Квадратная варона
Ігар Сідарук
Выдавец: Полацкае ляда
Памер: 122с.
Гародня, Полацк, Кобрын 2000
Усё, болей ня памятаю.
Трэлер разрабавалі.
I, адагнаўшы, скінулі ў кар’ер.
Я нейк усё ж ачуняў. I папоўз. I выпаўз. На дарогу. Прастрэленая рука з таго часу амаль чужая.
Крымінальная справа... He было аніякай крымінальнай справы. Таму што ў паліцыі так і не паверылі, што я ў той дзень ані грама. Што ані грама ўвогуле не паверылі таксама.
На фірме на мяне навесілі страшэнную лічбу выдаткаў. Каб хоць неяк, хоць штосьці, жонка распрадала ўвесь тавар па гуртовых коштах. Толькі гэта было нішто. У Тацяны пачало нэрвова тузацца вока. Пачала балець галава, так, што хоць біся аб сьценку. Нашага маленькага сабачку, якога так любіла Настачка, і які
113
анікому за ўсё сваё маленькае жыцьцё не зрабіў аніякага зла, хтосьці калком прыбіў да зямлі. Сярод белага дня.
Я пакуль уладкаваўся на аўтамыйку. Машыны мыць прыяжджалі розныя. Ад іх перападала ня толькі гаспадару... Пад вечар пашкоджаная рука адвальвалася проста прэч. Але прыйшоў час і прыйшоў дзень. Аўтамыйку расстралялі з аўтаматаў. Жывёльнае пачуцьцё: ведаць, адчуваць, што зараз цябе распора нешта гарачае й вокамгненнае. Зь ямкі, поўнае халоднае вады, я вылез позьнім вечарам.
Зброя, мне патрэбна была зброя.
Зброя зьявілася. I ня проста пісталецікпужалка. У адным патаемным мейсцы, якое ведаў адзін толькі я, з бегам часу было складзена ўсё, што трэба. Калі шчыра, за зброю хацелася ўзяцца. Карцела. Смыліла. Толькі яшчэ быў ня час, ня час...
Галава Тацяне балела усё болей і болей. А потым яна пачала згасаць. Хвароба... Урэшце, што называць хваробу? Плюньце ў вочы таму, хто скажа вам, што рак у спадчыну не перадаецца.
Тацяна згадзілася на апэрацыю. I яе зрабілі. I жонка заўважна ачуняла, палепшала. Трошкі палёгчала й мне. Пакуль у шпіталі не пераблыталі кропельніцу ды не ўвялі ёй чорт ведама што. I гэтага чорт ведама чаго хапіла напоўніцу...
Я пахаваў жонку побач зь цешчаю. Роўна год таму.
На мне засталіся мая маленькая Настачка ды сызыфавым непазьбежным каменем пазыкі. Тойсёй з крэдытораў пачаў нагадваць пра іх даволі настойліва. Уключыўся “лічыльнік”. Я прыкінуў: каб аддаць усе грошы, мне давядзецца круціць гайку ля станку ці тую ж баранку гадоў стосто пяцьдзесят, ня меней.
Я ўзяўся за кантрабанду цыгарэтамі ды сьпірытусам. Гэта было рызыкантна, было нэрвова. Але прыбыткова. I пазыкі памалу пачалі расставаць. Купіў новую машыну. Склаўсабраў хоць які, але маленькі свой дамок. I як мог, песьціўгадаваў сваю Настачку.
Пакуль ня скралі мае цыгарэты. Усе, да апошняга блёку, на некалькі тысяч даляраў. Скралі свае ж. Тыя, каму я стала падвозіў тавар. Усё было да сьмешнасьці элемэнтарна. Пазванілі й спыталіся, ці ўжо прывёз? Прывёз, кажу, пад’яжджайце да мяне ў столькі й у столькі. Яны пад’ехалі. Толькі ня ў столькі й у столькі, а адразу, як толькі затэлефанавалі. Пакуль я сядзеў ды чакаў іх у сябе дома. А яны паехалі да майго гаража, які я арандаваў на іншым канцы мястэчку. Успаролі й усё загрузілі. I пазванілі адразу: сёньня пакуль ня можам, пад’едзем заўтра. Заўтра дык заўтра...
Заўтра я мог паскардзіцца хіба свайму дурному адлюстраваньню ў люстэрку.
114
Некалькі разоў мяне жорстка зьбівалі. За пазычаныяперапазычаныя й не аддадзеныя грошы. Трэба было прадаваць машыну. He давялося. Таму што яе раскурочылі. На стаянцы побач з домам. У перадок ўпароўся нейкі перапіты ўшчэнт ідыёт. Рухавік да рэшты. Ідыёт усё ж здолеў урэзаць па газах. Волей яго ніхто ня бачыў. Я таксама. Гэтак жа, як ня бачыў, як ён разьбіваў машыну. Таму што гуляў з маёй Настачкай па паркавае алейцы... На шчасьце, яна проста йшла побач, уклаўшы сваю цёпленькую далоньку ў маю руку ды шчабяталашчабятала пра ўсё, што бачыць навокал. I як мне хацелася, каб ёй у жыцьці шанцавала хоць крышачку болей.
I нібыта павеяла ветрыкам. Нават прахалодаю: мае пазыкі паступова расталі, як сьнег. He пытайцеся, што ды як. Хто з нас, урэшце, не навучаны балянсаваць на мяжы?.. Але я нікога не зацягнуў туды, дзе камусьці магло б выбіць зубы.
А ўчора... Мяне не было дома. Настачка заставалася адна. Я адыйшоў па неадкладнае справе. Яны апошнім часам былі ўсе неадкладныя. Дачушка была папярэджана: ані слоўку, ані гучку. Хто б ні пагрукаўні пазваніў. Толькі, толькі...
Я прыйшоў... Знайшоў акуратна замкнёныя дзьверы. Спакойна адчыніў сваім ключом. Было ціха.
“Настачка!”
Ціхаціха. Да адчаёвае змрочнасьці.
“Насьця, ты дзе?”
Здавалася, ад цішыні не вытрываюць перапонкі.
“Настуся!..”
Я абыйшоў увесь наш маленькі дамок. Я зазірнуў у кожны куток, у кожную шчыліну.
“Наста!.. Азавіся!”
Настачкі нідзе не было.
Я кінуўся прэч, гатовы бегчы, ляцець, падаць, разьбівацца ў крывавую гразь.
Сваю дачушку, сваю маленькую, любенькую дачушку я знайшоў на паркавае алейцы. Знайшоў расшкамутанае, страшнае цельца, якому ўжо ніколі не трапятаць у маіх руках. Тое, што зь ёю зрабілі...
I надыйшла раніца.
Доўга стаяў я ля маленькага, сьвежанасыпанага грудочку, пакуль вочы мае... Пакуль рукі мае... Пакуль кроў мая...
Галавіца чорнага, змазанага карабіну ладна лягла мне ў далонь. Другою даланёю я правёў па халоднае рулі.
Сьмерць была ўжо ня толькі са мною, але й ва мне.
Патроны разрывалі глыбокія мае кішэні. Нянавісьць гадзюкамі распаўзалася па бунтуючых жылах.
115
Я ўрэшце зрабіў свой выбар.
Так, гэта я абліў бэнзынаю свой адзінокі маленькі дамок, свой апошні прыстанак. I гэта адсюль я зьбіраўся пачаць свой незваротны фатальны шлях.
I зрабіў першы крок. I мае ногі не паслухаліся мяне. На могілкі йшлі яны. На могілкі, на растаптаныя, на разрабаваныя могілкі. Дзе былі паламаныя крыжы ды зьвернутыя надмагільлі. Дзе ляжалі ў спачыне трывожным мае, вашыя, чужыя... Дзе хтосьці спаганіў апошні прыстанак бацькоў, магчыма, таго самага вылюдка, які гвалтам разьдзер маю дачку.
I апусьцілася вінтоўка ў шэрхлае лісьце. Бразнулі рамяні аб жалезьзе.
Рукі самі пацягнуліся прыбіраць бруд і мярзоцьце. Папраўляць хоць бы тое, што паправіць было яшчэ магчыма.
За сьпінаю водблесьсю рассыпалася дагарэлае.
I недзе наперадзе ўпарта не хацела ўзыходзіць сонца.
Студзень, 1998 г.
АПОШНІ ЭШАЛЁН
Скрозь сукротную ноч вёў свой цягнік Машыніст.
Насустрач ляцелі вагні, грукаталі на стыках колы, і вецер разьбіваўся ўшчэнт аб шырокае шкло кабіны.
Машыніст быў стары і хворы. I хаця ён дакладна ведаў, што на ўсім далейшым шляху не павінна зьявіцца ніякіх перашкодаў, сёньня ўсё давалася яму з надзвычайнаю цяжкасьцю. Да ўсяго, мейсца памочніка побач ўжо даўно заставалася вольным...
Машыніст ужо й сам ня памятаў, калі сфармаваў гэты эшалён. Сам, без анічые дапамогі. Дый адкуль магла ўзяцца тая дапамога?.. На розных станцыях, з розных вагонаў, пасажырскіх і грузавых, зь неабмежных змрочных лядоўняў... Спачатку грымелі яны, напаўпустыя, калі ён заводзіў свой састаў у чарговае чыгуначнае дэпо, потым паступова пачалі напаўняцца грузам, які Машыніст сам заносіў у старыя, пабітыя, парэпшыя вагоны, сам складаваў на пляцформах, сам вёў улік кожнае чарговае матэрыяльнакаштоўнае адзінкі. 3 часам усе вагоны былі ўжо забітыя пад завязку. У некаторых, праўда, калі памаракаваць ды ўшчыльніць, ды ўсё разьмесьціць чынчынам, можна было яшчэ падшукаць трохі вольнага мейсьцейка, аднак з кожным разам рабіць гэта было ўсё складаней. Ужо даўно не раскашаваў па тамбурах ды купэ бяздумнаперакатны вятрыска, ужо даўно падумваў сам Машыніст, што няблага было б яму мець ручны нескладаны прэс...
Машыніст раптам адчуў, як да горла падкочвае няўклюдны, даўкі камяк. Ён паспрабваў сплюнуць у брудную, перапэцканую ранейшымі макравотамі ды крывёю насоўку, аднак сьліна ў роце ўпарта не хацела зьбірацца. Тады ён перавёў пагляд за вакнобакавушку. Уздоўж чыгуначнага накопу, усьцеленага драсьцём, брудам, перагнілымі адкідьдзямі, слаўся змрочны, выцягнуты цень эшалёну, набягалі й аддаляліся прэч каламутныя ліхтары, што гарэлі й удзень, і ўначы... Падалося, што недзе зусім блізка засьвяцілася шкляным, ашалелым вокам нейкае зьверападобнае стварэньне, але вось яно мільгатнула ды засталося недзе далёка позаду. А можа, толькі падалося...
Машыніст паступова пачаў збаўляць хаду цеплавоза. Наперадзе была станцыя. Па зьвестках Машыніста, тут ён павінен грунтоўна папоўніць грузам свае пляцформы. Састаў заскрыгатаў па рэйках коламі, стары цеплавоз рахітычна чмыхнуў, тузануўся, рыпнуўся, выдаў нейкую сваю жалезістую сэнтэнцыю ды ўрэшце спыніўся. Машыніст млосна скрывіўся. Трымаючыся за хворы бок, асьцярожна зьлез па прыступках і, нібы мацаючы глебу на трываласьць, ступіў на ўтравелую, прайржаўленую зямлю. Хвілінудругую стаяў, перасільваючы жабаротную задышку, баючыся рэзка варухнуцца дый проста зваліцца на
117
стары, амаль што абсыпаны бруствэр. Аднак утрымаўся, задыхаў больш роўна, ступіў некалькі крокаў да бэтоннага ўзбычаньня пустэльнае пляцформы.
Толькі цяпер Машыніст разгледзеў тыя нямерныя пагоны грузу, што ўзвышаліся трохі ўбаку, ля завалепага драўлянага плоту, ды з маркотнаю цярплівасьцю чакалі часу пагрузкі. Спачатку ў яго нават апусьцілася галава.
Але Машыніст ведаў свой Абавязак.
I ён, вырываючы рукі, чавячыся крывёю, з доўгімі, амаль што бясконцымі перапынкамі, усё ж пачаў, і рабіў, і, пад канец амаль што нямоглы, усё ж давяршыў сваё праклятае, сваё неад’емнае ттлтанаваньне.
Т зпоў рушыў у ноч эшалён.
Л Машыніст сьцюдзіў свой усыпаны дробнымі вільготыымі пацгркамі лоб аб жалезьзе цеплавозных нутранасьцяў, сьпіну лама1.1, і хтосьці ўпарта наравіў згуляць у правале ягоных запалых вачэй па чырвоначорных тамбурынах. Вось ноч за вакном ператварылася ў шэраусьмешлівую вядзьмарку, рука паспрабавала ўчапіцца за пешта грунтоўнае, і Машыніст ціха аб'ехаў на падлогу, непрыгожа раскрыўшы рот.
Рэальнасьць урэзанага ў шчаку шрубу Машыніст адчуў, калі цягнік набліжаўся да паўстанку, за якім распачыналася Памежная Зона. Гэта апошні пункт. Адсюль ён вінен заварочваць свой эшалён назад. Дакладней, не заварочваць, а проста рушыць яго ў адваротным напрамку, перайшоўшы у другі цеплавоз. Машыніст адарваўся ад падлогі, хістаючыся, учапіўся ў панэль. Усё рабілася, як у тумане. Спрацавала тармазная сыстэма, цягнік стаў паволі спыняцца.
А калі спыніўся, Машыніст зноў упаў.
Яшчэ пашанцавала, што не разьбіў у друз галаву аб уважысты гайкакрут, што ляжаў на падлозе кабіны. I зноў падымаўся, зноў намацваў апору, асьцярожненька, дробненька ішоў праз усю кабіну, якой, здаецца, ніколі ня будзе канца.