Крынічка
Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 432с.
Мінск 2012
— Слаўная штука, — пахваліў Рыгоркавы лыжы дзед Хведар. Ён быў вопытны калгасны сталяр, майстраваў з дрэва ўсякія цудоўныя рэчы, іншы раз і лыжы для суседскіх хлопчыкаў, калі тыя настойліва прасілі яго, а тут прызнаўся: — Такіх, бадай, і я не зраблю... Фабрычныя— адна любата-а!
— He вельмі толькі звязвайся з нашымі свавольнікамі, унучак, — папярэдзіла Рыгорку бабка Наста, узрадаваная яго прыездам гэтак жа, як і дзед. — Яны ў нас такія, што, калі хочаш, немаведама куды зацягнуць...
— Ай, кінь ты пра гэта, — з дакорам глянуўшы на бабку, перапыніў яе дзед Хведар; дружба з дзецьмі ў яго была даўняя, і ён не любіў, калі іх дарэмна абвінавачвалі ў чым-небудзь ці перашкаджалі іх звычайным забавам. — Якія яны там свавольнікі! Дзеці як дзеці. Хіба Рыгорка не такі, як яны ўсе?
Свавольнікі, як іх называла бабка Наста, а ў сапраўднасці дружныя і вясёлыя селішчанскія хлапчукі, не замарудзілі прыбегчы, як толькі даведаліся, што прыехаў Рыгорка. Чалавек восем іх на чале з Валодзем — рослым, віхрастым хлапчуком, адным з завадатараў селішчанскай дзетвары — уваліліся апоўдні ў хату дзеда Хведара. Былі тут і Міша, па мянушцы Каваль (бацька яго быў кавалём у калгасе), і камбайнераў сын Геня, і шустравокі Саўка-рыбалоў, і знаўца ягаднікаў і грыбных мясцін у лясных нетрах маленькі Косця.
Усіх іх ведаў Рыгорка і з усімі шчыра сябраваў. 3 многімі з іх у яго былі звязаны ўспаміны пра тыя ці іншыя летнія прыгоды. Вось толькі адзін Валодзя выклікаў насцярожанасць. Валодзя вучыўся ў шостым класе, на чатырохі пяцікласнікаў пазіраў звысоку і не супраць быў пакпіць і пасмяяцца з іх.
Бабка Наста незадаволена паківала сівой галавой і забурчала, калі ўся гэтая шумлівая гурба затупала ля парога валёнкамі і ботамі, страсаючы снег:
— Угамону на вас няма... От жа нецярплівыя! Хлопец здарожыўся, адпачыць бы яму, а яны...
— Мы на хвіліну, бабка, — супакоіў яе Валодзя. — Здароў, Рыгор! — Ён чамусьці заўсёды называў Рыгорку па даросламу Рыгорам. — Прыехаў, значыць?
— Прыехаў. Сёння раніцай. Аўтобусам.
— Вось і добра... А як вучышся? Ты, здаецца, у чацвёртым класе? — Валодзя прыжмурыў вочы, і ў яго голасе можна было заўважыць спагадлівую нотку.
— Троек не маю, — выразна адказаў Рыгорка, знарок прапусціўшы міма вушэй другое пытанне.
— Ты спытай, Рыгорка, Валодзю, колькі ў яго троек, — ціха азваўся маленькі Косця.
— Ды ў яго і двойкі водзяцца, — дадаў нехта другі.
— Што? — грозна азірнуўся Валодзя. — Хто гэта сказаў?
Усе змоўклі, а Валодзя стаяў, вышэйшы на цэлую галаву за астатніх, пільна ўглядаўся ў іх твары, і позірк яго як бы гаварыў:
«А ну, паспрабуй, скажы яшчэ раз!» Невядома, у якім кірунку пайшла б далейшая размова, каб Міша Каваль не прыкмеціў у кутку пакоя Рыгоркавы лыжы.
— Ого-о! — усклікнуў Міша. — Гляньце, хлопцы, у нас яшчэ адзін лыжнік прыбавіўся... Аякія адмысловыя лыжы! Новенькія... Ты хоць раз хадзіў на іх, Рыгорка?
— А як жа! Яны ў мяне з самай восені, — не без гонару адказаў Рыгорка.
Лыжы пайшлі па руках. Іх аглядалі з усёй уважлівасцю, мацалі, пагладжвалі. Валодзя і той забыўся на сваю нядаўнюю злосць і ўжо разблытваў раменьчыкі, каб прыстасаваць іх да сваіх валёнак. Рыгорка быў задаволены — ніхто ў лыжах не знайшоў ніякай заганы. «У мяне такія ж самыя, — хацеў пахваліцца Геня, але адразу адступіў. — Праўда, яны не новыя, стараватыя ўжо».
— ІПто ж, хлопцы, — сказаў Валодзя. Мацаванне ў Рыгоркавых лыжах было якраз яму па назе. — Забірайма кожны свае лыжы і гайда на Валатоўкі! Га?
Хлопцы ў адзін голас ухвалілі прапанову:
— Пайшлі!
— Мы зойдзем па цябе, Рыгор, — ужо з сенцаў кінуў Валодзя.
Праз якую гадзіну Рыгорка з сябрамі быў за Селішчам, на полі. Надвор’е стаяла пахмурнае, у паветры ледзь-ледзь церушыў снег, але снегавы шарпак на зямлі быў трывалы і моцны. Амаль усе прыйшлі на самаробных лыжах, зробленых дзедам Хведарам, якія адрозніваліся ад Рыгоркавых хіба што менш зграбным выглядам. Тым не менш, як толькі хлопчыкі ўзышлі на першы палявы ўзгорак, кожны захацеў з’ехаць уніз па адхону на лыжах Рыгоркі.
Рыгорку ажно не верылася, калі ён назіраў, якія выкрутасы вырабляў на яго лыжах Валодзя. Ён то прысядаў на хаду, вухкаючы ад задавальнення, то спыняўся на ўсім разгоне, уздымаючы слупы снегу, то рабіў нечаканы круты паварот, і снегавая замець курэла за ім следам. He, што ні кажы, гэта быў сапраўдны майстар, куды там Рыгорку да яго! Рыгорка, з’язджаючы па адхону, убіраў галаву ў плечы, сутуліўся і моцна сціскаў кійкі, трымаючы іх напагатове, каб паспець, калі трэба будзе, затармазіць. Ён некалькі разоў упаў, вываляўся ў снезе; крыўда і злосць на самога сябе даймалі яго.
На шчасце, сябры як быццам не заўважалі гэтага. Яны разбрыліся на полі, ганяліся адзін за адным, і вясёлы гоман абуджаў наваколле. Калі пачало змяркацца, Валодзя сабраў усіх у адзін гурт і голасна абвясціў:
— Заўтра, хлопцы, — у кар’ер!.. Вось там раздолле. Пойдзем?
— Абавязкова, — адказаў за ўсіх Міша Каваль.
Ідучы дахаты, Валодзя ўвесь час трымаўся каля Рыгоркі і, застаўшыся адзін на адзін, лагодна загаварыў:
— Слухай, Рыгорка, што я табе скажу.
Што?
— Давай памяняемся лыжамі. Mae, можа, крыху і горшыя на выгляд, але па хуткасці не ўступяць тваім.
— Назусім?
— Але.
— Не-е, — адмоўна пакруціў галавой Рыгорка.
— Хочаш, дам табе ў прыдачу складаны ножык. Мішаў бацька зрабіў у кузні. Цуд, а не ножык.
Не-е.
— A то дам яшчэ белых трусянят, завязеш дахаты — жывы куток будзе ў доме. Праз год развядзеш цэлы статак.
— He! — рашуча адказаў Рыгорка, хоць прыдача, якую дакляраваў Валодзя, і падабалася яму.
— У-у-у, жмут... — скрозь зубы прамовіў Валодзя і, са злосцю адпіхнуўшыся кіямі, памчаўся наперад.
Кар’ер, да якога назаўтра накіраваліся юныя лыжнікі, знаходзіўся кіламетры за тры-чатыры ад вёскі, за ўзлессем. Гады два назад у гэтым месцы выбіралі гравій і пясок для будаўніцтва дарогі — экскаватары выкапалі катлавіну радыусам метраў трыста. Месцамі берагі катлавіны былі стромкія, амаль як сцяна, месцамі ж — пакатыя, як водмель на рэчцы, дно няроўнае — з пагоркамі і выемкамі. Снег накрыў тоўстым пластом берагі і адхоны, павіс вялізнымі белымі шапкамі на абрывах, заслаў пуховай коўдрай дно.
Як і казаў Валодзя, тут было раздолле для лыжніка: хочаш — ляці з абрыву, каб ;іж дыханне заняло, а хочаш — разганяйся на волі і потым гойсай, куляйся на ўзгорках. Селішчанскія хлопчыкі добра ведалі падыходы да кар’ера і, абмінуўшы ўзлессе, з галёканнем рассыпаліся па паляне і памчаліся кожны сваім маршрутам. Валодзя першы з разгону нібы нырнуў у бяздонне і праз хвіліну быў ужо на другім канцы катлавіны. Следам за ім з’ехалі Міша Каваль, Геня і Косця.
Рыгорка ж, які ішоў следам за Валодзем, спыніўся на абрыве ў нерашучасці. Яму здалося, што ён стаіць на краі пяціпавярховага дома. Ад вышыні заплюшчваліся вочы. Азнізу яму наперабой крычалі:
— Э-ге-эй, Рыгорка!.. Давай!..
— Э-э, — пачуў ён насмешлівы голас Валодзі. — Ён жа жмут ды яшчэ і баязлівец.
Як ні крыўдна было Рыгорку ад такіх слоў, усё ж з’ехаць уніз ён не рашаўся — тупаў на месцы, пазіраў у бакі, шукаючы пакатага схілу, пакуль лыжы неяк самі не саслізнулі і панеслі яго з абрыву. Паўдарогі Рыгорка яшчэ трымаўся на нагах, нахіліўшыся наперад усім тулавам, а потым пахіснуўся, упаў і пакаціўся кулём, пасоўваючы перад сабой грузны вал снегу. Ён не чуў, як рагаталі сябры, не адчуваў болю, а адно толькі непакоіўся за лыжы — хоць бы не зламаць.
— Ударыўся? — дапамагаючы яму падняцца, спытаўся маленькі Косця.
— He, — разгублена адказаў Рыгорка і, зірнуўшы на абрыў, прашаптаў: «У-ух і высока ж!»
Паўтарыць свой «палёт» ён не адважваўся. Але, назіраючы, як гэта робяць другія, і перш за ўсё той жа неўгамонны і спрытны Валодзя, ад усёй душы зайздросціў хлопцам. «Няўжо я і на самай справе баязлівец і няўмека? — запытваў ён у самога сябе ў думках, прыгадваючы папрок Валодзі, і тут жа ўпэўніваў: — He, не можа быць!»
Надыходзіў адвячорак. Налётаўшыся ўволю і парадкам замарыўшыся, хлопчыкі сабраліся дахаты. Рыгорка, выбраўшыся з кар’ера, прыпыніўся на тым самым месцы абрыву, з якога нядаўна так неспадзявана зляцеў. Сябры пайшлі ўжо ў абход узлесся, нехта з іх паклікаў Рыгорку, і ён крыкнуў у адказ: «Раменьчыкі папраўлю і даганю». Асам, пераканаўшыся, што ніхто за ім не назірае, сабраўся ўвесь у камок, напружыніўся і — гахнуў па знаёмаму следу. Цяпер ён не ўпаў, a прамчаў цераз увесь кар’ер, гойдаючыся на пагорках.
— Ох і хораша! — радасна ўсклікнуў Рыгорка. Сэрца яго білася часта-часта, ён з прагнасцю ўдыхаў паветра, але стомленасці як не было — усё цела, кожны мускул напаўняла бадзёрасць. Ён гатоў быў застацца тут і яшчэ разоў пару з’ехаць, але ўжо вечарэла.
Сяброў не было відаць, іх галасы даляталі здалёку, з-за лесу. «А я пабягу напрасткі, праз лес, і ўмомант даганю іх», — вырашыў Рыгорка. Тым болып, што гэты лес быў знаёмы яму з лета і не палохаў.
Аес сустрэў Рыгорку густым пахам хвоі, снегавымі купінамі, гурбамі і ціхім шумам ад ветру, што гуляў недзе ў верхавінні. Як прыгожа і велічна было тут! Магутныя дрэвы сплялі заснежаныя вецці, стварыўшы дзівосныя снегавыя аркі, вароты, застрэшшы. Як намаляваныя ў кніжцы, стаялі маладыя ялінкі, трымаю-
чы на пругкіх зялёных лапах вялізныя шапкі снегу. От бы адну з такіх стройных пушыстых ялінак перанесці ў хату ды асвятліць і прыбраць па навагодняму — якое хараство было б!
Куды варты былі тыя ялінкі, што маці купляла і прыбірала для Рыгоркі пад Новы год, у параўнанні з гэтымі. Тыя былі рэдкія і кволыя, не падобныя і блізка на гэтыя... Рыгорка задумаўся, успомніў дамоўку. Як там, што цяпер дома? Маці, напэўна, думае аб ім і, як звычайна, непакоіцца. Яна і не здагадваецца, якую перамогу атрымаў ён сёння тут, у кар’еры, і вось цяпер ідзе адзін па лесе, як адважны паляўнічы, і нічога яму не страшна. Агэты Валодзя пасмеў яшчэ пагардліва папракаць: «Баязлівец». Пачакай, Валодзя, ты яшчэ пераканаешся ў сваёй памылцы!
Рыгорка асцярожна абыходзіў купіны, кусты, вываратні, пятляў паміж іх, да ўсяго прыглядаўся і прыслухоўваўся. Вось нечыя сляды — дзве лапкі побач і адна наперадзе — абабеглі вакол куста і павялі ў гушчар. Авось нехта ішоў грузны, праклаўшы ў лесе след глыбокі і роўны, лапа за лапай. 3 верхавіны высокай яліны ўпала жоўтая шышка, пасыпаўся снег — можа, там скача вавёрка? Ах, каб убачыць яе! Недзе ўбаку прарэзліва піскнула птушка, ёй адгукнулася другая. He такі ўжо зімою маўклівы лес, як здаецца, калі да яго падыходзіш з поля. Ен і зараз жыве сваім жыццём.