Крынічка
Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 432с.
Мінск 2012
Слёзы блішчалі на вачах Вана.
— Нядаўна мой тата быў у В’етнаме, — нечакана для сябе самога сказаў я, — ён прывозіў вам беларускія трактары і вучыў, як трэба на іх працаваць. Ая шмат металалому сабраў.
— Трактары — гэта добра, — азваўся Ван.
Падышлі піянеры. Я пазнаёміў Вана з маімі сябрамі: з Валодзем з Масквы, Султанам з Казахстана, Венерай з Башкірыі і Эрнстам — хлопчыкам з Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі. I перадаў нашу бутэльку важатаму. Калі мы будзем у адкрытым моры, Гуга Армадзе кіне яе ў ваду далей ад кацера. А мы, усе артэкаўцы, урачыста ўскінем у гэту хвіліну рукі ў піянерскім салюце...
...Хлопчыкі-артэкаўцы ў матроскай форме аддалі канцы, і кацер адышоў ад прыстані. Хлопчык-капітан
з біноклем у руках стаяў наверсе, на капітанскім мосЦІку.
Спачатку мы з Ванам былі на карме і назіралі, як кіпіць, пеніцца, вуркоча вада за кацерам, глядзелі на наш Артэк, на цудоўныя, нібы казачныя, палацы, якія бялелі ў вечназялёным парку. На лагерных мачтах вецер калыхаў сцягі краін свету, дзеці якіх адпачываюць у Артэку.
Потым разам з усімі мы спявалі песню пра Артэк:
Усе мы любім лагер гэты Над зіхатлівай хваляю...
— Хадзем уперад, — прапанаваў я, калі праспявалі песню.
Мы прабраліся на нос кацера. Сонца сляпіла вочы. Вецер біў нам у твар, а мора кідалася мільёнамі дробных салёных кропелек. Уперадзе, наколькі можна было бачыць, сінела мора. Недзе далёка-далёка яно злівалася з гарызонтам.
Каб трымацца мацней, я абняў Вана за плечы. I ён трымаўся за маё плячо. Ван азірнуўся на Артэк і сказаў, паказваючы рукою на нас:
— Два браты — Адалары.
Анатоль Грачанікаў
ДРУЖБАКІ
Сябравалі
Змалку ўтрох:
Дзіма, Яша I Цімох. Праўда У прымаўцы гучыць: Іх вадою He разліць!
Пройдзе лета. Прыйдзе час — Пойдуць дзеці У першы клас.
Толькі
Як рашыць задачу? Кожны хлопчык Ледзь не плача. Ходзяць
Чуткі ўжо наўкруг: Там усе
Сядзяць па двух.
Калі сядуць Дзіма, Яша — Што Цімох Пра гэта скажа? Калі
Дзіма і Цімох — Яша б сам
Сядзець не змог.
А з Цімохам Сядзе Яша — Дзіма
Што пра гэта Скажа?
Словам,
Як ты ні круці, Цяжка выхад Ім знайсці.
He сумуйце, Дружбакі!
Верце,
Гэты час настане, Калі першы клас Такім, Як вы самі, Дружным стане!
Віктар Казько
ХЛОПЧЫКІ I конь
Пасля поўначы дзіцячы дом моцна спаў. Драмаў у кабінеце дырэктара дзяжурны выхавацель. Спалі ў палатах усе хлопчыкі і дзяўчынкі. У гаспадарчых будынках глыбока ўздыхалі і варочаліся валы і час ад часу ржаў конь, якога нашы салдаты пакінулі ў час наступлення: ён тады быў паранены і вельмі слабы. Ад будынка да будынка чорнымі ценямі праляталі кажаны.
Спаў разам з усімі хлопчыкамі ў сваёй палаце і Васька-Капун. Спаў — і раптам, невядома чаму, прачнуўся. Хлопчык намагаўся зноў заснуць, угаворваў сябе, што ноччу не спяць толькі зладзеі, але гэта не памагло. I тады ён сеў на ложак і пачаў думаць: чым бы заняцца? На вуліцу ісці не хацелася — там, напэўна, выпала ўжо paca. А чаравікаў у яго не было. Каб хлопчыкі не паўцякалі з дзіцячага дома, чаравікі на лета ў іх пазабіралі. «Нічога, — думаў Васька, — прыйдзе восень, выдадуць новыя, і тады ўсё роўна ўцяку».
Капун злез з ложка, падышоў да расчыненага акна. Яго абдало вільгаццю і густым водарам кветак Васька чхнуў і вярнуўся на ложак.
«Пагутарыць бы з кім?» Аднак гутарыць яму не было з кім. Ён не меў у дзіцячым доме ніводнага сябра. Ён быў адзін, зусім адзін на свеце. Нават не ведаў, ці былі ў ято калі бацькі.
У акно зазірнуў месяц. Ён асвяціў палату: нікеляваныя ложкі, белыя просціны, шторы на дзвярах.
Васька падцягнуў калені, паклаў на іх падбародак і прыціх. Ён глядзеў з-пад ілба на месяц і адчуваў, як па ягоным твары мільгацяць цені рухавых лісткоў і галінак дрэў. Яму было маркотна. Апобач хроп Лёнька-Мыса. Хроп і нават прысвістваў. Васька саскочыў з ложка і сцягнуў з Лёнькі-Мысы коўдру. Лёнька прачнуўся і сеў.
— Чаго табе? — спытаў ён у Ваські, жмурачыся ад месячнага святла.
— Давай пагаворым...
— Ты лунацік? Ноччу па даху ходзіш?
— He, не спрабаваў.
— Тады спі, — пазяхнуў Мыса. — Спі.
— Хочаш, я зараз з могілак крыж прыцягну? — перайшоў на шэпт Васька. I сам спужаўся: а раптам Лёнька скажа адчэпнае: «Ну, цягні». А на могілках было жудасна нават днём.
На шчасце, Лёнька не захацеў.
— Я спаць буду. Крыж — гэта нецікава, — сказаў ён.
— Нецікава? Го! — асмялеў Васька. — Ты ідзеш, a мярцвяк за табой: «Аддай мой крыж!» — I Васька працягнуў растапыраныя пальцы да горла Мысы. Мыса злосна адпіхнуў Ваську:
— Хочаш, каб я цябе зноў адлупцаваў. Забыўся?
— Сёння ты мяне не адолееш. Сёння свеціць месяц. А пры месяцы я дужы. Мы з ім заадно, — сказаў Капун і зноў сцягнуў з Мысы коўдру. — Ведаеш, колькі ў мяне няпер сілы... Дам табе шчалбана, і твой лоб — напалам, як грэцкі арэх.
— Бі! — падставіў свой лоб Мыса. — Толькі глядзі, каб пасля не шкадаваў.
— Ты мне не верыш. Ая праўду кажу. Месяц мне памагае. Яўвесь жалезны! Твой лоб ураз трэсне.
I Васька верыў, што так будзе.
— А ты не маніш?
— He... — Васька чамусьці здрыгануўся і змоўк.
— Ну, чаго ты? — сказаў Мыса. — Давай гаварыць, a то страшна.
Капун пачаў хутка хадзіць паміж ложкаў.
— Ты вось не паверыў. Аса мною было ўжо раз такое. Я тады ледзь зямлю не раскалоў. Немцы свіран з людзьмі падпалілі. Я бачыў, як ён гарэў... Страшнае вогнішча... Месяц быў на небе, ён даў мне велізарную сілу. Я тупнуў нагою — і зямля трэснула. Я раскалоў бы яе, каб усе фашысты праваліліся. Але не мог другі раз падняць нагу. Упаў... Акалі ачуняў, быў ужо дзень. Месяц знік — і сіла прапала.
— У тым свірне была твая маці? — спагадліва спытаў Мыса.
— He ведаю...
Яны ўжо сядзелі, прытуліўшыся адзін да аднаго, на Васькавым ложку і глядзелі на месяц.
— Я таксама зараз такі дужы, як і ты... Ну, можа, крыху слабейшы, — сказаў Лёнька. — А Мысай мяне клічуць таму, што калі мяне з братам прывялі ў дзіцячы дом, я не выгаворваў яго імя — Міша. Бегаў за ім і гікаў: «Мыса! Мыса!» Так і пайшло.
— А я не ведаю, хто назваў мяне Капуном, — уздыхнуў Вася. — He помню. Як гарэў свіран, помню, a пра сябе — нічога... Зямлю я капаць люблю. Рабіў падкопы пад клеці, адкуль пахла смачным. Аднойчы добра зрабіў. Заставалася трошачкі падкапаць, і быў бы ў клеці. А мяне за ногі выцягнулі — і ў дзіцячы дом. Каб не гэта, я падсілкаваўся б і на фронт уцёк. Можаб, там з таткам сустрэўся...
— А ў нас з Мішам ёсць бабуля. Ацяпер і конь. Яяго першы ў лесе ўбачыў. «Кось, кось!» — пазваў. I ён пайшоў, кульгаючы, за мной. Слёзы ў яго вачах. Баліць рана, а ідзе. Ведае — без людзей загіне ў лесе. Бабуля прывяла ў дзіцячы дом нас з Мішам, а я — каня. Ялюблю коней.
— Давай будзем сябраваць, — сказаў Капун.
— Давай. Назаўсёды, — сказаў Мыса. — Ты, я і конь.
— А зараз пойдзем зробім што-небудзь такое, каб ніколі не сварыцца. Можа, падкоп? А?
— He трэба, — папрасіў Мыса. — Лепш сходзім у слівы.
Хлопчыкі ціхенька шмыгнулі з палаты. Азіраючыся на дзверы, за якімі спаў дзяжурны выхавацель, пракраліся ў двор і пайшлі па вясковай вуліцы.
На ўскраіне, далей ад дзіцячага дома, яны выбралі лепшы сад, узлезлі на дрэва і набілі пазухі слівамі.
Вярталіся не спяшаючыся. Пасля роснай травы іхнія босыя ногі скалелі, і пясок на вуліцы здаваўся ім асабліва цёплым і мяккім.
Кідалі ў рот слівы. Яны былі слізкія і халодныя, як рыбкі, выцягнутыя з вады. Мялі слівы языком, паднябеннем і асцярожна зубамі. Размяўшы, надкусвалі і цягнулі сок. Хутка набілі аскому, але не зважалі на гэта. Ім было добра.
— Слухай, — схамянуўся раптам Капун, — слухай, Лёня, а пра каня мы забыліся. Самі лопаем, а конь?
I яны пайшлі да каня. Слівы, аднак, каню не спадабаліся. Ён нават не ўзяў іх у рот. Паказытаў толькі мяккімі губамі хлапечыя далоні і чагосьці ўздыхнуў.
— Мы цяпер удвух з Васем даглядаць цябе будзем, — сказаў каню Лёнька. — Ты прывыкай да нас, прывыкай. Вайна ўжо скончылася. Араць на табе будзем. У нас вунь колькі малых у дзіцячым доме, усіх накарміць трэба...
Конь заржаў, як быццам усё зразумеў і пагадзіўся з Лёнькам.
Хлопчыкі выйшлі са стайні, узялі з калёсаў па бярэмю накошанай травы і паклалі каню. Прынеслі яшчэ па бярэмю, растрэслі каля стойла і ляглі на яе. Хутка заснулі.
Конь, падняўшы галаву, стаяў над імі, як вартавы. Месяц праз шчыліны высвечваў яго чуйныя вушы.
Тарас Хадкевіч
НА ЛЫЖАХ
Што можна параўнаць з той прыемнасцю, якую адчуваеш, калі ў студзеньскі марозны дзень імчышся на лыжах з крутога ўзгорка! Здаецца, цябе нясуць наперад нябачныя крылы, і вецер, што нядаўна дзьмуў у спіну, раптам павярнуўся табе насустрач — б’е снегавым пылком у разгарачаны твар, тонкім посвістам аддаецца ў вушах. Сэрца заходзіцца ад хуткасці і адчування неабдымнага прастору — быццам ты, не кранаючыся зямлі, ляціш у гэтым прасторы, вольны і лёгкі, як птушка. Шпарчэй струменіць у целе кроў, і кожны твой мускул спружыніць, наліваецца новай сілай.
У аколіцах вёскі Селішча, куды прыехаў Рыгорка на зімовыя канікулы да дзеда Хведара, вельмі многа такіх зручных для лыжнікаў узгоркаў. Поле за вёскай нагадвае хвалістае мора, якое нібыта застыла ў час вялікага шторму, — круталобыя і пакатыя ўзгоркі ўздымаюцца адзін за адным і цягнуцца аж да лесу, што цёмнай сцяной закрывае далягдяд. Улетку, калі зямля квітнее ў пышнай зедяніне, яны не так кідаюцца ў вочы, а цяпер, у аднастайным белым убранні, і сапраўды падобны на замерзлыя ў шторм і зацярушаныя снегам высокія марскія хвалі.
Рыгорка не ўпершыню ў Селішчы. Ён бываў тут разы са тры ўлетку, то з бацькам, то з маці, меў сяброў, неаднойчы гойсаў з імі па аколіцах вёскі, нават ездзіў на камбайне ў час жніва, купаўся, лавіў рыбу ў быстрай рэчцы Гарынцы, хадзіў у далёкі лес у грыбы і ягады. Бадай, нічога незнаёмага для яго тут не было. Ён любіў Селішча і сваіх селішчанскіх сяброў і ехаў сюды заўсёды з ахвотай. Але аднаго яго, ды яшчэ ў зімовую пару, адпусцілі з дому ў першы раз.
Выпраўляючы ў дарогу, маці клапатліва і строга наказвала Рыгорку:
— Хлопчык ты сталы і разумны, глядзі ж, будзь асцярожны... нікуды далёка не адлучайся адзін — ма ла што можа здарыцца.
— Нічога не здарыцца, — сказаў на гэта бацька. — Канькі і лыжы — вось твой гарт, Рыгорка! Запомні і дзейнічай.
Канькі як канькі — на іх не вельмі разгонішся ў вёсцы па заснежаных лужынах і рэчцы. Авось лыжы — іншая рэч. Яны ў Рыгоркі новыя, іх купіў бацька ў пачатку зімы, і такія гонкія, што трэба мець вялікі спрыт, каб утрымацца на іх. Па самым непрыкметным схіле яны слізгацяць на поўны ход. I хоць Рыгорка ў горадзе хадзіў на іх толькі па двары свайго дома, ён лічыў, што дастаткова авалодаў імі. Каб маці дазволіла, ён мог бы пусціцца ўжо ў далёкае падарожжа — у гарадскі парк, a то і зусім за горад.