• Газеты, часопісы і г.д.
  • Квадратная варона  Ігар Сідарук

    Квадратная варона

    Ігар Сідарук

    Выдавец: Полацкае ляда
    Памер: 122с.
    Гародня, Полацк, Кобрын 2000
    33.74 МБ
    муціць вір айчыннае мужчынскае порнаіндустрыі (ад апошняе думкі Зьміцер таксама рашуча адмовіўся, бо справядліва разважыў, што якая зь яго, урэшце рэшт, можа быць айчынная порназорка?!)... скласьці таемную экзатычную ікэбану... пасадзіць у зямлю... зрабіцца размаднецкім мастком, малюючы супэрмадэрновыя карціны выключна сваім другім... тым самым...
    Урэшце, ад усяе гэтае няспыннанавалачнае думоты галава ў Шыбуні распухла, і ён проста праваліўся ў глыбокі й глейкі транс. Так мінула ноч й яшчэ добрая палова дня. А калі ён ачомаўся, дык першае, што адчуў, была нейкая дзіўная перамена ва ўсім ім. Яшчэ ня вельмі разумеючы, што да чаго, ён абвёў позіркам свой халасьцецкі пакойчык і раптам заўважыў невялічкі аркушык паперы, прышпілены чамусьці рыбалавецкім гачыкам да старое шпалерыны ля ўзгалоўку. Зьмітрок неяк насьцярожана пацягнуў аркушык да сябе. На ім караблівым, тлумным почыркам ыешта было напісана. Зьмітрок стаў чытаць.
    “Ну што, братка?  пісаў гэты пакуль невядомы адрасат. Даваўся табе дзіўны, выключны шанец, і ты не скарыстаў яго! Быў ты абраным сярод абраных, і гэткі давер ты ня спраўдзіў! Мог ты зрабіць такое, што анікому іншаму не падуладнае, аднак толькі бяспынным марнаваньнем часу заняты быў! Таму кароткае дый горкае нашае разьвітаньне з табою. Я зыходжу. Зыходжу ад цябе назаўсёды. А паколькі ня маю болей на цябе аніякае, аніякусенькае надзеі, то зыходжу не адзін, а з тым, хто й безь мяне ну зусім табе без патрэбы. Урэшце, за ўсё трэба плаціць. I расплачвацца  таксама.”
    I подпіс унізе: “Твой другі чэляс, былы назаўсёды”.
    Зьмітрок захалоў. He, правільней сказаць, заледзянеў і нават затрупянеў. Ён ірвануў трусы, як ірваў іх літаральна некалькі тыдняў пазад, уніз і... Пуста й гола было там, дзе павінна быць у любога мужчыны хоць нештачкі!.. Hi першага, ні, тым больш, другога чэлясу ў Зьмітрака Шыбуні болей не было. А што ж было? 0, што было, што было!.. He, калі вы падумалі нешта пра жаночыя штучкі, то дарэмна вы так падумалі. Таму што ў Зьмітрака Шыбуні там не было анічога. Проста як карова языкам падабрала. Крык бязвольнага жаху й адчаёвае роспачы жывёльным болем разьдзер грудзі Шыбуні. Ён крычаў і крычаў, доўга, зацята, страшна, людажэрна. Крычаў да тае пары, пакуль раптам не схапіўся за левы бок, не заваліўся на скамечаны ложак і не зайшоўся крываваю пенаю.
    Праз чатыры хвіліны Зьмітрок Шыбуня памёр. Так і ня ўведаўшы...
    24 траўня, 6 жніўня 1998 г.
    КАРАВАМЧЫК34
    Язэп Каравайчык, бы чорны крот, барухаўся ў гразі па макаўку на сваім лецішчы ды кляў у Бога й душу маць той дзень, калі згадзіўся ўзяць участак на былым тарфяніску.
    —А!.. Тваю ж раскаросту!..  перла хрыпам з горла Язэпа.
    Амаль месяц, як нудотныя, бесьперастанныя дажджы бязьлітасна палівалі зямлю. Усё плыло. Рыдлёўка капітальна засаджвалася ў тлустую глебу ды, чвякаючы, адрывалася разам з пудовымі глеістымі камлямі. Старыя, разьбітыя гамашы Язэпа абляпіліся гразёю. Гэта былі ўжо не гамашы, а цяжэзныя гіры. Ён даўно б іх скінуў, але трэба было ўсёю вагою няшчаснага цела навальвацца на жалязьняк, а басанож якое табе капаньне!.. Усё, што ён так старанна садзіў сваімі, вось гэтымі непакладнымі ручкамі,  пачало, бляха, гніць. У грады, зарослыя татальным пустазельлем, было ня ўбіцца. Памідоры  прапалі. Лгуркі  прапалі. Морква прапала. Кроп прапаў. Бурак  прапаў. Бульба, і тая, каб яе чэрці хадохалі, — прапала!
    Ну й, халера іх забірай. Язэпу было ўжо ўсё роўна.
    Ён нават ведаў дакладны дзень, калі гэта ўсё пачалося.
    Быў другі дзень праваслаўных Калядаў. Ён краіў за абедзеным сталом хлеб і раптам добратакі секануў сабе па пальцы. Некалькі пунцовых кропляў трапіла яму проста ў боршч, які есьці Язэпу раптам расхацелася... Жоцка Вера толькі зірканула на яго зпад ілба, аднак нічога не сказала. А праз тыдзень пайшла ад яго прэч. От так узяла дый проста пайшла. “Нудзьга, сказала, з табою. A мне хочацца нечага... хоць чаго!” Ён так і не зразумеў, што азначала гэтае “хоць чаго!..” Яшчэ празь які час Язэп убачыў, як ягоная былая жонка едзе ў шыкоўным (сама б яна, куррва!, сказала б, у “люксусовым!..”) легкавіку зь нейкім мордаваротам (вось табе й “хоць чаго!..”).
    У той жа день, нечага прыпёршыся на базар, ён раптам напароўся на яркачырвоную палатку, у якой яна жвава гандлявала відэакасэтамі, і дакладна ў той жа дзень у яго дома здох сабака. Сабаку ён пахаваў, закапаўшы ў зямлю, а жонку  назаўсёды замураваўшы ў каменныя пліты свайго счарсьцьвелага сэрца.
    Яшчэ празь месяц Язэпа папёрлі з работы.
    Каравайчык з тупое ўпартасьцю мацьней наваліўся на жалязьняк. Кроплі дажджу хвасталі па ўпацелым твары. А ён капаў. Спачатку капаў новыя радкі, каб перасадзіць уцалелае рассадаўе, a потым, плюнуўшы на гэты, як ён зразумеў, варты малпіных шчыраваньняў, занятак, пачаў капаць ямку. Вялізную ямку, у якую ён зьбіраўся скінуць усё паўгнілое зяленіва ды забыць пра яго к чорту матары. Чвэх! і разам з гэтым гнільлём паляцяць у ямку бессаромныя, нахабныя вочы Верыпадманшчыцы. Чвэх!  і хутка плясьнецца сюды ягонае гарачкавае, бесперапыннае бяссоньне, ад якога
    52
    іншым разам хацелася проста крычаць крыкам. Чвэх!  і знойдзе сабе тут капцы тая бясконцасьць выпітых, недапітых і разьбітых пляшак, якія ён сандаліў ды сандаліў ад самых Калядаў бяз роздыху ды зупынку. Чвэх!  і... каб ты трэсла, такая доля!..
    Усё, усё ён тут закапае. I рыдлёўкай прыб’е. I прытопча. I паскача нагамі. I дупаю ўтрамбуе. Каб было роўна, гладка, без грудочкугурбочку. I крыж паставіць. I на тым крыжы напіша...
    Раптам пад вастрыём жалязьняку нешта заскрыгатала. 3 гарачкі Каравайчык садануў яшчэ раз. “Дзынь!”  адазвалася пад рыдлёўкаю. У зямлі было штосьці цьвёрдае. Хутчэй за ўсё, падумаў Язэп, нейкая зайржавелая жалязяка, падобная на тыя, што разпораз выпірала вонкі балотнае чэрава ягонага лецішча. Язэп спыніў капаньне, прысеў на кукішкі ды ўпароўся рукою як мага глыбей у карычневачорную глеістасьць. Намацаўшы жалязяку, ён хацеў ужо пацягнуць яе на сябё, але... а во табе, дулю! Жалязяка сядзела мёртва. Таму што была, адчуў ліпкім халадком сваёй узмакрэлай сьпіны Язэп Каравайчык, толькі нязначнай часткаю нечага нашмат большага ды невымернага. Нечага такога, што Каравайчык пакуль нават баяўся сабе ўявіць...
    Затое ён мог капаць і капаць з ранейшай сваёй тупое ўпартасьцю. Што ён неадкладна й пачаў рабіць, зьнянацку натхнёны нечаканым “дзынем” ды мэталёвай фактурыстасьцю знаходкі.
    I ён капаў. Доўга, бязроздышна, з асьцервяненьнем.
    —Ёмаё!  толькі й змог выдыхнуць Каравайчык, калі да яго паступова пачало даходзіць, што ж такое спрабуе ён выдраць з учэпістых лапаў былога тарфяніску.  Дык гэта ж...
    Раптам Язэп выскачыў зь ямы, бы ўджалены. Спачатку ён глядзеў ва ўсе вочы ўніз, затым, бы загнаны ў кут пацук, стаў зацята зіркаць па ўсіх баках. На шчасьце, на суседніх участках не было ніводнага чалавечку. (Якога дурня папрэ на лецішча ў такі дождж?!. Хіба такога, як сам Каравайчык...) Аднак гэты факт не прынёс палёгкі капальшчыку. Таму што там, унізе, толькітолькі адкапапая зь зямлі, упэўнена ды неабвержна глядзела проста ў твар Язэпа варанёная сталь кароткай танкавай рулі.
    —А ядры ж тваю макаўку!  вырачыўся на яе Каравайчык.
    Ён яшчэ раз азірнуўся, а потым яшчэ й яшчэ. Вакол было ціха, пустэчна, моўкна. Толькі шаргацелі па тарфяністым дне ужо даволі глыбокага яміску, па мокрых штанінах Каравайчыка несканчальныя кроплі дажджу. Тады ён, ашаломханы, перажагнаўся, сабраў, колькі было сьліны ў перасохлым роце, сплюнуў ды скочыў назад у яму. Ён кранаў халодную рулю, праводзіў рукою ўздоўж мэталёвай змрочнасьці, асьцярожна грукаў па ёй кулаком, зазіраў у чорную адтуліну на канцы ды паступова пачынаў верыць у рэальнасьць таго, што бачылі ягоныя ашалелыя вочы... А гэта ж была толькі руля. Руля, што выпірала з танкавай вежы, частка якое таксама ўжо паказалася зпад зямлі...
    53
    Раптам Язэпу стала горача. Што, бляха, рабіць з гэтым дабром? Закапаць назад? А як хто адкапае?.. Што, калі знойдзецца які цікаўны сусед, якому скарціць бязь сьведак папоркацца па мейсцы ягоных раскопак? Вунь колькі іх панарывала градаў вакол! I ўсе з рыдлёўкамі, усе з машыпамі, усе па зорах хрэн сеюць, усе граматныя, бляха муха!!. А як не закапаць? I што?.. Сабе забраць ці што? Вой, пасадзяць, гэта ўжо точна! Ну й што?.. Ну й няхай! Яму што  тут лепей? Можа, ён тут штодня ананасы з папаётам жарэ?! Ці шуфлем ікру ў мэрсэдэсы грузіць? Ці чыю тлустую сіську смокча? Ага, з павышаным утрыманьнем каштоўнага вітаміну С! Бручка ў срацы ў яго, а не вітамін С! I вось гэтую самую бручку ён і смокча! Ды яшчэ за тую бручку дзякуе каму папала!.. Ды ён бы іх, паразытаў!..
    Каравайчык, бы перапалоханы сусьлік, вызірнуў са сваёй ямкі. Здаецца, паранейшаму ціха. Тады ён зноў рашуча абхапіў ручку лапаты.
    Цэлы дзень, ды яшчэ поўную ноч, бы ў нейкім трызьненьні, зь невялічкімі роздыхамі, зь незьвяртаньнем увагі на цяжкую стому, хвосткі дождж, крывавыя мазалі, працаваў Язэп. Ён узмахваў жалязьпяком, бы прыкуты галернік вёсламі, ён рыў, бы пракляты, ён кляў той дзень, калі нарадзіўся на сьвет, а таксама ўсіх, хто да гэтага спрычыніўся, ён забыўся на ежу й на пітво, і да раніцы зрабіў тое, чаго, бадай, не зрабіла б і цэлая брыгада капальшчыкаў.
    Пад раніцу Язэп Каравайчык адкапаў нарэшце амаль увесь танк.
    —Ё... — хацеў выказаць ён увесь стан сваёй разьвярэджанай ушчэнт душы, але толькі ў гэтым кароткім “ё” усё й выказалася.
    Гэта была той самы знакаміты Т34 часоў Другой Сусьветнай, які Язэп добра ведаў па кінах пра вайну, што глядзеў яшчэ малым падшыванцам. Але вось якім чынам танк трапіў сюды, у балота, ён ня ведаў дый ведаць не хацеў ані. Урэшце, у вайну усё магло быць...
    Ён асьцярожна абыйшоў танк з усіх бакоў. Вежа з руляю ды сярэдняя частка былі поўнасьцю вызваленыя ім зь зямлі. I толькі гусеыіцы сядзелі ў балоцістай глебе, можна сказаць, мёртва. Але калі б ён і хацеў за іх узяцца, дык нічога б ня здолеў зрабіць: ногі ад стомы ў Язэпа проста падкошвала ды выдзірала. Аднак спыніцца Каравайчык ужо ня мог. Бы ў гарачцы, ён адкінуў рыдлёўку, ускочыў на вежу ды тузануў на сябе ручку люку... На тое, што люк паддасца, Язэп зусім не разьлічваў. Але люк паддаўся. Скрыгатнуўшы, накрыўка адкінулася, і пад ёю на Язэпа зеўрануў чорны правал халоднага танкавага чэрава... А значыць, яму заставалася толькі адно: улезьці. Залезьці, каб усё, нарэшце, пабачыць... Або ўцячы й забыць пра гэты жах назаўсёды.