Квадратная варона
Ігар Сідарук
Выдавец: Полацкае ляда
Памер: 122с.
Гародня, Полацк, Кобрын 2000
—He пасадзяць, — зноў пачала качацца ў каталцы Макрэнка.
—Адкуль ты...
—Я зраблю так, што не пасадзяць, — ые дала яна завяршыць, неадрыўна на яго гледзячы. Ты толькі...
Дзяленьдзік ўзьняўся з лавы. Качнуліся ды некуды паехалі сьцены. Ён паспрабаваў схапіцца за тую, якая бліжэй, аднак пад руку трапілася чамусьці пустое вядро з лавы, падлога імкліва стала набліжацца да твару, і раптам рэзка скантачыла з Касташовай лабешняю. Вядро з бразгатам адляцела, пакацілася; Касташ паспрабаваў падняцца, зноў ухапіўся за гэтае самае вядро і, да свайго бязьмежнага зьдзіўленьня, скрозь туман ды невысахлыя 'шчэ сьлёзы, пабачыў, што яно да самых краечкаў нечым напоўнена. Раптам зь вядра яму ў нос ударыла рэзкім пахам газы (ці бэнзыны, што, урэшце, на той момант для Дзяленьдзіка значыла мала). Неяк карачачыся задам да сенцаў, ён пацёг за сабою вядро, пасьпяхова пераадолеў парожак, ды, са страхам адчуваючы на сябе ўсё той жа неадрыўны пагляд воднае дзівы, зьнік у магутных ранішніх промнях сьвітанку...
Ягоны сусед Зьмітро Каламіец згарэў наспрах. Дакладней, згарэлі наспрах ягоныя хата, пуня ды гаражык з навюткаю “Яваю”. А сам ён, жонка Дарота ды чацьвёра дзіцянятак саплівых урата
72
валіся проста цудам: калі дворышча шугала полымем так, што з хаты было ні ўвайсьціні выйсьці, ашалелы Зьмітро ўсё ж здолеў высадзіць знутры раскладанкаю вакно ды павыкідаць адзін за адным спачатку здурэлых ад перапалаху дзяцей, затым ужо непрытомную Дароту, а потым, ужо у палымнеючых портках, скочыў і сам... I спагасьнікі, і міліцыя, што прыехала на голае папялішча, прычыну падпалу адшукалі дружна ды хутка: дом загарэўся ад таго, што Каламійцава жонка ыоччу курыла ў ложку. Здурэлы Зьмітро як мог даказваў, што ягопая Даротка ня ведае пават, зь якога канца запальваюцца папяросы, што й сам ён яшчэ падшыванцам забыў назаўжды смак табакі, аднак усё было марна. Довады ягоныя прызналі за пакрываныіе роднае жонкі перад дзяржаўнымі ворганамі, яшчэ й уляпілі за гэта адпаведны штраф ды пазбавілі ўсіх страховачных выплатаў... I пацёгся чорны ад навалачы Зьмітро Каламіец з усім сваім саплівістым вывадкам ды брудцым вузельчыкам на плячы ў гаротны сьветкапейку...
Ужо цьвярозым вярнуўся наш фаховы рыбар дахаты.
Ух, і смакотную слодыч, ох, і вярэдзістае ўсепаглотнае змучаньне, казытнажарсьлівае трапятаньне, галаватлумны, спапяляючы вір, халаднаватамірсьлівую, невыноснапругкую напятасьць адчуў дзяцюк, як толькі губы ягоныя крануліся русальчыных падманнарэальных вуснаў. Яны смалілі, яны рэзалі, яны зацягвалі, яна пазбаўлялі волі й жыцьця, і Касташу здавалася, што гэтае непраўдзівае шчасьце ня скончыцца для яго ўжо ніколі.
Аднак яно скончылася, як толькі рука ягоная, нібы гадзюка да малака, сасьлізгнула з пляча Макрэны ды пацягнулася да русальчынае высокаўздымнае грудзі, што пад вадаспадам валасоў доўгіх, раскашовых, адліўных, зялёназалатых хавалася.
—He, мой коцік, не! хоць і мякка, але рашуча Макрэнка яму вымавіла. Гэта не тваё...
—А чыё? зноў, як дурань, спытаўся Касташ.
—Нічыё.
—А... каб... Ну, толькі...
Касташ пайшоў потам. Гарачым, ёдкім, вочаедным. А Макрэнка толькі ўсміхалася.
—Можна, можна, сарамлівец ты мой упацелы!..
—Дык чаго ты?! дзьмуў губы ў крыўдзе Касташ.
—Я дык нічога. А ты, калі й упраўду гэтага хочаш...
Дзяленьдзік аблізнуўся. Верхняя губа трэснула. Адтуль нават высачылася маленечкая кропелька крыві. Аднак ёп не адчуў болю, нават сам прыкусіў пякучую ранку.
—Хачу, Макрэна. Так хачу, як...
—Ціха, ціха, — прыставіла палец да сваіх барвянакаралёвых вуснаў руцечка. I сама голасам яшчэ болей сьцішаным адно толькі слова вымавіла: — Золата.
—Што золата? ня ўцяміў Касташ.
73
Аднак палоньніца ягоная, зь якой цалаваўся ён толькі што не на жыцьцё, а на сьмерць, маўчала.
А грудзі русальчыны вабілі, грудзі сьвятлом месяцовым, варожбатуманным сьвяціліся, грудзі дыхалі пахам казытных водарасьцяў ды халвы, што патакаю медавічнаю пад рукою цячэрасьцякаецца...
Дзяленьдзік адступіў на крок ад Макрэнкі. Колькі ж начное вільготнае магіі было ў ейным перакуленым позірку!
—Скрасьці ці што? здаецца, уцяміў Касташ.
Макрэнка маўчала. Маўчаў і Касташ. Нарэшце, ня вытрымаўшы, ён вычавіў зь сябе нейкім пеўнічкавым фальцэтам:
—Ды ў местачкоўцаў нашых таго золата й няма ў нікога!
Русалка нібы не пачула. Яна ўзьвіхрыла яму няскорныя кучары ды ў лабочак узмакрэлы, успацелы пацалавала:
—Мне местачкоўцы твае... У банчочку яно, золатка ты маё, у банчочку. I шмат... Вось усё й нясі!..
—Ну, ты й!.. толькі й здолеў дыхануць ёй у твар Касташ. Там міліцыя, матацыклеткі, сыгналізацыя!!!
—Ты рыбар? толькі спытала на гэта Макрэнка.
—Ну! быў рашучым ўзмах галавы Дзяленьдзіка.
I зноў прамаўчала руцечка. Толькі вуду ягоную апошнюю тэлескапічную, што ў куце зачахлёнай стаяла, яму падала ды, да рукі раптам даткнуўшыся, нібы высакавольтнаю электрычнасьцю апарыла.
—Ну, дык на тое й сабака, каб зайца... — і, не дагаварыўшы, уголас свой змапназдрадніцкі засьмяялася.
Усю ноч нешта мантачыўкляпаў у каморцы пры газьнічцы Касташ.
Макрэпка, расьцягнуўшыся ў ягоным пуховым ложку, салодка спала, доўгі зялёны хвост пад сябе какэтліва падвярнуўшы, і певядома, ці чула яна, як ціхеыька пагрукваў у каморцы малаточак, нешта патрэсквала, а са шчыліны на хату цягнула куродымам, камфораю, шкыпінарам...
А раніцою наступнага дня на галоўным местачковым пляцы, дзе розныя канторкі мясьціліся, у тым ліку й банчок маленькі, але зажытны, нешта з грукатам зубадробным ляздырбохнула. Пакуль усе зьбягаліся паглядзець, шарарахнула яшчэ раз, і сьцены банку ціха аселі, нібы крохкае пясочнае печыва. На шчасьце, нікога не пазабівала.
Ясная рэч, крыкі, енкі, праклінаньне сьвятых мацярок да голага пуза.
Напамажаных, кудзерыстых службічак банку як змыла. Сыгналізацыя раўла, матацыклеткі трашчалі, міліцыянты хапаліся за пісталеты. А чорны Касташ, карпечачыся ды клянучы нябёсы, гроб у падвале расшароханага банчочку якія былі залатыя зьліткі
74
ды ўсялякае грошыва ў старэнькую парэпаную валізу. Таксяк яе наладкаваўшы, ён прыкрыў валізкаю твар і бачкомбачком падаўся, зьбіваючы ногі аб цагляністае крошыва ды арматуршчыну, прэч ад заклятпазакалотнага гармідарыску.
I ніхто не заўважыў Касташабамбамётчыка, ніхто ня даў рады ягоным золаташкурным памкненьням... Толькі адзіны жапасты маляка крычаў на чым сьвет “Дзядзька крадзе! Дзядзька крадзе!..”, ды нехта з разважнаачумелых дарослых хутка даў маляку па карку.
У той жа дзень кіраўнічага банку Матлоха Скрыпніка арыштавалі. I таго ж дня вечарам зьняслаўлены Матлох павесіўся ў камэры папярэдняга сьледзтва, падраўшы на тое ўласныя нагавіцы.
—Ото ж! Золата тваё!..
Валізка бразнулася да ластападобнага хваста Макрэнкі. Вочы ейныя ўспыхнулі на ймгненьне вугольямі пьянотнажарымі, але стухлі адразу, нібы начная мірсьлівая фэерычнасьць. Яна толькі паманіла да сябе Касташа адзіным гразьлівадурасьлівым ківочкам, трошкі падалася сама да яго ды расхінулаадкінула з грудзей косы свае вадаспадныя...
I згарэў Касташ у пацалунках купалкіруцечкі, да персяў жывічных прыціснуты, іхным пахам цнотным, а болей барбарскім дышучы, на ўладараньне галавазломнае, сэрцаразрыўнае, крывапеннае яму адданых.
Ён гладзіў і ціскаў іх, пакрываў даланямі й зноў адрываў, ня верачы вачам сваім, ён вадзіў па іх пальчыкам, лёгка дакранаўся да пругкіх, напятых сойчыкаў, гэтых цудовачаквінаградакразыначак, і трапятаў, трапятаў!..
—Ну што, ці шчасьлівы ты? спытала яго МакрэнкаМарусечка, калі дурная азяблівасьць трохі стала адпускаць Дзяленьдзіка.
Той толькі маўчочкам матлянуў галавою ды зноў да грудкі цытрынкаскурнае, вінначарнае пацягнуўся. Ён патанаў, ён шукаў шаленства ды згубы; і згуба накотвала, засмоктала, ашаломхвала, і на волю прасілася нешта большае, невымернае, словам банальнейшым не выказальнае...
О, што прасілася на волю з разьятранае, зь петляў рыпучых сарванае, з горагоркае душы Касташыка! Ды ня мог ён нават падумаць, уявіць пя мог нават гэта мазгамі сваімі затлумнымі, толькі болей вочы заплюшчваў, баючыся прызнацца сабе ва ўсеахопным, жарапальным жаданьні. Яго нават не турбавала, што ня мае Макрэнка звычайных дзявочых ног, ужо ж тое, што трэба, у яе ў наяўнасьці, спакойныя будзьця, панове!.. А калі ўжо ў наяўнасьці, то ён якнебудзь ухміхторыцца, ачоліць, ня схібіць. Але баяўся ён рота раскрыць, ня тое што каб... значыць... чаго большага...
А руцечка зайшлася сьмешыкам ціхім, напятыя нэрвы казычучым, — яна да ўсяго даўмелася, ласавачка вазёрная!..
75
—Бач, куды цэліш ты, рыбарочак ты мой прыўлашчаны! яна й сама глытала яго без вынятку сваім лютасьпешчаным, жарым паглядам, і грудка пад рукою Дзяленьдзіка трапятала, бы ластаўка ў кіпцюрох катамясаеда.
—Я... Ня цэлю я... — мармытаў, употай абзываючы сябе апошнім здыхлам, Касташ. Я б таго... толькі... Ну, ня ведаю, як і ска... — I раптам выперла з грудзі ягонай на волю вольную: — О, Макрэнка, Макрэнка!..
—Што, Касташачка? Млосна?..
—A то ж! Я мужык табе ці хто, якніяк?!.
Русалка схавала ў вуснах сваіх крывы сьмешык ды тваністазманнаю безданьню на Дзяленьдзіка патыхнула:
—Ну, а калі мужык...
—Што?.. ушчэнт нямогся Касташ. Толькі скажы!.. Усё!.. Ей бо, усё, — пальцы адрэжу, абразы пасяку, печку грашыма распальваць буду, толькі ж... Макрэнка!.. Маруська мая ж ты мілая!..
—Пальцы рэзаць ня трэба...
—А што?..
Русалка зірканула на яго зпад ілба. Адхінулася:
—Кроў мне трэба незамужняе ўдавічкі. Толькі цёплая, яшчэ не астылая...
Касташ раптам адчуў, як макрэе ягоны пуп. Hi слова ня кажучы, ён, ня гледзячы, чарпануў карцом з таго самага вядра ды хлабяснуў ломкае вадкасьці неадрыўна, прагнанеспатольна...
I зноў усё паехала прэч.
I ў туіо ж хвілю ён раптам ведаў, да якое кабеціны заваліцца ў хату, як зробіць усё, каб шыта ды гладка, як вернецца зноў сюды, да шалапутнае Макрэнкі сваёй, і ўжо пад крываўку туіо парыстую, неастылую спаміж імі ух! усчнецца, зажарыцца, заіскрыцца...
I ня памятаў ён, як збрыньдзіўся з хаты. Цяжэзна потым успамінаў, як на край вулкі імя першага савецкага касманаўта Гагарына заваліўся. Як у дзьверы ўдоўкі Соні Марцылецкае пашкроб. А яна, не пытаючы, адчыніла. А ён у сенцы ўзвалокся, за сабою клямкаю бразнуў і, што пад руку патрапіла, а была тое драўляная каталачка для бялізны, Соньцы, якая й рота не патрапіла раскрыць, разоў з дванаццаць ці болей тактакі па галавенушцы й убабохаў.