Крынічка
Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту
Для малодшага школьнага ўзросту
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 432с.
Мінск 2012
— Што ж ты нас крыўдзіш, Лета? — загулі пчолы. — Вясна нас запрасіла да сябе, расквеціла сады... Аты ўсе галінкі атрэсла, лугі скасіла, усё высушыла... няўжо ты не ведаеш, што мы без красак і без работы загінем?
Выслухала Лета пчол, задумалася.
— He ведала я, што вам патрэбны кветкі, але пачакайце, можа, мае месяцы нешта параяць... Эгэ-гэгэ! Дзе вы, мае месяцы?! — гукнула Лета.
Выбеглі з зялёнага гаю тры вясёлыя, загарэлыя летнія месяцы, сталі ў рад.
— Мы тут, Лецейка! Што загадаеш? — спыталі.
— Памажыце пчолам! — папрасіла сваіх месяцаў Аета і расказала ім пра пчаліную скаргу.
— Я толькі магу падоўжыць дзень, каб пчолы маглі больш красак абляцець, — сказаў першы месяц Лета.
— А я замест скошаных красак падгадую новыя, — паабяцаў трэці, апошні месяц.
— А што ты маўчыш? — спытала Лета ў сярэдняга месяца.
Сярэдні месяц доўга думаў, што яму зрабіць, каб памагчы пчолам.
— Я расквечу ліпы, яны яшчэ не цвілі! — радасна сказаў ён. — Вось і будзе пчолам удосталь і працы, і мёду.
— Вельмі добра ты прыдумаў! — зарадавалася Лета. — За тое, што ты расквеціш ліпы і дапаможаш пчолам, ты будзеш звацца Ліпень.
— Дзякуй табе, Ліпень! Добры Ліпень! Шчодры Ліпень! — загулі чолы і паляцелі да ліп.
I да гэтага часу пчолы дзякуюць шчодраму Ліпеню.
— Дз-дзя-куй! Дз-дзякуй! — дзынкаюць яны над ліпамі.
Пастойце хвілінку ў ліпені пад расквечанымі ліпамі, прыслухайцеся, самі пачуеце.
Якуб Колас
НА ЛУЗЕ
Добра ў лузе ў час палудны!
Лёгка там дыхнуць!
Хмаркі белыя марудна За лясы плывуць.
Ветрык краскі чуць калыша, Травы шалясцяць,
Ayr зялёны жыццем дыша — Конікі трашчаць.
Ў лозах шчэбет не сціхае, Шум стаіць і свіст,
У яркім бляску спачывае На ракіце ліст.
Спевам-гоманам і звонам Поўніцца ўвесь луг.
I дрыжыць над ім, зялёным, Жыватворны дух.
Алесь Жук
НАВАЛЬНІЦА
У сонечнай далечыні, на шырокіх і роўных, як стол, слуцкіх палетках палавела жыта. Ад спякоты пабялелі, вылінялі пяшчотныя і халаднавата-мяккія пялёсткі валошкі на ўзмежках і пры дарогах. Мроілася разагрэтае сонцам паветра. I нібыта цякло да жытнёвага небакраю. А адтуль чорным крылом разгортвалася навальніца. I перад ёю ўсё заціхала, неяк паспешна, быццам захопленае знянацку. Нават паменшалі хвалі на TyraBaran роўнядзі калосся. I нідзе не душы. Толькі светлы палетак і пацямнелая далечыня, як з пясчанага берага глядзіш на цёмнае мора. I нават вёска здалася маленькай, нібы глядзіш на яе з вышыні, з гэтага магутнага чорнага навальнічнага крыла.
У цішыні пачулася, як мякка і глуха ўдарылі па глыбокім цёплым дарожным пыле першыя кроплі. Апотым раптоўна, неспадзявана моцна рвануў вецер. I абрынулася на зямлю ўсё разам: і прыцемень, і суцэльная сцяна вады, святло сіняватых маланак, удары грому, ад якіх хацелася сцяцца ў маленькі маленькі камячок. Бо здавалася, што ты толькі адзін застаўся на ўсім свеце.
ЯнкаКупала
АЕТНЯЯ РАСА
Як брыльянты, рассявае Ночка летняя расіцу, Туманамі спавівае Ayr зялёны над крыніцай.
А як раніца настане, Бліскі сонца загуляюць, — Рос прыходзіць адцвітанне, Туманы у рэчцы таюць.
Як брыльянты, гінуць росы
На зялёнай сенажаці;
Сонца косы, нашы косы He даюць паўдня ім знаці!
Янка Брыль
КАЛЯ ВОГНІШЧА
(Урывак з апавядання «Званочкі» )
Над лесам — поўны, таямнічьх месяц. Смейцеся, калі смешна, а мне заўсёды хочацца спяваць, калі гляджу на месяц у самоце— я і ён... Цяпер я нават сігналю яму агнём. I вогнішча маё трашчыць жывым сасновым трэскам. Падкінеш галіну. другую, полымя нападзе на ігліцу, і шум ягонай прагнасці адразу нагадвае грукат далёкага грому. За цэнтрам свету — за вогнішчам — чуваць навокал іншыя гукі жыцця. На дальніх подступах бездапаможна ныюць камары — амаль што не чутно. Аднастайна, па-графаманску назойліва торгае драч. Самаздаволена, перакормлена крэкчуць жабы. Звечара за ракою даволі доўга чуваць было натужлівае, перапынкамі, рохканне аўтамабільнага матора: грузавік змагаўся недзе з гразкаю лагчынай. Пасля, апоўначы, па рацэ прайшоў
апошні параход, нястомна, мерна працуючы пліцамі, над самым берагам ведучы пункцір аконных агеньчыкаў, якім таксама не спіцца...
Пятро Глебка
ХМАРКІ
Ад лютай летняй спёкі Гарыць сухі пясок, I пачарнеў далёкі Нахмураны лясок.
Заціхлі скрозь жняяркі — Прыпынак на абед.
А перыстыя хмаркі Плывуць няспынна ў свет.
Ад іхніх крыл у ясны, Гарачы летні дзень На полі невыразны Кладзецца лёгкі цень.
I павявае з долаў Цудоўным халадком, I жыта хіліць голаў Пад свежым вецярком.
Падзяку шэпчуць дрэвы За гэты добры дар, I жывяць іх павевы Людскі спацелы твар.
Вітанне ж вам, аблокі! Вы, быццам чарадзей, Бароніце ад спёкі I травы і людзей.
Вера Вярба
У ЛЕСЕ
Мохам, ядлоўцам і смолкай пахне ад цёплай зямлі, колюць зялёныя голкі, лётаюць важна чмялі.
Колькі б вы казак ні чулі, колькі б ні зналі забаў — лепшыя казкі і гульні — у лесе, між елак і траў.
Кастусь Цвірка
дождж
На маленькіх тонкіх ножках Па сцяжыначках-дарожках Да вясковых нашых стрэх Дожджык дробненькі прыбег.
I скакаў ён навакола, Неўгамонны і вясёлы. Па двары тупацеў, Па акне лапацеў, Потым знік чамусь умомант. Стала ціха каля дома.
Дзе ж ён дзеўся, дождж рабы?
Мо пабег ён за дубы?
Тут як выскачыў маланкай На лужок зялёны Янка.
Стаў і здзіўлена глядзіць:
— Дождж на траўцы вунь ляжыць!
Ядвігін Ш.
ВАСІЛЬКІ
Васількі закрасавалі... He, не закрасавалі! Дзе ж ім цяпер красаваць? Холад. Зіма. Снег. He закрасавалі васількі; гэта толькі перад вачамі маімі мільганулі яны. Нават не перад вачамі, а так недзе; не то ў думках, не то ў сэрцы? He ведаю дзе. Мільганулі васількі: васількі ў жыце... неба, як васількі... як васількі, вочкі... мігнулі васількі і... счэзлі!
У красе нашага жыцця мы любім, як красуюць васількі...
А калі паблекнуць васількі, паблекне неба, паблекне на душы, а на сэрцы ляжа холад, і калі зямлю пакрые снег, а на тваю галаву быццам бы сыпне шоран; калі маеш штодзённа цёмны, горкі хлеб, — тады толькі ўспомніш, што гэта— ад васількоў, ад іх красы, бо... адкрасавалі васількі...
Васіль Зуёнак
ГРЫБНАЯ КНІЖКА
Дзед з унукам, Васілі, Знатакі грыбныя: Скалясглі, абышлі Сцежкг ўсе лясныя.
Дзе ўжо толькі не былі:
I ў бары, і ў пушчы.
Цудаў шмат на той зямлі:
Бачыць, хто відушчы...
ЯК БЕЗ ПЕСНІ...
Баравік ёсць баравік:
У грыбной праграме — цвік.
Без яго грыбное свята, Як без песні ў свята хата.
Ходзіш дзень па баравінах, А ўваччу ўсё той, адзіны, Што брылём фасоніць бурым Пры мажной сваёй фігуры.
Кош не кош у грыбніка, Як няма баравіка!..
ЛЕЗЕ 3 МОХУ МАХАВІК...
Запасціў свой рухавік, Лезе з моху махавік.
Развінае плечы, Ад натугі крэкча, — Паспрабуй прабіцца 3 гэтакай цямніцы...
А калі прабіўся —
I грыбнік з’явіўся:
— Ну, здароў, махавічок, Казлякоў сваячок!..
СЯСТРЫЧКІ
У лісіцы ёсць сястрычкі — Палахлівыя лісічкі.
3 раніцы ў сасонніку Грэюцца на сонейку,
А калі хто загукае, Дык у верас уцякаюць.
Мы спыталіся ў лісіцы, Дзе хаваюцца сястрыцы,
А яна й не знае, Што сястрычак мае...
ПЕЧУРЫЦА
Шампіньён, шампіньён — Быццам госць замежны ён: 3 лесу беларускага, А прозвішча французскае.
Шампіньён, шампіньён — Самазванец ці барон?
Можа, нашы грыбнікі He шануюць грыб такі?
Ці няма ўжо ў нас імёнаў Для такіх вось шампіньёнаў?..
Шампіньён, шампіньён — Грыб, вядомы ў нас здавён, Mae назву: печурыца, Ды замежнай ганарыцца...
«Шампіньён»? — Няхай сабе! — Быў бы спраўны па губе!
Шампіньён, шампіньён — Ці падсмажыць, ці ў булён — У застоллі кампаньён
I па смаку чэмпіён!
ПЕНЬ I АПЕНЬКІ
Як надзене пень з апенек Шапку, — моцны божа! — Нібы ўстане пень з каленек: Стройны да прыгожы!..
БЛЕДНАЯ ПАГАНКА
Ёсць паганцы між грыбоў, Выгляд — мірных галубоў, Ды атрутныя знутры, — Іх у кошык не бяры.
Мухамор — такі вось тып: Чырваніць палянку...
А паганы самы грыб — Бледная паганка...
Аляксей Якімовіч
НЕСЛУХ
Казка
На агародзе, за старым плотам, жылі Сланечнік, Кроп і Цыбуля. Памыюцца, бывала, расою, з цёплым сонейкам павітаюцца і пачынаюць адзін аднаму роз-
ныя гісторыі расказваць. I пра тое, як на агарод трапілі, і пра тое, як з зямлі вырасталі, падымаліся.
Прачнуліся аднойчы рана-раненька, і высокі Сланечнік усклікнуў:
— А ў нас новы сусед!
Прыгледзеліся Кроп і Цыбуля: сапраўды, ляжыць каля плота, у разорцы штосьці кругленькае, зялёнае, паласатае.
— Мячык гэта, — расчаравана прамовіла Цыбуля.
— I праўда, — падтрымаў яе Кроп. — Відаць, суседская дзяўчынка забылася.
— Давайце спытаемся, мячык ён ці не, — прапанаваў Сланечнік і, сагнуўшыся ў паклоне, прывітаўся: — Добры дзень, сусед. Як цябе завуць?
— Гарбуз, — нясмела адказаў той.
— Чаго ты ў разоры хаваешся? Да нас ідзі, — паклікала Цыбуля.
— Баюся, — ледзь чутна прашаптаў гарбуз.
Ен быў яшчэ маленькі і таму ўсяго-ўсяго баяўся: і сярдзітай пчалы, і калючага асоту, і нават звычайнага матыля.
— Які ты паласаценькі! — усклікнуў у захапленні Сланечнік.
— Які ты кругленькі! — дадаў Кроп.
— Якое ў яго прыгожае імя! — шчыра пазайздросціла Цыбуля.
Хваляць Сланечнік, Кроп і Цыбуля новага суседа, не нацешацца ім. Аён слухае ды гонару набіраецца. Асмялеў, з разоркі выскачыў:
— Я самы спрытны, я самы дужы! Я і на плот магу залезці!
— Навошта на плот лезці? — дзівіцца Сланечнік. — Няўжо табе з намі сумна?
— Разаб’ешся, — папярэджвае Кроп. — Хіба не бачыш, што ў плоце слупы струхлелыя?
Гарбуз і слухаць не хоча. Ад гонару як на дражджах расце. Учапіўся хвосцікам за штыкетнік і пакарабкаўся наверх.
— Куды ты? — крычыць Кроп.
— Злазь хутчэй, — просіць Цыбуля. — Упадзеш. Вунь які ты тоўсты!
He слухае Гарбуз суседзяў, лезе на плот і хваліцца: — Я ўсё-ўсё магу. Я самы дужы, я самы спрытны!.. I тут падняўся моцны вецер, па агародзе паімчаўся. Нахіліліся да зямлі Сланечнік, Кроп і Цыбуля, ад ветру схаваліся. Мінуў іх вецер, на плот наляцеў. He вытрымалі струхлелыя слупы, паваліўся плот, а з ім — Гарбуз на зямлю грукнуўся. Ды так моцна, што адразу на кавалкі разляцеўся.
Пятрусь Броўка
НАДЫХОД ВОСЕНІ
Вось і лета сышло, Адспявалі калоссі, Цяжка нам заўважаць, Як з’яўляецца восень.
Непрыкметна зусім — Праплыве павуцінкай, Гляне жоўтым лістком 3-пад зялёнай хусцінкі.
Усплыве туманом
Над рачулкаю соннай, Устрывожыць дымком 3 пахам бульбы пячонай.
Зачаруе агнём Маладзенькай рабіны, На адлёце крылом Памахае бусліным.