Крынічка
Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 432с.
Мінск 2012
Алена Васілевіч
ГЕША
— Гэта дзяўчынка?
He.
— Хлопчык?
He.
— А хто ж?
— Гуска.
— Раскажы.
— Калі будзеш добры і паслухмяны, раскажу.
— Буду.
— Ну, тады слухай.
. ..Прывезлі Гешу, каб засмажыць на свята, а як развязалі ёй крылы ды пусцілі пахадзіць па двары, усім раптам шкада яе зрабілася. Як і ўсе гусі, Геша хадзіла павольна, важна. Да таго ж, яна яшчэ неяк вельмі смешна налягала на правую нагу і правым крылом заграбала паветра так, быццам збіралася падмесці наш двор на свята.
Пакалечылася Геша яшчэ маленькаю. Аднойчы маладая, неасцярожная Гешына маці — квактуха Чубатка — павяла сваіх дзяцей-гусянятак на пагулянку. Дзеці скублі маладую траўку, а маці бесклапотна грэбалася ў пясочку. I раптам, нібы камень з неба, упаў на гусянят каршун. Перапалоханая матка ад жаху згубілаголас. Акалі апрытомнела, штосілы пачала кудахтаць, а каршун з гусяняткам быў ужо вышэй гумна. Аднак ці то гусяня было зацяжкае, ці то трымаў ён яго нязручна, гусяня вырвалася з кіпцюроў драпежніка і, пакалечанае, упала ў зялёнае бульбянііпча. Там яго і знайшла гаспадыня. Гусяня адлілі вадой, адратавалі, і яно засталося жыць.
Гэта была Геша.
Праўда, імя ёй далі ўжо дзеці нашага двара. Як толькі Гешу Наташына мама дастала з кошыка, дзеці абступілі з усіх бакоў і пачалі частаваць. хто што меў.
Але Геша была надзіва далікатнай. На дзіцячыя пачастункі яна не квапілася, а толькі коратка дзякавала: «Ге! Ге!»
I тады самая маленькая з дзяцей, Наташка, беленькая дзяўчынка з вялікім чырвоным бантам на галаве. затупала ножкамі і запляскала ў далоні:
— Геша! Геша!
I ўсе дзеці падхапілі ўслед за Наташкай:
— Геша! Геша!
Так вось з’явілася ў нашай Гешы імя. Аяк звалі яе дагэтуль? Ды ніяк: гусяня.
Геша хутка прывыкла да свайго новага імя, адклікалася на яго ахвотна і, як заўсёды, коратка: «Ге!» Дзеці палюбілі Гешу, а яе маленькая гаспадыня Наташка нават есці адна цяпер адмаўлялася. I каб не было слёз, маленькі Наташын столік, за якім яна звычайна ела, вынеслі на двор і паставілі пад старой бярозай. Сюды, пад бярозу, прыносілі місачку і з Гешынай ежай. Звычайна сяброўкі палуднавалі так: Наташка размазвала манную кашу па талерцы і ўсё гаварыла, гаварыла. АГеша ела моўчкі, чысценька падбіраючы ўсё да крошачкі, і толькі зрэдку коратка дзякавала: «Ге!»
А калі Наташку вадзілі гуляць у гарадскі сад, Геша таксама ішла следам за ёю. Наташка гуляла ў лялькі, капалася ў пясочку — і Геша, нібы дбайная, клапатлівая нянька, не адступала ад яе ні на крок.
Так у добрым іх сяброўстве мінула восень. Надышла зіма — з маразамі і завеямі. Цяпер Наташку на вуліцу выпускалі радзей. Радзей паказвалася на двары і Гепіа — яна сядзела ў цёплым драўляным хлеўчыку. Як і Наташка, яна сумавала па леце, па сонейку, па цяплу. Падысці да акна і паклікаць сваю сяброўку Tenia не адважвалася: пад вокнамі ляжала высокая гурба снегу. Аднойчы Геша паспрабавала падступіць да
акна, але правалілася па самыя крылы, і яе ледзь выратавалі з гэтага халоднага белага пуху.
Праўда, каб Наташка не сумавала і не плакала, Гешу кожны дзень пускалі на кухню.
— Грэйся, грэйся! — клапатліва тупала вакол Гешы Наташка. — Бачыш, які ў цябе чырвоны нос зрабіўся, як лапкі пачырванелі...
I Геша грэлася, палуднавала і размаўляла з Наташкай:
— Ге! Ге! Добра! Цёпла!
За зіму Геша непрыкметна вырасла, і калі прыйшла вясна, па нашым двары хадзіла ўжо вялікая паважная гусь.
Яна ведала ўсіх жыхароў нашага дома і ўсіх сваіх знаёмых сустракала і праводзіла да варот, далікатна вітаючыся і развітваючыся: «Ге! Ге!»
Аднойчы Геша знікла. Здарылася ўсё вельмі проста. Пасля абеду мама паклала Наташку спаць, а сама хуценька апранулася і пайшла да зубнога ўрача. Убачыўшы гэта, Геша вырашыла, што яна павінна абавязкова правесці сваю гаспадыню. На вуліцы ў гэты час было вельмі людна — якраз вярталіся з абеду рабочыя друкарні, — і Геша папала ў людскі вір. Галава ў яе закружылася, вочы разбегліся — яна хутка згубіла гаспадыню. Наташына мама пайшла направа, а Геша — налева...
Далёка ўжо ад дома яна пайшла следам за незнаёмым мужчынам — ён быў падобны на Наташынага бацьку.
Вечарам Гешу шукалі на двары, па ўсіх закутках, пыталіся ў суседзяў. Нідзе не было.
На чужым двары Геша не знаходзіла сабе месца. I вось на трэці дзень незнаёмы мужчына вырашыў шукаць разам з Гешай яе дом... ІГеша пазнала свае вароты, пазнала свой двор...
— Гэта ваша гусь? — спытаў ён у нашай суседкі.
— Вунь яе гаспадыня! — зарадавалася суседка, паказваючы на Наташку, якая сядзела пад сваім акном.
Геша першая ўбачыла сваю маленькую сяброўку: — Ге! Ге! Ге! — аж тры разы крыкнула Геша і, смешна ўзмахнуўшы крыламі, пабегла да Наташкі.
— Гешка! Мама, Гешка прыйшла! — закрычала Наташка і кінулася насустрач Гешы: — Ах ты, дурненькая, дзе ж ты прападала?!
— Ге! Ге! Ге! — усхвалявана паўтарала Геша. — Сама не ведаю дзе... Сама не ведаю... Ледзь знайшла цябе...
— Ах ты, разумніца мая, ах ты, мая залатая! — цалавала Наташка Гешу ў чырвоную дзюбу.
Іван Муравейка
КАБ MAMA ПАШКАДАВАЛА
— Хто цябе пакрыўдзіў Дарагі сынок?
— А мяне
Учора
Штурхануў Змітрок...
— Што ж ты сёння плачаш, Ды на ўсё сяло?
— А цябе
Учора
Дома не было...
АНДРЭЙ, HE ДУРЭЙ
Бабін голас на дварэ — Кожны дзень, да ночкі: — Андрэй, не дурэй, He дзяры сарочкі.
Ды гарэзлівы хлапчук Слухацца не хоча,
Злазіў з вішні — а тут сук, — Павіс на сарочцы.
I вісіць на тым суку,
Нагамі матляе:
— He знімайце мяне, Трошкі палятаю.
Іван Навуменка
СУСТРЭЧА 3 МАРШАЛАМ
Як толькі Алёшка прыйшоў у свой трэці клас, ён адразу адчуў незвычайнае. Вучні гучна размаўлялі, і ніхто не вымаў з сумкі кніг.
Галіна Андрэеўна абвясціла, што школа сёння пойдзе на плошчу: там будзе выступаць Маршал Савецкага Саюза. Алёшка аж задрыжаў ад узбуджэння. Ён ведае гэтага маршала — чытаў у кнігах пра грамадзянскую вайну, дый партрэт ягоны змешчан у падручніку па гісторыі. I якое шчасце, што ён, Алёшка, убачыць на ўласныя вочы такога выдатнага чалавека!
Пасля другога ўрока Галіна Андрэеўна загадала вы ходзіць на двор — там вучняў ужо ставілі ў калону.
— Дзяжурны астанецца ў класе, — сказала Галіна Андрэеўна, і Ауёшка ў першую хвіліну проста анямеў. Ён зусім забыў, што сёння дзяжурыць і што перад пачаткам урокаў сам памыў анучку і выцер дошку.
Бачачы замяшанне хлопчыка, настаўніца хацела яму памагчы. Галіна Андрэеўна паважала Алёшку, бо ён добра паводзіў сябе і старанна вучыўся.
— Можа, ты, Каця, астанешся? — звярнулася яна да бялявай дзяўчынкі, якая сядзела побач з Алёшкам. — Ты прастудзілася, кашляеш, і доўга на вуліцы табе быць нельга. Алёшка заўтра за цябе падзяжурыць.
Каця ўткнулася тварам у парту і адразу заплакала. Алёшку зрабілася няёмка.
— Раз мая чарга, буду дзяжурыць, — сказаў ён і адышоўся да акна.
Ён стаяў, стараючыся не глядзець на шумлівую, галасістую калону, якая са сцягамі, транспарантамі ў хуткім часе выбралася са школьнага двара. Двор быў пусты і нязвычна ціхі. Доўгімі радамі стаялі голыя таполі, каля якіх кружкамі ляжала апалае жоўтае лісце.
Алёшка хутка супакоіўся. Яму нават стала прыемна ад думкі, што ён як бы служыць усяму класу. У партах ляжаць сумкі, партфелі, ранцы, і некаму трэба за іх адказваць.
Выцягнуўшы з парты кніжку і прымасціўшыся ля цёплай грубкі, Алёшка пачаў чытаць. Так прайшло з паўгадзіны ці, можа, трошкі болей.
Раптам у калідоры пачуліся крокі, дзверы адчыніліся, і ў пакой зайшло некалькі чалавек. Наперадзе стаяў каржакавагы, немалады ўжо вайсковец. Яго твар падаўся Алёшку трохі знаёмым.
Вайсковец агледзеў клас, рудыя падцёкі на сценах над столлю, пабітую на дзіркі падлогу.
— Трэба новую школу будаваць, — сказаў ён, павярнуўшыся да старшыні сельсавета.
Яшчэ праз хвіліну вайсковец звярнуўся да Алёшкі;
— Чаму сядзіш адзін?
— Я дзяжурны. Школа пайшла маршала сустракаць.
— Я, брат, маршал і ёсць. Вось зайшоў паглядзець, якая ў вас школа. Сам некалі ў такой вучыўся.
У Алёшкі ад радасці перахапіла дыханне — будзе што расказаць хлопцам.
— Вучышся як? — спытаўся маршал.
— Чацвёркі толькі па пісьму і маляванню. А так пя цёркі.
— Малайчына. Старайся і надалей трымаць такі курс. Кніжкі любіш чытаць?
— Люблю. I яшчэ птушак умею лавіць. У мяне кожны дзень новая сініца.
Маршал зноў усміхнуўся:
— Вось гэта, брат, дарэмна. Птушкі любяць волю. Абяцай мне, што кінеш гэты занятак.
— Я іх і так выпускаю. Mary зусім не лавіць.
— Значыць, дамовіліся.
Маршал працягнуў Алёшку руку. Далонь у яго цвёрдая, пастава дужая, а твар звычайны, добразычлівы. Нават не верыцца, што маршалы могуць быть такія простыя.
Леанід Прокша
КРЫЎДА
Маці накрычала на Янку і адвяла ў кут:
— Вось тут будзеш стаяць, пакуль не папросіш прабачэння, — сказала сярдзіта і, узяўшы заплаканую Кацю на рукі, пайшла на кухню.
«Якраз, чакайце. Зламала-такі самалёцік. Я тры гадзіны яго клеіў і яшчэ буду прасіць прабачэння?
Ніколі! Хоць сто гадоў прастаю», — абураўся Янка, стоячы ў куце.
Потым прыйшла крыўда: «Ніхто мяне не любіць, не шкадуе. Усе — і тата, і мама — носяць Кацю на руках...»
Да з’яўлення «гэтай агіднай дзяўчынкі» ўвага бацькоў была звернута да Янкі. Хто б ні зайшоў у хату, мама і тата не прамінуць парадавацца: «А наш Янка...» I пачыналася гаворка пра Янку: які ён вершык вывучыў, што ён сказаў дасціпнага, што прыдумаў, як цудоўна ўмее клеіць самалёцікі. А цяпер, калі гэтая адназубая скажа «гу-гу-гу», усе ў захапленні. Падумаеш! Янка можа сказаць не такое — і ніякай увагі.
Калі ім не шкада Янку — хай сабе, будзе стаяць вечна. Памрэ. Вось тады яны пашкадуюць. Апрыедзе з вёскі дзед Спірыдон, ён ім дасць. Скажа: «Праз нейкую бяззубую дзяўчынку вы загубілі хлопчыка. Што ён такое зрабіў? Ну піхнуў яе. Хай не лезе і не псуе добрыя рэчы. Хай паспрабуе сама такое зрабіць!»
А вось бы ўзяць ды ўцячы да дзядулі ў вёску! Дзядуля добры, любіць Янку. I не будзе, узяўшы за вуха, адводзіць у кут. Заўсёды, калі дзед прыязджае, ён прывозіць Янку яблыкі, мёд і гарбузікі. У дзеда сад і вуллі з пчоламі ў садзе. Яны зусім не кусаюцца і носяць мёд у соты. Амёд смачны, асабліва са свежымі агурочкамі...
Дык чаму не перабрацца да дзеда? Да вёскі Загор’е, дзе ён жыве, будзе, можа, сто кіламетраў. Тым лепш. Чым далей ад дому, ад дакучлівай Каці, тым спакайней. I ніхто не будзе ведаць, дзе ён. А дзеда Янка папросіць, каб не паведамляў бацькам...