• Газеты, часопісы і г.д.
  • Крынічка Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

    Крынічка

    Хрэстаматыя для дзяцей малодшага школьнага ўзросту

    Выдавец: Радыёла-плюс
    Памер: 432с.
    Мінск 2012
    83.28 МБ
    А пасля,
    А пасля
    Ліст апошні сарвецца...
    Ды не знаю, чаму
    Ты мне, восень, па сэрцу.
    Ах, восень, восень, ты пад сонцам Неапісальнай пекнаты, Ты раскідаеш, Як чырвонцы, 3 кляноў барвовыя лісты.
    Табе між сосен нібы цесна, Ірвешся ўдалеч, На прасцяг, Вятрамі завяла ты песню Па ўсіх дарогах і шляхах. На правады ж панасаджала Шпакоў у некалькі радоў, Як быццам імі напісала Жывыя ноты між слупоў.
    ЯкубКолас
    ВОСЕНЬ
    Пуста ў лузе. Толькі стогі Парыжэлыя стаяць, Ды шпакі каля дарогі Цэлы дзень адно крычаць.
    Грэчка зжата. Гола ў полі. Жыта звезена даўно.
    Толькі плаваюць на волі Кучы хмар, як валакно.
    Дожджык сее беспрастанку; Вецер свішча так, як звер... Колькі лужын каля ганку!
    А гразі, гразі цяпер!..
    Ссохлі травы, ўсё павяла.
    Слоць, плюхота, холад, цьма. Эх, хутчэй бы закрывала Зямлю чорную зіма!
    Янка Сіпакоў
    ВОСЕНЬ
    Мусіць, не толькі на мяне аднаго жоўтай і піапаткой восенню неяк нечакана і без асаблівай дай прычыны наваліцца раптам ціхі і, калі хочаце, нават трошкі прыемны ў сваёй сцішанасці сум, які неспакойна трывожыць цябе, дзе б ты ні быў, куды б ні ішоў, ні ехаў. Трывожыць менавіта так, як увесну, — таксама без дай прычыны! — хвалюе, бярэ цябе ў палон усё тая ж, як і летась, і пазалетась, і колькі ты помніш сябе, вясновая радасць — бурная, неўтаймоўная, неабдымная. Тады, вясною, і непрыемнасці нават здаюцца не такімі крыўднымі. Аўвосень— радасць і тая будзе трошкі спакайнейшая, цішэйшая.
    Адкуль ён, гэты шчымлівы неспакой жоўтай восені?
    Можа, ён з’яўляецца таму, што ты бачыш, а калі не бачыш, то разумееш душою, што з палёў, сумленна адрабіўшы жніво, пайшлі ўжо ў недалёкі свой вырай карычневыя, трохі павыгаралыя за лета камбайны — пайшлі да налецця, да наступнага года.
    Можа, яшчэ таму, што чалавечаму воку трохі нязвыкла бачыць голае, апусцелае раптам поле, якое ўсю вясну і ўсё лета напружана працавала, — што ж, выгляд зжатай постаці разам з радасцю за скончаную работу заўсёды, мне здаецца, пакідае нейкі вярэдлівы сум, які немагчыма растлумачыць.
    А можа, проста таму, што кожны мімаходзь бачыць, як у гэтыя дні паволі, не спяшаючыся, рыхтуецца да зімы, да доўгага і санлівага зімавання ўся прырода, а ў ёй — кожны жучок, кожнае жывое зернетка...
    Восень — гэта вечар года.
    Яшчэ нядаўна вось тут шапацела, шаргацела, жаўцела, свяцілася, святкуючы свой час, лагоднае бабіна лета. Былі такія раніцы і вечары, калі нават мроілася, што можна адчуць на дотык, як кожны дзень робіцца
    «О, КРАЙ РОДНЫ, КРАЙ ПРЫГОЖЫ!»174 ўсё карацейшы і карацейшы, як пругка струменіць, адыходзячы, спяшаючыся, лета — шамаціць паўз апошнія познія матылі, паўз стагі саломы, паўз нас саміх...
    Потым пахаладала — спахапілася восень, зацягнула хмарамі неба. Авось сёння, праз колькі халодных дзён кастрычніка, зноў раскашуецца сонца і ціхаяціхая цеплыня — здаецца нават, што бабіна лета вярнулася зноў, каб адбыць у полі хоць колькі яшчэ дзён.
    Дрэвы стаяць абапал дарогі ў сонечных промнях — такія ціхія, што колькі ні глядзі на іх, колькі ні напружвай вочы, так і не ўбачыш, каб дзе-небудзь зварухнуўся хоць адзін лісток...
    Цішка Гартны
    ВОСЕНЬ
    3 поўначы цёмнае, з сіверу дальняга Нудная восень прышла;
    3 поля убранага, з луга зялёнага Жыцце-красу прыняла;
    Холадам сцюжаю разам павеяла, Смерць за сабой прынясла.
    3 дрэва прыбранага, лісцем адзетага Ўборы сарвала, страсла;
    Птушак міленькіх з краю радзімага
    У вырай загнала ад нас;
    Песні іх мілыя, дзіўна спяваныя, Ветрам заглушыла ўраз.
    Ветрам павеяным з дальняга сіверу
    Хмар прынясла за сабой;
    Неба высокае, сіня-крыштальнае Ўсё спавіла туманом.
    Уладзімір Дубоўка
    ВОСЕНЬ
    Набліжалася восень да нас Ціхутка.
    Уцякала лета ад восені
    Хутка.
    Пагубляла, ўцякаючы, лета Уборы.
    А яны — у амшарах, у пушчы, — Як зоры.
    Як чырвоныя зоры, каліна, Брусніцы.
    У іх пра новае лета надзея Ільсніцца.
    Максім Лужанін
    ВОСЕНЬ
    Ходзіць восень з жоўтым клункам, Носіць дрэвам падарункі: Дубу-асілку —
    Залатую пасцілку,
    Сукенку — асіне,
    Ліпам — па хусціне, А кустам усім у пушчы Па барвовай яркай хустцы.
    СНЕГ
    Вось заладзілі дажджы, Сеў і з хаты не бяжы.
    Толькі вечарам учора Падмярзаць стаў панадворак.
    Хмары некуды сплылі, Зоры ў небе зацвілі...
    А пасля ўсхадзіўся вецер, Выў у коміне ўвесь вечар.
    Так я з гэтым і заснуў, А на ранне, як зірнуў, — Вось, здаецца б, і пабег: Белы, Белы, Белы Снег.
    Ветру нудна не было, Накруціла, намяло:
    А далёка,
    А глыбока,
    А высока,
    Аж да вокан!
    I на полі,
    I на голлі,
    Дзе ні глянеш,
    Дзе ні станеш, —
    А-я-яй! Які сняжок:
    Што ні ступіш, дык слядок.
    Іван Грамовіч
    ВЫПАЎ СНЕГ
    Аднойчы раніцай я прахапіўся і ад нечаканасці аж прысеў на ложку. «Няўжо заспаў?» — мільгнула трывожная думка.
    У хаце было зусім светла.
    Гэтымі асеннімі досвіткамі, доўгімі і цёмнымі, я прывык раненька ўставаць, паўтараць урокі і выходзіць з дому так, каб паспець на заняткі.
    Яркае святло дня мяне напалохала. Няўжо спазніўся ў школу?
    Але над ложкам гадзіннік з паржавелай гіраю, якую я, устаючы, заўсёды падцягваў, мерна чэкаў, і стрэлка яго паказвала яшчэ не позні час. Ад чаго ж гэта пабялелі столь, ляжанка і печ і сцены адсвечваюць белізной? Я прынік да шыбы падвойнага акна і ўсё зразумеў.
    На двары ўчарашнія змрочныя будынкі, сад, платы стаялі аснежаныя, і ў хату ад іх лілося белае мяккае святло. Зямля, стрэхі, агарод накрыліся белым покрывам. Аёгкія пушынкі ляталі, кружыліся ў паветры і асядалі на дрэвы, на аголены куст бэзу ў нашым агародчыку пад акном.
    Мяне адразу пацягнула з хаты: я надта люблю гэту часіну...
    Я хуценька сабраўся, схапіў кніжкі і пабег.
    Яшчэ з парога на мяне дыхнула зіма спакойным халодным подыхам. Наўкол сцішылася ўсё. Сырыя вятры доўгай восені, якія штодня надакучліва шумелі ў галлі бярозы і секлі мне ў твар кроплямі дажджу, сёння замоўклі. Шчокі цяпер прыемна шчыпаў бадзёры марозік. Аснежная бель адбірала вочы, і на сэрцы ад гэтага рабілася светла і радасна.
    Сам сабою набег у думках і завярцеўся на языку верш — леташні ўрок, які наша настаўніца, Ліда Васільеўна, загадвала вывучыць на памяць. Я вывучыў яго і дэкламаваў. I цяпер помню словы:
    Мяккі снег лятае пухам,
    I канца яму няма.
    I нясе сярдзітым духам, Дзікім сіверам зіма...
    3 кніжкамі пад пахай я спяшаўся ў школу і глядзеў, як кружацца гэтыя белыя пушынкі, і чамусьці мне яшчэ ўявілася тое, што было летась.
    Летась зіма была надта снежная. На вуліцы намяло вялікія гурбы. Платы схаваліся пад стрэхамі, і стрэхі зраўняла з сумётамі.
    Я аднае раніцы ішоў у школу па тых гурбах, што вышэй акон, вышэй брамаў. Ішоў на ўзроўні са стрэхамі хат, дзе дымелі коміны, разносячы прыемныя пахі снедання. Адарослыя выходзілі на ганак з вёдрамі і глядзелі на мяне, малога, знізу ўгору. Крочыў з кніжкамі вышэй за ўсіх...
    Я нават зачапіўся шапкай за сук Мікітавай ліпы. А Мікітава ліпа стаяла высачэзная, як хмара, над усім сялом. Улетку яе разлапістых галін нельга было дастаць, нават праязджаючы па вуліцы з высокім возам
    сена. Яна пышна ўздымалася ўгору, а ў той самы дзень пасля мяцеліцы ніжняй галінай сарвала з мяне аблавушку...
    У класе Ліда Васільеўна чытала нам пра першы дзень зімы. Ая сабе, паглядаючы ў акно, дзе відаць была Мікітава ліпа, сядзеў і думаў, што гэта ж учора яшчэ была восень. А сёння ўжо зіма. Гэта ж ніколі так не адчуеш перамену, як у гэты дзень. Як вясну лета змяняе, не заўважыш. Як лета восень — таксама. А вось як настае зіма — адразу відно з самага світан ня... Выпаў снег!..
    Мы вярталіся са школы, а снег не пераставаў буйнымі пушынкамі сыпацца на дол. Кругом было прыволле белых палёў і прастораў. Mae сябры крычалі пра санкі, пра лыжы. Мы кідаліся снежкамі, смяяліся. Нам было весела разам з гэтай мяцеліцай, і мне ад радасці хацелася пад разгалістай ліпай спяваць пра снег, пра зіму...
    Максім Багдановіч
    ЗІМОВАЯ ДАРОГА
    Шпарка коні імчацца у полі,
    Сумна бомы гудзяць пад дугой, Запяваюць аб долі і волі, Навяваюць у сэрцы спакой.
    Уюцца змейкай срабрыстай дарожкі, Брызгі золата ў небе блішчаць, I маркотныя месяца рожкі
    Праз марозную мглу зіхацяць.
    Поле нікне у срэбным тумане, Снег блішчыць, як халодная сталь, I лятуць мае лёгкія сані, Унашуся я ў сінюю даль.
    ЗІМОЙ
    Здароў, марозны, звонкі вечар!
    Здароў, скрыпучы, мяккі снег! Мяцель не вее, сціхнуў вецер, I волен лёгкіх санак бег.
    Як мары, белыя бярозы Пад сінявой начной стаяць.
    У небе зоркі ад марозу Пахаладзеўшыя дрыжаць.
    Вільготны месяц стуль на поле Празрысты, светлы стоўп спусціў I рызай срэбнаю раздолле Снягоў сінеючых пакрыў.
    Узрывайце ж іх санямі, коні! Звіні, вясёлых бомаў медзь!
    Вакол лятуць бары і гоні, Ў грудзях пачала кроў кіпець.
    ЯкубКолас
    НА РЭЧЦЫ ЗІМОЮ
    He сядзіцца ў хаце
    Хлопчыку малому: Кліча яго рэчка, Цягнуць санкі з дому... — Мамачка-галубка! — Просіць ён так міла, — Можа б ты на рэчку Пагуляць пусціла?
    Я не буду доўга, Зараз жа вярнуся,
    Трошачкі на рэчцы У санках паважуся. — Ну, ідзі пабегай, Толькі апраніся Ды, глядзі, ў палонку, Сынку, не ўваліся. Радасць і раздолле Хлопчыку малому, I не пазайздросціць Ён цяпер нікому!
    ДЗЕД-ГОСЦЬ
    Ходзіць дзед белабароды Полем, лесам, пералескам, Засцілае рэчкі лёдам, Брыльянцістым снежным блескам.
    Сыпле іней на марозы, Туліць дрэвы лёгкім пухам, Крые рэкі, травы, лозы Белай воўнаю-кажухам...
    А ялінка!.. Чаго толькі На яе няма галінках! Свецяць зоркі і вясёлкі У бліскучых павуцінках.
    Тут лісічка, зайчык, мышкі, Рыбкі, буслік даўгавязы.
    А як ззяюць на ёй шышкі, Нібы ў іх гараць алмазы.
    Каля ёлкі карагоды, Песні, гутарка жывая, А той дзед белабароды Толькі ў вусы смех пускае.
    Дык рассунем кола шырай, Патанцуем на памосце, Песняй звонкай, песняй шчырай Прывітаем дзеда-госця.
    Міхась Даніленка
    КЛЮЧЫ БАБУЛІ ЗІМЫ
    Славік сядзеў з бабкай Настуляй на лавачцы каля хаты. Абое пільнавалі драздоў. Панадзіліся тыя лятаць з лесу на рабіну, што чырванела гронкамі ў агародчыку.
    — От шалахвосты, — уздыхала бабка. — Ведама, увосень ягады саладзейшыя робяцца. Дразды і ласуюцца імі.
    Старэнькая яна, бабка Настуля. Сядзіць з кіёчкам, грэецца на асеннім сонцы ды жмурыць старэчыя вочы. Дзе ўжо ёй тых драздоў ганяць.
    — Ты ўжо глядзі, Славік, — кажа яна ўнуку, — хітрыя яны, дразды.
    Ды Славік не вельмі пільнаваў рабіну. Ён ганяў па двары жалезны абруч, які прынёс яму з кузні бацька, a то спрабаваў злавіць шаўкавістую павуцінку, што праплывала ў празрыстым паветры.