Квадратная варона
Ігар Сідарук
Выдавец: Полацкае ляда
Памер: 122с.
Гародня, Полацк, Кобрын 2000
—Пусьціце! на ўсім скаку абмінула Наталка бацьку і коркам зпад шампанскага выскачыла з хаты. А потым, чавячыся сьлязьмі, крыўдаю, чорнай зьнявагаю, паляцела, паляцела подбегам па начы цераз неабсяжнае жытняе поле, цераз пералесак ды балотныя чараціны, і болей Наталку пасьля таго ў мястэчку ніхто ня бачыў.
108
Між тым, у любую хвіліну маглі вярнуцца міліцыянты. Туманістасьць у галаве Грыські ўпарта не хацела праясьняцца. Некуды тэрмінова трэба было перахоўваць Магамая. Але куды, каб яму чорт рэбры лічыў?!.. У хаце ўжо не было як, гэта ясна. He павалачэш і на двор, зграбуць адразу. I тут Чаравячка ўспомніў.
Ён успомніў аб сваёй старой матацыклетцы. Аб той самай матацыклетцы, якую ён заводзіў у апошні раз, мо, тады, калі яшчэ вазіў Марыльку дзеўкаю на таньчыкішманьчыкі ў местачковы клюб, і якая даўно стаяла зламанаю ў пунечцы. “Бляха, не завядзецца!..” смыльнула ў галаве Чаравячкі. Але разважаць не было калі.
Ён падхапіў вепручка, як ужо некалькі разоў хапаў яго за гэтую праклятую ноч, і павалок. Павалок проста нахабна й адкрыта з хаты праз двор да пунечкі, молячы Бога й Марыльку сваю, каб яна затрымала ў прыбудове міліцыянтаў як мага падолей. Вецер раптоўна сьціх, і першыя буйныя кроплі ўпалі на зямлю й халоднай вільгацьцю на грысеў твар. Яму пашчасьціла: з прыбудовы неслася гучнае гергетаньне Стралкоўскага й прыцішаны хрып Малюка, для якіх Марылька не пашкадавала апошні непрыкапаны трохлітровік.
Матацыклетка стаяла там, дзе калісьці кінуў яе Грысь: у кутку пад сенам, са спушчанымі коламі, з напалову разабраным рухавіком і завэзганай гноем люлькаю. “He завядзецца, бляха!” зноў здрадніцкай пстрычкаю стрэліла думка. Надрываючыся да кілы, Грысь увалок у каляску Магамая, таксяк пачаў яго прыстойна ўсаджваць, нават нацягнуў моташлем, які, на дзіва, быў прышпілены да задняга сядала. Кабанчык, аднак, сядзець не хацеў. Ён, амаль што ацьверазеўшы, штосьці парохкваў ды наравіў выскачыць прэч.
—Сядзі, курва! улімоніў кулаком яму ў лыч Грысь і ледзь сам не зароў ад болю: у кулаку нешта падазрона храснула, і каб сам Грысь у цемры мог нешта разгледзець, дык пабачыў бы, што скура на руцэ адразу счарнела. Магамай квікнуў, аднак на нейкі момант сьцішыўся. На дзіва, нешта бліснула каля сьвінячага азадку ў люльцы. Начны зладзюганбедачына хапянуў гэтае блішчастае. Гэта была пакрытая шматгадовым пылам пляшка з нейкай вадкасьцю. “Самагонка!” вокамігам скеміў Грысь. Ані не разважаючы, ён выдзер зубамі корак і глыкнуў з бутэлькі столькі, колькі здолеў за адзін раз. У пляшцы, аднак, была не самагонка.
“Тваю маць!.. Бэнзыны насёрбаўся!” аж здурэў Чаравячка. Спрабуючы сплюнуць хоць трохі, ён адначасна ўрэзаў нагою па завадное лапцы, і... матацыклетка завялася, узраўла, затрашчала! Ужо ня ведаючы, што ён творыць, Чаравячка ўскочыў на сядала й вывернуў да канца газавую рукавятку.
109
Як толькі матацыклетка выбіла дзьверы з пунечкі й вылецела на двор, ёй насустрач кінуліся зь пісталетамі міліцыянты, відаць, пачуўшы яшчэ ў прыбудове ейнае мэталёваскрыготнае ляскадрыньства.
—Стой! Куды?.. ужо ня бачыў белага сьвету Стралкоўскі, якому з кожнаю хвіляю ўсё цяжэй было перамяшчаць у прасторы сваё напітае чэрава. Здавалася, ён восьвось заваліцца сам у якую пуню на сена ці, на горшы выпадак, у салому, каб захрапсьці там на суткі ці болей...
—Як, куды? Грысь ледзь не пераехаў хромавыя боты Малюка. Ня бачыце кума дахаты вязу.
У чарапку ўчастковага а заадно й ягонага памочніка рабілася нешта страшэннае. Дакладней, там толькі драбабохала лядапічая матацыклетка, а болей... Ну, хіба яшчэ мільгацелі нейкія нэгроіды, скрадзеныя дыплёмы ці дыпламаты, местачковая попзорка Маня Сікірыцкая, селядцы з чакалядамі, неабсяжнае мора самагонкі, у якім плавалі жывыя індыкі да засмажаная парасяціна, ладна ўхвошчаная цыбуляю, кропам ды хрэнам... Яны спрабавалі добра ўгледзецца ў твар грысевага кума, але бачылі толькі нейкае зарослае шчэцьцю мурло.
—Штосьці ён у цябе... на чалавека не падобны, — зрок глыбакадумна Малюк.
—Дык вочы гарэлкай заліў. Сьвіньня!.. злосна дыхнуў бэнзынавамі парамі Чаравячка на непахісных службоўцаў. I, не чакаючы болей, пакуль яны ад гэткага дурнавенства таксяк абмыляюццапрадыхнуцца, урэзаў па газах.
—Стой! Стой! Страляць буду!.. Спыні мацыклетку, сволач!.. адразу некалькі сухіх пісталетных стрэлаў ярка смыльнулі за сьпінаю матацыклетчыка.
Выбегла з прыбудовы на стрэлы Марылька й адразу звалілася, апусьцілася ў непрытомнасьці ў гразь каля хаты...
Але выперла матацыклетка з двара. I паперла, паперла яна па вуліцы, а потым ужо па шашы, звозячы ў невядомае Грыську разам са скрадзеным гадаванчыкам Магамаем.
Навальйіца раскашавала ваўсю. Пярун біў нежартоўна. Грысь нічога йя бачыў, але ўпарта выкручваў газ, і толькі сьцяна вады злучала неба зь зямлёю справа, зьлева, паўсюль. Кабанчык квічэў, тузаўся, лупіў капыточкам, куды толькі траплялася. I ўсё ж, падлюган, сядзеў, глядзеў паперад сябе у ноч, не раўнуючы бы той пан міністар, якога вязуць на прыём у ангельскую амбасаду.
Раптам дакладна над матацыклеткаю вырвалася з чорнага воблака расшкамутанай зьмяёю маланка, і сьмяротнаю немінучасьцю дакладна й трапна пацэліла ў голаў Грыся.
Але Грысь не памёр адразу.
Ён успыхнуў, бы тая паходня, запалаў рознакаляровым пол
110
ымем, у якім было ўсё: і закурэлая поўсьць, і первачына, і чалавечы лой, і нафтапрадукты, ды, выдыхаючы апошняе паветра з грудзей, мёртвай хваткаю ўчапіўся ў руль матацыклеткі.
I ляцела яца з прабітымі коламі па шашы скрозь павальнічную ноч; разрываў залеву палаючы нерухомы вершнік, і ў страшэнным віскаце заходзіўся ў люльцы ні ў чым ня вінны вепручок, якому шлем зьехаў на самы лыч, назаўжды перакрываючы вольны подых...
Лютысакавік, 1999 г.
х. Кобрынь
КАЛІ Ў ЖЫЛАХ МАІХ УЗБУНТУЕЦЦА КРОЎ
Я глядзеў, неадрыўна глядзеў, як дагарае мой адзінокі маленькі дамок, мой апошні жыцьцёвы прыстанак.
За 365 дзён да гэтага, роўна год таму... Лле не. Яшчэ за два гады раней згарэў наш дом першы. Згарэў зза таго, што ноччу ў прыадчыненую фортку на кухні нехта шпурнуў звычайны цыгарэтны недапалак. Можа, гэтак бавілася якое п’янотнае тупое стварэньне. А можа, камусьці дужа не падабалася, як мы жывем.
Мы не хадзілі на розныя агітацыйныя сходыгалашэньні. Мы ніколі ня перліся на ўчасткі, каб засьведчыць там сваю наяўнасьцьпрысутнасьць на выбарах. У няспыннабеспрасьветныя сьвяты не пілі гарэлкі. Як і ў будзёншчыну піва. He хацелася. Дый не было калі. Мы не былі ні камуністамі, ні нацыяналістамі, ні постмадэрністамі, ні баптыстамі, ні аматарамі боўтацца ў ледзяное вадзе, што некаторым дужа разумным галовам чамусьці падабаецца называць закальваньнем. Нават ніколі не станавіліся ў маўклівыя чэргі. А глейкага айчыннага масла, якое практычна немагчыма было намазаць на акраец хлеба, таму што яно рассыпалася на дробнае цьвёрдае крошыва, ня елі ўвогуле. I не вадзілі ў дзіцячы садок сваю дачушку. Там яе лупцавалі. He выхавацелькі чужыя дзеці. Таўсамаценькім цётухнамвыхавацелькам было ўсё роўна.
Мы садзілі свой агарод. А тое, што на ім вырастала, прадавалі. Спачатку было толькі чатыры соткі. Потым пяць. Потым дзесяць. Потым пятнаццаць гэктараў. I гэта ўжо быў не гарод, а поле. I на ім... Зазірніце ў “Практычны дапаможнік уладальніку фэрмэрскай гаспадаркі”, і вы зразумеце, што магло быць на ім. Трохі каласілася ня толькі на полі, але й на рахунках. На маім, рублёвым, ды на жончыным, валютным. За гэта нас не любілі таксама. Нават стары, як сьвет, дабіты, яшчэ бацькавы легкавік і той быў, здаецца, для некаторых косткаю... А Тацяна, мая супруга, яшчэ падбівала мяне прадаць яго ды ўзяць што навейшае. Толькі яшчэ быў ня час, ня час... “Ну ты й дурны!” чуў я неаднаразова. I ня толькі ад жонкі. Ад сябрукоўтаварышаў, зь якімі таксама ў мяне не было калі. Калі, вядома, яны не працавалі на маё поле.
Мне было пляваць. Ня ведаю, як ёй. Урэшце, ведаю. Яна перажывала. I моцна. Але трывала. Хавала. Трымалася, як магла. I ўсё йшло добра. Сваім парадкам. Сваім шэрагам. Пакуль не згарэў першы дом. I нічога не засталося. Нічога не ўдалося ўратаваць. A тое, што засталося, ратаваць было бессэнсоўна. Спагасьнікі прыехалі надта позна.
Але на маіх руках спалоханым зьвераняткам ціснулася да мяне наша кірпатулямалятка Настачка. Побач са мною, калоцячыся,
112
стаяла ў чырвані надыходзячага сьвітанку мая Тацяна. I трэ' было ўсё пачынаць спачатку.
Толькі адразу не давялося... Таму што ў местачковае падатковае гіншпэкцыі знайшлася адна мудрая галавакручкатворына, якая ўгледзела ў нейкае мае паперыне блытаніну. Ага, дзе блытаніна, там утойваньне. А дзе ўтойваньне, там штраф. Ды не абы які. Плюс сума утоеных даходаў. Радок лічбаў займеў унушальную даўжыню... Штраф плаціць я адмовіўся. Вырак: канфіскацыя! Уся мая сельскагаспадарчая тэхніка пайшла з малатка.
Добра. Заставаліся яшчэ грошы. Зьнянацку ў маім банку перагледзелі адсоткі. Па ўкладах ляснулі, па крэдытах скочылі ўвышыню. Астатыяе падабрала гінфляцыя ды пагашэньні пазыкаў. У банку, дзе ляжалі грошы Тацяны, валютныя ўклады ўвогуле замарозілі. На няпэўны тэрмін, які цягнецца па сёньняшні дзень.
Дом будаваць не было як. Жылі пакуль у цешчы. Яна ня надта любіла нашу дачку. Ня ведаю, чаму. Цешча хутка памерла. Ад раку. Цесьць адразу ветліва папрасіў з хаты.
“Таму што прыводжу бабу і буду жыць зь ёю! Самі бачыце... лішнія”.
Ну што ж.
Зьнялі кватэру. Я сеў за баранку трэлеру. Тацяна, пазычыўшы грошай, пайшла стаяць на базар. Выло тое зімою. Я зьбіраўся ехаць рэйсам у Нямеччыну. Ноччу. I гэтай жа ноччу, калі трэлер стаяў каля хаты, хтосьці далез да бакаў ды зьліў салярку. Амаль усю, да рэшты. Нават запасныя каністры і тое сьцягнулі, сволачы.
На датчык зірнуў толькі за горадам. Лес, кругом лес. Куды толькі кінуць вокам. Трэлер стаяў мёртва. I ніхто не спыняўся. I ніводнага дальнабойшчыка. I раптам, у нейкае вокамгненьне: Дутыя мэрсэдэсы, скураныя хлопчыкі. Білі жорстка, злосна, амаль як забіць. He ўратавала й манціроўка. Руку прастэлілі й па ёй перацягнулі жалезьзем. Вочы й кроў, боль і абцасы. Шчыра, не шкадуючы, лілі ў горла каньяк. Пацягнулі ў лес, двое з двух бакоў рэзка тузанулі за рукі, каб тварам аб дрэва.