• Газеты, часопісы і г.д.
  • Квадратная варона  Ігар Сідарук

    Квадратная варона

    Ігар Сідарук

    Выдавец: Полацкае ляда
    Памер: 122с.
    Гародня, Полацк, Кобрын 2000
    33.74 МБ
    Вепручкі, задаволена прыцмокваючы ды лагодна ўзрыгваючы, захлябталі бражку ў два лычы.
    Грысь аж трохі аслупянеў, так яго мілоціла гэткае ідылічнае вепручынае паеньне. Урэшце ён адарваў пагляд ад чорнага вуха Магамая, крытычна ды заклапочана акінуў ягоную ўсю сьвінячую паставу. Пасунула бровы адно на адно й Марыля:
    —Ну, што?..
    —А чорт яго ведае! Здаецца, не бярэ...
    —Яшчэ дабаў...
    Грысь перакуліў бутлю, але адтуль выцекла ў карыта Магамая толькі некалькі кропель каламутнае астатняе жыжкі. Здаволены хмельным пітвом вяпручок усярбнуў і гэтыя кроплі, зноў задраў лыч угору, відаць, патрабуючы саладжавага дадатку. Дадатку, аднак, болей не было ані макаўкі.
    —Ну, давай, Магамайчык, давай!  імкнуўся паддобрыцца да жывёліны Грысь.  Ну!.. Што глядзіш? He праняло ці што, чорт ты паганы!..
    —Ня лайся так. Яшчэ ня пойдзе, — прашаптала Марыля, якая рабілася з кожнай хвіляю ўсё болей пераляканаю, бо ёй здавалася, што ў хаце даўно пачулі, як яны тут капошкаюцца, і зараз сам гаспадар Андрэй Шупейка выйдзе ды ўсмаліць ім так, што яны зарыюцца ў зямлю ня горай за таго ж паганага вепручка, якога не бярэ ні чорт, ня бражка.
    —Я яму не пайду!  качнуўся раптам наперад Грысь, сам чапляючыся за загарадку ды пагрозьліва нахіляючыся ўніз, рызыкуючы зваліцца проста ў карыта Магамая. Той, адчуўшы знаёмы
    95
    бражнячы водар, які зыходзіў ад Чаравячкі, таксама памкнуўся наперад і, патрабавальна рохкнуўшы, нават ускінуў пярэднія лапы на драўляную папярэчку, дзе й пасьпяхова зашчаміў іх. Тут Чаравячка, нарэшце, заўважыў жаданае. Маленькія сьвінячыя вочкі Магамая набрынялі цяжарам, пачалі налівацца тупым саноцьцем, рохканьне зь ягонай пашчы за кожным разам вырывалася зь нейкім прыбулькацелым прыдыхам, ён нядобра пачаў завальвацца некуды набок. Грысь, каб кабан не абрынуўся ўніз і ue сапсаваў грукатам ужо немаленькай сваёй тушы ўсю іхнюю авантуру, здагадаўся зноў нахінуцца да загарадкі ды зноў дыхнуць сьвінчуку проста ў лыч. I тут здарылася неверагоднае.
    Круглыя дзьве дзюрачкі на магамайскім лычы, прагна ўцягнуўшы пах сьмярдзюшнага гарыва з чаравячкавага рота, нпружана сьцяліся, выпрасталіся; вяпручок, стоячы ца задніх лапах, рэзка памкнуўся ўверх і... раптам сашчаміў свае іклы на здубянелым грысевым твары.
    —Аа!  зароў Грысь, не могучы крыкнуць на ўсё горла й проста заходзячыся калатуном ад шоку, болю й крыўды.  Ён мяне ўкусіў! Падла! Марыля!.. Ён мяне ўкусіў!  ціха галёкаў Грысь.
    На дзіва, у той жа час ён яшчэ мог большменьш адэкватна ацэньваць абстаноўку, таму, не марудзячы, накінуў вяроўку на шыю Магамая, вышмаргнуў са сваёй завэзганае штаніны шырокую драную насоўку й, злосна мацюкаючыся, скамечыў яе камляком ды запхнуў вепручку глыбока ў пашчу. Пры гэтым ён нават не пасьпеў спужацца: а раптам падпоеная жывёліна храпнула б яго на гэты раз ужо за руку?.. Далей усё замільгацела ў тлумнае, замутнёнае калейдаскапічнасьці.
    Вяпручок ацяжэла пачаў апускацца ўніз. Грысь, стараючыся не надта плявацца крывёю, памалу адпускаў нацягнутую вяроўку, каб Магамай не загрукацеў на салому ўсімі сваімі рэбрамі. Марыля спачатку кінулася да дзьвярэй хлеўчуку, але пачуўшы грысева: “Загарадку!.. Загарадку адкінь, баба дурная!..”, памкнулася назад, непаслухмянымі пальцамі ўчапілася за бярвенца. Грысь пачаў асьцярожпенька выводзіць за вяроўку кабанчыка, а той, не раўнуючы, бы наркаманапушчэнец, упарта цягнуў свой лыч да твару Чаравячкі. Грысю нічога не заставалася, як разпораз хукаць на вепручка перапалам, пры гэтым са сполахам адразу ж адстараняцца, каб, крый Божа, гэтая вышкрэбтаная поскудзь ня зжэрла яму твар увогуле.
    Калі яны выходзілі з хлеўчыка, то ў гарачцы нават не заўважылі, як другі кабанчык, марудна падламіўшы пярэднія лапы, раптам заваліўся на бок ды салодка захроп, прычмокаючы ў сьне, бы абпоенае парным сырадоем дзіця...
    Вось і падворак.
    Пад напорам набіраючага сілу вятрыска мітусьліва закачаліся ды кінуліся прэч даўжэзныя пад лямпачкаюстоваткаю цені Чара
    96
    вячкаў. Яшчэ адзін, больш прыземлены й не такі мітусьлівы, цень Магамая марудна пацёгся за імі сьледам... Грысь халадзеў ад роспачы: вяпручок усё болей п’янеў. I рызыка застацца зь ім, бяздухім ды нязрушным, проста сярод гаспадарскага дворыску дабаўляла гарачага поту на яго й без таго мокры лоб.
    —Давай, давай, разграбай плот!..  зацята вымаліў у Марылі Грысь, падцягваючы вепручка да заваленага штыкетніку, які, праўда, і плотам назваць было цяжка. Марылька нечага закошпалася, тузаючы тудысюды штыкеціны, і на свой гародчык Чаравячка ўвалок Магамая у амаль што непрытомным стане, сам ледзьледзь не аддаючы Богу душу ад нечалавечае фізычпае ды нэрвовае напругі. Загароджвай, загароджвай! Рабі, як было!..  яшчэ пасьпеў адкамандваць жонцы Грысь. I, губляючы апошнія сілы, не забываючы, аднак, пахукваць сівушнаю гараю ў сьвінячую пысу, якая, бы радар, строга паварочвалася на пах самагонкі, увалоктакі ў свае сенцы ўшчэнт ап’янелага Магамая.
    Кабан спыніўся пасярод сенцаў, утаропіўся у абоіх Чаравячкаў тупым паглядам сваіх звужаных у непрасьветныя шчыліны вачэй, а потым, з рэдкім парохкваньнем ды вантробным мармытаньнем, перасычаным глухім булькаценьнем і перарывістым прысьвістам, неяк марудна й задаволена качнуўся спачатку ў адзін бок, затым у другі, і раптам коратка й рэзка зламаўся, усім цяжарам грымнуўся на падлогу, пасьпеўшы яшчэ задаволена рохкнуць, як астатні п’янюга, які кулем валіцца ў карчы, думаючы, што пасьпяхова дабраўся дадому...
    I адразу за вокнамі перарэзала ноч маланка, страшэнна грымнула, а па ўсёй верандзе разьліўся магутны сьвінячы дух.
    Такім чынам, ледзь не асноўная частка начное грысевае авантуры была пасьпяхова рэалізавана. Далей ў пляне няўрымсьлівага адурэлага Чаравячкі значылася спачатку забойства, а потым смаленьне вепручка ды поўная разьдзелка тушы.
    * * *
    —Зачыняйся, зачыняйся!..  аж калаціла ўсяго Грыся Чаравячку. Ён хапаў ротам паветра, рукі гарэлі ад ўрэзанае вяроўкі, каленкі трэсьліся агіднай няспыннай трасучкаю.
    —Вой, зачынілася я, зачынілася!  таксама якатала сэрца Марылі. Яна як стаяла, так і села на лаву.  I што цяпер?..
    —Што?..
    —Ну, што цяпер зь ім рабіць будзем?
    Над хатаю зноў уперыла. Марыля падскочыла з лавы, памацала кручок, на які зачыняліся знутры сенцы, нібы ад удару грому той мог сам выпадкова адкінуцца.
    —А бутля дзе?
    —Якая?..
    97
    —Ты што, бляха, кінула яе там ці што?..  толькі зараз Грысь заўважыў, што зь ягонай шчакі, так неабачліва падстаўленай пад зубы Магамая, паранейшаму цюрчыць юха, хоць ужо й не такімі буйнымі кроплямі, як раней. Ёду дай!.. Ну, дык дзе?
    —Што  дзе?  бы дурная, перапытвала Марыля.
    —Дзе бутля, я пытаю!
    —Аа!  нарэшце ўцяміла жанчына, што ад яе хоча Грысь. Дзе я табе вазьму таго ёду? Во бутля, во!  высунула зпад лавы невядома як і калі ўбаёданы туды посуд Марыська. Што я дурная табе там яе пакідаць?..
    —Можа й дурная... калі пытаеш... — адказаў хутчэй нейкім сваім тугатлумным думкам, чым жонцы, Грысь. Утаропіўшыся ў адну кропку на лобе нерухомага Магамая, ён тузануў зь цьвічочку стары завэзганы ручнічок, разадраў яго ўздоўж ды абыяк перахапіў ім шчаку, тым самым адразу болей пачаў нагадваць ушчэнт замудоханага пацыента зубное лякарні, чым начнога зладзюгусьвінакрада.
    А думкі грысевы былі аб тым, чым жа й як ён пазбавіць жыцьця Магамая.
    Можна было б, канешне, клясычна закалоць яго звычайнаю швайкаю, як гэта паўсюль рабілася й робіцца. Але не зусім звычайныя абставіны, што склаліся перад вынясеньнем канчальнага выраку гэтаму сьвінчу, таксама вымагалі адметных карэктываў. Таму Грыська адразу адмёў гэтакі спосаб марчаньня Магамая. Зноў грымнула, і ў голаў яму чамусьці адразу ўчаўплася думка, што добра было б скінуць яго з гарышча, каб бразнуўся ён усім сваім цэнтнэрам аб падлогу ды аддаў Богу сьвінячую сваю душу, не пасьпеўшы зразумець нават, што да чаго. Але ж і тут была невыкрутка: ня з грысевай, а тым болей не з марылькінай сілаю выпадала валакчы гэткае цяжэрства на гарышча. I таму Чаравячка вырашыў забіць вепручка так, як яшчэ не забіваў аніхто.
    Грысь, круцячы ў руках вяроўку, з насьцярогаю наблізіўся да Магамая, прысеў над ім, трохі паслухаў, а затым, зь яшчэ большаю насьцярогаю, абвязаў вепручыную шыю, перакінуў два канцы вяроўчыны на розныя бакі. Марыля, здаецца, пакуль не зусім цяміла, што ён зьбіраецца рабіць:
    —А што гэта ты?..
    —Трымай!  толькі загадна гыркануў Грысь.
    —Навошта?
    —От, бабаўё дураломнае! А што я табе, калоць яго буду? Каб ён тут нам... Каб мястэчка  на ногі ўсё?..
    Марыля зірнула на Грыся паглядам, нашмат страшнейшым за ранейшыя. Аднак моўчкі падалася наперад, моўчкі ўхапілася за
    98
    вяроўчыну, усё гэтак жа неадрыўна гледзячы ў вочы Грыся. Той уладна тузануў за вяроўку, нібы лішні раз правяраючы яе на моц, загадна хітнуў Марылі:
    —Давай!
    I яны пацягнулі. Вяроўка напялася, твары Чаравячкаў заліліся суцэльным барвіньнем; пятля, што абхоплівала шыю Магамая, усё глыбей пачала ўрэзвацца ім у рукі, а таксама ў тоўстую вепручыную скуру.
    —Ну!.. Ну!..  заахвочваў і сябе, і жонку Грысь, ужо проста сіні ад натугі.  Давай!
    —He магу... — толькі прахрыпела Марыля, не выпускаючы, аднак, канец вяроўкі.  А!..  пры гэтым ускрыкнула яна, прысядаючы над Магамаем, калі недзе зблізу хаты зноў добра ляснула.
    —Яшчэ... трошкі... — ня горай за яе хрыпеў Грысь.
    Да гэтага часу ўжо ўшчэнт замудоханыя, яны сабралі рэшты апошніх сілаў ды зацягпулі вяроўчыну, колькі маглі. У нейкі момант Грысю падалося, што справа вырашана: кабанчык, лежачы на баку, раптам увесь здрыгануўся, выпрастаў ды адразу падкурчыў пад сябе ўсе чатыры лапы, а з горла ягонага, перацягнутага намёртва, вывалілася спачатку абсьліненая грысева брудная насоўка, потым пачулася перачаўленае булькаценьне, геркаценьне; на шчэць парсючынага падбародьдзя паплыла з пашчы густая сьліна, а потым недзе з саміх вантробаў Магамая папёрла глыбінная хрыпата, якая вельмі нагадвала перадсьмяротную. Грысь для пэўнасьці яшчэ раз тузануў свой канец ды нарэшце адкінуў вяроЎку:
    —Усё, Марылька, капцы!
    Марылька, якая сама ледзь ые адчула напраўдзе, што такое “капцы”, раптам выказала абсалютна цьвярозую думку:
    —Ты правер...
    Грысь зіркануў на жонку, асьцярожна дакрануўся нагою да гладкае кумпячыны, неяк няпэўна прамармытаў: