Квадратная варона
Ігар Сідарук
Выдавец: Полацкае ляда
Памер: 122с.
Гародня, Полацк, Кобрын 2000
На пляцформе Машыніст агледзеўся. Здаецца, на гэты раз пуста. Можна, зь невялікімі перадыхамі, прайсьціся ўздоўж эпіалёну, ускараскаццадабрацца да свайго належнага мейсца ды рушыць, рушыць, рушыць... Раптам ён заўважыў ля самых рэек зусім невялічкі пагорак. Гэта быў груз, звыклы для яго груз. Але калі Машыніст падыйшоў блізка, калі ўзьняў рызьзёпокрыва, сэрца ягонае разарвалася.
Ён асьцярожна, колькі мог і як здужаў, узгрэб гэтае рызьзё разам з тым, што пад ім хавалася, марудна, сунучы за сабою нагу, пацёгся, пасунуўся ўздоўж усяго эшалёну ў напрамку сыгнальных агеньчыкаў ў ягоным канцы.
Дарога да другога цеплавозу была для Машыніста крыжоваю. Ужо заходзячыся незваротным крывахаркотным кашлем, некалькі
118
разоў паваліўшыся на калені, узьнёс туды сваё бярэмя, перамагаючы разрыўныя, калючыя хрыпы, паклаў на абабітую сінім дэрмацінам пульхнасьць старое лавы. Сам прылёг побач, ціха канвульсуючы ад перадсьмяротнае роспачы. Але доўга ляжаць не выпадала. Трэба яшчэ неяк запусьціць і прагрэць рухавікі, вывесьці эшалён на этап...
I Машыніст адарваўся ад лавы. I ня памятаў ён ужо, як хапаўся за што папала, праз пульсацыю болю ўспорваўся на прамасьленае сядала, як намацваў кнопкі ды рукавяткі, на якія цурчыла кроў з носу, а болей чамусьці з вушэй, як з акуратнай дакладнасьцю выводзіў ён з паўстанку свой эшалён, ані не зблытваючыся ў бясконцым рабаціньні рэек.
А потым Машыніст вяртаўся. Вяртаўся ў канец цеплавозу, упарта дабіраючыся да лавы, на якой ляжала тое, адчаго ў яго разарвалася сэрца.
I ён дайшоў.
I зноў прылёг побач, аднак на гэты раз дакладна ведаючы, што ніколі болей ня ўстане. Ён прыцісыуў да сябе маленечкае акалелае цельца чалавечага неданоска ды амаль што шчасьліва прымроіў вочы. Чамусьці ўспаміналася не дзяцінства, а стаялі ўваччу ўсе тыя сотні, тысячы, а можа, й мільёны гніючых, разложнасмуродных трупаў, што прыбіраў, пакаваў, складаваў ён, ведаючы Абавязак, на усіх станцыях ды паўстанках у вапошні свой эшалён, якому ніколі ўжо не выпадала спыніцца.
Машыніст паміраў. А цягнік ляцеў скрозь сукротную ноч, і па ўсім шляху руху яго сустракала выключна зялёнае сьвятло.
9 ліпеня, 1998 г.
Зьмест:
Самагубца ........................................3
Маленькі чалавечак................................8
Крэцін ...........................................11
Як цётка Прузына нацыю шукала.....................16
Псяюга............................................32
Цьвікі былі добрыя................................34
Піца коткам не наедак.............................37
Пяць хлябоў з Дабравесьця.........................40
Дачушка гада......................................44
Другі член........................................46
Каравайчык34.....................................51
Нагавіцы клятчастае масьці........................62
Рутамята.........................................66
“Табе што болей трэба?..” ......................77
Аўтобус колеру бэз................................80
Выкраданьне вепрука...............................87
Калі ў жылах маіх узбунтуецца кроў................111
Апошні эшалён.....................................116
^U3fOV3/«1 'ЬЛ&ОГШЖ.
Ігар Сідарук
КВАДРАТНАЯ ВАРОНА
аповеды
Сэрыя "Проза пераходнага пэрыяду"
Каардынатар сэрыі: Алесь Аркуш
Рэдактар: Вінйэсь Мудроў Мастак: Аляксей Лунёў Кампутарны набор аўтара Вёрстка: ігар Гандлеўскі, Алесь Суднік
Выдавецкая суполка "ПОЛАЦКАЕ ЛЯДА" 2000
Наклад 200 паасобнікаў
«КАЛОСЬСЕ»
Жывая літаратура у жывым часопісе!
Email: freelit@polotsk.unibel.by http://kalossie.freeservers.com
4