Крынічка Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

Крынічка

Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 432с.
Мінск 2012
83.28 МБ
— Але ж і вадзічка ў вас!
У гарачы дзень, ідучы на работу, людзі наліваюць сабе вады ў дубовыя біклажкі, каб было чым прагнаць смагу ў полі.
Няма адбою і ад малых. Яны збіраюцца з усяе вуліцы. I мне столькі клопату, пакуль усіх панапойваю.
— Стасічак, выцягні хаця з паўвядзерца.
— Стась, прынясі кубачак, — просяць самыя меншыя, што не ўмеюць піць з вядра.
Я бягу ў хату і выношу вялізную конаўку, якая стаіць у нас у мыцельніку.
Спярша я ўсіх паіў у ахвоту, а потым сказаў:
— He буду.
— Хіба табе вады шкада?
— Няўжо ж не.
Тата пачуў мае словы.
— А ты ведаеш, чаму наша вада смачная? — спытаўся ён.
— Чаму, татачка?
— А таму, што ёй не даюць застойвацца. Чым больш яе п’юць, тым яна смачнейшая. Нікому не шка-
дуй напіцца, — сказаў тата. — Зняможаны чалавек і той адразу падужэе, як пап’е свежай вады.
I я нікому не шкадую. Ярад напаіць з нашага калодзежа кожнага. Заходзьце, піце. Калі не можаце з вядра, я вам конаўку вынесу.
Даставаць ваду ў нас лёгка. Над калодзежам мы паставілі калаўрот. Круці за ручку — ланцуг навіваецца на вал і выцягвае вядро.
Круціць я магу. Чэрпаць адно не ўмею. I не толькі я. I нашы суседзі часта тапілі вядро. Хіснуць ланцугом, восілка выскачыць з зашчапкі, вядро — боўць! I няма.
Тады ідуць да нас.
— Ціхонка, — просяць майго тату, — памажы дастаць.
Мы з татам бяром доўгі прут з кручком на канцы і спускаем яго ў калодзеж. Бывае, доўга папаводзіш, папашнырыш ім, пакуль уловіш. I гэтак часта тапілася наша вядро, пакуль мы не прыкавалі яго да ланцуга. I тады ўжо ўсе чэрпалі смела. Як хочаш боўтай — не адарвецца.
Але, на маё няшчасце, яно такі адарвалася. Іякраз жа ў мяне.
Хацеў я маме памагчы: прынесці трохі вады.
Можа, я лішне боўтаў, а можа, вядро было прыкавана слаба. Але толькі зачэрпаў я, пачаў круціць калаўрот, аж чую — вельмі лёгка ланцуг ідзе. Паглядзеў, а вядра і няма.
Крыўдна мне зрабілася. Маме не памог, а бяды нарабіў.
Як жа будзе? Без вады застанецца ўся наша вуліца.
Падышлі суседкі, але ніхто нічога не можа зрабіць без майго таты. А ён на цэлы дзень у горад паехаў. Павёз калгасныя памідоры. Ён шафёр.
Тут якраз вуліцаю ішла наша другая машына. Везла калгасніц на сенакос. Усе ў квяцістых сукенках, у
белых хустачках. Вясёлыя. I, вядома ж, прыпыніліся каля нас.
Усім жа хочацца папіць і з сабой узяць нашай вады.
— Стасік! — закрычалі з машыны. — Частуй вадою!
Я стаяў, унурыўшы галаву, гатовы заплакаць.
Тут выбегла з хаты мама і спалохалася:
— Што такое?
— Вядро ўпусціў.
— Яно ж прыкаванае было.
— Адкавалася.
3 кабіны вылез шафёр.
— Падумаеш, бяда! — засмяяўся ён. — He гаруй, Стась. Мы яго зараз як бач дастанем.
Ён узяў прут з кручком на канцы і пачаў вадзіць па дне. Кручок бразгаў па вядры, але ніяк не мог падчапіць за восілку.
Вадзіў вадзіў шафёр доўгім прутам і не мог даць рады. Вада ўжо зрабілася цёмнай і каламутнай. I як усе ні прыглядаліся — не маглі ўбачыць дна.
Стаўшы на дыбачкі, зірнуў у калодзеж і я. I ў тую ж хвіліну ўспомніў, што ёсць у мяне памочнік.
— Я ведаю, хто паможа дастаць вядро!
— Хто? — спытаўся шафёр.
— Зайчык! — сказаў я.
— Які зайчык? — спытала мама. I ўсе засмяяліся.
— Штукар ты, брат, — сказаў шафёр.
Я кінуўся ў сенцы. Знайшоў у каморцы сваё паліто і доўга абмацваў кішэні. Што такое? Куды ж ён мог прапасці? Нарэшце намацаў-такі, у самым нізе за падкладкаю.
Гэта быў асколачак люстэрка. 3 ім я любіў гуляць, а ў сонечныя дні пускаў зайчыкі. Навядзеш яго, і зайчык куды хочаш праб’ецца.
Калі я падбег са сваім асколачкам і навёў яго на ваду, усе здзіўлена паглядзелі на мяне. Азірнуўшы ў калодзеж, радасна закрычалі:
— Глядзіце, глядзіце!
— Напраўду, дно відаць, — сказала мама.
— А вунь і вядро ляжыць!
I шафёр, нацэліўшыся, крукам падчапіў яго.
Мой тата зноў прыкаваў вядро, і цяпер смела чэрпаюць ваду ўсе. Калі ж яно і адарвецца, дык невялікая бяда. У нас ёсць памочнік: зайчык-вадалаз.
Эдзі Агняцвет
АЛЕНЬ
У таты — умелыя, спрытныя рукі. He ведаюць рукі ніякай прынукі — Працуюць таму, што працуецца, Майструюць таму, што майструецца.
Мой тата з бяросты зрабіў цвыркуна, На скрыпцы іграе цвыркун да відна.
3 кавалачка бляхі удаўся вятрак — Ён крыллямі круціць і гэтак і так.
А корань асіны, усім на здзіўленне, Зрабіўся рагатым і лёгкім аленем.
Зусім як сапраўдны, гарэзлівы,
Хто скажа, што з дрэва вырэзвалі?
Алень прымасціўся ў мяне на акне, Зімою трубіў, сумаваў па вясне.
Як толькі зацінькаў бярозавы сок, Алень мой учуў
і на волю уцёк.
Цяпер ён у пушчы гуляе, шчаслівы. Мы з татам выдумваем новыя дзівы: Працуем таму,
што працуецца, Майструем таму, што майструецца!
Сяргей Тарасаў
ТРЫ КОЛЫ НА ГЛІНЕ
Раніцай Яфімка прачнуўся ў прадчуванні шчаслівага дня. Дзіва што! Учора ўвечары бацька абяцаў паказаць сакрэты свайго майстэрства. Амайстар ён, Бутрым, быў вядомы і знакаміты. 3 усяго Віцебска прыходзілі да яго па гліняны посуд. Нават князь час ад часу прысылаў сваіх слуг выбраць што-небудзь з гатовага посуду ці заказаць новы. Ведама, гліняныя вырабы прыгожыя, але ж і б’юцца хутка. Ніхто не ўмеў так рабіць посуд, як Яфімкаў бацька. Людзі казалі, быццам Бутрым і каваль Ладысь знаюцца з нячысцікам, бо надта многа пашаны ім у горадзе за працу і розум. Праўда, нячысціка Яфімка ніколі не бачыў— ні ў хаце, ні ў майстэрні, а вось што да бацькі хадзілі віцьбічы раіцца па розных справах — праўда. Сёння ж бацька абяцаў і яго навучыць мудрасці ганчарнай.
3 хаты хлопчык выбег на падворак.
— Ты глядзі, які жаваранак ранні! — сустрэў яго бацька на ганку майстэрні.
— Добрай раніцы, тата. Яўжо гатовы. Калі ты мне ўсё пакажаш?
— Няўжо не забыўся?
— Вядома, не.
— Ну, раз абяцаў, дык пакажу і раскажу. Толькі кожная справа, сынок, не любіць паспешлівасці. Пойдзем спярша памыемся, — Бутрым паглядзеў на свае запэцканыя глінай рукі, — паснедаем, а потым і за работу возьмемся.
Хлопчык мігам праглынуў снеданне, вылез з-за стала. Маці толькі дзівілася, а бацька пасмейваўся. Яфімка хуценька апрануў старыя порткі, у якіх не шкада было і ў гліну залезці.
— Вось табе фартушок да поўнага строю, — сказаў бацька, працягваючы сыну спецыяльна пашыты для гэ-
«А ТЫ ХОЦЬ ДРЭВА ПАСАДЗІЎ? »266 тай працы фартух. — Валасы твае кароткія — можна абысціся без каптура. Гатовы? Тады пайшлі.
I яны выйшлі з хаты.
— Двор свой ты добра ведаеш, — сказаў бацька. — Але давай яшчэ раз на ўсё паглядзім уважліва. Вось гэта — гліннік.
У двары стаяла некалькі гліннікаў. Яфімка ведаў, што кожнае лета бацька прывозіў і закладаў у іх гліну, якая потым ішла на вырабы.
— Гліннікі падобныя, — працягваў Бутрым, — але гліна ў іх розная. Гэта — з Заручаўя, гэта — з Задунаўя, гэта — Узгорская, там, дзе Віцьба цячэ пад замкам Вышнім. Кожная з іх мае свой смак і тлустасць. Паспытай.
Бацька дастаў з аднаго кораба жменю гліны і працягнуў Яфімку. Той панюхаў, але браць у рот не спяшаўся.
— He бойся. Гліна — чыстая. Іначай не адрозніш па якасці, не выбераш патрэбную. Аглытаць яе неабавязкова.
Хлопчык лізнуў гліну.
— А зараз гэту, — бацька працягнуў яшчэ адну жменю. — Розніцу адчуваеш?
— Так. Адна гладкая і саланаватая, другая — шурпатая і сухая.
— Сапраўды, яны розныя. У першай многа вільгаці, яна тлустая. Гаршчок з такой гліны, сохнучы, трэсне на сонцы і ў цяні. Аз гэтай, шурпатай, трэсне, калі будуць абпальваць. Каб зрабіць добрую нарыхтоўку, розныя гатункі гліны трэба старанна змешваць, трымаць у глінніках усю зіму. Толькі па вясне, калі з’явіцца пах, гліна будзе гатовая... Азараз пайшлі ў майстэрню.
Уся майстэрня была застаўлена ганчарнымі вырабамі. Усюды, на паліцах і на падлозе, цешылі вока
вялікія і маленькія гаршкі, місы, кубкі, карчагі, каганцы. Пасярод майстэрні стаяла круглая, не вельмі шырокая лава, з аднаго краю якой, у адтуліне, было замацавана кола.
— Вось гэта, — паказаў бацька на лаву з колам, — ганчарны круг. На ім робіцца ўсё: і гаршчок, і KaraHep. Сюды, у сярэдзіну круга, кладзецца кавалак гліны. Гэта будзе донца гаршка. А потым выкругляцца і сценкі Паспрабуй..
Яфімка ўзяў кавалак гаіны, загадзя размяты бацькавымі рукамі, паклаў на круг і паступова, шнур за шнурам, пачаў яе налепліваць. Потым Бутрым круціў круг, а сын абедзвюма рукамі надаваў гаршку форму.
— Тата, глядзі, які ў мяне атрымаўся гаршчок! Як твой!
— Добры гаршчок. Але яго яшчэ трэба зняць з круга.
Бацька ўзяў тонкую вяровачку і зрэзаў мяккую гліну пад донцам.
— Вось цяпер ён амаль гатовы. Толькі трэба высушыць і абпаліць.
— I ўсё?
— Усё. Але спачатку я табе адкрыю адзін сакрэт. Зірні на донца.
Яфімка асцярожна перавярнуў яшчэ мокры гаршчок дагары і ўбачыў на ім два колы, выціснутыя ў гліне.
— Адкуль гэта, тата? Я ж іх не рабіў.
— Калісьці мой бацька выразаў адно кола на ганчар ным крузе. Яго адбітак значыўся на кожным зробленым гаршку. Потым, калі мой бацька — твой дзед — перадаў справу мне, я выразаў яшчэ адно кола. Гэта ўжо мой знак. Калі ты сядзеш за гэты круг, мусіш выразаць і сваё кола. Кожны ў горадзе будзе ведаць: гаршкі, на донцы якіх тры колы, — твае. Усё, што рабілася нашай сям’ёй, заўсёды было найлепшым. Ты павінен пра гэта памя-
таць, сынок, і перадаць сакрэт трох колаў сваім дзецям. Гэта знак нашага майстэрства.
л * *
Праз многія стагоддзі археолагі будуць углядацца ў знакі на ганчарных донцах і гадаць, што яны азначаюць: месца вырабу, сонца, прыналежнасць князю ці ганчарнаму цэху. Ана самай справе, тры колы, адно ў адным, — гэта спадчынныя знакі дзеда, бацькі і сына.
ПРЫКАЗКІ I ПРЫМАЎКІ
Адклад не ідзе ў лад.
Без працы няма чаго хлеба шукаці.
Гультай і сядзець стамляецца.
Гультайства горш за хваробу.
Дзве работы за раз не зробіш.
Дзе няма ахвоты, там няма работы.
Дзе шчодрая праца, там — густа,
дзе лянота — там пуста.
Лета на зіму, а зіма на лета працуюць.
Мурашка малая, а горы капае.
Найсмачнейшы хлеб ад сваёй працы.
He святыя гаршкі лепяць.
He так лёгка зрабіць, як сказаць.
Нічога само не зробіцца.
Ніякая праца не ганьбіць чалавека.
Па рабоце майстар відаць.
Працуй да поту — пад’ясі ў ахвоту.
Рабі не тады, калі хочаш, а калі можаш.
Работа і корміць і поіць.
Сёння зробіш — заўтра як знойдзеш.
Скоры паспех людзям на смех.
Сон назаўтра адкладзі, а справу сёння зрабі.