Крынічка
Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 432с.
Мінск 2012
I любімы сябар ваш.
Дайце мёду — з’ем за двух.
Я вясёлы... (хЯц-гнін)
Я маленькі, рыжаваты, Вельмі на сяброў багаты. Адгадаць зусім няцяжка —
Я завуся... (vtHmvdfigvh)
Лідзія Арабей
ПРЫНЦЭСА ТАКХАЧУ
Жыла ў адным каралеўстве прынцэса па імені Такхачу. Была яна адна дачка ў таткі з мамкаю, бацькі яе надта любілі і песцілі, дазвалялі рабіць усё, што ёй хацелася.
Было ў Такхачу трое сяброў — Паслушка, Смелячок і Малашка, і Такхачу імі вельмі камандавала. Ідзеці слухаліся яе. Паслушка таму, што была вельмі паслухмяная, Смелячок таму, што баяўся, каб прынцэса не падумала, быццам ён нечага спалохаўся, а Малашка, бо была самая маленькая і рабіла ўсё так, як рабілі большыя.
Доўга выконвалі дзеці ўсе загады прынцэсы, але аднойчы...
Гуляючы за каралеўскім палацам, адбегліся яны крышку далей і ўбачылі сажалку, зарослую па берагах аерам.
— Мора, мора! — закрычала Такхачу.
— Мора, мора, — заківалі галовамі дзеці, якія самі ніколі не бачылі мора і паверылі прынцэсе, што мора такое і ёсць.
— Давайце купацца ў моры, купацца ў моры! — закрычала прынцэса і пачала скідаць свой сарафанчык.
I дзеці распрануліся, пабеглі да сажалкі. Паслушка і Смелячок адразу ў ваду скочылі, а Малашка прыпынілася на беразе.
— Ой, тут жабы, — спалохана прапішчала яна.
— ІТадумаеш, жабы! — закрычала прынцэса. — Ідзі купацца, я так хачу!
Але Малашка стаяла на беразе і калацілася ад страху. Надта хацелася ёй туды, дзе плюхаліся ўжо Смелячок і Паслушка, але ніяк не магла яна сябе прымусіць пераступіць цераз жабу, што сядзела акурат у тым месцы на беразе і глядзела на Малашку лупатымі вачамі.
— Баюся я, жабы тут, — заплакала Малашка.
— Сама ты жаба! — закрычала на яе Такхачу. I толькі яна так сказала, як Малашка — хлоп — і ў жабу ператварылася. Скок — і знікла ў зарасніку аеру!
Паслушка і Смелячок выбеглі з вады, пачалі гукаць: — Малашка, Малашка, дзе ты, вярніся!
— Ква, ква, — пачулася з аеру. I невядома было, хто гэта квакае, ці звычайная жаба, ці Малашка, якая жабаю зрабілася.
Дзеці стаялі, чакалі, можа, Малашка вернецца, зноў з жабы ў дзяўчынку ператворыцца, але Малашкі не было. Сумныя вярталіся яны дадому.
— Падумаеш, — сказала Такхачу. — I без яе абыдземся. Яна знарок, мне на злосць у жабу ператварылася.
Назаўтра дзеці зноў пайшлі гуляць. Пакіраваліся ў другі бок ад палаца і скора апынуліся пасярод шырокага зялёнага поля. Анад полем птушкі лятаюць, ды з залатымі пёрамі. Блішчаць іхнія пёры, на сонцы пераліваюцца. Спадабаліся прынцэсе птушкі, яна і кажа Смелячку:
— Злаві мне птупіку! Я ў клетку яе пасаджу і буду ёю любавацца!
He хацелася Смелячку ісці птушку лавіць, шкада было яму птушкі — так вольна, весела ёй над гэтым зялёным полем, а Такхачу пасадзіць яе ў клетку. Хацеў ужо сказаць прынцэсе, што не пойдзе ён лавіць птушкі, ды спужаўся, што прынцэса яго баязліўцам палічыць.
Дачакаўся Смелячок, калі птушкі на зялёную траву паселі, пачаў да іх падкрадвацца. Падкраўся блізенька, скочыў, каб злавіць, а тыя — пырх — і паляцелі!
— Варона ты, варона! — закрычала прынцэса на Смелячка. — Птушку правароніў!
I толькі сказала Такхачу на Смелячка варона, як хлопчык — раз — і ў варону ператварыўся. Узняў чорную галаву з цвёрдаю дзюбаю, паглядзеў з крыўдаю на Такхачу, махнуў чорным крылом і паляцеў.
— Куды ты, Смелячок? — закрычала Паслушка. — Вярніся!
Але Смелячок нават не азірнуўся, паляцеў на край неба.
— Падумаеш! — сказала Такхачу. — I без яго абыдземся! Гэта ён мне на злосць у варону ператварыўся, каб птушкі не лавіць!
Засталася ў прынцэсы адна толькі сяброўка — Паслушка. Толькі з ёю гуляла цяпер прынцэса, прымушала рабіць усё, што ёй самой хацелася. I Паслушка слухалася.
Аднойчы, гуляючы, зайшлі яны далёка ў цёмны лес. Заблудзіліся і доўга блукалі па тым лесе, пакуль на дарогу выбраліся. Ада палаца яшчэ далёка.
— Я стамілася, нясі мяне, — загадала прынцэса Паслушцы.
Паслушка — на тое яна і паслушка — прысела на кукішкі, спіну прынцэсе падставіла. Залезла тая ёй на гергі, і Паслушка панесла.
Нясе, нясе, а сама потам абліваецца, ногі згінаюцца ад знямогі — цяжкая прынцэса. Атая сядзіць ды яшчэ падганяе.
— Што ты так марудна паўзеш, гэтак мы і да ночы дадому не вернемся!
А Паслупіка ўжо астатнія сілы траціць.
— Адпачну крышку, — просіць яна прынцэсу. — Цяжкая ты.
— Хлусіш, хлусііп! Зусім я не цяжкая! Mae слугі кажуць мне, што я лёгенькая, як матылёк!
Зноў ідзе Паслушка, нясе прынцэсу, а ўжо вочы свету белага не бачаць, у грудзях дыхання не хапае, спіна, здаецца, вось-вось пераломіцца.
— Хутчэй! Хутчэй! — камандуе Такхачу.
Напружылася Паслушка, каб скарэй ісці, і не здолела, павалілася. I прынцэса павалілася, у пыл сукенку запэцкала, моцна раззлавалася.
— Ах ты, хітрая лісіца! Гэта ты знарок павалілася, каб мяне не несці! — закрычала яна.
I толькі сказала прынцэса хітрая лісіца, як Паслушка — р-раз — і ў лісіцу ператварылася. Вільнула пушыстым рудым хвастом і ў лес пабегла.
Засталася прынцэса адна. Сама, сваімі нагамі пайшла дадому.
А назаўтра ўстала, паснедала і зноў гуляць сабралася. Ды тут агледзелася, што няма ёй з кім гуляць.
Села Такхачу на залатую лавачку каля палаца, сядзіць, нагамі матляе. Ахоць лавачка і залатая, калі сядзіш ты на ёй адна, усё роўна табе весела не будзе. I хоць ты самая важнейшая прынцэса, калі ў цябе няма сяброў, жыць табе будзе вельмі сумна.
Прыйшла прынцэса да жабінай сажалкі, пачала гукаць:
— Малашка, Мадашка, вярніся, я больш не буду абзывацца!
Але Малашкі нідзе не было.
Пайшда прынцэса на зялёнае поле, пачала клікаць Смелячка:
— Смелячок, Смелячок, дзе ты?!
Але і Смелячок не адзываўся.
Пакіравалася прынцэса да зядёнага лесу, загукала:
— Паслушка, Паслушка!
Але Паслушкі і след прапаў.
Так і засталася прынцэса адна.
ПРЫНЦЭСА НЕХАЧУ
Жыда-была на свеце прынцэса, і звалі яе Нехачу. Раніцою слугі будзяць яе ўставаць, а прынцэса крычыць:
— He хачу!
Сдугі да дожка бдіжэй падступаюць, а яна каторага нагою з-пад коўдры — бэнц!
Тыя з другога боку заходзяць, а прынцэса ім кудаком у hoc:
— He хачу ўставаць!
I валяецца ў ложку, пакуль бакі не адлежыць ды есці не захоча. Нарэшце падымецца.
Слугі ёй тазік з вадою нясуць, кавалачак мыла пахучага, каб умылася пасля сну. А яна тое мыла ў тазік — боўць:
— He хачу ўмывацца!
Паснедае прынцэса пірагамі ды кісялямі — за ўрокі пара брацца. Слугі ёй кніжкі, сшыткі нясуць. Аяна зноў:
— He хачу вучыцца!
I колькі ні просяць, колькі ні ўгаворваюць — і кароль з каралеваю, і слугі, — нават узяцца за кніжку не хоча. Так і расла прынцэса, адно любімае слова маючы:
— He хачу!
Ішлі гады, прынцэса падрастала. Вось ужо і замуж ёй пара. Але хто возьме такую — нямытую ды невучоную?
А кароль і каралева самі рады ўжо былі б збыць прынцэсу са двара. Падгаварылі яны слуг, тыя схапілі прынцэсу, сілком памылі, прычасалі, у прыгожую сукенку прыбралі, на багатае крэсла пасадзілі.
I пачалі прынцэсе кавалераў зазываць.
Прыскакаў на кані каралевіч з Заходняга каралеўства. Прынцэса глянула на яго і скрывілася:
— He хачу за яго замуж, у яго нос доўгі!
Пакрыўдзіўся каралевіч, паскакаў назад у сваё каралеўства.
Прымчаўся на аленях царэвіч з Паўночнага царст ва. Глянула на яго прынцэса і зморшчылася:
— He хачу за яго замуж, у яго вочы касыя!
Пакрыўдзіўся царэвіч, памчаўся назад у сваё царства.
Прыехаў на вярблюдзе хан з Паўднёвага ханства. Глянула на яго прынцэса і нос закапыліла:
— He хачу за яго замуж, у яго губы лупатыя!
Пакрыўдзіўся хан, паехаў назад у сваё ханства.
Хутка па свеце пагалоска пайшла, што прынцэса ўсіх кавалераў бракуе, і перасталі ездзіць да яе ў сваты. Аяна і сама ўжо сядзіць, чакае, можа, хто яшчэ прыедзе, але ніхто не паказваецца.
Раззлавалася прынцэса, скінула прыгожую сукенку, у якую слугі яе апранулі, не давала болып сябе ні ўмываць, ні прычэсваць, яшчэ з болыпаю злосцю крычала ўсім:
— He хачу!
А гады каціліся, каціліся. Вось памерлі ўжо кароль з каралеваю. Слугі не хацелі болып служыць такой прынцэсе і паразбягаліся. Засталася яна адна ў вялізным палацы. Палац той за гады састарэў — столь пакрывілася, падлога паламалася, печы пахіліліся. I сама прынцэса састарэла— валасы пасівелі, твар зморшчыўся, спіна сагнулася. Ходзіць адна па цёмным палацы ў падранай адзежы, з кудлатымі сівымі валасамі, і толькі совы ды кажаны вакол яе лятаюць.
Усе людзі гаварыць пачалі, што ў палацы жыве злосная ведзьма.
А хто бачыў яе зблізку, ніколі не мог падумаць, што некалі гэтая ведзьма была прынцэсаю.
Артур Вольскі
КОЗАЧКА
Выйшлі дзеці на лужок, на зялёны муражок.
На лужок, на муражок і пасталі
у кружок.
— Пачакайце трошачку, мы станцуем «Козачку»!..
А козачкі белыя па мураўцы бегалі. Па мураўцы — скок да скок, патапталі ўвесь лужок.
Казляняты выбеглі: — Што ж вы траўку выбілі?! Ножкамі затупалі, рожкамі застукалі.
Тут пастушка выйшла ў круг: — He тапчыце, козкі, луг! Рожкамі не стукайце, ножкамі не тупайце.
А вясёлы пастушок задудзеў тады ў ражок: — Ду-ду-ду!
Ды ду-ду-ду!
3 вамі ў скокі я пайду!
Ах, як добра на лужку, на зялёным муражку! Мы б скакалі зноў і зноў, але нам пара дамоў!
ВЯСЁЛЫЯ ГУСІ
Украінская народная песня
Жылі у бабусі Вясёлыя гусі: Адзін шэры, Другі белы — Вясёлыя гусі.
Гагаталі тыя Гусі маладыя: Адзін шэры, Другі белы — Гусі маладыя.
Бегалі па траўцы, Мыліся ў канаўцы. Адзін шэры, Другі белы — Мыліся ў канаўцы.
Вось крычыць бабуся: «Ой, прапалі гусі!
Адзін шэры, Другі белы — Гусі мае, гусі!»
Вынырнулі гусі Ад бабусі блізка. Адзін шэры, Другі белы — Кланяліся нізка.
Пераклад Васіля Жуковіча
Вісарыён Гарбук
ПАВУК, СТРАКАЗА I КОТ
Пасля паўдня тата прылёг пад кустом бэзу. Ія з ім.
— Глянь, — паказаў тата, — якое кола над намі. Гэта пастка павука-крыжавіка.
Ну і вялізнае кола з павуціння! Сапраўдная пастка! Вісіць між дрэў... Авы ведаеце, чаму павука крыжавіком завуць? He? У яго на спіне крыж. Белы. Асам павук тоўсты. Толькі яго не відаць. Ён у сухі ліст схаваўся. У трубачку. Каб нікога не пужаць. Сам за павуцінку трымаецца адной нагой. Пільнуе, калі павуцінка задрыжыць. Гэта ў яго сігнал такі. Задрыжыць павуцінка, значыць, хтосьці папаўся. Верабей? Ды вы што?! Хіба птушка ўтрымаецца! Павуцінка зусім тоненькая. Нашы павукі толькі мух ловяць. Гэта ў гарачых краінах ёсць такія павукі, што нават сонных птушачак хапаюць.