячае скуры, шмальцам падмазаныя.
Раскладваюць агонь, набухторваюць вады ў чыгун, скідваюць боты — і туды ж, у чыгун. Вараць болын як паўдня, тады здымаюць чыгун з агню і сёрбаюць поліўку гэтак спраўна, што насы ўпрысядкі гуляюць. Пад’еўшы, кладуцца на лавы і спачываюць. Босыя, затое наетыя ад пуза.
I што, пытаецеся вы, ці разбалеліся панскія жываты? Ані. Адно ў пана Кубліцкага, як ён быў далікатнага складу, трохі бурчэла ўсярэдзіне. Дык ён злаваўся і доўга вымаўляў пану Заблоцкаму:
— Казаў жа, каб не падбіваў пан боты жалезнымі цвікамі. Драўляныя — яны больш уежныя.
Вось як яно было. Было, было дый выпала дно.
Гурам Петрыяшвілі
ГІСТОРЫЯ ДЫНАЗАЎРЫКА
Казка
У глыбокую даўніну пасвілася ў даліне чарада дыназаўраў. Былі яны велізарныя — кожны разоў мо ў дваццаць большыя за слана. Разамлелыя веліканы ленаваліся нават крок ступіць. Стаялі яны, выцягвалі доўгія шыі, але толькі тады рабілі некалькі крокаў, калі дарэшты выскубвалі траву вакол сябе. Нікуды яны не спяшаліся, бо даліна была шырокая і спажывы хапала.
Ішоў час...
Нараджаліся малыя, гадаваліся, вучыліся скубці траву і незаўважна рабіліся дарослымі дыназаўрамі.
Аднаго разу самы меншы дыназаўрык неспадзявана зірнуў угору і здзівіўся:
— Ух, як здорава! Як цікава, калі ўзнімеш галаву!..
Убачыў ён высокі блакіт, па якім каціўся барвовы віар.
— Мамачка, што гэта там?
Маці-дыназаўрыха скубла сакаўную траву і нават не пачула малечы. Дыназаўрык запытаўся зноў, але зноў не атрымаў адказу. Пакрыўдзіўся ён, адышоў ад маці і падаўся да гурту іншых дыназаўраў. Ледзьве ішла малеча: замінаў цяжкі доўгі хвост, які валачыўся па зямлі.
— Што гэта за барвовы шар? — пытаўся дыназаўрык ва ўсіх родзічаў. Але ніхто не адказваў яму. Дыназаўры не чулі голасу малечы. Усе яны былі надта занятыя — уткнуліся галовамі ў траву і, апроч яе, нічога не заўважалі.
Зажурылася малеча. Адышлася ўбок і ўтаропілася на агніста-чырвоны шар. А шар пракаціўся па блакіце і неўзабаве знік за краем даліны.
Хутка сцямнела.
Дыназаўры перасталі скубці траву і тут жа паснулі.
Задрамаў і стомлены дыназаўрык, які не ведаў, што чырвоны шар называўся Сонцам.
Сонца даўно крыўдавала на дыназаўраў. Абражалася, што яны цэлымі днямі ўмінаюць траву і зусім не заўважаюць яго. Таму Сонца вельмі ўзрадавалася дыназаўрыку. Уявіце сабе, так узрадавалася, што ўначы падкралася і пацалавала малечу.
Раніцаю дыназаўры ўгледзелі залацістую плямку на лбе малога і сталі кпіць з яго:
— Глядзіце, які смешны! Што гэта за недарэчная радзімка?!
Рагаталі дыназаўры і дзівіліся:
— I чаго гэты свавольнік задзірае галаву ўгору? Хіба там расце смачная трава?
Доўга пацяшаліся дарослыя дыназаўры, а потым спахапіліся:
— Колькі часу змарнавалі! Зусім забыліся на работу. Нам жа трэба зеляніну скубці! Жаваць трэба!
Яны ўзяліся за звыклы занятак, а маці-дыназаўрыха засмуцілася, што яе сынок урадзіўся такім дурненькім.
Але той не зважаў на кпіны і ўпарта пытаўся:
— Мама, што гэта за дзівосны шар?
Урэшце дыназаўрыха зазлавала і накрычала на яго:
— He выдумляй абы-што! Апусці галаву ды сілкуйся, як усе!
— Ды колькі можна скубці гэтую траву?
— Скубі, пакуль не сцямнее, — адказала маці-дыназаўрыха. — А як сцямнее, ляжаш адпачываць.
— А што я буду рабіць, калі развіднее? — не супакойваўся дыназаўрык.
— Як гэта што?! Зноў будзеш ласавацца.
— Значыць, увесь час я павінен скубці ды жаваць траву?
Засмуціўся дыназаўрык. Падумаў ён, падумаў і вырашыў:
— Пайду я ад вас!
— Куды гэта ты пойдзеш?! — здзівілася дыназаўрыха.
— Яшчэ не ведаю. Пайду, можа, дзе-небудзь мне скажуць, што за чырвоны шар над намі.
— Я табе пайду! — раззлавалася дыназаўрыха. Яна наступіла сваёй вялізнай нагой на хвост непаслухмянца і зноў узялася скубці траву. Рвануўся дыназаўрык, але дарэмна. Пасля паднатужыўся і тузануўся мацней. Хвост не вытрымаў і адарваўся.
— Гвалт! Памажыце! — заенчыла маці, калі бясхвосты спрытнюга даў лататы. Родзічы кінуліся было даганяць, ды дзе там! Так і вярнуліся ні з чым на пашу. А праз некаторы час усе забыліся пра ўцекача. Нават маці дыназаўрыха не бедавала па ім.
— Хай бы ў мяне зусім не было дзіцяці, чымся такі непаслухмянец, — прабурчэла яна, жуючы траву.
А дыназаўрык самотна блукаў па свеце. Ён так схуднеў, што сваякі не пазналі б яго. Зрэшты, дыназаўры нічога і не помнілі, апроч травы.
Але вось што адбылося далей.
Ад пяшчоты да маленькага дыназаўрыка Сонца запалала яшчэ мацней і гарачэй. У даліне павыгарала ўся зеляніна. He стала чаго есці дыназаўрам. Непаваротлівыя ляніўцы былі няздольныя адшукаць новую пашу і з голаду пачалі выміраць.
А дапытлівы няўседа ўсё вандраваў з надзеяй, што ўведае адказ на сваё пытанне. Калі дыназаўрык засынаў, Сонца пацалункамі лашчыла яго.
Прачнуўся аднойчы дыназаўрык і ўбачыў перад сабою дзівосны лес і чысцюткае возера. Зазірнуў дыназаўрык у вадзяное люстэрка і вельмі здзівіўся: усё яго цела было ў залацістых плямах.
Дыназаўрык ператварыўся ў жырафіка!
Уражаны малы глядзеў на свой адбітак і раптам пачуў нязвыклыя галасы. Ён ускінуў галаву — на галінах дрэў весела шчабяталі птушкі.
Жырафік ветліва запытаўся:
— Скажыце, калі ласка, што гэта за чырвоны шар?
— Гэта Сонца! Яно дорыць усім цяпло і радасць, — растлумачылі яму птушкі.
— Сонца! — усклікнуў жырафік і радасна заскакаў. — Ура-а! Нарэшце я даведаўся, што за чырвоны шар плыве ў блакіце! Гэта Сонца! Сонца!
I застаўся жырафік жыць па-над возерам. Хадзіў ён з высока ўзнятай галавой на выносістай шыі, бо хацеў заўсёды быць бліжэй да Сонца. Усім жыхарам лесу прыйшоўся даспадобы дасціпны і добры жырафік.
Жырафіку ж вельмі падабалася, як птушкі віталі сваімі песнямі ўсход Сонца.
А калі шэрыя хмары засцілаюць Сонца, засмучоныя шчабятухі глядзяць на залаціста -сонечныя плямы жырафіка і зноў пачынаюць весела спяваць.
Пераклад Уладзіміра Сіўчыкава
Алесь Махнач
СВАБОЛЬНЫЯ ЗАЙЧАНЯТЫ
Аднаактовая п еса казка
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ
Заяц-тато Зайка шэранькі Зайка беленькі ІЗоўк Лісіцо-хітрыца Мядзізедзь
Зайцавы дзеці
Дзея адбываецца ў лесе. На пярэднім плане — паляна, ярка асветленая сонцам, відаць пні. Справа — густы хмызняк. Злева — домік Зайца-таты. Расчыняюцца дзверы доміка. На ганак выходзіць Заяц-тата, за ім — Зайка беленькі і Зайка шэранькі.
Заяц-тата (згрнуўшы ў неба). Ах, як цёпла стала! Ну, дзеткі, цяпер няма чаго мне з вамі сядзець. Пайду па шчаўе.
Зайка шэранькі. Вазьмі нас!
Зойко беленькі. I мы з табою!
Зояц-tqtq. Яшчэ чаго не хапала! Лепш сядзіце дома.
Зайксі шэранькі. Мы табе дапамагаць будзем.
Зояц-тото. He столькі той дапамогі, колькі клопатаў лішніх набярэшся.
Зойксі беленькі. Мы шчаўя назбіраем.
Заяц-тата. Яшчэ воўчага мне ў кошык накідаеце. Хопіць! Ведаю. Адна марока з вамі: з вачэй вас спускаць нельга, так і глядзі, каб часамі воўк ці ліса не схапілі каторага. Лепш зачыніцеся і сядзіце ціха, каб ніякі звер у хату не ўбіўся.
Зайка шэранькі. Ты толькі палохаеш нас ваўком, a яго зусім няма. Гэта каб мы паслухмянымі былі.