Квадратная варона
Ігар Сідарук
Выдавец: Полацкае ляда
Памер: 122с.
Гародня, Полацк, Кобрын 2000
Грысь зноў пацягнуўся да бутэлькі, зьмесціва якое ўжо боўталася на самым донцы.
Рэшткі самагонкі піліся, як звычайная вада; нават вада магла
90
зараз паказацца Чаравячку смачнейшаю. I пакуль ён марудна глыкаў гар, якая нават ня смыліла, у галаве барухалася, бо чорт у палонцы, тупое, ірванае шмацьцё думак:
“Парсючкі, чакаляды... Прэзыдэнцкі гранатамётчык... Як устану панам стану!.. Жывем, бы мышы ў засерні... Ладна! Гарэлкі я вам... ад пуза... яшчэ ёсьць... у хлеўчуку прыкапана... А жраць чаго?.. To ж няма нічога!.. Ну, Наталка! Ну, сучка!.. От, зараза! Тут шкварку добрую... I сальцісона! A то падумаюць... ПІто шпаньгаладрань якая!.. Што... Сьвербіянка ёй... шмоньку дзярэ!.. Аа!.. Пляваць!.. Дурная дачка дурное й вясельле. Бач ты, у гараду сьмятана смачнейшая. I гною меньш... I сьвіньні ня рохкаюць. От, бы вас усіх і накарміць тым гноем сьвінячым... Тым гноем!.. Сьвінячым!..” А ў той момант, як апошняя кропля первачыны кранулася сьценак перапаленага грысевага страўніку, шмацьцё думак з галавы ягонай некуды раптам сплыло, і на вольнае мейсца нечакана ўстрэмілася авантурная ды ва ўсіх адносінах рызыкоўная пляна.
Грысь ацяжэла адштурхнуўся ад стала, узьняўся, спрабуючы захаваць раўнавагу. Калі падлога выраўнялася ды зноў выпрасталася большменьш паралельна столі, ён вызірнуў ў вакно: там панавала самая сярэдзіна цёмнае й, на шчасьце, бязьмесацавае ліпеньскае начы. “Самае тое!” падумаў Грысь ды пачаў катурхаць сваю жонку:
—Марыська, уставай!
—А! Што?.. спалохана падхапілася заспаная Чаравячка.
—Ціха! Грысь вырачыў на яе страшныя вочы. Слухай... — ён падсеў ушчыльню да жонкі, наблізіў да яе свой гарачы чырвоны твар.
—Што? Што ты?.. усё ніяк не магла даўмецца Марыля, чаго ён ад яе хоча.
—Ды ціха ты! ужо злаваўся Грысь. Наталку разбудзіш... Слухай, што я табе скажу...
—А што такое?
—Гаўно рабое! нецярпліва лаянуўся Чаравячка ды пачаў урэшце п’янотна, хутка, праз пенькалоду распавядаць жонцы пра сваю авантуру.
Яна, рачачы на яго вокамігам ацьверазелыя вочы, то адмоўна матляла галавою, то спалохана адсоўвалася да сьцяны, то проста ды гэтак жа страшна глядзела яму ў твар, ані ня верачы, што ўсе гэтыя мужавы словы насамрэч ды пасур’ёзнаму.
—Ох, Грысю! сполах так і гнуў ейную няшчасную постаць да ўскалмачанае пасьцелі. Ты гэта напраўду?..
—Напраўду, бляха, напраўду!
—I не баісься?
—Аа!.. толькі рэзануў рукою паветра Грысь. Але разам трэба.
91
—Што разам?
—Ну, ісьці... Разам! Адзін я не давалаку...
—Вой, не! Марыля нават не заўважыла, як раскусіла да крыві на губе больку. Дурное ты...
Далей, аднак, Марыля не дагаварыла. Бо Грысь узьняўся з канапы, пачаў злосна ўзьдзерваць ногі ў старыя свае нагавіцы, што віселі на вяроўцы ў запеччы. Адна нага, зараза, усё ніяк не хацела лезьці ў калашыну, і ён як стаяў так і бразнуўся сярод хаты.
—Вы зусім там падурэлі ці што? пачуўся раптам заспаны голас Наталкі з бакавушкі. Яна яшчэ нешта прамармытала няўцямнае ды сьціхла. Грысь трохі перачакаў, таксяк урэшце прасунуў нагу ў калашыну ды пачаў падымацца з падлогі. Марыля борздка зьлезла з канапы, падхапіла яго пад локаць.
—А няўжо пойдзеш?.. глядзела на яго, як на добраахвотнага чарнобыльцасьмертніка, жонка.
—Э! толькі злосна рыпнуў зубамі Грысь. Ад вас хіба толькі... адсунуў ён жонку прэч ды, ірвануўшы з запечка тую самую вяроўчыну, на якой боўталіся ягоныя дзіравыя нагавіцы, пачаў скручваць яе ў жмутак.
Убачыўшы такое, ды падумаўшы раптам чорт ведама што, Марыля ледзь не самлела. Але ў наступную хвілю яна ўжо вісела на шыі Грыся ня горш за любое вяроўкі ды мёртваю хваткаю абшчапіла яго рукамі, рызыкуючы задушыць нашмат раней адмеранага Грысю часу.
—He, не! ані не зважаючы на ноч, залямантавала яна на ўсю хату. Ат, дурны! Кінь вяроўку, кажу!..
Насустрач Грысю, які абсалютна не чакаў такога скруту, і які пад цяжарам павіслае на ім жонкі зусім страціў раўнавагу, (а зь ёй у яго да гэтага часу й без таго былі вялікія праблемы), раптам імкліва пачала набліжацца падлога. Ён яшчэ са зьдзіўленьнем пасьпеў адзначыць, што хоць паміж ім і падлогаю была гэткай “буфэрыай зонаю” ягоная ўласная жонка Марыля, але чамусьці першаю да нямытае масьціны дакранулася ягоная няшчасная лабешня, a ўжо потым загрукацела й усё астатняе, .уключаючы й яго гарапашаную постаць, і сухакостную Марыську.
—Вы дасьцё сёньня паспаць ці не? на гэты раз наталчын голас быў не такі заспаны ды поўніўся ўжо не жартоўнаю злосьцю.
—Дамо, дачушка, дамо, — з лагоднай інтанацыяй, што зусім не адпавядала крытычнае сытуацыі, у якой яны апынуліся, адказала, лежачы на Грысю ды са сполахам касавурачыся на бакавушку, Марыля. А потым, будучы ўсё яшчэ зьверху, выдыхнула яму ў твар: — Вяроўка табе на што?..
—Ну, не засіліцца ж я хачу, ёмаё! Для дзела, значыць!..
Марыля яшчэ трохі паляжала на мужу, відаць, канчаткова пераконваючыся, што ён не зьбіраецца зводзіць рахункі зь няшчас
92
ным сваім жыцьцём, падумала аб нечым сваім бабскім ды патаемным і, урэшце, рашылася:
—Адзін ня пойдзеш.
—А на халеру ты мне!.. занаравіўся быў Грысь, узбрыкваючы пад Марыляю.
—Ціха, ваяка. Яшчэ пападзесься...
—Ладна. урэшце прымірэнча пагадзіўся Чаравячка ды пачаў выкачурвацца зпад жонкі. Аднаму яно... я ж казаў... напружна занадта... Пасобіш!..
Чаравячкі таксяк падняліся. Стараючыся не рабіць болей лішняга шумуглузду, на цырлах падаліся да дзьвярэй. Ужо на парозе Марыля, праціскаючыся за Грысем скрозь дзьверы, зноў схапіла яго за руку ды выдыхнула тое ж самае, з чаго пачынала: “Ох, Грысю!.. Дурное ты...”
Але Грысь, здаецца, яе не пачуў. А калі й пачуў, дык не было зараз на сьвеце такое сілы, якая магла б яго пераканаць, што задуманае ім надта ўжо дурная й бязглуздная справа...
* * *
Ноч была чорнаю, хоць выбі вока.
Нават зоры кудысьці пахаваліся, зацягнутыя нечаканымі хмарамі. На шчасьце, дождж яшчэ не цярушыў, магчыма, толькі зьбіраўся; інакш на прысушанай за дзень ды змочанай вільгацьцю зямлі яны б пакідалі досыць выразныя адбіткі сваіх атопкаў. 3 кожнай хвіляю сярод дрэваў адчуваўся ўсё большы пошум ветру, і гэта таксама спрыяльна клалася на іхнюю начную авантуру.
Грысь ішоў трохі паперадзе, Марыля старалася ступаць зь ім крок у крок. Яны нават не йшлі, а валачыліся дрыготкімі прывідамі, сагнуўшы сьпіны крукамі, ня надта цьвёрда ставячы ногі ў разору паміж градаў... Час ад часу то Грыся, то Марылю адчувальна хістала ды рэзка паводзіла ўбок: перад сваім начыым вылазам яны пасьпелі яшчэ па разу, а потым і па другому добра прыкласьціся да зьмесьціва пяцілітроўнае бутлі з расчыненаю бражкаю; такую ж паўнюткую бутлю Марыля зараз сунула перад сабою, ашчадна прыціскаючы да сваіх запалых грудзей...
Вось і апошняя разорка, а там, за плотам, — падворак Андрэя Шупейкі. Менавіта сюды перліся Чаравячкі, і перліся, вядома ж, ня дзеля начной пагулянкі.
Таксяк, перадаючы адзін аднаму неабдымную бутлю ды перадзершыся цераз плот, яны замёрлі ў палахлівым трымценьні.
На падворку Шупейкі было ціха. Праўда, над парогам хаты паздрадніцку гарэла яркая лямпачка, якую Андрэй звычайна запальваў, калі клаўся спаць, і якая потым гарэла ўсю ноч, заліваючы сьвятлом амаль што ўвесь падворак. Можна было б бэцнуць зараз па ёй камянюкаю, і Грысю ў мазгі нават пальнула такая дураломная думка, але ж ён учас уцяміў, што на гэтым іхні напаўсвалот
93
ны вылаз хуткадечна й скончыўся б. Ён прыхінуўся яшчэ ніжэй сам, уладна прыхіліў голаў Марыські, так, што яна проста ўжо курчылася й пад гэтым уладным прыхіленьнем, і пад цяжарам бутлі з брагаю, ды паказаў супрузе сваёй, што ступаць трэба як мага бліжэй да плоту й гаспадарчых збудаваньпяў. Урэшце, сунуцца на самое дворыска яны й не зьбіраліся.
А зьбіраліся яны сунуцца й нават, на дзіва, досыць хутка ўшчаміліся, куды хацелі, таму як быў гэты хляўчук чамусьці зачынены на звычайную драўляную зашчапку, у задушны сьвінскі прыстанак канчальную мэту іхняга, не зусім, так бы мовіць, добрасуседзкага візытанцтва.
Два ўкормленых, угадаваных кабанчыкі ўзбрыкнулі са сьвежае саламянае посьцілкі настустрач нечаканым прыхадням, зьдзіўлена рохкнулі ды зачухалі лычамі аб перагародку, магчыма, у таемным спадзеве, што зараз, хоць і няўчас, ім дадуць якіх мешанцаў з пракіслымі недаедзенымі блінцамі.
—Ціха ты, Марыська... — стаяў сам ледзь жывы Грысь, хоць Марыська ягоная не выдавала ані гуку. Ён акідваў ацэньваючым п’янотным вокам то аднаго вепручка, то другога, усё ніяк не рашаючыся, на якім спыніць свой выбар. Давай гэтага... Магамая! урэшце тыцнуў ён пальцам у большага, як яму падалося, трохі лепш укормленага ды дагледжанага, нечакана нават успомніўшы ягоную мянушку.
—Ну, давай... — таксама мітусьліва заблукаў па вепручках марылькін пагляд.
Ёй таксама болей падабаўся гэны, на якога тыцнуў Грысь. Чарнабокі, ладненькі, ён раптам навеяў жанчыне ўспаміны аб басотным сваім дзяцінстве, калі пасьвіла яна падсьвінкаў на выгане, і асабліва любіла пачухаць якому кручкахвостаму гарэзьліўцу белы гладкі пузанчык ці пад шыйкаю...
—Давай, давай! Бражкі яму давай! сыкнуў на жонку Грысь.
—Вой, зараз... — рукі Марылі раптаўна ўспацелі; бутля так і наравіла высьлізгнуць зь іх на драўляны насьціл. Ледзь не ўпусьціла...
Грысь зьнішчальна наставіў вочы на жонку:
—Я табе ўпушчу! Давай хутчэй! Пакуль ціха...
—Вой, а як ня пройме?
—А як ня пройме, дык... — але Марыля так і не пасьпела зразумець, што хавалася за гэтым страхотным “дык”. Кабанчыкі, нібы адчуўшы, што замест мешанкаў ім зараз можа перапасьці нешта нашмат смачнейшае ды больш задзёрыстае, ужо пачалі ледзь ня кідацца на загароджу, за якое муляліся двое гарапашцаў валацужнапартызанскага аблічча.
—Ну, давай! Лі ў карыта яму, ккароста!.. нецярпліва, хоць і лёганька чвэхнуў у сьпіну жонцы Грысь. Яшчэ ўчуе хто... Адразу канец кіну будзе!..
94
—Сам стой ціха! агрызнулася Марылька. Я сюды што сама перлася? Пры гэтым, аднак, яна ўрэшце адкаркавала бутлю ды перахіліла яе цераз загарадку: — Гэтаму ліць ці якому?
—Ды гэтаму, гэтаму! Магамаю!..
—А я ведаю: Магамай гэта табе ці Мамай!..
—У Магамая бакі чорныя. I вуха! Яму й лі!
Марыля яшчэ ніжэй нахіліла рыльца пасудзіны, і ў карыта Магамая паліўся нарэшце магутны струмень з духам перабрадзілых дрожджаў ды яблыкаў. Гэты жэст, аднак, займеў досыць нечаканыя й не зусім адэкватныя бягучаму моманту наступствы. Вядома, сам Магамай порстка ўставіў лыч у карыта ды пачаў прагна хлябтаць бражку, аж зарохкаўшы адметным басам ад сьвінскага свайго задавальненыія. Затое другі кабанчык, досыць хутка адчуўшы такую дыскрымінацыю, храпатнуў так, што Магамай нават яшчэ шчыльней прысунуўся да свайго карыта, зусім не зьбіраючыся дзяліцца з аднакроўкам ані кропелькаю дурнап’яннага зьмесьціва. Якраз у той момант, калі крыўдны хроп абдзеленага бражкаю вепручка зьбіраўся перейсьці ў зацяглы ды невыносны віскат, Грыська вырваў з Марылькіных рук бутлю й бабохпуў амаль усю тую бражку, якая там яшчэ заставалася, і ў ягонае пустое карыта.