Крынічка
Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 432с.
Мінск 2012
Юра дастаў з каробачкі кавалачак янтару. Ен блішчаў сапраўды як асколачак сонца і быў празрысты, нібы кропля вады.
Юра разглядваў янтар і думаў:
«Ну дзе знайсці крыніцу з гаючай вадой для такіх людзей, як дзед Арвід? Я не тры дні і ночы ішоў бы да яе, а тры гады...»
А што ёсць такая крыніца, Юра верыць.
А можа, з вас хто ведае, дзе яна? Дык напішыце Юру, ён пойдзе да яе і дойдзе, якая б ні была цяжкая дарога. Прынясе гаючай вады і для дзеда Арвіда, і для ўсіх, каму баліць.
ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ
Друг даражэй за грошы.
Дружба не заўсёды салодкая служба.
Дружбу ні каменем цвёрдым, ні сцяною высокаю не мераюць.
Жыць без брата — сумна, без суседа — нудна.
3 кім павядзешся, ад таго і набярэшся.
Іх і вадою не разальеш.
Лепш адзін прыяцель, як дзесяць ворагаў.
Мядком дружбы не заменіш.
Нашы сябры — па ўсёй зямлі.
He той друг, хто мёдам мажа, а той, хто праўду кажа.
Новых сяброў набывай, а старых не забывай.
Скажы мне, хто твае сябры, я скажу, хто ты сам.
НАВУКА
ВЕТЛІВАСЦІ
Пятро Бітэль
УНУКУ
Любіць сваё — зусім не значыць Чужое ганіць, адмаўляць, Вось за чужым свайго не бачыць, He вывучаць, не шанаваць — Злачынствам будзе без сумнення, Бо ёсць такі закон жыцця: Шануй чужое аж да пакланення, Сваё любі да самазабыцця.
Янка Брыль
ДЗЯДОК
Побач з нашым Загорам, уздоўж яго, з даліны на гару пяўся спрадвечны гасцінец. Цяпер ён ужо не пнецца, яго пакрылі асфальтам, і мноства машын снуе па ім значна цішэй і няпыльна. Аў дні майго маленства пяўся, глеіста-гразкі, і ніякія шараваркі не маглі яму памагчы стаць прыстойнай дарогай.
Пасля трох класаў загорскай пачатковай школы я пайшоў у чацвёрты клас турэцкай сямігодкі. (Заўсёды спаткнешся на гэтым «турэцкая школа», а яно ж — ад мястэчка Турэц.) Нас, такіх «гімназістаў», як падкусвалі ў вёсцы, было чацвёра, тры хлопчыкі і дзяўчынка, я наймалодшы. Ніхто нас, вядома, спецыяльна не падвозіў, пра гэта і думкі не было, ні ў нас, ні ў бацькоў, ні ў «панскай» дзяржавы. Чатыры кіламетры туды і столькі ж назад для быстрых пастушыных ног, хоць і абутых у школу, гэта было не цяжка. Хоць часамі, узыходзячы на гару, калі мы вярталіся, мне зручней было апірацца далонямі на калені, папераменна, так памагаючы нагам. Ды гэта болей жартам. Аяшчэ і гара вінавата.
Гара — не гара, але і ўзгоркам яе не назавеш. Заходні канец нашай вёскі ўздымаўся высока, а калі яшчэ выйсці з яе на гасцінец, дык і адчуеш, як ты падняўся над наваколлем. Ва ўсе бакі так далёка, так хораша ўсё відно — і палі, і вёскі, і мястэчка з шасцю светласалатавымі купаламі царквы, і лясы, меншы на поўдні, а на паўночным усходзе большы. У меншы мы, школьнікі, мінулай восенню хадзілі па бярозкі, якія саджалі абапал гасцінца, а ў болыны лес, які далей на поўнач, за Нёманам, і называецца Налібокамі, пушчай, дарослыя зімой ездзілі па дровы і дзеравякі.
Я і сёння яшчэ ўсё люблю сяды-тады, чым далей, то ўсё болып зрэдку, апынуцца на нашай гары. Калі адзін, дык моўчкі пастаю, паазіраюся, а калі з якімнебудзь госцем, бывае і з замежным, дык і спытаюся: «Што, прыгожа?» А ў маленстве я ўмеў яшчэ радасць ад вышыні выказваць і крыкам — тонкім, пранозлівым, доўгім, — лепш за ўсіх сябрукоў і сябровак. Гэта тады, калі мы пасля заняткаў выбягалі з сумачкамі на школьны двор, адкуль таксама было далёка відно, і крычалі ад радасці, а я — наймацней, «як паравозны гудок».
Стоўбцы былі тады павятовым горадам, Наваградак ваяводскім, і паміж імі хадзіў аўтобус, самаход. Для 1927 года гэта было дасягненнем, а для нас, «гімназістаў», радасцю. Некалькі дзён.
Аўтобус той быў падобны на таварны вагон, з дошак, толькі значна меншы, карацейшы і цёмна-шэры, а не брудна-белы, як той, у якім мы, наша сям’я, пяць гадоў перад гэтым вярталіся з Адэсы. 3 абодвух бакоў у яго было па акне, а дзверы ззаду, калі пагода, дык і адчыненыя ўсярэдзіну. А ад парожка ўніз — дзве жалезныя прыступкі.
Калі аўтобус, натужна гудучы ды крэхчучы, паволі пяўся на нашу гару, мы проста беглі за ім, не спадзеючыся, што ён нас возьме, падвязе. Вераснёвая раніца, у якую стаўся цуд, пачалася сонечна, і дзверы
таго крахтуна былі адчыненыя. Усярэдзіне — людзі, паны, якіх ён вёз, а злева каля дзвярэй дзядок. У паліце, пад кепачкай, глядзеў, як мы весела трухаем, a пасля... Гэта нават і падкрэсліць хочацца: пасля ён узяў сваю кульбу за канец і дужку выставіў намі.
He прыпомню, хто з нас ухапіўся першы, хто другі, хто апошні. Мы ўсе паспелі, адно за адным, пакарыстацца кульбай, дзвюма прыступкамі, і вось — Бог ты наш добры! — ужо сядзім на падлозе самахода, а ён нарэшце адкрахтаўся, узабраўся на гару, лягчэй пайшоў па роўным, а потым і пакаціўся зверху ў даліну.
He памятаю, вядома, што гаварылі паны і пані ў аўтобусе. Але і сёння бачыцца, што той дзядок зноў апіраецца на кульбіну дужку і ўсё маўчыць, нават нібы ўсміхаецца. I нам ён, я мяркую па сабе, бачыўся таксама пасажырам, хоць слова гэтае, не ўпэўнены, што ўсе мы ведалі. Прасцей было думаць, што і ён таксама едзе, як і ўсе.
Цуд паўтарыўся некалькі разоў. He памятаю, ці ўзапар, ці з паўзамі на непагадзь, калі дзверы над дзвюма прыступкамі былі зачынены. У адчыненых дзядок сядзеў на тым самым месцы, таксама з далоньмі на дужцы, таксама выстаўляў сваю кульбу, a потым маўчаў і ўсміхаўся зрэдку ў сівыя вусы над сівой бародкай. I мы ўжо думалі, і гаварылі, ідучы, паміж сабой, што ён або грошы бярэ з усіх за праезд, або і самаход — ягоны.
За апошнім разам са мною здарылася бяда.
Так жа ёмка сядзеў, ускочыўшы пасля ўсіх, і ногі мае на прыступцы, адной рукой трымаюся за вушачок дзвярэй, другая рука свабодная, сумка вісіць на тым плячы. Гляджу сабе, як гасцінец пад намі ўцякае назад. Апасля... Пасля мая сумка з кніжкамі ды сшыткамі ціха шуснула ўніз, на дарогу!.. Я, не паспеўшы нічога іншага падумаць, сігануў за ёю. Аўтобус тым часам ужо скаціўся з гары і ветрам імчаўся па цвёрдай жвіраванай роўнядзі.
А я ж ніколі не скакаў на хаду. Што грукнуўся аб цвёр дае, дык гэта, можа, і не адчуў так страіпна, а жорстка перакуліцца ў калючым пыле давялося разоў некалькі.
А ўсё ж мне бачыцца... калі не помніцца, дык чамусьці дагэтуль, праз процьму перажытага, бачыцца, што дзядок наш — смяяўся. Нават і рукі прыўзняў, адна з кульбай, другая так сабе. I смяяўся; я думаў, разам з усімі, хто бачыў маю ганьбу...
Было балюча і крыўдна. Яўстаў, трохі асцепаўся, даклыгаў да сумкі, падняў, тады вярнуўся да шапкі., абабіў яе аб калена, надзеў на стрыжаную галаву і падаўся ў недалёкае мястэчка. He плачучы.
... Колькі разоў за два апошнія гады аўтобус той не не ды зноў загудзе, закрэхча ў маёй старэчай дальназоркай памяці. I ва ўспаміне гэтым бачу, адчуваю — як галоўнае — не тую крыўду і злосць за сваё кулянне падбітым зайцам услед за сумкай, не той, можа, і ўяўны смех, а перш за ўсё — працягнутую дужкай кульбу, а тады маўчанне дзядка, яго таямнічую, дабрадушную ўсмешку...
Грыцько Бойка
ПЯТРО
Трамвай быў перапоўнены, Нятро з мячом сядзіць.
А дзед сівенькі, згорблены Каля яго стаіць.
Хтось да Пятра звяртаецца:
— Няўжо няможна ўстаць?
У школе, пэўна, вучаць вас Старэйшых паважаць?
— А як жа!.. Толькі зараз мы, — Пачулася ў адказ, —
У школе не займаемся, Канікулы у нас.
Мікола Гіль
МАМГНА КАЗКА
— Мама, раскажы казку! — просіць Максімка.
— Якую ж табе расказаць? — пытаецца мама.
— Самую-самую новую!
Лёгка сказаць — новую! А дзе яе ўзяць, гэтую новую? Усе казкі, якія толькі ведала, мама ўжо расказвала Максімку. Хіба самой прыдумаць?
— Добра, — усміхаецца мама. — Раскажу табе казку — не казку, быль — не быль, а што — сам здагадайся. Слухай!
Жыў-быў хлопчык, і было ў яго шмат розных цацак. Але вось бяда: не шанаваў, не бярог іх хлопчык. Дзе гуляў, там і кідаў. Псаваў, ламаў іх, калечыў. Уначы, калі ў хаце ўсе засыналі, цацкі часта ўсчыналі між сабою гаворку, скардзіліся на хлопчыка, жаліліся адна адной на свой лёс.
— Любы Слонік, — казаў плюшавы Мішка, — каб ты ведаў, як я пакутую, як мне балюча. Калі мяне прынеслі сюды з магазіна, быў я здаровы і прыгожы. Яўмеў сядзець, умеў, калі мяне пераварочвалі на спіну, радасна бурчаць. Ацяпер? Цяпер я не магу ні сядзець, ні вымавіць свайго гучнага і радаснага «бэ-э-э...». Гэты нягодны хлопчык адарваў маю правую заднюю лапу, нечым вострым распароў мне спіну, папсаваў мае галасавыя звязкі, і я зрабіўся нямым калекам...
— I мне не лягчэй, — цяжка ўздыхаў гумавы Слонік. — Мой гаспадар паабгрызаў мне вушы, адарваў хобат. Ен упадабаў браць мяне з сабою ў ванну. Я ведаю, купацца трэба ўсім хлопчыкам і дзяўчынкам, але навошта браць у ванну і мяне? Праз дзірку ў жываце ў мяне набіраецца поўна вады, і я ляжу днямі мокры. Яхоць і гумавы, але ж дзе тут вытрываеш?
— Найбольш, сябры, папала, мусіць, мне, — падаў голас Зайчык. — Спачатку хлопчык быццам любіў мя-
не. Нават спаць браў з сабой. Апотым... Што было потым, нават цяжка і ўспамінаць! Аднойчы мой гаспадар пакінуў мяне на балконе. Пайшоў дождж, з маланкамі і громам, і я цалюткую ноч праляжаў пад ліўнем. Назаўтра, калі ўзышло сонца, ад майго мяккага пушыстага футра не засталося і следу, я набрыняў вадой. Акалі высах, дык увесь зморшчыўся, злямчыўся і ператварыўся ў брудны, бясформенны шэры камячок...
— Усё гэта так, — раптам скрыпуча загаварыў Трактар, — але мне не так шкада сябе, як той працы, што была затрачана на мяне. Адзін рабочы выразаў і габляваў драўляныя брускі, з якіх зроблены мае рама, матор і радыятар. Другі штампаваў з пластмасы мае колы, трэці высякаў з дроту восі, чацвёрты рабіў з бляхі сядло, руль і фары, пяты мяне склейваў, шосты кляпаў, сёмы фарбаваў... Колькі людзей стараліся, каб я быў прыгожы і цешыў дзяцей, а гэты хлопчык узяў ды паламаў мяне...
— Доўга яшчэ гаманілі вось так між сабою цацкі. Толькі хлопчык, які так моцна пакрыўдзіў іх усіх, нічога гэтага не чуў. Была ноч, і ён соладка спаў, — сказала мама, уздыхнула і змоўкла.
— I ўсё? — спытаў Максімка.
— Усё, — адказала мама.
— Гэтая казка без канца? — сказаў хлопчык.
— А ты прыдумай канец сам, — адказала мама і паднялася, бо ёй трэба было спяшацца на работу.
А калі яна вярнулася дадому і зазірнула ў Максімкаў пакой, дык убачыла, што ўсе цацкі прыбраны, а на паліцы, на самым прыкметным месцы, стаяць плюшавы Мішка, гумавы Слонік, Зайка і Трактар. Убачыла ўсё гэта мама і ўсміхнулася. Значыцца, прыдумаў Максімка канец да яе казкі. Значыцца, здагадаўся сын, пра якога хлопчыка яна расказвала яму сваю казку.