Крынічка Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

Крынічка

Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 432с.
Мінск 2012
83.28 МБ
Заяц-татсі. Ах, малыя дурні! Калі вы паразумнееце?
Зайко шэранькі. Амы не дурныя.
Зайка беленькі. Мы разумныя.
Зайка шэранькі. I паслухмяныя, праўда, беленькі?
Зайка беленькі. Праўда, шэранькі!
Заяц-тота (абдымае ^зяцей). Калі будзеце паслухмянымі, дык я ў нядзелю вам нештачка на кірмашы куплю.
Зайка шэронькі. Ашто? Мячык, напэўна?
Зайка беленькі. Веласіпед?
Зояц-тото. He ўгадалі. Табе, шэранькі, чырвоныя боцікі, табе, беленькі, вышываную кашульку.
Зайка шэранькі. Мы, татачка, нікуды не пойдзем з хаты.
Зсійка беленькі. Мы цябе будзем слухацца.
Зояц-тотсі (бярэ кошык і кій). Вось і добра. Ну, я пайшоў. Авы замыкайцеся і нікому, дзеці, не адчыняйце. Калі есці захочаце, каша на паліцы, а лыжачкі ў чарапіцы. (Выходзгць
Заяц-тата ідзе ў глыб лесу. Зайчаняты, зачыніўшыся ў хаце, глядзяць у акно ўслед бацьку. Неўзабаве Зайка беленькі адчыняе насцеж акно.
Зойка шэранькі. Зачыні! Што ты робіш? Тата ўбачыць!
Зойко беленькі. Ён далёка.
Зойксі шэронькі. Як дазнаецца, дык усыпле табе бярозавай кашы.
Зайка беленькі. Тата наш добры. Гэта ён толькі нас палохае бярозавай кашай ды ваўкамі, каб мы слухаліся яго.
Зайко шэранькі. Ваўкі ўсё-такі ёсць, і бярозавая Ka­ma — таксама.
Зайка беленькі. Няма ваўкоў!
Зойка шэронькі. Ёсць!
Зойка беленькі. Няма! (Расчыняе насцеж дзверы.) Гдядзі! Я не баюся!
Зайко шэронькі. Куды? Назад, беленькі!
Зойка беленькі (стаіць на ганку, гукае ў лес). Гээ-эй! Ваўкі! Ідзіце сюды, хапайце мяне! Ваўкі! Гэ-ээй! {Прыслухоўваецца.} Няма!.. Бачыш! (Спявае і, падскокваючы, ідзе на палянку.)
А я Зайка беленькі, Белы белячок!
Зсійко шэранькі (^крычыць услед'). Брацік, вярніся!
Зайксі беленькі (ускочыў на пень). А як добра! {Саскочыў на зямлю.) А як цёпла! (Куляецца на травеР) А як весела! Шэранькі, ідзі сюды!
Зойка шэранькі. Баюся...
Зайко беленькі. He бойся, пагуляем, пагрэемся на сонейку, і тата ведаць не будзе. Бяжы!
Зайка шэранькі. Ваўка баюся.
Зойко беленькі. Яго ў нашым лесе няма. Глядзі! (Ускочыў на пень і крычыць на ўсе бакі.) Гэ-э-эй! Воўк!
Ідзі мяне хапай, на кавалкі разрывай. (^ПрыслухоўваеццаР) Бачыш, няма.
Зайка шэранькі нясмела бяжыць на палянку.
У гэты час збоку хмызняку падкрадаецца Воўк. Зайчаняты яго не заўважаюць і весяляцца.
Зайка шэранькі (ускочыў на пень). Праўда, добра! (Саскочыў на зямлюР) Праўда, цёпла! (Куляецца па траве.) Праўда, весела!
Зайка беленькі і Зайка шэранькі бяруцца за лапы і кружацца ў падскоках.
Зайка беленькі {запявае).
А я Зайка беленькі, Белы белячок!
Зайка шэранькі (працягвае нібы ў адказ').
А я Зайка шэранькі, Шэры-шарачок!
Зойка беленькі і Зайка шэранькі (разам).
Ваўка мы не баімся, Мы скачам і пяём.
Зайка беленькі.
А я Зайка беленькі, Белы-белячок! (Тупае ножкайА
Зайка шэранькі.
А я Зайка шэранькі, Шэры-шарачок! (Тупае ножкайР)
Зайчыкі скачуць, раптам спыняюцца. Насцярожана прыслухоўваюцца. Асабліва напалоханы Зайка шэранькі.
Зайка шэранькі. Чуепі? Чуеш? Нехта ідзе сюды.
Зайка беленькі. Можа, гэта...
Зойка шэранькі (перабівае). Гэта воўк! Воўк!..
Зайчаняты бягуць у хату. Выходзіць Воўк. Падыходзіць да хаты Зайца-таты, зазірае ў акно.
ІЗоўк. Пахавадіся, чэрці касыя! (Адыходзіць ад домгка. Уздыхае.)
Выходзіць Лісіца-хітрыца.
Лісіца-хітрыцсі (Эа Ваўка'). Дык гэта ты, кум! А я думаю, хто ж так цяжка ўздыхае.
Воўк. Уздыхаю, бо галодны я, кума Лісіца. Падняўся, калі яшчэ на гадзіну не займалася. Прагайсаў увесь лес нашча, нідзе нават макавага зерня ў рот не папала... Атут во — два зайчыкі, маладзенькія, сыценькія, скачуць, спяваюць... Наважыўся я хоць аднаго схапіць, а яны ўцяклі. Схаваліся.
Лісіца-хітрыца, задраўшы галаву, абнюхвае паветра.
Лісіца-хітрыцо. Ой, праўда. Так смачна зайчацінай пахне! А каб яшчэ падсмажыць, адно аб’ядзенне — лапкі абліжаш! (Глядзгць на дом Зайца.~) Чакай, Воўк... Можа, яны забыліся замкнуцца? (Падкрадаецца с)а дзвярэй, асцярожна спрабуе адчынгць, але яны замкнёныя. Лісіца мяняе голасР) Зайчыкі-зайчаняткі, гэта я, Каза-дзераза, да вас прыйшла, капусткі і малачка прынесла. (^Прыслухоўваецца, але ніхто ёй не адказвае.) Адамкніцеся, зайчаняткі, гэта я — Ka­saдзераза. (Ізноў слухае, прыклаўшы вуха да дзвярэй. Ніхто не аЬказвае.)
Пісіца-хітрыцо (^паё)ыхоё)згць да Ваўка). Бач, кум Воўк, занадта хітры народ пайшоў, цяпер цяжка ў лесе дурня знайсці.
Воўк. Праўду кажаш, кума. Але трэба нешта прыдумаць, бо неўзабаве можа і сам Заяц-тата вярнуцца. А ён з Мядзведзем сябруе. Тут не да жартаў будзе!
Лісіца-хітрыцо. Нешта прыдумаем... (Ідзе да хаты Зайца, абыходзгць яе, вяртаецца.) Казала, што нешта прыдумаем.
Воўк. Казала, ну і што ты прыдумала, кума?
Пісіца-хітрыцо. А вось што: я, кум Воўк, шчыліну знайшла. Заяц-тата яшчэ не паспеў у хаце падлогу пакласці, дык праз тую шчыліну можна падкоп зрабіць і зайчанят, як рудых мышак, перадушыць. Апотым самога Зайца-тату, як прыйдзе... Ніхто ведаць нічога не будзе.
Воўк. Чакай, кума! Нешта галава баліць.
Пісіцо-хітрыцо. Атут галавы і не трэба. Лапы твае моцныя. Імі і зробіш падкоп, а я папільную. Лепшага памочніка, чым я, не знойдзеш. Уцячы, каб і хацела, дык не змагу. Буду грызціся з любым ворагам, а сюды, даражэнькі, не пушчу. Давай паўзі, кум.
Воўк, падумаўшы, ідзе да хаты Зайца.
Пісіца-хітрыцо (наўздагон яму крычыць). Падкоп рабі з таго боку. Там глухая сцяна, вокан няма, не так прыкметна. Калі што, я адгэтуль табе крыкну. (Хаваецца за кустЗ)
Падкраўшыся да доміка Зайца-таты, Воўк пачынае рабіць падкоп. Хутка знікае ў нары, адкуль толькі відаць, як вылятае пясок.
У гэты час непадалёку ад доміка з’яўляецца Мядзведзь.
Ён заўважае, што пад дом Зайца хтосьці стараецца падкапацца, бярэ вялізны камень і завальвае ім выхад падкопу.
(Ьпас Ваўка (з падкопу'). Агу-агу! Кума! Ратуй! Кума! Агу-агу-агу! Нехта выхад камнем заваліў! Агу-у-у!
Лісіца-хітрыца (сама сабе). Ты, кум, мяне за дурную не лічы. He такая Лісіца-хітрыца, каб сваю галаву падстаўляць. (^Вільнуўшы з-за куста хвастом, кгдаецца наўцёкі.')
Мядзведзь (Ваўку}. Твая кума табе толькі хвост свой з-за куста паказала. Бачу, зноў за сваю справу разбойніцкую ўзяўся. Цяпер ніхто цябе не памілуе.
Воўк вые. Прыбягае перапалоханы Заяц-тата.
Ен кідаецца да хаты.
Заяц-тата (з трывогаю). Адзеткі ж мае!
Мядзведзь (выходзіць насустрач'). He хвалюйся, Заяц-тата, жывыя-здаровыя твае дзеткі.
Зояц-тота {стукае ў дзверы). Родненькія, міленькія, адчыніце хутчэй! Гэта ваш тата!.. (Кідаецца да акна, стукае ў шыбу.') Зайка беленькі, Зайка шэранькі, адчыніце! Гэта я, ваш тата!
Дзверы расчыняюцца,
і насустрач Зайцу кідаюцца зайчаняты.
Заяц-тота {радасна абнімае іх}. Дарагія!
Зойка бепенькі. Тата!
Зсійка шэранькі. Татачка! Мы будзем цяпер паслухмянымі!
Заяц-тата. Добра! Добра, мае зайчаняткі. (Да Мядзведзяё) Што з імі тут было?
Мядзведзь. Пасля даведаешся. А цяпер склікай лясны народ. Ваўка судзіць будзем!
Зсійко бепенькі. Цяпер нікога не будзем баяцца.
Мядзведзь. Яшчэ ёсць у лесе Лісіца-хітрыца. He забывайце.
Зояц-тото (гукае з ганка на ўсе бакг). Гэ-э-эй! Лясны народ! Ідзі, ляці, скачы сюды, сюды, на палянку. Ваўка злавілі! Судзіць яго будзем!
3 усіх бакоў пачуліся галасы птушак, лясных звяроў.
Зойко беленькі (^прыслухоўваючыся). Ідуць, ляцяць, скачуць.
Зойко шэронькі {радасна). Ваўка судзіць будзем!
Зайчаняты бяруць Мядзведзя за лапы
і пачынаюць з падскокамі кружыцца і спяваць.
Зайка беленькі і Зайко шэранькі.
Ваўка мы не баімся, Мы скачам і пяём.
Зайка беленькі.
А я Зайка беленькі,
Белы-белячок! (Тупае ножкай.)
Зсійксі шэранькі.
А я Зайка шэранькі,
Шэры-шарачок! (Тупае ножкай.')
Зайко беленькі і Зойка шэранькі (разам).
Ваўка мы не баімся... 2 разы
Мы скачам і пяём...
(Смяюцца
Заяц-тато. Тут і казцы канец!
Выканаўцы кланяюцца.
ЗАСЛОНА
ЛЮДЗЕЙ СЛУХАЙ, А СВОЙ РОЗУМ МАЙ Беларуская народная казка
Быў адзін дурнаваты чалавек. Захацелася яму пайсці на кірмаш. Злавіў ён белага пеўня, засунуў за пазуху ды пайшоў. «Прадам, — думае, — пеўня, куплю махоркі».
Яшчэ не дайшоў да кірмашу, а тут ужо яго і купцы сустракаюць:
— Што прадаеш, дзядзька?
— Пеўня, — кажа чалавек.
Дастаў ён з-за пазухі белага пеўня. Купцы паглядзелі, галовамі паківалі:
— Які ж гэта певень? Гэта ж заяц!
«Жартуюць, — думае дзядзька, — ліха ім!» Забраў пеўня ды ідзе далей.
Прайшоў крыху — другія купцы падбягаюць:
— Што прадаеш?
— Пеўня.
Паглядзелі:
— Які ж гэта певень? Гэта ж заяц!
Прыгледзеўся лепш чалавек і сам да свайго пеўня: «А можа, і заяц? — думае. — He вер вачам! Відаць, праўда, калі ўсе як у бубен б’юць».
Прыйшоў ён на самы кірмаш. Людзей там так густа, што і яблыку няма дзе ўпасці. Каля аднае крамы стукаюць у патэльні, каля другой звоняць косамі, — пакупнікоў заклікаюць.
Такі шум, гоман на кірмашы, што чалавек ледзь не аглух.
Ачухаўся ён трохі і сам пачаў крычаць:
— Купіце зайца! Купіце зайца!
Падыходзіць да яго баба, дзівіцца:
— Які ж гэта заяц? Гэта ж певень!
Ды чалавек стаіць на сваім:
— Заяц, кажу табе, а не певень!
Сабралася куча народу. Жартуюць з бабы:
— Дзядзька праўду кажа! Ці ж ты не бачыш, што гэта заяц!
Тут ужо чалавек зусім паверыў, што прынёс ён на кірмаш зайца, а не пеўня. I калі хто з купцоў гаварыў цяпер, што гэта певень, а не заяц, дык ён ледзь не з кулакамі на яго кідаўся.
Хадзіў, хадзіў чалавек па кірмашы з пеўнем, і ўсё яму здавалася, што гэта заяц.
Надакучыла пеўню цягацца з чалавекам, — пара б ужо і на седала збірацца! Залопаў ён крыламі ды як закрычыць на ўвесь кірмаш:
— Ку-ка-рэ-ку!
Пачуўшы гэта, чалавек зусім збіўся з панталыку: заяц, а пеўнем спявае!
Выкінуў ён пеўня з-за пазухі, плюнуў ды пайшоў дахаты.
Праўду кажуць старыя людзі: не той дурань, каго завуць дурнем, а той дурань, хто чужым розумам жыве.
Людзей слухай, а свой розум май.
ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ
— Бабуся, дай вады напіцца. А есці захацелася, аж пераначаваць няма дзе.
Бацька косіць — я кашу, бацька просіць — я прашу, далі бацьку, далі мне, бацька знае, а я не.
Без скрыпачкі, без дуды ходзяць ногі не туды.
Жыць, пажываць ды дабра нажываць.
Каб вы цэлы век весяліліся!
Калі не спявалі, то і не весяліліся.
Лепей жартаваць, чымся гараваць.
Мы і самі з вусамі.
Hi ў казцы сказаць, ні пяром апісаць.