Крынічка Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

Крынічка

Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 432с.
Мінск 2012
83.28 МБ
Колькі ў вожыка калючак, Можа, скажаш ты, унучак? —
I кажу я: — Што гадаць, Трэба ў вожыка спытаць.
Павел Місько
ЯК САША Ў КОСМАС ЛЯТАЎ
Саша жыве на ўскраіне горада. Там дамы і вуліцы, як у вёсцы, дзе жывуць Сашавы дзед і баба. Дамы хоць драўляныя, хоць цагляныя — аднапавярховыя, хутка іх будуць зносіць. Усё бліжэй падступаюць да ўскраіны высозныя дамы вялікага горада. Многім суседзям падавалі ўжо ордэры на кватэры ў высокіх дамах.
Шкада Сашу і старога доміка, і вішань, што растуць у агародчыку, і высокага клёна, які паіў яго вясною смачным сокам. Але вельмі ж яму хочацца пажыць і ў высокім доме, на самым высокім-высокім паверсе. Каб выйшаў на балкон — і, калі ласка, кратай зоркі рукамі. I яшчэ каб быў у новым доме ліфт. Жэнька Свістун з суседняй хаты бегаў катацца на ліфце, дык потым хваліўся:
— Гэта такая штука, такая... Як у космас ляціш!
Жэнька ўвосень пойдзе ў школу, яму сем гадоў. А Сашу крыўдна: яму ўсяго пяць. Затое ў Сашы ёсць коцік Шурык, Шурык-дураслівец, а ў Жэнькі няма ні коціка, ні сабачкі. Цяпер няма... Азусім нядаўначка быў калматы сабака Мурзік, але Жэнька прадаў яго, бо Жэнькава мама не захацела трымаць Мурзіка ў кватэры ў высокім доме. А Саша свайго сябра Шурыка ні за якія грошы не прадасць. Ён абавязкова павязе яго ў новы дом, у новую кватэру.
I вось настаў такі дзень, калі і Сашаваму тату далі ордэр, сказалі перасяляцца. Але Саша з татам і мамаю спачатку схадзілі паглядзець новую кватэру. Гэта было блізка, зусім побач — у самым высокім новым доме. I ліфт ужо працаваў, і яны ўсе разам узляцелі на самы высокі дванаццаты паверх. Ух, які прастор быў відаць з балкона гэтага дома, колькі наўкол усяго было набудавана! Некаторыя дамы, што далёка-далёка, ажно хаваюцца ў сінім тумане. Іякі маленькі здаваўся
адтуль, зверху, іх стары драўляны домік! Нібы з самога неба на яго глядзелі.
I пачалі перасяляцца. Спачатку ў руках перанеслі вазоны і пасуду, а Саша— свае лепшыя цацкі. Аназаўтра тата прыехаў з вялікім грузавіком і дзядзькамігрузчыкамі. Пагрузілі ў кузаў усю мэблю і пасцелі, тэлевізар і халадзільнік, кнігі і Сашаў веласіпедзік. А Шурыка Саша пасадзіў у кардонную каробку, захіліў беражкамі-накрыўкамі, прыціснуў зверху пластмасавым аўтамабільчыкам і падаў грузчыкам на машыну.
Суседнія домікі былі ўжо без акон і дзвярэй, у аднаго нават пачалі разбіраць сцены. Па вуліцы ездзілі ў спецмашыне дзядзькі-электрыкі і знімалі са слупоў драты. I да іх дома пад’ехалі, да іх слупа. Ззаду пры маленькім кузаве прыроблена ў машыне карзіна-пляцовачка на ножцы. У гэтай карзіне стаяў электрык у жоўтай касцы. Ж-ж-ж-ж-ж... Вур-р-р-р-р... Іпляцоўка разам з дзядзькам-электрыкам па-а-а-ехала ўгору. Ножка пад карзінаю хутка расла і танчэла, нібы ўвачавідкі рос грыб. Дзядзька чык-чык каля белых чаропак кусачкамі, і правады ад радыё і электрычнасці дзынкнулі, скруціліся спружынамі, павіслі каля сцяны хаты.
Загледзеўся Саша на электрыкаў і не заўважыў, як выбраўся з каробкі Шурык, як скокнуў ён з грузавіка. Толькі ахнуў, як скмеціў, што пярэсценькі камячок мільгануў па ствале клёна, схаваўся ў лісці. На самым вяршэчку! Але неўзабаве Шурык жаласліва замяўкаў — як заплакаў. Страшна, мабыць, зрабілася ад усёй гэтай калатнечы. Аможа, яму шкада было пакідаць стары дом? Родненькі дом... Але ж і Саша шкадаваў, і Сашу страшнавата было перад новым, невядомым жыццём.
Галосіць Шурык на клёне, заліваецца, плача Саша ўнізе. Просіць коціка, ласкава ўгаворвае, каб злез дадолу, даўся ў рукі. Бо трэба ўжо ехаць, дзядзькі груз -
чыкі ўсё-ўсё пагрузілі і пайшлі да новага, таго шматпавярховага дома. У кузаве грузавіка высіцца цэлая гара ўсякага дабра. Пасталі каля Сашы тата і мама, таксама пазіраюць на вяршэчак клёна, таксама клічуць Шурыка — не даклічуцца.
Што рабіць? Як улавіць коціка? Наверсе такія тоненькія галіны, што ніяк не дабярэшся.
I раптам раўнула машына электрыкаў, задам паехала да клёна. Хруснуў і абрушыўся пад коламі стары, нікому не патрэбны плот. Пляцоўка-карзіна з электрыкам спусцілася нізка-нізка.
— Гэй, касманаўт! — пагукаў электрык Сашу. — Бачыш, во лесвічка? — паказаў на ножку «грыба». — Паляцім твайго пярэстага вызваляць.
— Шурык яго зваць, — Саша шморгнуў носам і хутка ўзабраўся па лесвічцы да пляцоўкі. Тата з мамаю нават «Асцярожна!» не паспелі сказаць, а дзядзька ўжо адчыніў у днішчы лючок. «Гоп!» — падхапіў Сашу пад пахі, паставіў каля сябе, а нагою апусціў на месца накрыўку люка. — Але наша машына прывыкла толькі аднаго паднімаць. Як цябе зваць? Саша? Трэба, Саша, праспяваць чарадзейныя словы, тады і двух падніме. «Давай, космонавт, потпхонечку трогай...» — ведаеш? — Электрык абняў яго за плечы.
— Ага, — выцер вочы далонькамі Саша.
— Раз, два, тры — пачынай! — скамандаваў электрык, і яны заспявалі:
Давай, космонавт, потнхонечку трогай Н песню в путн не забудь!
I во дзіва: уздрыгнула карзіна-пляцоўка і па-аайшла ўгору! Саша ажно за выгнутую жалезную парэнчу схапіўся дзвюма рукамі: ух ты! Дык гэта ж у сто разоў лепей, чым на ліфце! У ліфце едзеш і нічога не бачыш, а тут і відаць усё, і кляновыя галінкі расхіна-
юцца ў бакі, халодненькае лісце лашчыцца да разгарачаных шчок. Вось ужо карзіна-пляцоўка амаль роўна з клёнам, яна трошкі пахістваецца ўправа-ўлева. Страшна, але, каб не паказаць, што яму страшна, Саша сціскаецца ў камячок, прытуляе локці да бакоў. А Шурыку, мабыць, яшчэ страшней. Вунь ён, сядзіць на то-о-оненькай галінцы, учапіўся ўсімі дваццаццю кіпцікамі. Як да яго далезеш, як дастанеш?
I тут электрык падхапіў Сашу і... за борт! «Ах!» — устрапянулася Сашава сэрца. Але не, не выкінуў яго дзядзька.
— Касманаўт выйшаў у адкрыты космас! — абвясціў дзядзька ўрачыстым голасам, як дыктар па радыё.
— Даста-а-аў!!! — радасна закрычаў Саша, адрываючы Шурыка ад галіны. Ідзядзька — эп! — памог Сашу праляцець над борцікам назад, апусціў побач у карзіну. Саша выдыхнуў паветра, яно, здавалася, ажно разрывала яму грудзі. Схаваў Шурыка ў запазуху.
Пад нагамі, пад пляцоўкай-карзінай, завурчала, заскрыпела, і яны пачалі апускацца. Шалясцяць, выпростваюцца, спаважна ківаюцца галінкі клёна, нібы махаюць Сашу на развітанне. Саша стаіць у карзіне сам, дзядзька-электрык яго не падтрымлівае. Апіраецца Саша на борцік-парэнчу ўсяго адною леваю рукою — і ніколечкі ўжо не баіцца. Тата з мамаю ўнізе ўсё большаюць і большаюць, усміхаюцца, выстаўляюць насустрач Сашу рукі.
— А дзе марш, чаму не сустракаюць героя космасу маршам? — гукае ім электрык.
— Трум-ту-ту-тум! Туру-туру-туру... — затрубіў тата, прыставіўшы да губ кулакі.
А мама толькі ўсміхалася. I дзядзька-электрык усміхаўся, і шафёр з машыны выглядваў, усміхаўся. Здаецца, нават Шурык усміхаўся, высунуўшы галаву з пазухі, і соладка мружыў вочы.
— Касманаўты таксама з малых спраў пачыналі... Гоп! — падхапіў электрык Сашу, перагнуўся цераз парэнчу і падаў яго проста ў татавы рукі.
Саша памахаў знізу электрыку, і тата з мамаю памахалі і пайшлі садзіцца ў кабіну грузавіка. А электрык і шафёр цудоўнай спецмашыны памахалі ім:
— Шчасліва! Шчасліва на новым месцы!
Міхась Калачынскі
ХАЧУ ПАДРАСЦІ
Ходзяць чуткі між дзяцей, Што з дажджом усё расце.
Пойдзе ён — На паплавах Густа выскачыць трава.
Лес палье — Глядзі, й дубок Новы выкіне сучок.
Пусціць воды Долу ўглыб, I палезе ўгору грыб.
Дождж, я верыў, дабрадзей, I чакаў яго штодзень.
Дачакаўся
I — на двор,
3 галавы здымаю ўбор.
Дожджык капае, — Стаю, Шапку зняў хутчэй сваю.
Дождж мацнее, Дождж сячэ, Яжна месцы ўсё яшчэ.
Тата выскачыў: — Сынок, Марш у хату! Ты ж прамок.
Я ў адказ: — Ды не бяда, Льецца ж цёплая вада...
Я стаю, Бы на пасту, Ды не бачу, як расту.
Яраслаў Пархута
У БАБЧЫНЫМ ГАРОДЧЫКУ і
Прачнулася Юлька, а ўставаць лянуецца. Раптам чуе:
— Дзон-дзон-дзон!
Гэта сігналіць апалонікам аб патэльню бабка. Каб ішлі блінцы есці.
He падзейнічала. I тады на парозе з’яўляецца сама бабка.
— А ці ведаеш, унучка, — хітравата кажа яна, — што ў нас вожык жыве. Ранічкай, калі карову даіла, бачыла, як ён з сямейкай патупаў у агарод.
Юлька вожыка ніколі не бачыла. Іяе як ветрам здзьмула з пасцелі. Хуценька ўмылася, паснедала і сказала:
— Пайду падпільную вожыкаў.
II
Ляжыць Юлька на фуфайцы пад кустом парэчак і не варушыцца. Куст з долу здаецца вялікі, лапушысты. На галінках безліч ягад. Працягнула руку, каб сарваць гронку, як нечакана заўважыла: з ягадзінак да вугла цагліны, што ляжала каля самай падрубы, звісае сет ка. Прыгледзелася — і гаспадара ўбачыла. Пузаты, страшны, ён сядзеў у кутку і, відаць, чакаў, пакуль хто трапіць у пастку.
У пастку ніхто не трапляў. I павук нерваваўся, разпораз тузаў за павуцінавую вяроўку.
III
Калі на цагліну ўпаў сонечны прамень, на яе ўскочыў цвыркунок. Ен быў у зялёных гольфіках, такой жа манішцы і празрыстай накідцы. Прайшоў на край цагліны, вярнуўся на сярэдзіну, пастаяў і пачаў настройваць скрыпачку.
Гэта ўчулі суседзі.
Першыя з’явіліся камарыкі. Аднолькава апранутыя. I тварыкі ў іх аднолькавыя — цвічкамі. I ножкі на адзін капыл — тонкія і спружыністыя. Паселі на край цаглі ны і пачалі цікаваць: што гэта надумаў цвыркунок?
Прыбег жучок. Плашч на ім навюсенькі — ажно блішчыць. Патаптаўся перад цаглінай, паспрабаваў узлезці, ды не змог. I тады прыстроіўся паблізу на трэсачцы і стаў пакручваць вусы. Маўляў, пабачым, што з гэтага выйдзе.
Апошні прыпоўз вусень. Быў ён у кажушку. Поўсцю наверх. Во дзівак! Сонца, а ён аўчыну нацягнуў. Узабраўся на цагліну насупраць камарыкаў і пачаў выгінацца — прабачэння прасіць за спазненне. Апотым натапырыўся і заціх. Увесь выгляд яго гаварыў: «I я мог бы гэтак. Толькі б скрыпачку займець...»
Юлька пазірала то на вусеня, то на жучка, то на камарыкаў-блізнючкоў і ўсміхалася: «Няўжо сапраўды цвыркунок будзе даваць ім канцэрт?»
IV
Цвыркунок не жартаваў. Настроіў скрыпачку і так урэзаў, што ажно камарыкі падскочылі, жук перастаў круціць вусамі, а вусень рыжую поўсць прыгладзіў — усе ў здзіўленні былі.
А цвыркунок іграў. Іграў пра тое, што на зямлі добра жыць, што свеціць сонейка, што вакол такая густая трава, што ёсць чырвоная цагліна, на якой так добра іграць...
ІІотым пачаў пра сваіх суседзяў — пра камароў, пра жука, пра вусеня, якія ніколі не сварацца, жывуць з ім у згодзе. I пра тое, што яны такія добрыя — не паленаваліся прыйсці на яго канцэрт.