• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крынічка Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

    Крынічка

    Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 432с.
    Мінск 2012
    83.28 МБ
    Алесь Аркуш
    ЯШЧАРКА
    Антону
    У яшчаркі свае шляхі, Свае таемныя сцяжынкі, Жыццё, схаванае ў імхі, Пясок, каменчыкі, сцяблінкі.
    Лісты, жыццё ў якіх усё, — Шторання на пяску ля ганка, Як іерогліфы Басё, Як вершык хоку або танка.
    Клаўдзія Каліна
    СТРАКАТАЯ СОЙКА
    Даўным-даўно было гэта. Толькі пачалася цёплая восень, а птушкі ўжо збіраюцца ў вырай. Пачула Сойка, што і яе сваячка Зязюля рыхтуецца да адлёту за мора.
    «Мусіць, за тым морам добра і хораша, калі Зязюля спяшаецца туды? — падумала Сойка. — А што калі і мне паляцець? Свет убачу, сябе пакажу».
    А трэба сказаць, што Сойка ў той час была не такая прыгожая, як цяпер.
    Спаткала Сойка Зязюлю і здзівілася. Прыбралася тая перад выраем: рабенькае пер’е аж пераліваецца на сонейку.
    — Ах, якая ты, сястрыца, прыгожая! — з зайздрасцю ўсклікнула Сойка.
    — Трэба прыхарашыцца, у чужы край лячу. — I Зязюля паправіла дзюбкай пёрка.
    — Хачу і я паляцець у вырай, паглядзець, што за край за тым морам, — сказала Сойка.
    — Ты хочаш ляцець за мора? У такім шэрым убранні? I не думай, засмяюць цябе там.
    — Вось як! — раззлавалася Сойка. — Дык ведай, я ў сто разоў прыгажэй за цябе прыбяруся... Убачыш.
    I не паспела Зязюля здагадацца, што надумала рабіць Сойка, як тая вырвала ў яе некалькі пёркаў.
    — Зладзейка! Разбойніца! — закрычала Зязюля. — Усім раскажу, якая ты, — і кінулася наўцёкі.
    — Кажы, кажы, а за мора я палячу прыгажэйшаю за цябе, — зацвірчэла Сойка і пачала прыладжваць на сваё крыло Зязюліны пёркі.
    Прыладзіла і паляцела да ручайка паглядзецца ў ваду. А там у зарасніках арэшніку мітусіліся і свісталі Івалгі:
    — Фію-фію! Фію-фі-і! Мы збіраемся ў вырай!
    Убачылі Сойку і паляцелі з крыкам:
    — Ратуйцеся! Разбойніца! Фію-фі!
    — Пачакайце, куды вы? — заверашчала Сойка, але Івалгі ўжо разляцеліся.
    Сойка пашкадавала, што не змагла раздабыць у іх некалькі жоўтых пёркаў.
    Тут яна ўбачыла Сіваваронку і стала асцярожна падкрадацца да яе.
    — Гва-алт! — залямантавала Сіваваронка, але на гэты раз Сойка ўсё ж пажывілася некалькімі сіненькімі пёркамі!
    3 таго дня Сойка стала падпільноўваць усіх птушак, што адляталі за мора.
    Яе ўбранне рабілася ўсё болып стракатае. З’явіліся белыя, сінія, чорныя пёркі.
    I стала Сойка вельмі прыгожай птушкай. I пачала яна лятаць па лесе і хваліцца ўсім:
    — Скора і я палячу за мора, няхай усе паглядзяць, якое ў Сойкі ўбранне.
    Лятала яна так ад аднае птушкі да другой і ўсё хвалілася сваім уборам.
    Аднаго разу Сарока і кажа Сойцы:
    — Прыгожае ўбранне, ды не сваё. Калі думаеш за мора ляцець, то спяшайся, a то цябе зіма застане тут.
    — Толькі і ведаеш плёткі разносіць па лесе, — сказала Сойка. — Паспею яшчэ, няхай тут усе птушкі пабачаць мой новы ўбор.
    Прачнулася Сойка аднае раніцы, а на галінках — снег, і зямля ўся зацярушана ім. Сустрэла яе Сарока і затрашчала:
    — А што я казала, а што я казала... Іўбор новы прыдбала, і за мора не паляцела!
    — Мне і тут добра. Затое няма прыгажэйшай за мяне птушкі ў гэтым лесе.
    Снягір пачуў, як хваліць свой убор Сойка, ціўкнуў і паляцеў далей у гушчар. Асярод людзей цяпер можна пачуць:
    — Прыбралася, як сойка стракатая.
    Алег Мінкін
    ПУГАЧ
    У сасняку на скразняку Сядзіць на зломаным суку Пануры згорблены пугач 3 маркотнай думкаю пра харч.
    Калі атуліць змрок гушчар, Ён будзе цар і гаспадар, А ўдзень узбіўся ён на сук, Дрыжыць і ловіць кожны гук.
    Упаў кавалачак кары...
    Шкрабецца мышанё ў нары... Завухкай з голаду, заплач, Пануры згорблены пугач!
    Янка Брыль
    ЖЫЎ-БЫЎ ВОЖЫК
    Пачынаецца казачка так.
    Жыў-быў вожык у лесе, а потым узяў ды памёр... Ды не той, пра якога хачу расказаць, а другі, зусім іншы — вялікі, стары. Анашага Тупчыка тата злавіў у лесе і прынёс у кішэні дахаты. Ігэта не казка, а праўда.
    Я быў тады яшчэ такі малы, што нават не хадзіў у школу.
    Тупчык быў таксама малы, круглы, як шэры клубок, і калючы.
    Тата вярнуўся з лесу і сказаў:
    — Ну, Лёнік, я прынёс табе яблыка.
    Ад радасці я забыўся, што яшчэ вясна, што яблыкаў яшчэ няма, і ўсадзіў руку ў татаву кішэню.
    — Ай! — ускрыкнуў я, укалоўшы аб нешта пальцы. Іхацеў ужо нават заплакаць, але тата мой засмяяўся.
    — Дзівак-чалавек, укалоў ды злуецца! — сказаў ён. — Ды гэта ж лепей за яблыка, ты паглядзі!
    I ён выняў з кішэні маленькі калючы клубок.
    Спачатку вожык наш ніяк не называўся. Ён нават разгортвацца не хацеў: як палажылі яго ў кутку, пад маім ложкам, так і ляжаў. He на голай падлозе, а на імху. Тата сцягнуў граблямі са страхі старога хлява тры купіны моху, паслаў у кутку — і выйшла пасцель.
    Мох зялёны, пушысты і цёплы. Ашэры клубочак ляжыць на ім і ніяк не хоча разгортвацца. Я наліў яму ў сподак малака і паставіў каля самага моху. Авожыку хоць бы што...
    Тады я лёг побач з ім на падлозе і хацеў ляжаць, пакуль ён не разгорнецца.
    На дварэ змяркалася, і пад ложкам рабілася цёмна.
    — Дурненькі ты, — сказала мама. — Ты яго толькі не чапай, ён і сам малако тваё знойдзе.
    I праўда, толькі я лёг у ложак і ў хаце зрабілася ціха, як у куточку пад ложкам нешта ціхенька заварушылася і пачало вось гэтак чмыхаць:
    «Ту-ту-ту-пых! Ту-ту-ту-пых!..»
    А потым па дошках падлогі затупацелі маленькія мяккія ножкі.
    — А што, не гаварыла я, — сказала мама. — He палохайце яго, дык ён і малако пачне хлябтаць.
    I праўда, мы памаўчалі, і неўзабаве пачулася, што нехта маленькі хлебча. He так, як кот, а так, як парасяты, — плямкае.
    — Ой, тата, я пагляджу.
    Тата даў мне запалкі. Я ціхенька злез на падлогу, укленчыў, нагнуўся пад ложак і выняў з карабка запалку. Але як толькі яна чмыхнула і засвяціла, каля сподка я ўбачыў той самы калючы клубочак.
    Ды ён ужо ляжаў не на імху, а на голай падлозе, і малака ў сподачку было менш, як раней...
    Клубок тупацеў усю ноч, і за гэта мы пачалі называць яго Тупчыкам. Аза тое, што ён хутка перастаў баяцца і не згортваўся больш, калі я пазіраў на яго, я ніколі не забываўся даваць яму есці.
    Спачатку даваў толькі малако, а потым аднойчы разбіў яму на сподак яйцо. Тупчык лішне не казырыўся, — панюхаў трохі і пачаў хлябтаць.
    3 нашым цюцікам Мурзам ён не хацеў сябраваць. Як толькі ўбачыць яго — у клубочак, і ўсё. Шчанюк спачатку хацеў панюхаць вожыка: дакрануўся носам да шэрых іголак, заматаў галавой і фыркнуў — не спадабалася. Тады ён прысеў, абняў клубочак лапамі і паспрабаваў яго ўкусіць. Але зноў укалоўся, ды гэтак балюча, што зазлаваў і пачаў уядацца, брахаць. Скакаў, скакаў вакол клубка, а потым яшчэ раз асмеліўся дакрануцца. Ударыў клубочак лапай, як кот па мячыку, заскуголіў, адбегся і лёг.
    «Добрыя гулі, — хацеў ён сказаць, — я забаўляцца з табой хачу, а ты — нягодны, колешся».
    Ды ён не сказаў гэтага, а толькі лізаў сваю лапу і скардзіўся, хныкаў.
    Вусаты Фядот любіў грэцца на сонцы, калі яно свеціць у хату. Сядзе на падлозе, зажмурыцца і мурлыча. На Тупчыка ён і глядзець не хацеў, не толькі што з ім гуляць. I нават калі клубочак разгарнуўся аднойчы, сам падышоў да ката і, наставіўшы лычок, панюхаў, наш Фядот толькі лыпнуў спрасонку вачыма і ўсё. Сядзіць сабе, дрэмле, мурлыкае.
    Няма з кім Тупчыку пасябраваць.
    I стала вожыку сумна.
    У кухні нашай жыла квактуха з куранятамі. Спачатку яны былі маленькія, нібы камочкі жоўтага пуху, і ўсё пішчалі, дзяўбалі тварог і мітусіліся па земляной падлозе кухні, як сонечныя зайчыкі. Апотым падраслі, квактуха пачала вадзіць іх на двор і толькі начаваць прыводзіла ў кухню. Сядзе пад лавай, затуліць іх крыллямі, яны паціўкаюць трохі і спяць.
    I вось Тупчыку стала зайздросна. Уночы ён ціха залез пад квактуху, прымасціўся пад цёплым крылом і давай ад радасці варушыцца. Кураняты прачнуліся і заціўкалі. Квактуха хацела пашкадаваць іх, мацней прытулілася крыллямі і раптам закрычала так моцна і так спалохана, што ўсе мы ў хаце прачнуліся.
    Як толькі мама запаліла лямпу, квактуха ўсхапілася, сонныя кураняты з піскам рассыпаліся па кухні, a ў кутку, на тым месцы, дзе яны сядзелі, застаўся шэры калючы клубок. Квактуха пазнала яго, узлавалася і дзюбнула — моцна, балюча.
    — Ну, вось, — казала мама, выносячы Тупчыка з кухні, — вось ты і зарабіў. Бачыш, чаго захацелася, жэўжык!
    Каб жэўжыку было весялей, я зняў аднойчы са сцяны люстэрка і паставіў яго на падлозе. А ён ужо тупаў
    «БЕЛАВЕЖАЮ КРОЧАЦЬ ЗУБРЫ...»206 па хаце і ўдзень, не баяўся нікога. Падышоў да люстэрка, наставіў лычок, паглядзеў і надзьмуўся. Каб пастрашыць таго, што ў люстэрку. Атой, што ў люстэрку, надзьмуўся таксама, і вось яны абодва разам зрабілі: «Пых!»
    Мы засмяяліся, тата і я, а вожык вельмі здзівіўся. Што такое? Паглядзеў, паглядзеў у люстэрка, асцярожненька дакрануўся чмысікам да шкла і як быццам усё зразумеў. Адышоўся і больш не глядзеў у люстэрка.
    Тады тата сказаў мне:
    — Лявон...
    Заўсёды мяне называлі Лёнікам, але як толькі тата хацеў пагаварыць са мной, як з дарослым, ён гаварыў мне Лявон.
    — Ведаеш што, Лявон, — сказаў ён тады, — давай выпусцім вожыка, га?
    — А навошта? — здзівіўся я.
    — Як навошта? Ён пойдзе да іншых вожыкаў.
    — Ну і што?
    — Як што? Зробіць сабе хатку дый будзе жыць. Іяму будзе там вельмі добра і весела, не то што ў нас. Што ты скажаш, Лявон?
    — I панясём яго з табой у лес? — спытаўся я.
    — Навошта ў лес? Пусцім у грады, а ён ужо сам куды захоча, туды і пойдзе.
    I мы занеслі Тупчыка ў агарод.
    ...Кажуць, што ў той вечар я выйшаў на вуліцу і там, дзе стаялі мужчыны, сказаў:
    — Добры вечар. Хочаце, дык я вам казку скажу?
    — Ну, скажы.
    I я сказаў:
    — Жыў-быў вожык у лесе, а потым узяў ды памёр. — Што, і ўсё?
    — Ну, пэўна ж усё. Анашага мы выпусцілі. Во!..
    Алесь Гурло
    НАШЫ ПТУШКІ
    У нашым краі — Беларусі — Ёсць буслы, сарокі, гусі,
    Качкі, чыбісы, саколкі, Чаплі, совы, перапёлкі,
    Каршуны, сіваваронкі, Жаўранкі, шчыглы і слонкі,
    Галкі, крумкачы, вароны, Галубочкі нахахлёны,
    Дзятлы, чыжыкі, зязюлі, Кулікі, сяўцы, жаўнулі,
    Шпакі, зяблікі, цяцеры, Курапаткі пер’ем шэры,
    Аастаўкі, і верабейкі,
    I сініцы, салавейкі,
    Сойкі, пігліцы, удоды, Што лятаюць без ахвоты.
    Каля рэчак, на лужайках Ёсць глушцы, стрыжы і чайкі,
    I вядуцца на балотах Жураўлі ў густых чаротах;
    Па надворку, каля хаты, Ходзяць куры й кураняты.
    Хто сакоча, хто кудахча, Хто па стрэхах спрытна скача,
    Хто на кусціку ў садочку,
    Хто на полі, хто ў лясочку,