• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крынічка Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

    Крынічка

    Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 432с.
    Мінск 2012
    83.28 МБ
    Цвыркунок хацеў яшчэ пра нешта зайграць, але з’явілася вялізная зялёная муха, крутнулася над цаглінаю, нарабіла ветру, а потым убілася ў павучыную сетку і падняла лямант. Праз імгненне ўсе ўбачылі, як да мухі бег павук і на хаду размотваў вяроўку.
    V
    Цвыркунок перастаў іграць. Саскочыў на дол і згубіўся ў траве. Паляцелі і камарыкі. Збег жучок. Авусень споўз з цагліны і таксама кудысьці знік.
    Юлька зазлавала на муху. Такі канцэрт сарвала! Апотым падумала: можа, муха і не хацела шкодзіць. Можа, яна спяшалася вельмі. На канцэрт спазнялася. I нарабіла шуму-грому.
    Юлька вырвала травінку, адагнала прэч павука і ўзялася вызваляць палонніцу.
    I тут пачуўся бабчын голас:
    — Ю-юль-ка-а! Тваіх таптунчыкаў знайшла. Вярталася з градаў, а яны тупаюць у разоры — ідуць некуды. Дык я ўзяла і згрэбла ў кошык усю сямейку!
    Юлька кінулася да бабкі. Зазірнула ў кошык і ад радасці запляскала ў далоні: там ляжала ажно пяць калючых клубочкаў — адзін вялікі і чатыры маленькія.
    Праз колькі хвілін Юлька сядзела перад вялікай патэльняй, у якой было наліта малако. Побач нерухома ляжалі вожыкі. Малако так спакусліва пахла, што вожычыха першая не вытрывала — раскруцілася і паказала чорны лычык. Павяла ім управа, павяла ўлева, чмыхнула і давай хлябтаць малако. Тут паказалі лычыкі і яе дзеткі — таксама пачалі хлябтаць.
    Гуляла з вожыкамі Юлька доўга. А нацешылася — сабрала ўсіх у кошык, вынесда з хаты і выпусціла пад куст парэчак. Хай бягуць куды хочуць!
    ЯК РАБІЛІ ВЯСЁЛКУ
    Казка
    Пры азярыне між кветак і траў гулялі ў хованкі праменьчыкі. Іх было ажно сем — Фіялетавы, Сіні,
    Блакітны, Зялёны, Жоўты, Аранжавы і Чырвоны. Раптам праменьчык Фіялетавы сказаў:
    — Надакучыла тут. Хачу на другі бераг азярыны!
    Абапёрся адным канцом на купіну, выгнуўся дугою, другі канец апусціў на процілеглы бераг і засвяціўся ад радасці.
    Убачыў праменьчык Сіні, як брат ягоны раскашуе, і таксама сказаў:
    — На той бераг хачу!
    Пераскочыў азярыну, далучыўся да праменьчыка Фіялетавага, і ўжо на пару заззялі яны над зямлёю.
    Зайздросна стала праменьчыку Блакітнаму, і ён, доўга не думаючы, кінуўся да братоў.
    У небе цяпер тры стужачкі каляровыя гарэлі.
    Праменьчык Зялёны не вытрымаў, шугануў увысь і адтуль гукнуў:
    — Гэй, там, на зямлі! Да нас гайда! Тут прасторна! I відаць далёка!..
    Праменьчык Жоўты павагаўся, а тады ўзяў і таксама пераскочыў азярыну. I атрымаўся ладны паясок — пяцікаляровы.
    « А я хіба горшы ? » — падумаў праменьчык Аран жавы і кінуўся следам.
    У небе ўжо гарэў шасцікаляровы паясок. Бачачы такое дзіва, праменьчык Чырвоны сказаў:
    — Браты, а мяне прымеце ў сваю кампанію?
    — Прымем! Прымем! — пачуліся галасы. — He марудзь толькі...
    Праз хвіліну ў небе над азярынай павісла незвычайная стужка. У ёй былі ўсе сем колераў — чырвоны, аранжавы, жоўты, зялёны, блакітны, сіні і фіялетавы. I радавалася ім усё жывое на зямлі. А паколькі тая стужка гарэла надзвычай весела, то людзі і назвалі яе проста і ясна — Вясёлка.
    Анатоль Сыс
    ПАСТУШОК
    Хлопчык пасвіць коз на касмадроме, быццам лес — высокая трава, у траве той хлопчык — чыста гномік, дзьмухаўцом пакрыта галава.
    Светлы мой, бялюткі ты мой хлопчык, не страсай дадолу дзьмухаўцоў, запарушыш сіненькія вочкі, хто ж загоніць козачак дамоў?
    Васіль Хомчанка
    КАРТАВАЕ ІМЯ
    Сяргейка не выгаворвае адну літару. Гэта бывае з малымі. Замест «Р» вымаўляе «Л».
    Калі ў Сяргейкі пытаюць, як яго завуць, ён адказвае: — Як дзеда.
    — А дзеда як?
    Ён кліча дзеда і кажа:
    — Яны хочуць ведаць, як цябе завуць. Скажы.
    Іншы раз старэйшыя дзеці знарок пацяшаюцца з Сяргейкі:
    — Скажы: «Труба».
    Ён і тут знаходзіць выйсце.
    — Жалеза вось такое, — адказвае Сяргейка і складвае ў трубку далоньку.
    Аднойчы прыехаў у госці бацькаў сваяк. Прывітаўся з усімі, а потым падаў руку і Сяргейку.
    — Мяне завуць дзядзька Рыгор, — сказаў ён. — He забудзеш?
    — He забуду, — нявесела адказаў Сяргейка і ўздыхнуў: — Цяжкае імя.
    — Гэта чаму ж цяжкае? — здзівіўся дзядзька.
    — Калтавае. Аж два «Л».
    Алесь Пісьмянкоў
    ЯК БЫЦЬ?
    Без марожанага — гіну, А з марожаным — ангіна.
    Нэля Тулупава
    КРАКАДЗІЛ
    Я зляпіла кракадзіла. Падарыць хацела Дзіне. Дзіна адмаўляецца: —	Кракадзіл кусаецца!
    —	Смешная ты, Дзіна,
    Ён жа з пластыліну!
    Станіслаў Шушкевіч
    ПАЙШОЎ КОЎЗАЦЦА КАТОК
    Пайшоў коўзацца каток На рачулку, на лядок. Як імчаўся, на хаду Праваліўся у ваду. Замачыў ён чаравічкі, I касцюм, і рукавічкі. Нетрывалы быў лядок, Непаслушны быў каток. А яму ж казала маці, Каб лавіў мышэй у хаце, Каб маленькіх калыхаў I на печы цёплай спаў.
    НЕПАМЫЦЬКА ХЛОПЧЫК ВІЦЬКА
    Гляньце вы на Віцькаў твар.
    Пэўна, Віцька камінар?
    Брудны, чорны, закарэлы, Толькі лоб пад шапкай белы. Гэта наш знаёмы Віцька, Брудны хлопчык —
    непамыцька.
    Каламаззю каланіцай Ён запэцкаў нагавіцы, А сарочка ў жоўтай гліне, А на локцях пілавінне.
    Стаўце Віцьку пад капеж, Гразь з яго не адскрабеш, Хай вада яму абмые
    Брудны карак, вушы, шыю.
    Дожджык, дожджык, сыпані! На яго вядром ліні, Каб адстала, адляцела Гразь у хлопчыка ад цела.
    Уладзімір Юрэвіч
    ХТО КАГО СПАЛОХАЎСЯ?
    У суботу тата браў вялізны чамадан, у якім Лукашок часта хаваўся, гуляючы ў разбойнікаў. Тата выходзіў з пад’езда, ледзьве несучы той цяжкі чамадан.
    А калі хто з дзяўчынак у гэты час плакаў ці не слухаўся старэйшых, маці іх страшыла:
    — Вунь, бачыш, Валечка, які ў дзядзькі чамадан? Забярэ цябе, пакладзе ў яго і з моста ў рэчку ўкіне...
    Лукашку было непрыемна слухаць такое пра свайго тату, і ён увязваўся ў размову:
    — Няпраўда, ён не страшны. Гэта мой тата, а таты не бываюць страшныя, як і мамы. У чамадане ў яго макулатура...
    Валя, пачуўшы дзіўнае слова «макулатура», супакойвалася, але не спускала вачэй з высокага дзядзькі — Лукашковага таты. А ён ішоў да аўтобуснага прыпынку.
    Здаўшы газеты і часопісы, тата атрымліваў талон. Па тым талоне ў кнігарні яму давалі прыгожыя кніжкі з вясёлымі малюнкамі пра добрых дзяўчынак і хлопчыкаў, пра розных звяроў і птушак.
    Вось і сёння Лукашкоў тата хутка вярнуўся з тым самым чамаданам, сеў на нізенькую лавачку на дзіцячай пляцоўцы, каб перадыхнуць. Каля яго стоўпіліся дзеці.
    Крыху адпачыўшы, падняў вечка чамадана. Усе ўбачылі, што там амаль пуста. Толькі ў куточку ляжыць некалькі кніжак.
    Тата ўзяў адну кніжку, адгарнуў вокладку і пачаў чытаць:
    — Раз-два, раз-два — Долу хіліцца трава...
    Лукашок ураз падхапіў пачутую лічылку: ён яе ведаў.
    Лукашок прапанаваў хлопчыкам згуляць у хованкі... Дзеці палічыліся. Жмурыцца выпала Глебу. Усе разбегліся хто куды, каб лепш схавацца...
    Лукашок падбег да дзвярэй, што вядуць у падвал, штурхануў іх плячом. Дзверы зарыпелі і адчыніліся... Там было цёмна, страшна...
    «Во дзе схавацца можна. Глеб ніколі не здагадаецца», — падумаў Лукашок і ўжо наважыўся пераступіць
    парог, каб знікнуць у той цемры, як аднекуль з кутка выскачыла жаба і села на парог. Надзьмутая такая, вочы вялікія, лупатыя. Яшчэ раз скочыла, і яшчэ...
    Хлопчык забыўся, што трэба хавацца, хутчэй падаўся назад...
    — Лукашок, — крычыць Глеб, — я цябе бачу, я цябе застукваю!..
    — Чакай, тут жаба, страшная такая, — азваўся хлопчык, — бяжы хутчэй сюды...
    Глеб пабег да Лукашка. Яны хацелі прысесці, каб лепш разгледзець тую жабу, а яна ўзяла і доўга не думаючы скокнула да хлопчыкаў... Што тут пачалося!
    — Ай! — закрычаў Лукашок і адскочыў убок.
    — Ай-я-яй!.. — заенчыў Глеб і пабег назад, успомніўшы нарэшце, што жмурыўся.
    Дзеці, якія ўжо застукаліся, сабраліся каля лавачкі, дзе сядзеў Лукашкоў тата і чытаў кніжку.
    А чытаў ён пра жабу, якую Іван-царэвіч сабе ў жонкі выбраў і якая лёгка скідала з сябе скуру і ператваралася ў дзяўчыну, прыгожую Васілісу Мудрую:
    — «Падляцела да царскага ганка пазалочаная брычка, у шэсць коней запрэжаная, і выйшла адтуль Васіліса Мудрая — такая прыгажуня, што ні падумаць ні згадаць, толькі ў казцы сказаць»!
    Дзеці слухалі нібы зачараваныя. Слухала і Валечка, якую мама страшыла дзядзькам, што забірае ў чамадан непаслухмяных.
    Пачуў Лукашкоў тата сынаў голас, перастаў чытаць.
    — Што там такое? — гукнуў.
    — Жаба тут страшная... Хутчэй сюды! Што рабіць нам з ёю? — клікаў Лукашок тату на дапамогу.
    Калі той пайшоў да сына, усе дзеці, што слухалі казку, падаліся следам. Яны таксама хацелі ўбачыць на свае вочы страшную жабу.
    А жаба скокнула разы два, каб напалохаць хлопчыкаў, і прытулілася да зямлі, замерла.
    14 3ак. 1979
    Абступілі ўсе жабу, а ў той і душа, мабыць, у пятках.
    — Хто ж тут каго напалохаў? — спытаў Лукашкоў тата. — Жаба вас? Гэта ж вы на жабу страху нагналі. Гляньце, яна ледзь жывая.
    Рудым камячком, падкурчыўшы ўсе чатыры лапкі пад сябе, ляжала на асфальце жаба.
    — Чаго жабу баяцца? Яна нікога яшчэ не ўкусіла за ўвесь свой век, — тлумачыў тата. — Адно толькі і робіць, што камара надакучлівага ці мувіку праглыне. Тым і жыве. He страшыцца трэба яе, а шанаваць, каб больш лавіла розную заедзь у летні спякотны дзень.
    — Яна нейкая надта непрыемная, — пачаў быў апраўдвацца перад татам Лукашок. — Так і мерыцца скокнуць на цябе.
    — А калі і скокне, -гаварыў тата, — што ж такога? Толькі не скокне, гэта яна так палохае і чалавека, і сабаку, і ката... Бароніцца ад усіх, хто дужэйшы за яе. Жаба не страшная...
    — Яна плыгожая, — падала голас Валя, — яна халошая, яна Васіліса Мудлая... Яна жаба-цалэўна.
    — Гэта толькі ў казцы так, — не згаджаўся Лукашок.
    — Дай вось тваю шапку, сынок, — сказаў тата, знімаючы ў Лукашка з галавы яго кепку і накрываючы ёю жабу. — Мы яе зараз, сапраўды як царэўну, аднясём на бераг ракі і выпусцім... Атам яна ў ваду скокне.
    — He тлэба ў ваду, — заенчыла Валя. — Яна ж загіне там. He тлэба.
    — У вадзе яна сапраўды стане царыцай. Будзе плаваць, будзе выходзіць на бераг і спяваць песні па вечарах. Ква-ква-ква... Тур-р-р... Тур-р-р, — і Лукашкоў тата нагадаў, як квакае і туркоча жаба.
    Ніл Гілевіч
    ЗАГАДКІ
    Што за загадка, Прашу адгадаць: Пад латкаю латка, А швоў не відаць?
    ( HVKDtf)
    Я трымаў спачатку клін, Разгарнуў — зрабіўся блін. Хлынуў дождж, цурчыць вада, А мне з блінам не бяда!
    У лужку-лужочку Выраслі сястрычкі: Залатое вочка, Белыя раснічкі.
    ( ноэпсіпц )
    (IMHOWDj)
    Цёмна-сіняя рагожка Скрозь усеяна гарошкам, Пасярод акрайчык хлеба. Хто адкажа так, як трэба?